Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Слоўнік гістарычных тэрмінаў і паняццяў. Абшчынаная ўласнасць— калектыўная ўласнасць групы людзей, аб’яднаных у якую-небудзь абшчыну (у гэтым выпадку — сельскую)




Абшчынаная ўласнасць— калектыўная ўласнасць групы людзей, аб’яднаных у якую-небудзь абшчыну (у гэтым выпадку — сельскую). На Беларусі існаванне абшчыннай уласнасці мела месца толькі ў Віцебскай і Магілёўскай губернях.

Адработкі— 1) Сістэма апрацоўкі памешчыцкай зямлі інвентаром сялян, якія адпрацоўвалі зямлю за арэнду, пазыку прадуктовую і грашовую. Насілі паўпрыгонніцкі характар; 2) Кабальная форма найму сялян са сваімі прыладамі, і цяглам да памешчыка (за пазычаныя грошы, збожжа, арэнду зямлі і г.д.).

Адыходніцтва — часовы адыход сельскага насельніцтва на прамысловыя або сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, гаспадаркі іншых рэгіёнаў.

«Венская сістэма» — створана Венскім кангрэсам 1814—1815 гг. пасля завяршэння вайны кааліцыі еўрапейскіх дзяржаў супарць напалеонаўскай Францыі. На кангрэсе былі заключаны дагаворы, накіраваныя на ўзнаўленне феадальных парадкаў і задавальненне тэрытарыяльных дамаганняў дзяржаў-пераможцаў. Варшаўскае герцагства падзялілі Расія, Аўстрыя і Прусія. Быў створаны Свяшчэнны саюз, што садзейнічала ўстанаўленню ў Еўропе палітычнай рэакцыі і дазваляла манархам Расіі, Аўстрыі і Венгрыі ўмешвацца ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў дзеля барацьбы з рэвалюцыйным рухам. Праіснавала да канца 40-х гадоў ХІХст.

Гарадская ўправа — выканаўчы орган гарадской думы на чале з гарадскім галавой.

Генерал-губернатар — вышэйшая пасада мясцовай адміністрацыі. Валодаў грамадзянскай і ваеннай уладаю, з 1775 г. узначальваў генерал-губернатарствы.

Генерал-губернатарства — надзвычайная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расіі, стваралася на акраінах імперыі або ў рэгіёнах, дзе ўзнікала напружаная палітычная сітуацыя. Узначальвалася генерал-губернатарам, надзеленым асаблівым даверам імператара.

Губерня— асноўная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расіі з 1708 г. Дзяліліся на паветы. Некаторыя губерні аб’ядноўваліся ў генерал-губернатарствы.

«Дэмакратычнае таварыства» — тайная рэвалюцыйная арганізацыя, якая дзейнічала ў 1836-1838 гг. у Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі пад кіраўніцтвам Ф. Савіча. У статуце «Прынцыпы дэмакратызму» былі абвешчаны ідэі сацыяльнай роўнасці, вызвалення сялян з зямлёй ад прыгоннай залежнасці, права кожнага народа на нацыянальную самастойнасць. Вядома таксама як «Маладая Польша», з’яўлялася састаўной часткай «Садружнасці польскага народа».

Дзекабрысты— рускія дваранскія рэвалюцыянеры, разгарнуўшыя барацьбу супраць самадзяржаўся і прыгонніцтва. Дзейнасць асобных дзекабрыстаў звязана з Беларуссю, паміж імі і тайнымі арганізацыямі існавалі пэўныя кантакты.

Дзесяціна — мера плошчы, роўная 1,09 га.

Земскі збор (павіннасці)— у Расійскай імперыі від мясцовага абкладвання ў грашовай і натуральнай форме для задавальнення гаспадарчых, адміністрацыйных і культурных патрэб. Выконвала сельскае насельніцтва, пераважна сяляне. Грошы ішлі на ўтрыманне мясцовай адміністрацыі, на сялянскія справы, народную адукацыю, ахову здароўя, пажарную ахову і інш.

Камітэт па справах заходніх губерняў — дарадчы орган пры імператары Мікалаі І у 1831—1848 гг. Мэта яго дзейнасці: разгляд прапаноў дзяржаўных устаноў і дзеячоў, распрацоўка рэкамендацый ураду, накіраваных на ўзмацненне пазіцый самадзяржаўя на тэрыторыі Заходніх губерняў (насаджэнне) рускага памешчыцкага землеўладання, перасялення на Беларусь рускіх казённых сялян, размежаванне сіл мясцовай шляхты.

Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы — стан эканомікі Расіі ў 40—50-я гг. ХІХст., які характарызуецца рэзкім зніжэннем прыбытковасці памешчыцкай і дзяржаўнай вёскі, абеззямельваннем і збядненнм сялян, а таксама ростам сацыяльных канфліктаў.

Латыфундыі — буйныя прыватнаўласніцкія зямельныя ўладанні.

Люстрацыя — перыядычнае апісанне дзяржаўнай маёмасці.

Міравы суд — суд першай (ніжэйшай) інстанцыі, разглядваў дробныя судовыя і грамадзянскія справы з упрошчаным судаводствам.

