Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Фарміраванне беларускай нацыі




 

Эвалюцыя беларускага этнасу да сярэдзіны XIXст. паскорылася і наступіў перыяд фарміравання нацыі. Галоўнай умовай пераўтварэння феадальнай народнасці ў буржуазную нацыю з'явілася развіццё капіталізму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы, пашырэнне і паглыбленне эканамічных сувязей паміж асобнымі рэгіёнамі, фарміраванне ўнутранага рынку. Вялікае значэнне маюць таксама сацыяльны, палітычны і дэмаграфічны фактары.

Нацыя (ад лац. племя, народ) — гістарычная супольнасць людзей, якая характарызуецца ўстойлівымі эканамічнымі і тэрытарыяльнымі сувязямі, агульнасцю мовы, культуры, характару, побыту, традыцый, звычаяў, самасвядомасці.

У гісторыі фарміравання беларускай нацыі можна вылучыць два перыяды. Першы ахоплівае канец XVIII — першую палову XIXст. і з'яўляецца своеасаблівым пераходам ад феадальнай народнасці да пачатку станаўлення буржуазнай нацыі. Наступны перыяд пачынаецца з другой паловы XIXст. і характарызуецца як час станаўлення і развіцця беларускай нацыі ў эпоху капіталізму.

3 развіццём капіталізму адбываліся змены ў класавай структуры грамадства. Класы — саслоўі феадальнага грамадства — дваране-памешчыкі, сяляне, рамеснікі, гандляры, купцы разлагаліся, фарміраваліся класы буржуазнага грамадства — пралетарыят і буржуазія.

Адной з асноўных прыкмет нацыі з'яўляецца агульнасць эканамічнага жыцця насельніцтва адпаведнай этнічнай тэрыторыі. Развіццём капіталізму забяспечваецца больш высокі ўзровень гэтай агульнасці ў параўнанні з феадалізмам. Рэформа 1861 г., вызваліўшы сялян ад прыгоннай залежнасці, стварыла ўмовы для капіталістычнай перабудовы памешчыцкай і сялянскай гаспадарак з арыентацыяй на рынак.

Павелічэнню аб'ёму эканамічных сувязей паміж рознымі рэгіёнамі Беларусі спрыяла будаўніцтва чыгунак і іншых шляхоў зносін. Кансалідацыі бела-рускай нацыі садзейнічалі таксама рост гарадоў і павелічэнне гарадскога насельніцтва.

Неабходна паказаць працэс фарміравання рабочага класа Беларусі, крыніцы яго папаўнення, агульную колькасць і прафесіянальную структуру ў канцы XIXст., адзначыць характэрныя асаблівасці прамысловага пралетарыяту.

Трэба таксама даць характарыстыку беларускай буржуазіі як сельскай у сваёй аснове, паказаць прычыны яе слабасці, раўнадушных адносін да нацыянальна-культурнага адраджэння, што з'яўлялася тормазам працэсу кансалідацыі беларускай нацыі.

Гандлёва-прамысловая буржуазія Беларусі была таксама шматна-цыянальнай, прычым большую яе частку складалі прадстаўнікі небеларускага этнічнага насельніцтва (яўрэйскія, польскія і рускія прамыслоўцы і купцы). Беларуская нацыянальная буржуазія амаль цалкам складалася з заможных сялян і выхадцаў з дробнай шляхты.

Слабасць нацыянальнай буржуазіі ў пэўнай ступені замаруджвала працэс кансалідацыі беларускай нацыі. Адмоўнае ўздзеянне на гэты працэс аказвала і тое, што ў шматгранным жыцці беларускага горада ў XIXст. не выкарыстоўвалася, за нязначнымі выключэннямі, беларуская мова.

Да канца XIXст. вызначылася этнічная тэрыторыя беларусаў, утварылася тэрытарыяльная агульнасць нацыі. Пакажыце на карце, у межы якіх губерняў Расійскай імперыі яна ўваходзіла. Неабходна вызначыць, якія рэгіёны адыгралі галоўную ролю ў працэсе кансалідацыі беларускай нацыі, назваць прычыны, адзначыць асаблівасці фарміравання нацыі на тэрыторыі Палесся, усходняй часткі Беларусі.

У канцы XIXст. паступова стабілізавалася этнічная тэрыторыя беларусаў. Асновай утварэння тэрытарыяльнай супольнасці нацыі з'яўляецца наладжванне і развіццё гаспадарчых сувязей, якія пераадольваюць эканамічную замкнёнасць асобных раёнаў і сцягваюць іх у адно кампактнае цэлае.

Галоўным арэалам кансалідацыі беларускай нацыі былі цэнтральная і паўночна-заходняя часткі Беларусі, найбольш развітыя ў эканамічных, сацыяльных, палітычных і культурных адносінах у параўнанні з іншымі раёнамі. Сярэднебеларускія гаворкі склалі дыялектную аснову беларускай літаратурнай мовы.

Працэс фарміравання беларускай нацыі закрануў і насельніцтва Палесся, якое, аднак, захоўвала моўныя і культурныя асаблівасці. На тэрыторыі ўсходняй часткі Беларусі працэсы нацыянальнай кансалідацыі ішлі больш замаруджана, яе насельніцтва было менш устойлівым перад пашырэннем там расійскага ўплыву.

