Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Грамадска-палітычнае жыццё БССР




 

Найбольш характэрнай асаблівасцю грамадска-палітычнага жыцця БССР у 1945—1985 гг. была адсутнасць істотных адметнасцей ў параўнанні з агульнай грамадска-палітычнай сітуацыяй у СССР. Гэты парадокс тлумачыцца характарам савецкага палітычнага рэжыму, якому было ўласцівае імкненне да уніфікацыі розных сфер грамадскага жыцця і, перш за ўсё, палітычнай сферы. Не дапускалася ніякай самастойнасці саюзных рэспублік у вызначэнні накірунку палітычнага развіцця. Дэмакратычныя нормы існавалі толькі на паперы, выбары не былі альтэрнатыўнымі і, па сутнасці, не з’яўляліся выбарамі.

У такіх умовах палітычны курс дзяржавы шмат у чым залежаў ад асобы яе кіраўніка.

Пералічыце савеціх лідэраў, якія ўзначальвалі СССР у 1945—1985 гг. Ахарактарызуйце тых з іх, хто кіраваў краінай працяглы тэрмін.

У апошні перыяд праўлення І. В. Сталіна (да 1953 г.) у СССР захоўваўся таталітарны рэжым.

Вызначце асноўныя рысы дадзенай формы арганізацыі палітычнай ўлады.

Савецкае палітычнае кіраўніцтва было заклапочана становішчам у Заходняй Беларусі, якая да вайны не паспела стаць поўнасцю савецкай. Акрамя згаданай вышэй высылкі так званых “кулакоў”, у гэтым рэгіёне быў праведзены шэраг мерапрыемстваў, якія мелі мэтай ліквідацыю ўсялякай рэальнай і патэнцыяльнай апазіцыі існуючаму ладу. Сярод іх можна адзначыць канчатковы разгром узброеных фарміраванняў Арміі Краёвай.

Што вы пра яе ведаеце? Якую пазіцыю займала АК у адносінах да Заходняй Беларусі?

Былі таксама разгромлены падпольныя арганізацыі, у склад якіх уваходзілі маладыя людзі, якія выступалі ў абарону беларускай мова і культуры. Гэтыя арганізацыі існавалі ў навучальных установах Заходняй Беларусі. Як вы лічыце: ці ўяўлялі яны рэальную небяспеку для савецкай улады? Сваю думку аргументуйце.

Увогуле, адносіны да насельніцтва Беларусі, якое ў гады вайны апынулася на акупіраванай гітлераўцамі тэрыторыі, з боку улад было выразна недаверлівае.

У чым прычыны такога недаверу?

Не абмінулі рэпрэсіі прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.

Назавіце імёны рэпрэсаваных.

Таталітарны рэжым імкнуўся не дапусціць узнікнення ў грамадзян нават і думкі аб магчымым супраціўленні.

Як вядома, наступны перыяд звязаны з дзейнасцю М. С. Хрушчова ў якасці савецкага палітычнага лідэра (1953 —1964 гг.). Ён атрымаў вобразную і трапную назву “хрушчоўскай адлігі”. Чаму менавіта гэтае слова ­— “адліга” ­— так трапна характарызуе той час?

Гэты перыяд, як і асоба, што яго ўвасабляла, вызначаўся надзвычайнай супярэчлівасцю.

Паспрабуйце паказаць дадзеную супярэчлівасць.

Нельга лічыць, што адбылася дэмакратызацыя грамадства. Хутчэй за ўсё, гаворка можа ісці аб лібералізацыі, непаслядоўнай і абмежаванай. Можна, аднак, сцвярджаць, што ў гэты перыяд быў зроблены першы крок да замены таталітарнага палітычнага рэжыму на аўтарытарны.

З дапамогай дадатковай літаратуры высветліце падабенства і розніцу паміж гэтымі двума тыпамі палітычных рэжымаў.