Падушныя падатак — асноўныя прамы падатак у Расійскай імперыі ў XVIII—XIXстст. Абкладвалася ўсё мужчынскае насельніцтва падатковых саслоўяў. На Беларусі замена падворнага абкладання падушным падаткам адбылася ў канцы XVIIIст. Яго памер складаў каля 1 рубля серабром. З-за слабой плацежаздольнасці насельніцтва Беларусі тут на некаторы час даваліся льготы. Афіцыйна да 1811 г. дзяржаўныя падаткі ва ўсіх беларускіх губернях браліся ў меншым памеры, але збіраліся яны тут не асігнацыямі, як у рускіх губернях, а серабром, курс якога быў намнога вышэйшы. Адменены ў 1887 г.

Палітыка «апякунства» — назва аднаго з напрамкаў рэформы П. Д. Кісялёва ў дзяржаўнай вёсцы. Прадугледжвалася арганізацыя дапамогі сялянам на выпадак неўраджаяў і масавых эпідэмій, падзяжу жывёлы і высокай смяротнасці людзей, аказання медыцынскай дапамогі, арганізацыя пачатковага навучання; актывізацыя гандлю; развіццё сістэмы страхавання і інш. Мерапрыемствы не рэалізоўваліся з-за недахопу сродкаў.

Паўстанне шляхецкае — адкрытая ўзброенаяя барацьба шляхты Польшчы, Літвы і Беларусі за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах да 1772 г. і вяртанне страчаных прывілеяў. Адбылося тры паўстання: 1794 г., 1830-1831 гг., 1863—1864 гг.

Прамысловы пераварот (рэвалюцыя) — пераход ад мануфактурнай да фабрычна-завадской стадыі прамысловасці, ад ручной да машыннай працы, звазаны з фарміраваннем прамысловай буржуазіі і вольнанаёмнага рабочага класа.

Прыгонная мануфактура— прадпрыемства, якое належыла памешчыку і было заснавана на прымусовай працы прыгонных сялян.

«Прамяністыя» — легальная патрыятычная арганізацыя студэнтаў Віленскага універсітэта. Існавала ў красавіку — чэрвені 1820 г. пад кіраўніцтвам філаматаў. Аб’ядноўвала моладзь Беларусі, Літвы і Польшчы. Колькасць прамяністых дасягала 200—300 чалавек. Іх мэтай было далучэнне моладзі да навукі, добрых паводзін, падтрымка роднай мовы, літаратуры, гісторыі і г. д.

Разбор шляхты— палітыка самадзяржаўя пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі, згодна з якой выключаліся з дваранскага саслоўя і праводзіліся ў саслоўе дзяржаўных сялян або мяшчан тыя прадстаўнікі дробнай шляхты, якія не прадстаўлялі дакументаў, што падцвярджалі іх дваранскае званне. Такія меры былі прадпрыняты, напрыклад, у адносінах да ўдзельнікаў шляхецкага паўстання 1830—1831 г.

Рэкруты— асобы мужчынскага полу (прадстаўнікі сялянскага і мяшчанскага саслоўяў), якія прызываліся на 20-гадовую ваенную службу ў Расійскай імперыі ад пэўнай кольскасці душ (з канца XVIIIст. ад 200 душ, з 1820 г. — ад 125 душ мужчынскага полу).

Рэкрутчына — ваенная павіннасць у Расіі, якая раўнялася 20-цігадоваму тэрміну служэння ў арміі прадстаўнікоў сялянскага і мяшчанскага саслоўяў.

Сервітуты — абмежаванае права карыстання чужой уласнасцю (права праезду, выпасу жывёлы, рыбнай лоўлі, карыстанне сенажацямі, ляснымі ўгодзямі і інш.). Сервітуты былі вельмі пашыраны на Беларусі ў феадальныя часы. У парэформенны перыяд адбывалася напружаная барацьба сялян за права карыстання сервітутамі.

Фабрыка— прамысловае прадпрыемства, заснаванае на падзеле працы і ўжыванні машын. Гістарычна фабрыцы папярэднічае капіталістычная мануфактура. Першыя суконныя фабрыкі на тэрыторыі Беларусі ўзніклі ў 20-я гады ХІХст.ў мястэчках Хомск і Косава Гродзенскай губерніі.

«Філаматы»(грэч.—аматары ведаў) — тайнае студэнцкае таварыства ў Віленскім універсітэце. Яднала моладзь з Беларусі, Літвы і Польшчы. Паступова эвалюцыянізіравала ад культурна-асветніцкай дзейнасці да палітычнай барацьбы за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Унеслі значны ўклад у вывучэнне культуры беларускагаа народа. Яны далі пачатак іншым нелегальным арганізацыям моладзі: «прамяністым», «філарэтам» і інш. У 1923 г. значная колькасць членаў была рэпрэсіравана.

«Філарэты» (грэч. — аматар дабрадзейнасці, дабрачыннасці) — канспіратыўнае таварыства студэнцкай моладзі ў Вільні ў 1820—1823 г. Створана ў складзе філаматаў, найбольш буйное маладзёжнае аб’яднанне. Узначальваў Т. Зан. Іх мэты: раскрыццё сапраўднага прызначэння навуковай дзейнасці, барацьба з адсталымі поглядамі ў розных слаях насельніцтва, фарміраванне школы паўнацэннага духоўнага выхавання моладзі. Галоўная мэта — аднаўленне Рэчы Паспалітай і адмена прыгоннага права. Унеслі значны ўклад у вывучэнне культуры беларускага народа. У 1823 г. раскрыта, яго члены падвергліся ганенням.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 773; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.