Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пытанні да самакантролю. 1558—1583 гг. Лівонская вайна, барацьба ВКЛ і Польшчы (затым Рэчы Паспалітай) супраць Расіі




Гістарычныя даты

 

1558—1583 гг. Лівонская вайна, барацьба ВКЛ і Польшчы (затым Рэчы Паспалітай) супраць Расіі, якая імкнулася здабыць выхад да Балтыкі шляхам заваявання Лівоніі
1569 г., 1 ліпеня На сойме ў Любліне была заключана унія паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім княствам Літоўскім. Такім чынам, была ўтворана федэратыўная дзяржава — Рэч Паспалітая абодвух народаў на чале з супольным манархам.
1588 г. Трэцяя рэдакцыя Статута ВКЛ, выкананая будучым канцлерам княтсва Львом Сапегам, якая адмяняла некаторыя прынцыповыя палажэнні Люблінскай уніі. На той час гэта быў самы дасканалы звод законаў у Еўропе.
1550 г. На Беларусі пачалося распаўсюджванне ідэй Рэфармацыі, якія падтрымала значная частка феадалаў на чале з віленскім ваяводам і канцлерам ВКЛ Мікалаем Радзівілам Чорным.
1570 г. З’яўленне ордэна езуітаў у ВКЛ, пачатак контррэфармацыі (адзін з галоўных ідэолагаў — Пётр Скарга).
1579 Г. Заснаванне Віленскага універсітэта.
1584—1593 гг. Па праекце Я. М. Бернардоні пабудаваны першы ў Рэчы Паспалітай помнік архітэктуры барока — касцёл езуітаў у Нясвіжы.
1596 г., 6 кастрычніка На з'ездзе праваслаўных іерархаў Беларусі і Украіны ў Бярэсці была прынята пастанова аб уніі праваслаўнай царквы з каталіцкай і ўтварэнні уніяцкай царквы.
1648—1651 гг. Казацка-сялянская вайна на поўдні Беларусі, справакаваная інтэрвенцыяй казакоў Б. Хмяльніцкага. Войскі ВКЛ начале з гетманам Янушам Радзівілам разбіла казацкія атрады і падавіла ўзброены чын.
1653—1667 гг. Вайна Рэчы Паспалітай супраць Маскоўскага царства. Ваенныя дзеянні праходзілі на тэрыторыі Беларусі. Яе насельніцтва скарацілася напалову, частка была вынішчана, частка выведзена ў палон у Расію.
1736 г. У Слуцку пачала працаваць мануфактура шаўковых паясоў (зачынена ў 1844 г.).
1720, 1726 гг. Дамова Расіі, Прусіі і Аўстрыі стаць гарантамі «шляхецкіх вольнасцей» у Рэчы Паспалітай.
1764 г. Узыходжанне на трон апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
1772 г. Першы падзел Рэчы Паспалітай, Расія атрымала землі на ўсход ад Дзвіны і Дняпра, усяго 92 тыс. кв. км. і 1 млн. 300 жыхароў.
1773—1794 гг. Дзейнасць Адукацыйнай камісіі — першага ў Еўропе Міністэрства народнай адукацыі.
1775—1781 гг. Дзейнасць у Гродне Вышэйшай медыцынскай акдэміі.
1791 г., 3 мая Прыняцце першай у Еўропе і другой у свеце Канстытуцыі Рэчы Паспалітай.
1793 г. Другі падзел Рэчы Паспалітай, Расія атрымала цэнтральную частку Беларусі да лініі Друя — Пінск.
1794 г. Паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі за аднаўленне Рэчы Паспалітай.
1795 г. Трэці, апошні падзел Рэчы Паспалітай, знікненне гэтай дзяржавы з палітычных карт Еўропы; у склад Расіі ўвайшлі ўсе беларускія землі.

 

 

 

1. Якія падзеі паўплывалі на збліжэнне Вялікага княства Літоўскага з Польшчай?

2. Якія ўзаемаадносіны былі ў ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай на працягу XIV—XVIІcтст.?

3. На якіх умовах была заключана Люблінская унія? Якія вынікі мела яна для далейшага лёсу Беларусі?

4. Якую ролю меў Статут 1588 г. для ВКЛ?

5.Як змяняліся суадносіны праваслаўя і каталіцызму на тэрыторыі Беларусі на працягу XIV—XVIcтст.?

6. Які ўклад у развіццё культуры быў зроблены ў выніку рэлігійнай дзейнасці розных канфесій?

7. Чаму насуперак моцнай апазіцыі царкоўная унія была заключана?

8. Якім чынам дзяржаўны і палітычны лад Рэчы Паспалітай садзейнічаў усеўладдзю магнатаў і шляхты?

9. У чым праявілася ўзмацненне сацыяльнага і нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту ў другой палове XVII—XVIIIcтст.?

10. Якія наступствы войнаў сярэдзіны XVIIст. для беларускіх зямель?

11. Як выглядае эканамічнае развіццё на беларускіх землях у 2-й палове ХVІІІст.?

12. Унутрыпалітычнае, знешнепалітычнае становішча Рэчы Паспалітай у сярэдзіне XVIIIcт.

13.Якое месца займала ў гэтай дзяржаве Беларусь?

14. У чым заключалася найвайстрэйшая праблема ўнутранай палітыкі ў Рэчы Паспалітай? Як яна вырашалася рознымі палітычнымі сіламі?

15. Якія падзеі папярэднічалі першаму падзелу Рэчы Паспалітай?

16. Якія тэрыторыі адышлі Прусіі, Аўстрыі і Расіі паводле Пецярбургскай Канвенцыі 1772 г.?

17. Якія асноўныя палажэнні ўтрымлівала Канстытуцыя 3 мая 1791 г.? Якое значэнне яна мела для таго гістарычнага моманту?

18. Што прывяло да другога падзелу Рэчы Паспалітай? Якія тэрыторыі атрымалі Прусія і Расія?

19. У чым прычыны паўстання 1794 г.? Чым скончылася паўстанне і чаму?

20. Як адбываўся трэці падзел Рэчы Паспалітай? 21. Якія тэрыторыі атрымалі Расія, Аўстрыя і Прусія?

22. Назавіце прадстаўнікой асветніцкай думкі, якія маюць беларускае паходжанне.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 575; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.014 сек.