Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Гістарычныя асобы. Альгерд (1296—1377) — вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (1345—1377)




Альгерд (1296—1377) — вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (1345—1377). Далучыў да ВКЛ Бранскае княства, а пасля перамогі над татарамі на р. Сінія Воды — большую частку ўкраінскіх зямель. Зрабіў тры паходы на Маскву (1368, 1370, 1372). Імкнуўся падпарадкаваць Пскоў і Ноўгарад. За час яго праўлення тэрыторыя ВКЛ павялічылася ўдвая. У сярэдзіне і другой палове XVIст. у склад княства ўвайшлі Беларускае Падняпроўе, Кіеўская зямля, Мазырская і Брагінская воласці, Чарнігава-Северская, Падольская і Валынская землі, Смаленскае княства, Жамойцкія землі.

Аляксандр (146—1506)— вялікі князь Вялікага княства Літоўскага з 1492 г., кароль польскі з 1501 г. Даў феадалам прывілей 1492 г., у якім абяцаў не прымаць важных рашэнняў без згоды рады. У 1505 г. сейм прыняў збор законаў, вядомы ад назваю Радамская канстытуцыя, якая пашырыла правы шляхты.

Андрэй Полацкі (132—1399) — сын Альгерда, князь полацкі, пскоўскі і трубчэўскі. Пасля 1377 г. распачаў барацьбу за вялікакняжацкі пасад, але пацярпеў паражэнне і вымушаны пайсці ў Пскоў, дзе стаў князем. У саюзе з маскоўскім вялікім князем Дзімітрыем Данскім удзельнічаў ў разгроме татарскага войска на Куліковым полі ў 1380 г. у 1386 г. зноў выступіў супраць Ягайлы, але быў разбіты. Загінуў у 1399 г. у бітве на Ворскле.

Астрожскі Канстанцін (1460—1530) — князь, гетман ВКЛ з 1497 г., кашталян Віленскі з 1511 г., ваявода трокскі з 1522 г.. Выдатны палкаводзец. Атрымаў перамогу у 60 бітвах. У бітвез маскоўскімі войскамі на р. Ведрашы (14.07.1500 г.) быў разбіты і ўзяты ў палон, адкуль збег у 1507 г. У бітве пад Оршай (1514 г.) разграміў нашмат колькасна большыя маскоўскія войскі. Спрыяў распаўсюджванню ідэй Адраджэння і пашырэнню кнігадрукавання.

Будны Сымон (1530—1593)— беларускі гуманіст і асветнік, рэлігійны рэфарматар, ідэёлаг умеранага накірунку ў арыянстве, філосаф, гісторык, філолаг, паэт ВКЛ. З 1558 г. выкладаў на беларускай мове катэхізіс у пратэстанскай школе Вільні. З 1560г. — на Беларусі, у Клецку, выконваў абавязкі пратэстанскага прапаведніка. Адзін з заснавальнікаў друкарні ў Нясвіжы. Прадаўжальнік традыцый Ф. Скарыны, ён пісаў пра неабходнасць засваення беларускай культуры, створанай на розных мовах.

Валовіч Астафій (каля 1520—1587) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, найвышэйшы пісар, маршалак дворны, земскі падскарбій (1561—1566), падканцлер (1566—1579), канцлер (1579—1584), віленскі ваявода (1584—1587). Прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і рэдагаванні Другога Статута ВКЛ 1566 г. Удзельнічаў у Лівонскай вайне.

Вітаўт (1350—1436) — вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (1392—1430). Пры ім ВКЛ дасягнула найбольшай магутнасці. Падтрымліваў цверскіх і разанскіх князёў у барацьбе супраць Масквы. У 1404 г. заваяваў Смаленск. У 1408 г. мяжа з Маскоўскай дзяржавай праходзіла па рэках Угра і Ака. У 1399 г. пацярпеў паражэнне ад татар на р. Ворскле. У Грунвальдскай бітве 1410 г. узначальваў войскі ВКЛ. Рабіў захады прыняць каралеўскі тытул, але гэтаму перашкаджалі магнаты Польшчы.