Сярод унутрыпалітычных мерапрыемстваў, праведзеных у 50-я гг., на першае месца па важнасці, безумоўна, трэба паставіць рэабілітацыю ахвяр палітычных рэпрэсій, што праводзіліся ў гады, калі ўлада ў СССР належала Сталіну.

Калі і на якім з’ездзе КПСС М. Хрушчоў выступіў з дакладам, у якім асуджаўся так званы “культ асобы Сталіна”? Якое палітычнае, юрыдычнае і маральнае значэнне мела рэабілітацыя?

У Беларусі было рэабілітавана каля 30 тыс. чалавек.У межах барацьбы з наступствамі культу асобы прымаліся меры па ўмацаванні законнасці і правапарадку.

У пэўнай ступені была аслаблена жорсткая цэнтралізацыя ўлады. Былі пашыраны правы саюзных рэспублік, у тым ліку і БССР. Яны атрымалі магчымасць самастойна вызначаць адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне, прымаць грамадзянскі, крымінальны і крымінальна-працэсуальны кодэксы.

Саветы ўсіх узроўняў (у адносінах да Беларусі гэта Вярхоўны Савет рэспублікі, абласныя, раённыя, гарадскія, пасялковыя і сельскія Саветы) набылі магчымасць размяркоўваць сродкі на сацыяльную сферу, у тым ліку на жыллёвае будаўніцтва і на камунальную гаспадарку. Тут дарэчы будзе узгадаць славутыя “хрушчоўкі”.

Якія збудаванні гэтак назвалі ў народзе?

Аднак рэальная ўлада ў Беларусі па-ранейшаму належала партыйным органам, і Беларусь фактычна ўзначальваў не Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета і не Старшыня Савета Міністраў, а Першы сакратар ЦК КПБ. У 1956—1965 гг. гэтую пасаду займаў К. Т. Мазураў.

Выкарыстоўваючы навуковую і даведачную літаратуру, дайце характарыстыку К. Мазураву як палітычнаму дзеячу.

Ва ўмовах існавання аднапартыйнай сістэмы грамадская актыўнасць была абмежавана. І тым не менш у дадзены перыяд пашырыліся магчымасці прафсаюзаў. Са згоды прафсаюзных камітэтаў на прадпрыемствах і ўстановах вырашаліся працоўныя і жыллёвыя пытанні, размяркоўваліся пуцёўкі ў дамы адпачынку, санаторыі і на курорты. У той жа час прафсаюзы, як і раней, не мелі рэальнай магчымасці аказваць уплыў на правядзенне сацыяльна-эканамічнай палітыкі.

Традыцыйным было стаўленне партыйных органаў да камсамола. У савецкай палітычнай сістэме перад ім ставіліся задачы камуністычнага выхавання моладзі, мабілізацыі юнакоў і дзяўчат на працоўныя здзяйсненні і падрыхтоўкі кадраў, якія ў будучым павінны былі скласць кіруючую палітычную эліту савецкага грамадства.

Як вядома, бурная рэфарматарская дзейнасць М. Хрушчова была не заўсёды прадуманай, часам мела рысы авантурызму і валюнтарызму.

З дапамогай даведачнай літаратуры растлумачце сэнс гэтых тэрмінаў.

Як прыклад далёкай ад рэальнасці ацэнкі стану савецкага грамадства можна прывесці абяцанне М. Хрушчова за 20 гадоў пабудаваць камунізм ­— своеасаблівы “рай на зямлі”. Урэшце яго палітычная кар’ера скончылася вымушанай адстаўкай з кіруючых пасадаў у кастрычніку 1964 г. Першым (а потым і Генеральным) сакратаром ЦК КПСС і палітычным лідэрам Савецкай дзяржавы стаў Л.І. Брэжнеў, які кіраваў ёю аж да сваёй смерці ў лістападзе 1982 г.Пры ім адбыўся відавочны паварот да кансерватызму ў палітыцы.

