Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Першай палове ХІХст




Грамадска-палітычны рух на Беларусі

Ліквідацыя дзяржаўнасці Рэчы Паспалітай ў цэлым і Вялікага княства Літоўскага ў прыватнасці, перадавыя французскія і ўвогуле заходнееўрапейскія ідэі, падзеі вайны 1812 г. аказалі вялікі ўплыў на развіццё грамадскай думкі Беларусі. Шляхецкая інтэлігенцыя, вучнёўская моладзь аб’ядноўваліся ў гурткі і таварыства для выпрацоўкі і дасягнення сваіх сацыяльных і нацыянальных ідэалаў. Яны былі ідэйна і часта арганізацыйна звязаны з грамадскім рухам у Польшчы, што асабліва праявілася пад час паўстання 1830—1831 гг.

У 1817 г. па ініцыятыве студэнтаў Віленскага універсітэта — Адама Міцкевіча, Тамаша Зана, Яна Чачота — было створана «Таварыства філаматаў» (гл. спіс паняццяў), якое мела аддзяленні ў Свіслацкай гімназіі, Полацкім піярскім вучылішчы і іншых навучальных установах.

Раскажыце аб арганізатарах і ўдзельніках гэтых аб’яднанняў, якія ідэі яны прапагандавалі.

На Беларусі знайшлі падтрымку ідэі дзекабрыстаў. Тут служылі дзеячы дзекабрысцкага руху — А. А.Бястужаў-Марлінскі, А. І. Адаеўскі, К. Ф. Рылееў, К. Г. Ігельстром, С. І. Трусаў і інш.

Раскажыце аб іх дзейнасці на Беларусі, спробе аб’яднання «Ваенныя сябры» падняць паўстанне сярод салдат Асобага Літоўскага корпуса, дзекабрыстаў — у Палтаўскім палку ў Бабруйскай крэпасці.

Гэтыя першыя рэвалюцыянеры хоць і спачувалі сялянам, але не лічылі іх рэальнай сілай і не абапіраліся на іх у сваёй дзейнасці. У сярэдзіне 20-х гадоў тайныя таварыствы на Беларусі былі разгромлены.

Рэвалюцыя 1830 г. у Францыі ўскалыхнула Еўропу і нанесла моцны ўдар па сістэме Свяшчэннага Саюза.

Успомніце, хто, з якой мэтай, калі стварыў гэты саюз.

У 20-я гг. ХІХст. у адказ на яго дзейнасць у Польшчы ўзнікла нелегальнае «Таварыства падхарунжых», якое ставіла сваёй задачай падрыхтоўку нацыянальна-вызваленчага руху і распаўсюджванне яго на тэрыторыі Беларусі, Літвы і Украіны. Шляхецкае паўстанне пачалося ў лістападзе 1830 г. і ахапіла Літву і частку Заходняй Беларусі.

Раскажыце аб мэце, рухаючых сілах паўстання, прычынах яго паражэння.

Шляхецкія рэвалюцыянеры ўлічылі ўрокі паўстання. Іх рух, асабліва ў 40-я гады, дэмакратызаваўся, радыкалізаваўся, набываў аграрны характар. У ім ўдзельнічала ўсё больш прадстаўнікоў разначыннай інтэлігэнцыі, якая імкнулася павесці за сабой сялянскія масы. Шырокую падтрымку набылі ідэі польскага дэмакрата Іаахіма Лялевеля аб ролі сялянства ў рэвалюцыйнай барацьбе.

У 1836 г. у Вільні пад кіраўніцтвам Франца Савіча было заснавана «Дэмакратычнае таварыства», якое праіснавала да 1838 г.і было разгромлена. У 1846—1849 гг. у Вільна і ў другіх гарадах існавала арганізацыя «Саюз свабодных братоў», якая налічвала каля 200 членаў. Вялася прапаганда сярод салдат і афіцэраў мінскага гарнізона, выраблялася зброя, завязваліся непасрэдныя кантакты з сялянамі аж да ўцягнення іх у арганізацыю.

1848 г. у Еўропе стаў годам буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый, накіраваных супраць феадальна-абсалютысцкіх рэжымаў, засілля вярхушкі буржуазіі, іншаземнага прыгнёту. Рэвалюцыйная хваля змятала палітычныя рэжымы, троны, манархаў, міністраў. Рэвалюцыі адыгралі вялікую ролю ў аслабленні манархічных рэжымаў і феадальна-прыгонніцкіх парадкаў: знішчаны прыгонны стан сялян у Аўстрыйскай імперыі, уведзены некаторыя буржуазна-ліберальныя рэформы ў Германіі. Зменьшыўся нацыянальны прыгнёт, замацаваліся палітычныя пазіцыі буржуазіі.

Рэвалюцыйная хваля спынілася ля граніц Расійскай імперыі: Мікалай І супрацьпаставіў ёй «бар’ер са штыкоў». У заходнія губерні рушыў армейскі корпус у якасці паліцэйскага кардона ад «рэвалюцыйнай заразы». Генерал-губернатарам прадпісвалася прыняць «усе неабходныя для захавання грамадскай бяспекі меры» на выпадак актыўных дзеянняў шляхты супраць урада. Тут з’явіліся нелегальныя рукапісныя лістоўкі, адозвы, звароты, пісьмы пра рэвалюцыйную барацьбу народаў Еўропы з заклікамі далучацца да іх. Аднак напружанасць і вастрыня асобных падзей у масавыя выступленні ў Беларусі, як і ў суседнім Царстве Польскім, не перайшлі.

Зыходзячы з гэтых дадзеных, можна зрабіць вывад, што беларуская нацыянальна-дзяржаўная ідэя ў грамадскім руху канца XVIII — першай паловы ХІХстст. яшчэ не аформілася. Разам з тым удзельнікі гурткоў і арганізацый, створаных на мясцовай глебе, праяўлялі «літоўскі сепаратызм», любілі родны край, што, пры збліжэнні іх з беларускай сялянскай масай, стварала неабходныя перадумовы для фарміравання беларускай ідэі і выдзялення яе як самастойнай у недалёкай будучыні.

У адказ на пашырэнне нацыянальна-вызваленчага руху царызм узмацніў рэпрэсіі, стаў на шлях ліквідацыі асаблівасцей заходніх абласцей у параўнанні з цэнтральнымі.

Студэнты павінны даць характарыстыку такім мерам самадзяржаўся, як стварэнне «Камітэта па справах Заходніх губерній», закрыццё Віленскага універсітэта, «разбор шляхты», ліквідацыя нешматлікіх каталіцкіх манастыроў, секулярызацыя царкоўных уладанняў, далучэнне ўніяцкай царквы да праваслаўнай, адмена дзеяння Літоўскага статута 1588 г. і ўвядзенне расійскага заканадаўства.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 538; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.