Дайце аналіз вынікаў перапісу насельніцтва 1897 г. пяці заходніх губерняў, нацыянальнага складу, месца пражывання беларусаў, нацыянальнай меншасці. пакажыце удзельную ўвагу беларусаў сярод жыхароў горада, вёскі. Раскажыце аб такой асаблівасці беларускага этнасу, як падзел яго па канфесіянальнай прыналежнасці.

Паводле перапісу 1897 г., на тэрыторыі 5 заходніх губерняў пражывала 5 млн 408 тыс. беларусаў, 3,1 млн рускіх, палякаў, украінцаў, яўрэяў, літоўцаў, латышоў. Польскае і літоўскае насельніцтва канцэнтравалася ў асноўным у заходніх паветах Гродзенскай і Віленскай губерняў, рускае і латышскае — у паўночных паветах Віцебскай губерні, украінскае у Кобрынскім і Брэсцкім паветах Гродзенскай губерні. Яўрэйскае насельніцтва пражывала на ўсёй тэрыторыі Беларусі, у гарадах і мястэчках. Сярод гараджан 5 заходніх губерняў яўрэі складалі 53,5%, а ва ўсім насельніцтве 13,8%.

Абсалютная большасць беларусаў жыла ў сельскай мясцовасці (больш за 90%). Доля тых беларусаў-гараджан, якія гаварылі на роднай мове, складала ў сярэднім толькі 14,5%. Пасля скасавання ў 1839 г. Брэсцкай уніі і далучэння уніятаў да дзяржаўнай царквы праваслаўныя сярод беларусаў сталі значнай большасцю (у 1897 г.—81,2%).

У другой палове XIX — пачатку XXстст. фарміравалася мова беларускай нацыі. Пакажыце поспехі і цяжкасці гэтага працэсу, час яго завяршэння.

У другой палове XIX — пачатку XX стст, працягваўся працэс фарміравання мовы беларускай нацыі. Значныя змены адбыліся ў гутарковай мове. Ішло паступовае змешванне мясцовых дыялектаў, адбываліся змены ў слоўнікавым запасе мовы. З'яўляліся новыя словы і тэрміны, паланізмы замяняліся русізмамі. Асабліва моцны ўплыў рускай мовы адчуваўся ў фанетычным складзе паўночна-ўсходніх беларускіх гаворак.

На аснове жывой гутарковай народнай мовы фарміравалася новая беларуская літаратурная мова.

У матэрыяльнай культуры беларусаў побач з традыцыйнымі элементамі ўзнікалі і новыя з'явы.

У сувязі са слабым развіццём прафесійнага мастацтва галоўную сферу духоўнай культуры беларускай нацыі перыяду фарміравання капіталізму складалі народныя формы мастацтва, традыцыйныя абрады і звычаі. Працягвалі існаваць такія віды фальклору, як абрадавая паэзія каляндарна-вытворчага і сямейна-абрадавага цыклаў, апавядальны жанр, лірычная паэзія. Паступова трацілі сваё былое значэнне быліны, балады, рознага роду замовы і магічныя дзеянні.

Адметнасць беларускага этнасу адлюстроўвалася ў своеасаблівым народным выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Мелі распаўсюджванне ўзорыстае ткацтва, вышыўка, вязанне, пляценне з лазы, саломкі і карэнняў. Своеасаблівай рысай беларускіх тканін было выкарыстанне ў арнаменце пераважна геаметрычных форм чатырохвугольніка, ромба, квадрата і іх частак.

У перыяд кансалідацыі беларускага этнасу расла яго нацыянальная самасвядомасць. У чым гэта канкрэтна вызначылася?

Кансалідацыя беларускага этнасу ў нацыю суправаджалася ростам нацыянальнай самасвядомасці. 3 другой паловы XIXст. усё больш актыўна ўжываюцца назва «Беларусь» і этнонім «беларусы».

Фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці садзейнічалі публікацыі ў другой палове XIX — пачатку XXст. фундаментальных навуковых прац, прысвечаных беларускаму народу, яго мове, культуры і гістарычнаму мінуламу. Працы І. І. Насовіча, М. А. Дзмітрыева, Ю. Ф. Крачкоўскага, А. М. Семянтоўскага, М. Я. Нікіфароўскага, Я. Ф. Карскага, Е. Р. Раманава і іншых аўтараў аб'ектыўна засведчылі факт існавання самастойнага беларускага этнасу. Важнае значэнне на шляху абуджэння нацыянальнай самасвядомасці беларусаў адыгралі працы В. Ластоўскага.

Такім чынам, у другой палове XIX — пачатку XXст. працягваўся і ў асноўным завяршыўся працэс фарміравання беларускай нацыі як сялянскай у сваёй аснове. Нягледзячы на некаторы рост нацыянальнай самасвядомасці беларусаў гэты працэс поўнасцю не завяршыўся. Развіццё беларускай нацыі пра-цягвалася ў наступныя дзесяцігоддзі XXст.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 5876; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.