Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

На Беларусі




Рэвалюцыйныя падзеі 1905—1907 гг.

Рэвалюцыя 1905—1907 гг. была вынікам абвастрэння супярэчнасцей паміж капіталізмам і прыгоннымі адносінамі у эканоміцы і дзяржаўным ладзе Расіі. Яна павінна вырашыць задачы: знішчыць самадзяржаўе, абвясціць дэмакратычную рэспубліку, рашыць аграрныя і нацыянальныя пытанні.

Па свайму характару рэвалюцыя была буржуазнай, але па рухаючым сілам - дэмакратычнай, так як у ёй прымала ўдзел большасць народа. Роля кіраўніцтва належала рабочаму класу.

Пачаткам рэвалюцыі лічыцца 9 студзеня 1905 г., калі царскія войскі расстралялі мірнае шэсце рабочых, у выніку чаго было забіта каля 1200 рабочых і каля 5 тысяч паранена. Гэта падзея ўвайшла ў гісторыю як «крывавая нядзеля». Звесткі аб злачынствах царызму хутка пранесліся па ўсёй краіне і выклікалі гнеў і абурэнне працуючых.

Раскажыце аб забастоўках салідарнасці ў Мінску, Магілёве, Гомелі,Гродна, Смаргоні і іншых гарадах. Трэба падкрэсліць, што рабочы рух у Беларусі зліўся з сялянскімі выступленнямі, якія часта мелі палітычны характар. Пакажыце ролю палітычных партый левага накірунку (РСДРП, эсэры, ППС, БСГ) ў кіраўніцтве рэвалюцыйным рухам. Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на рашэнні III з'езда РСДРП (красавік 1905 г.), які вызначыў стратэгію і тактыку бальшавікоў ва ўмовах рэвалюцыі. З'езд накіраваў партыю і рабочы клас на падрыхтоўку ўзброенага паўстання для звяржэння самадзяржаўя, устанаўлення рэвалюцыйна-дэмакратычнай дыктатуры пралетарыята і сялянства. З'езд выказаўся за аб'яднанне ўсіх сацыял-дэмакратычных арганізацый у адзіную РСДРП.

Якое значэнне мелі рашэнні III з'езда РСДРП для барацьбы рэвалюцыйных сіл у Беларусі? Забастоўкі салідарнасці з падзеямі крывавай нядзелі ў Пецярбургу 10—15 студзеня 1905 года ахапілі Мінск, Магілёў, Гомель, Гродна, Смаргонь — усяго каля 30 гарадоў і мястэчак Беларусі.

У Мінску забастоўка салідарнасці пачалася 11 студзеня 1905 г. У Смаргоні 13—14 студзеня стачка суправаджалася мітынгамі, дэманстрацыямі, маніфестацыямі значнага размаху. У Смаргоні ў забастоўках прымала ўдзел звыш 3 тысяч рабочых, на вуліцы выйшла больш за 20 тысяч дэманстрантаў. У Гомелі сходкі і мітынгі пачаліся 12 студзеня 1905 г., а 16 студзеня забастоўка набыла агульнагарадскі размах, у ёй удзельнічала каля 4 тысяч чалавек. Хваляванні ў Гродна улады падавілі толькі пасля ўводу дадатковых вайсковых часцей.

Уздым рэвалюцыйнай актыўнасці мас патрабаваў дакладнага кіраўніцтва і каардынацыі выступленняў. Ініцыятарамі выступленняў працоўных былі партыі дэмакратычнага напрамку — РСДРП, эсэры, Бунд, ППС, БСГ. Поспех выступленняў у значнай ступені залежаў ад узаемаадносін паміж імі. У справе яднання левых сіл вялікае значэнне мелі рашэнні III з'езда РСДРП (красавік 1905 г.), асабліва ў адносінах да нацыянальных арганізацый. З'езд выпрацаваў стратэгію і тактыку бальшавікоў ва ўмовах пачатку рэвалюцыі, накіраваныя на падрыхтоўку ўзброенага паўстання з мэтай звяржэння самадзяржаўя і ўстанаулення рэвалюцыйна-дэмакратычнай дыктатуры пралетарыяту і сялянства. Ён таксама выказаўся за аб'яднанне сацыял-дэмакратычных арганізацый ў адзіную РСДРП пры ўмовах падпарадкавання рашэнням з'езда. Рашэнні, прынятыя III з'ездам РСДРП дазвалялі згуртаваць рэвалюцыйныя сілы з улікам асаблівасцей рэвалюцыі на Беларусі.