Віцень (? — каля 1316 г.) — вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (1293—1316). Умацоўваў адзінства дзяржавы, абапіраючыся на славянскія княствы. Заключыў мірны дагавор з Рыгаю (1298). Адбіў паход крыжакоў на Жамойцію (1298, 1305).

Войшалк (1223—1268) — вялікі князь ВКЛ (1264—1267). Сын Міндоўга. Каля 1254 г. заключыў мір з Данілам Галіцкім, аддаў яго сыну Раману Навагародскую зямлю, а сам пастрыгся ў манахі. Пасля забойства Міндоўга, а пазней і Траняты, стаў вялікім літоўскім князем. Пашырыў тэрыторыю княства за кошт Нальшан і Дзяволтвы. Жорстка распраўляўся з феадаламі заваяваных літоўскіх зямель. У 1267 г. перадаў уладу галіцкаму князю Шварну.

Гедымін (1270—1341) — вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (1316—1341). Заснавальнік дынасціі Гедымінаў. У склад ВКЛ у час яго княжання ўвайшлі Віцебская, Берасцейская, Мінская і Тураўская землі. У 1323 г. сталіцай ВКЛ зрабіў Вільню.

Глінскі Міхаіл (1470—1534) — князь, маршалак дворны літоўскі з 1500 г., кіраўнік віленскага манетнага двара з 1501 г. На чале войска ВКЛ 5.08.1506 г. разбіў пад Клецкам крымскіх татар. Меў уплыў на вялікага князя Аляксандра. Жыгімонт І Стары пазбавіў М. Глінскага ранейшага становішча ў ВКЛ. У 1508 г. Глінскі ўзняў паўстанне, але няўдала.

Гусоўскі Мікола (1470—1533) — беларускі паэт-гуманіст эпохі Адраджэння, прадстаўнік новалацінскай літаратуры, дзеяч славянскай культуры. Пісаў на лацінскай мове. Лічыцца заснавальнікам мастацкай рэнесансавай рэалістычнай традыцыі ў паэзіі Беларусі, Украіны і Польшчы. Аўтар паэтычнага зборніка «Песнь о Зубре».

Даўмонт (?—1299 г.) — нальшанскі і пскоўскі князь (1266—1299). Удзельнічаў у забойтсве Міндоўга. Войшалк выгнаў яго з Нальшанаў. Кананізаваны рускай праваслаўнай царквою за заслугі перад Пскоўскай зямлёй у абароне рускіх зямель ад іншаземных захопнікаў.

Жыгімонт І Стары (1467—1548) — вялікі князь Вялікага княства Літоўскага і кароль Польшчы (1506—1548). Ваеннымі і фінансавымі рэформамі ўмацоўваў дзяржаўную ўладу. Пры ім шляхта дамаглася роўных правоў з магнатамі, выбарнасці ў сейм. Быў увведзены Статут ВКЛ 1529 г.

Жыгімонт ІІ Аўгуст (1520—1572) — вялікі князь Вялікага княства Літоўскага і кароль Польшчы (1548—1572). Апошні прадстаўнік дынастыі Ягелонаў. Каранаваны пры жыцці бацькі Жыгімонта І Старога ў 1530 г. У час яго праўлення ўведзены Статут ВКЛ 1566 г., заключана Люблінская унія 1569 г.

Жыгімонт Кейстутавіч(?—1440 г.) — вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (1432—1440). Вялікім князем стаў пры падтрымцы феадалаў-католікаў. У 1434 г. гарантаваў праваслаўным феадалам недатыкальнасць асобы і вызваліў ад павіннасцей і плацяжоў з маёнткаў. У 1440 г. забіты ў выніку змовы.

Казімір Ягелончык (1427—1492) — вялікі князь Вялікага княства Літоўскага з 1440 г., кароль Польшчы з 1447 г. Выдаў прывілей 1447 г., які паклаў пачатак юрыдычнага афармлення залежнасці сялян ад феадалаў. Выдаў Судзебнік 1468 г. Пры ім узрасла роля дарадчага органа — паной-рады і яго ўплыў на вялікага князя.

