Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Культура Беларусі




 

Развіццё культуры Беларусі ў першыя пасляваенныя гады праходзіла ў вельмі складаных умовах. За гады вайны матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў навукі, адукацыі і культуры была амаль поўнасцю знішчана, многія навуковыя работнікі загінулі, не хапала выкладчыкаў. У школах вучылся чытаць па старых газетах, яны ж выкарыстоўваліся ў якасці сшыткаў, звычайныя вучні замянялі крэйду, а чарніла рабілі з сажы. Неабходна было будаваць новыя будынкі школ у горадзе і на вёсцы, наладжваць выпуск школьнага абсталявання, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, рашаць праблему падрыхтоўкі настаўнікаў. На аднаўленне ўстаноў адукацыі кіраўніцтвам СССР і БССР накіроўваліся вялікія сродкі. Ужо ў 1946—1947 навучальным годзе ў Беларусі працавала 11300 школ, у 1950—1951 гг. — 12 тысяч. Дзяржава прымала меры на ўдасканальванне ссістэмы народнай адукацыі. У 1949—1950 вучэбным годзе пачаўся пераход да ўсеанульнай абавязковай сямігадовай адукацыі, якая ў асноўным была завершана да сярэдзіны 50-х гадоў. Была ўведзена абвязковая здача ў 4 і 7 класах экзаменаў, а ў 10 класе — экзаменаў на атэстат сталасці. За поспехі для лепшых вучняў былі заснаваны залаты і сярэбраны медалі.

Асаблівыя цяжкасці прыйшлосяя пераадолець у заходніх абласцях БССР, дзе па сутнасці нанава стваралася сетка беларускіх навучальных устаноў.

Вызначце, чым перадвызначаліся цяжкасці ў развіцці асветы заходніх абласцей Беларусі.

З кожным года з дюджэту рэспублікі павялічваліся асігнаванні на патрэбы адукацыі, што садзейнічала пашырэнню сеткі школ з сямігадавой адукацыяй. Паляпшалася падрыхтоўка настаўніцкіх кадраў. У школах павялічылася колькасць настаўнікаў з вышэйшай і няпоўнай вышэйшай адукацыяй.

Аднак у развіцці агульнаадукацыйных школ за пасляваеннае дзесяцігоддзе меліся значныя недахопы: амаль палова школ працавала ў дзе змены, на нізкім узроўні выкладаліся многія школьныя прадметы, слаба была пастаўлена вучэбна-выхаваўчая работа. Вялікі ўрон выхаванню дзяцей нанесла рэзкая скарачэнне беларускіх школ як у горадзе, так і ў сельскай мясцовасці. Адначасова павялічвалася колькасць рускамоўных школ і прадметаў. У Мінску ў 1945/1946 навучальным годзе з 28 школ 14 былі беларускамоўнымі, а ўжо ў 1952/1953 навучальным годзе з 46 школ беларускіх налічвалася толькі 9. У гэты час у Бресце з 14 школ толькі адна з’яўлялася беларускамоўнай, ды і ў ёй не быў зроблены набор у першы клас. Аналагічнае становішча складвалася ў Віцебску, Гродне, Пінску і іншых бцйных гарадах Беларусі. Набіларс моц і такая трывожная тэндэнцыя, як скарачэнне беларускамоўных школ у раёнах і нават у сельскай мясцовасці. У 1952/1953 навучальным годзе 29 раённых цэнтраў Заходняй Беларусі не мелі беларускіх школ.

Не прымала дзейсных мер па захаванню роднай мовы ў школах Міністэрства асветы БССР. Дастаткова прыгадаць загад, выданы ў красавіку 1951 г., якім яно адмяніла пераводныя экзамены і экзамены на атэстат сталасці па беларускай мове ў рускіх школах. Аднак галоўным правадніком русіфікатарскай палітыкі ў Беларусі з’яўлялася ЦК КП(б)Б. Яго лінія была яскрава выражана, у прыватнасці, у пастанове “Аб ходзе выкладання расійскай і беларускай моў у школах БССР у святле вучэння таварыша Сталіна аб мовазнаўстве, прынятай ў чэрвені 1952 г.

Дайце ацэнку дадзенай моўнай палітыкі партыйнага кіраўніцтва БССР і вызначце яе ўпыў на духоўны стан маладога пакалення беларусаў, яго адносіны да гісторыі і культуры свайго народа.

Удзялялавя ўвага ўзнаўленню і развіццю сярэдняй спецыяльнай школы — тэхнікумаў і вучылішчаў. У 1955 г. іх налічвалася 123, а ў 1925 г. працавала толькі 66. У 1946—1955 гг. тэхнікумы і вучылішчы падрыхтавалі 89,2 тыс. спецыялістаў сярэдняга звяна, што значна перавышала даваенны ўзровень.

Узнаўлялася і вышэйшая школа рэспублікі. У 1945 г. з 25 даваенных вну працавала 22. адкрываліся новыя вышэйшыя навучальныя ўстановы, у іх ліку — Мінскі інстытут замежных моў, Брэсцкі, Полацкі педагагічныя і Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытуты, адчыняліся новыя факультэты ў існуючых вну. Аднак работа вну праходзіла ў складаных умовах:

- недахоп спецыяльнай і дапаможнай літаратуры, лабараторый, вучэбных аўдыторый;

- нездавальняючая забячпечанасць выкладчыцкімі кадрамі з вучонымі ступенямі — дактароў, кандыдатаў навук;

- навучанне насіла палітызаваны характар;

- скарачалася вывучэнне нацыянальнай гісторыі і культуры (у БДУ нават была закрыта кафедра гісторыі Беларусі) і згортвалася выкладанне на беларускай мове.