Асобна трэба спыніцца на дзейнасці БСГ у пачатку рэвалюцыі, яе рабоце сярод сялян, узаемадзеянні з другімі дэмакратычнымі партыямі, аб стварэнні разам з эсэрамі у красавіку 1905 г. Беларускага сялянскага саюза. Дзейнасць Беларускай сацыялістычнай грамады ў гады рэвалюцыі мела найважнейшае значэнне для ідэйнай кансалідацыі беларускага руху. У сакавіку 1905 г. БСГ разам з эсэрамі правяла у Мінску сялянскі з'езд. Дэлегаты прыйшлі да высновы, што атрымаць зямлю можна толькі шляхам узброенай барацьбы з самадзяржаўем. Быў створаны Беларускі сялянскі саюз для садзейнічання згуртаванню сялян. БСГ узаемадзейнічала з іншымі партыямі дэмакратычнага напрамку, заклікала народ да барацьбы, выдавала лістоўкі і іншую нелегальную літаратуру, якую распаўсюджавала звычайна ў сельскай мясцовасці. Гэта садзейнічала ідэйнаму і арганізацыйнаму станаўленню партыі.

Пад'ём рэвалюцыйнага руху прывёў у кастрычніку 1905 г. да ўсеагульнай палітычнай стачкі. У гэтых умовах цар 17 кастрычніка 1905 г. вымушаны быў падпісаць маніфест, у якім абвяшчаў недатыкальнасць асобы, свабоды слова, сходаў, саюзаў. Цар абяцаў сазваць Дзяржаўную думу з заканадаўчымі правамі. Ахарактызуйце пазіцыю палітычных партый у адносінах да маніфеста, назавіце новыя буржуазныя палітычныя партыі узнікшыя пасля 17 кастрычніка.

Дэмакратычныя партыі: РСДРП, Бунд, ППС на Літве, ПСР выступілі супраць царскага маніфесту. Яны стваралі кааліцыйныя саветы і камітэты па кіраўніцтву стачачным рухам. Востры палітычны характар набылі дэманстрацыі ў Оршы, Віцебску, Горках, Смаргоні і іншых гарадах і мястэчках Беларусі. Буржуазія актыўна падтрымала маніфест 17 кастрычніка 1905 г. Былі створаны дзве партыі, якія выражалі яе інтарэсы: акцябрысты і кадэты. Платформу кадэтаў падзяляла канстытуцыйна-каталіцкая партыя, створаная ў пачатку 1906 года віленскім біскупам Э. Ропам. Маніфест падтрымалі яўрэйскія буржуазныя партыі. Яны былі аб'яднаны ў «Саюз дасягнення раўнапраўя яўрэяў». Крайне правыя сілы стварылі свае арганізацыі: «Праваслаўнае брацтва», «Саюз рускага народа», «Айчынны саюз народа» і іншыя. Яны поўнасцю падтрымалі маніфест 17 кастрычніка1905 года.

Аднак рабочыя з недаверам сустрэлі царскі маніфест. У сувязі з гэтым раскажыце аб растрэле мітынгу ў Мінску 18 кастрычніка 1905 г., аб сутыкненнях дэманстрантаў з паліцыяй і вайскамі у Смаргоні, Віцебску, Оршы. Якія масавыя палітычныя арганізацыі ўзніклі ў гарадах Беларусі у час усеагульнай кастрычніцкай стачкі?

Па ініцыятыве РСДРП ў шэрагу гарадоў прайшлі мітынгі пратэсту. У Мінску 18 кастрычніка 1905 г. губернатар Курлоў загадаў адкрыць агонь па ўдзельніках мітынгу на плошчы Віленскага вакзала. У выніку больш 80 чалавек былі забіты, некалькі соцен паранены. Расстрэлы мірных дэманстрантаў адбыліся ў Смаргоні, Віцебску, Полацку. 19 кастрычніка 1905 г. выйшлі на дэманстрацыю з чырвонымі сцягамі працоўныя Оршы.

У ходзе кастрычніцкай палітычнай стачкі ва ўсіх буйных цэнтрах рэвалюцыйнага руху Расіі ўзніклі новыя масавыя палітычныя арганізацыі — Саветы рабочых дэпутатаў. На Беларусі стачачныя камітэты і кааліцыйныя саветы у Мінску, Віцебску, Лунінцы, Мазыры, Баранавічах, Ваўкавыску, Пінску і Гомелі выконвалі функцыі органаў улады.

Вышэйшым пад'ёмам рэвалюцыі было ўзброеннае паўстанне ў Маскве, якое пачалося 8 снежня 1905 г. Якую падтрымку аказалі рабочыя Беларусі маскоўскаму пралетарыяту і чаму ўсеагульная стачка ў Мінску і другіх гарадах не перарасла ва ўзброеннае паўстанне?

