Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Вялікім княстве Літоўскім




Дзяржаўны лад, органы ўлады і кіравання

Вывучэнне пытання патрабуе засяроджвання ўвагі на працэсе эвалюцыі дзяржаўнага ладу ВКЛ і разумення яго сутнасці.

Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага — феадальная манархія на чале з вялікім князем. Ён узначальваў узброеныя сілы, аб’яўляў вайну, заключаў мір, мог уступаць у саюзы з іншымі дзяржавамі. У XIVст. пры ім існавала вялікакняжацкая рада, якая мела дарадчыя функцыі. На першым этапе галоўную ролю адыгрывалі князі. Пасля ліквідацыі Вітаўтам абласных княстваў рада стала складацца з паплечнікаў вялікага князя. Паступова феадалы дамагліся ўсё большых прывілеяў і абмяжоўвалі ўладу вялікага князя. Рада ператваралася ў прадстаўнічы орган — паны-раду.

Гарадзельскі прывілей 1413 г. закрыў праваслаўным феадалам доступ у раду. У ім гаварылася: «У дарадах аб дзяржаўных справах павінны дапускацца толькі католікі на той падставе, што розніца веры параджае несупадзенне і ва ўсім іншым, і інаверцы не трымаюць дзяржаўных сакрэтаў». У склад рады ўваходзілі асобы, займаўшыя высокія дзяржаўныя пасады: канцлер (кіраўнік дзяржаўнай канцылярыі), гетман (камандуючы ўзброенымі сіламі), падскарбій (кіраўнік фінансаў), маршалак (вышэйшы чыноўнік ВКЛ), ваяводы, кашталяны (у службовай іерархіі займалі месца пасля ваяводы), каталіцкія епіскапы і найбольш буйныя феадалы. Найбольш прыбліжаныя да вялікага князя паны-рада складалі пярэднюю ці тайную раду, з якой ён рашаў розныя справы.

Прывілей 1492 г. пастанавіў, што толькі рашэнні вялікага князя з панамі-радай мелі моц закона, які вялікі князь не меў права адмяніць. Прывілей 1506 г. яшчэ больш пашырыў правы паноў-рады. У ім было запісана, што ўсе законы павінны выдавацца са згоды паноў-рады. У статуце 1529 г. гаварылася аб неабходнасці выдаваць прывілей толькі на вальным (агульным) сейме.

Вальны сейм пачаў склікацца з XVст. Спачатку на сейм збіраліся толькі паны-рады і буйныя феадалы. Пазней яго склад быў пашыраны за кошт шляхты, якая набывала ўсё большую значнасць у дзяржаве.

Якія былі прычыны павелічэння ролі шляхты ў кіраванні ВКЛ?

У сярэдзіне XVIст. вальны сейм з’яўляецца вышэйшым заканадаўчым і кантралюючым органам у дзяржаве. Сейм выбіраў вялікага князя, вырашаў пытанні вайны і міру. Пасяджэнні вялікага сейма адбываліся як у Вільні, так і ў іншых беларускіх гарадах Брэсце, Гродна, Мінску, Навагрудку.

Такім чынам, да сярэдзіны XVIст. у ВКЛ склаліся прадстаўнічая, парламенцкая манархія. Вялікі князь выбіраўся на вальны сейме, яго ўлада ў дзяржаве была абмежавана.

Мясцовае самакіраванне ў ВКЛ было разнастайным. Яшчэ ў канцы XIVст. вялікі князь Вітаўт ліквідаваў абласныя княжанні ў Беларусі. У 1413 г. тэрыторыя Беларусі ўвайшла ў склад створаных па польскаму ўзору Віленскага і Трокскага ваяводстваў. Большасць удзельных княстваў была пераўтворана ў намесніцтвы з паветамі і валасцямі. Дзеля кіравання гэтымі адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі прызначаліся ваяводы, кашталяны, старасты, цівуны, дзяржаўцы. Ніжэйшае звяно мясцовага кіравання складалі валасныя старасты, дзесятнікі, сельскія войты.

Да пэўнага часу вярхоўная ўлада захоўвала некаторую аўтаномію за тымі беларускім землямі, у якіх былі яшчэ моцныя вечавыя традыцыі. На правах аўтаноміі знаходзіліся Полацкая і Вцебская землі. Тут збіраліся мясцовыя сеймы, што прымалі ўдзел у прызначэнні ваявод і намеснікаў.

Чым была выклікана неабходнасць правядзення рэформ у ВКЛ у сярэдзіне XVIст.?

Да сярэдзіны XVIст. складанне палітыка-адміністрацыйнай сістэмы ВКЛ завяршылася. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа 1564—1566 гг. замацавала падзел ВКЛ на 13 ваяводстваў, 8 з якіх цалкам ці часткова складаліся з беларускіх зямель. Паветы сталі асноўнымі часткамі адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу. У 1564 г. на Беларусі налічвалася 16 паветаў. Ва ўсіх ваяводствах і паветах збіралісь сеймікі як органы феадальнага кіравання.

Гарады Беларусі з «магдэбургскім правам» мелі сваё самакіраванне магістрат.

Судовыя органы ВКЛ абаранялі інтарэсы феадалаў. Падсудовыя справы шляхты, князёў і баяр разглядаў земскі суд, зямельныя справы землеўладальнікаў падкаморскі суд. Агульнасаслоўным судом быў замкавы (гродскі) суд, які разглядаў крымінальныя справы шляхты, мяшчан і сялян.

Прыгонных сялян судзілі па-свайму меркаванню феадалы і службовыя асобы мясцовай вялікакняжацкай адміністрацыі ураднікі.

Унутрысялянскія справы разглядаў копны суд. У гарадах з магдэбургскім правам меліся сваі войтаўскія і бурмістрскія суды.

Вышэйшай судовай інстанцыяй у ВКЛ быў вялікакняжацкі суд, а таксама суд паноў-рады і сейма. У 1581 г. быў створаны вышэйшы судовы дзяржаўны орган — Трыбунал княства Літоўскага, які разглядаў найбольш значныя дзяржаўныя справы.

Доўгі час ў ВКЛ не было адзінага заканадаўства. Прывілеі, якія прадстаўлялі вялікія князі асобным землям і саслоўям, былі заснаваны на «Рускай праўдзе» і мясцовых звычаях. Судзебнік Казіміра 1468 г. хаця і распаўсюджваўся на ўсю тэрыторыю ВКЛ, закранаў толькі кадыфікацыю феадальнага права. Першым сістэматызаваным агульнадзяржаўным зборам законаў феадальнага права з’явіўся Статут 1529 г., які меў пасля другую (1566 г.) і трэцюю (1588 г.) рэдакцыі.

Нягледзячы на завяршэнне фарміравання палітыка-адміністрацыйнай сістэмы і стварэнне адзінага заканадаўства, ВКЛ не стала цэнтралізаванай дзяржавай у сапраўдным сэнсе гэтага слова. Сур’ёзнай перашкодай на шляху да цэнтралізацыі былі няроўнасць сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця асобных рэгіёнаў дзяржавы, палітычныя супярэчнасці ўнутры пануючага класа ў цэлым, паміж літоўскімі і беларускімі феадаламі, супярэчнасцямі нацыянальна-рэлігійнага характара.

 

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 854; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.