Кейстут (?—1382 г.)—князь, брат Альгерда. З 1345 г. падзяліў уладу ў ВКЛ з Альгердам. Змагаўся супраць агрэсіі Тэўтонскага ордэна. У 1384 г. выгнаў з вялікага княжання Ягайлу, які быў у саюзе з Тэўтонскім ордэнам. У 1382 г. задушаны па загаду Ягайлы ў Крэўскім замку.

Міндоўг (1200—1263) — вялікі князь Вялікага княства Літоўскага. З 1246 г. князь навагародскі. У 1253 г. прыняў тытул караля. Вёў барацьбу з Лівонскім і Тэўтонскім ордэнамі. Забіты ў выніку змовы.

Радзівіл Мікалай Чорны (1515—1565) ——беларускі князь-асветнік. Актыўна садзейнічаў развіццю і ўмацаванню рэфармацыйнага руху на Беларусі і ў Літве, асабліва распаўсюджванню кальвінізму. Пры ім Нясвіж стаў цэнтрам кальвінізму ў ВКЛ.

Сапега Леў (1557—1633)— выдатны дзяржаўны дзеяч сярэднявечнай Беларусі, юрыст, пісьменнік-публіцыст, канцлер ВКЛ, удзельнік стварэння «Статута 1588 г.» — поўнага кодэкса законаў ВКЛ.

Свідрыгайла (1370—1452) — вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (1430—1432). Праціўнік уніі з Польшчай. У сваёй дзейнасці апіраўся на праваслаўных феадалаў. З 1432 г. вёў барацьбу з Жыгімонтам Кейстутавічам. Потым княжыў на Валыні.

Скарына Францыск (1490—1551)— беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, мысліцель і гуманіст, вучоны, пісьменнік эпохі Адраджэння. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Полацку і Вільні. Вучыўся на філасофскім факультэце Кракаўскага універсітэта (1504—1511), дзе атрымаў вучоную ступень бакалаўра філасофіі. У 1507—1511 гг. вучыўся ў Заходняй Еўропе. У 1512 г. у Падуанскім універсітэце атрымаў вучоную ступень доктара медыцыны. Меў таксама ступень доктара свабодных навук. Стварыў у Празе першае ў гісторыі беларускае выдавецтва. У 1521 г. стварыў у Вільні новае выдавецтва. Выдавецкая і літаратурна-мастацкая дзейнасць Ф. Скарыны вызначыла нацыянальную спецыфіку беларускай эпохі Адраджэння.

Таўцівіл (?— пасля 1263 г.) — князь літоўскі і полацкі. Разам з Данілам Галіцкім удзельнічаў у паходах супраць Навагародка. Дапамог Войшалку вызваліць Навагародак з-пад улады галіцка-валынскіх князёў.

Трайдэн (?—1282 г.) — вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (1270—1282). Праводзіў палітыку ўмацавання дзяржавы. У 1277 г.каля Гародні і Слоніма разбіў войскі татараў рускіх князёў. У 1278 г. разбіў лівонскіх рыцараў.

Транята (?—1264 г.) — вялікі князь Літоўскі (1263-1264). Пасля забойства Міндоўга стаў княжыць у Літоўскім княстве. У асобе полацкага князя Таўцівіла бачыў саперніка, забіў яго, але і сам быў забіты.

Цяпінскі Васіль (1530—1603) — беларускі гуманіст-асветнік, пісьменнік, выдавец, дзеяч рэфармацыйнага руху. У 1570 г. на свае сродкі заснаваў друкарню, што знаходзілася ў маёнтку Цяпіне.

Ягайла (1348—1434) — вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (1377—1392), кароль Польшчы (1386—1434). У час яго княжання ён заключыў з Польшчай Крэўскую унію ў 1385 г., якая замацавана яго каранацыяй як польскага караля пад імем Уладзіслаў. Садзейнічаў агрэсіі каталіцкай царквы ў ВКЛ. У 1392 г. заключыў пагадненне з Вітаўтам.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 700; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.