У адказ на снежаньскае ўзброенае паўстанне у Маскве 8 снежня 1905 года забаставалі чыгуначнікі большасці чыгуначных вузлоў Беларусі. Для кіраўніцтва ў Мінску быў створаны кааліцыйны савет у складзе Мінскай групы РСДРП, Мінскага камітэта эсэраў, Бунда і чыгуначнага камітэта Лібава-Раменскай дарогі. 9 снежня 1905 г. стачка набыла ў Мінску ўсеагульны характар. Пачаліся хваляванні сярод салдат. Мінская група РСДРП заклікала да паўстання, аднак пад уплывам бундаўцаў і меншавікоў гэты заклік не быў падтрыманы. У Гомелі палітычнай стачкай кіраваў палескі камітэт РСДРП. Забастоўшчыкі захапілі станцыю, тэлеграф, пошту. У Пінску ўсеагульная палітычная стачка дазволіла фактычна ўзяць у свае рукі горад і станцыю, але з прычыны нерашучасці бундаўцаў і меншавікоў яна не перарасла ва ўзброенае паўстанне. Бальшавікоў падтрымалі толькі эсэры. Снежаньская палітычная стачка праходзіла больш арганізавана, але абарончая тактыка прадвызначыла яе паражэнне. 18 снежня 1905 г. кааліцыйны савет у Мінску быў арыштаваны.

Пасля снежаньскіх падзей рэвалюцыйная актыўнасць пачала зніжацца. Раскажыце аб тактыцы левых партый на Беларусі ва ўмовах спада рэвалюцыі і надыходзе рэакцыі, аб выніках выбараў у першую і другую Дзяржаўную Думы.

Улады ўзялі палітычную сітуацыю пад кантроль. У гэтых ўмовах «левы блок» пачаў распадацца. Ужо са снежня 1905 г. Бунд ухіляўся ад адкрытай рэвалюцыйнай барацьбы. З'езды «Паалей -Цыёна» (люты 1906 г), сіяністаў-сацыялістаў (красавік 1906 г.) прынялі рашэнні, галоўная ідэя якіх заключалася у адасабленні яўрэйскага пралетарыяту і яднанні яго са сваёй буржуазіяй для стварэння самастойнай яўрэйскай дзяржавы. БСГ у студзені 1906 г. правяла ў Мінску свой другі з'езд. На ім яна прыняла радыкальныя меры у аграрнай і прамысловай сферы. Апошняй сумеснай акцыяй «левага блоку» стаў байкот I Дзяржаўнай Думы вясной 1906 г. Прапанаваную бальшавікамі тактыку байкоту падтрымалі на Беларусі эсэры, БСГ, Бунд, Сіяніцка-сацыялістычная рабочая партыя, яўрэйская сацыял-дэмакратычная партыя «Паалей-Цыён» і іншыя. Аднак і Бунд, і гэтыя партыі не былі паслядоўнамі. Ухіліліся ад удзелу ў выбарах эсэры і БСГ. Такая непаслядоўнасць дзеянняў, няправільная ацэнка палітычнай сітуацыі не дазволілі правесці байкот першай і другой Дум. У складзе першых дум былі прадстаўнікі правых сіл з беларускіх губерняў. На Беларусі пры выбарах у Думы левыя партыі пацярпелі паражэнні.

Якая мера царызму з'явілася дзяржаўным пераваротам і азначала паражэнне рэвалюцыі?

3 чэрвеня 1907 г. быў апублікаваны маніфест аб роспуску II Думы і змяненні выбарчай сістэмы (паводле Маніфеста 17 кастрычніка 1905 г., ніякі новы закон не мог дзейнічаць без ухвалення яго Думай). Гэта падзея была ацэнена грамадствам як дзяржаўны пераварот і азнаменавала паражэнне рэвалюцыі.

У заключэнні неабходна раскрыць гістарычнае значэнне рэвалюцыі 19051907 гг. для Расіі, Беларусі, асвятліць становішча у беларускім нацыянальным руху.

Расійская рэвалюцыя 1905—1907 гг. завяршыла сабой, т.зв. першы перыяд развіцця капіталізму. Яна аказала моцнае ўздзеянне на рост рабочага і нацыянальнага руху не толькі ў Расіі, але і ва ўсім свеце. Рэвалюцыя аказала глыбокі ўплыў на жыццё Расіі. Па сутнасці з абвяшчэннем 17 кастрычніка маніфеста пачаўся працэс пераўтварэння самадзяржаўя ў канстытуцыйную манархію, рух да парламентарызму. Беларускі нацыянальны рух у 1905—1907 гг. дабіўся значных поспехаў у культурна-асветнай дзейнасці. Пачалі выходзіць газеты «Наша ніва» і «Наша доля», ствараюцца беларускія выдавецтвы. Носьбітамі прагрэсіўных ідэй у беларускім руху былі рабочыя, сяляне, вясковая інтэлігенцыя, студэнцкая моладзь, высланыя ў Сібір беларускія перасяленцы, дзеячы культуры, пісьменнікі. Пасля дзяржаўнага перавароту 3 чэрвеня 1907 г. БСГ як партыя распалася. Газета «Наша ніва» стала цэнтрам легальнай дзейнасці беларускага нацыянальнага руху. Беларускі нацыянальны рух з'яўляўся народным. I хаця ён у гэты перыяд быў шырокім, але аб'ядноўваў лепшых прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 664; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.