Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Беларусь у вайне 1812 г




На завяршальным этапе французскай рэвалюцыі генерал Напалеон Банапарт праявіў сябе як буйны военачальнік. У 1799 г. ён стаў першым консулам, а ў 1804 г. — імператарам Францыі. Устанавілася дыктатура, змянілася як унутраная, так і знешняя палітыка, якая адлюстроўвала інтарэсы буйной буржуазіі і апіралася на армію, паліцыю і чыноўнікаў. Абарончыя войны часоў рэвалюцыі ператварыліся ў захопніцкія імперыялістычныя войны Французскай імперыі. Выспявалі планы еўрапейскага, а затым і сусветнага панавання.

Успомніце, якія дзяржавы на пачатку ХІХст. разграміў Напалеон, на якіх умовах быў падпісаны Тыльзіцкі мір. Як развіваліся адносіны паміж Расіяй і Францыяй напярэдадні вайны.

12 чэрвеня 1812 г. армія Напалеона пераправілася праз Нёман і без аб’явы вайны ўварвалася на тэрыторыю Расіі. Планы Напалеона заключаліся ў тым, каб разграміць разрозненыя ваенныя сілы Расіі і заключыць выгадны для сябе мір. Яны падмацоўваліся тым, што «вялікая армія» мела ў прыграніччы амаль трохразовую колькасную перавагу над расійскімі войскамі. Акрамя французаў у яе ўваходзілі народы захопленых еўрапейскіх краін. Да таго ж на бок Напалеона перайшлі палкі, сфарміраваныя з шляхцічаў Літвы і Беларусі. Рускія войскі, адступаючы, аказвалі ўпартае супраціўленне французскай арміі.

Назавіце буйнейшыя бітвы на тэрыторыі Беларусі, у выніку якіх Напалеон не змог здейсніць сваю задумку.

22 ліпеня пад Смаленскам 1-я і 2-я расійскія арміі змаглі аб’яднацца. 2—5 жніўня адбылася генеральная бітва, у якой Напалеон страціў каля 15 тыс. чалавек, але нават пасля гэтых страт ён прыняў рашэнне рухацца на Маскву. 26 жніўня адбылася бітва каля в. Барадзіно, а затым французская армія без бою заняла Маскву.

Такім чынам, к жніўню 1812 г. амаль уся тэрыторыя Беларусі была акупіравана французскімі войскамі.19 чэрвеня 1812 г. у Вільні была створана Часовая камісія ўрада Вялікага княства Літоўскага на чале з былым надворным маршалкам ВКЛ і старастам слонімскім Станіславам Солтанам.

Раскажыце аб дзейнасці КЧУ, пра адносіны беларускай шляхты, сялянства да акупантаў. Чаму знатная частка беларускай шляхты падтрымала Напалеона, а сялянства вяло супраць яго партызанскую вайну? Назавіце партызанскія атрады, атрымаўшыя вядомасць, дзякуючы сваім актыўным ваенным дзеянням.

Між тым стан арміі Напалеона пагаршаўся і ў ваенным, і ў маральным плане. Рускі ўрад адмовіўся весці перамовы аб міры, нарошчваючы сваю вайсковую перавагу. У кастрычніку Напалеону прыйшлося адступаць па спустошанай смаленскай дарозе. Канчатковы разгром арміі Напалеона адбыўся на тэрыторыі Беларусі. 14—16 лістапада пры пераправе праз р. Беразіну каля в. Студзёнка, на поўнач ад Барысава, Напалеон згубіў больш за 20 тыс. чалавек. У канцы снежня астаткі калісьці вялікай арміі пакінулі межы Беларусі.

Назавіце велізарныя страты і бедствы, якія прынесла на Беларусі гэта вайна і зрабіце вывад аб яе выніках.

Пасля вайны стан сялян ні ў Расіі, ні ў Беларусі не змяніўся. У царскім маніфесце 30 жніўня 1814 г., дзе ў сувязі з заканчэннем вайны дараваліся розныя міласці саслоўям, аб сялянах было сказана наступнае: «Сяляне, верны нам народ, няхай атрымаюць узнагароду ад бога». Што датычыцца асоб, якія прынялі бок Напалеона ў гэтай вайне, то ім былі дараваны ільготы і царская міласць.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 633; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.