Як вы разумееце тэрмін “кансерватызм”? Якія станоўчыя і адмоўный бакі мае кансерватыўны стыль паводзін у палітыцы?

Усталявалася выразная арыентацыя на захаванне існуючага становішча ў грамадска-палітычным жыцці. Савецкае палітычнае кіраўніцтва адмовілася ад рэформаў у гэтай сферы жыцця, ды і сацыяльна-эканамічныя рэформы, як ужо было адзначана пры разглядзе папярэдняга пытання тэмы, характарызаваліся абмежаванасцю і незавершанасцю. Затое яно паклапацілася пра захаванне і юрыдычнае замацаванне свайго высокага палітычнага статусу. Палітычная эліта, якая пазней у публіцыстыцы атрымала назву “наменклатура”, усё больш аддалялася і станавілася закрытай ад граммадства.

Паразважайце над пытаннем: як такая сітуцыя адбівалася на прыняцці і якасці палітычных рашэнняў?

У новую Канстытуцыю СССР 1977 г. быў уключаны артыкул аб кіруючай ролі Камуністычнай партыі. Дарэчы, у 1978 г. была прынята новая Канстытуцыя БССР, складзеная па ўзору агульнасаюзнай.

Узмацнілася барацьба з іншадумствам, хаця яна вялася не такімі жорсткімі метадамі, як пры Сталіне. Праўда, у Беларусі ў той час небыло адзначана выпадкаў адкрытага пратэсту з боку незадаволеных палітычным курсам кіраўніцтва (так званых дысідэнтаў). Аднак некаторыя дзеячы культуры адчулі на сабе негатыўнае стаўленне да іх з боку ўлады і зазналі непрыемнасці з гэтай нагоды.

Калі будзеце вывучаць пытанне, у якім разглядаецца развіццё культуры ў дадзены перыяд, звярніце ўвагу на пачатую ў другой палове 60-х гг. прапагандысцкую кампанію, накіраваную сапраць Васіля Быкава і выказанай ім у мастацкіх і публіцыстычных творах грамадзянскай пазіцыі.

У той жа час усё больш відавочным станавілася разыходжанне паміж карцінай бесперапынных поспехаў, якую малявала афіцыйная прапаганда, і рэальным жыццём. Усё гэта садзейнічала распаўсюджанню ў грамадстве недаверу да ўлады, крывадушша, цынізму і абыякавасці. Выспявалі сацыяльна-псіхалагічныя перадумовы для распаду савецкай палітычнай сістэмы, што і адбылося пазней. Прэстыж палітычнага кіраўніцтва СССР быў моцна падарваны фактам удзелу савецкіх войск у вайне, што вялася на тэрыторыі Афганістана і каштавала жыццяў многім савецкім салдатам і афіцэрам.

Палітычным лідэрам БССР у 1965—1985 гг. з’яўляўся П. М. Машэраў. Яго роля ў гісторыі Беларусі па-рознаму ацэньваецца рознымі аўтарамі навукова-гістарычнах публікацый і мемуараў. Адныя звяртаюць увагу на яго дэмакратызм у паводзінах і значны ўклад у развіццё рэспублікі, другія лічаць, што ён з’яўляўся ўсяго толькі правадніком палітыкі кіраўніцтва КПСС ў адносінах да Беларусі, якая не ва ўсім адпавядала інтарэсам беларускага народа.

Самастойна вывучыўшы адпаведную літаратуру і, па магчымасці, апытаўшы людзей старэйшага пакалення, паспрабуйце сфармуляваць сваю ўласную пазіцыю ў адносінах да гэтай неардынарнай асобы.

Такім чынам, ва ўмовах існавання аднапартыйнай сістэмы былі вельмі абмежаваныя магчымасці ўдзелу жыхароў Беларусі ў грамадска-палітычным жыцці.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 2562; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.016 сек.