Але нягледзячы на цяжкасці вышэйшай школай за пасляваеннае дзесяцігоддзе было падрыхтавана каля 50 тысяч спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй для родных галін народнай гаспадаркі БССР.

Пасля вызвалення Мінска ўзнавілася работа Акадэміі навук БССР. Ішло ўзнаўленне існаваўшых да вайны навукова-даследчых інстытутаў (НДІ), узнаўлялася падрыхтоўка навуковых кадраў, матэрыяльна-тэхнічная база Акадэміі. Ужо ў 1945 г. дзейнчала 8 акадэмічных інстытутаў, а да пачатку 50-х гадоў — 20 НДІ. У іх працавала 500 супрацоўнікаў, у тым ліку 51 доктар і 139 кандыдатаў навук.

Назавіце імёны вядомых беларускіх вучоных і іх уклад у развіццё навукі.

Вызначце факты, якія стрымлівалі развіццё навукі (асабліва генетыкі, грамадскіх навук) у пасляваеннае дзесяцігоддзе.

У другой палове 40-х — пачатку 50-х гг. развіццё культуры натыкнулася на жорсткі прэс. Ва ўмовах узмацнення супрацьстаяння дзвюх супердзяржаў — СССР і ЗША, а таксама недаверу да насельніцтва вызваленай тэрыторы (асабліва інтэлігенцыі) пачалася далейшая ідыялагізацыя ўсіх сфер жыцця. На ўсіх узроўнях вялася барацьба з уплывам Захаду, з “перажыткамі капіталізма” з свядомасці людзей. Партыя вызначала змест савецкага мастацтва, бічавала безідэйнасць і апалітычнасць асобных творчых работнікаў і калектываў. На гэта ўказвалася ў пастановах ЦК ВКП(б) “Аб часопісах “Звязда” і “Ленінград” (1946 г.), “Аб рэпертуары драматычных тэатраў і мерах па іх паляпшэнню” (1946 г.) і інш.

Ва ўмовах таталітарнага палітычнага рэжыму ў жыцці грамадства насаджаецца класавая нецярпімасць і падазроннасць, культ Сталіна як вялікага правадыра савецкага народа. КПСС КПБ груба ўмешваецца ў творчы пошук, навязвае зверху аднадумства і аднастайнасць, імкненне да ўніфікацыі жыцця людзей, што пагібельна адлюстравалася на развіцці літаратуры і мастацтва, інтэлектуальным патэнцыяле грамадства.

У БССР, як і ў СССР, з 1946 г. разгарнулася барацьба «нізкапаклонства перад Захадам», супраць «беларускага нацыяналізму» і «бязроднага касмаплітызму». Для кантролю над культурным жыццём Беларусі на пачатку 1947 г. у ЦК КП(б)Б быў утвораны аддзел культуры. Ён пільна сачыў за выкананнем дырэктыў цэнтральных партыйных органаў па ідыялагічных пытаннях.

Назавіце прозвішчы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, творы якіх неабаснавана крытыкаваліся партыйным кіраўніцтвам БССР.

Успомніце, у чым заключаецца сэнс метада сацыялістычнага рэалізму і прынцыпу партыйнасці, якія дазвалялі УКП(б)—КП(б)Б (пазней КПСС—КПБ) ажыццяўляць свой дыктат у дачыненні да дзейнасці творчай інтэлігенцыі.

Але, нягледзячы на партыйны ўціск, беларуская літаратура ў тыя гады папоўнілася такімі яркімі і значнымі творамі, як Янка Брыль, Іван Мележ, Іван Шамякін, Іван Навуменка, Анатоль Вялюгін, Мікола Аўрамчык, Аляксей Пысін. Плённа працавалі, як і да вайны, Якуб Колас, Пятрусь Броўка, Кандрат Крапіва, Аркадзь Куляшоў, Пімен Панчанка, Пятро Глебка і інш.

Якая тэма пераважала ў творчасці беларускіх літаратараў? Назавіце галоўныя творы гэтых аўтараў.

Для развіцця беларускай культуры Беларусі ў пасляваеннае дзесяцігоддзе быў характэрны манументалізм, які заўважны ў кампазіцыі Прывакзальнай плошчы, сучаснага праспекту Незалежнасці. Будынкі ўзводзліся пераважна па індывідуальных праектах, упрыгожваліся дэкорам, скульптурамі, прысутнічалі элементы ілжэкласіцызму (Галоўпаштамт, Палац культуры Белсаўпрафа і інш.)

Адраджаецца на Беларусі тэатр. Ужо ў 1945 г. у рэспубліцы працавалі 12 тэатраў. Вядучымі тэатрамі рэспублікі былі Беларускі драматычны тэатр імя Я. Купалы, Рускі драматычны тэатр БССР, Дзяржаўны тэатр імя Я. Коласа. Ідэалагічны дыктат не перашкодзіў творчасці такіх выдатных акцёраў, як Г. Глебаў, Б. Платонаў, С. Станюта і інш.

У выяўленчым мастацтве галоўнай была героіка-патрыятычная тэматыка. Да творчай дзейнасці прыступілі мастакі І. Ахрэмчык, Я. Зайцаў, У. Сухаверхаў, У. Цвірка і інш. Многія палотны і скульптурныя творы ўвайшлі ў залаты фонд беларускага мастацтва. У іх ліку — «Абарона Брэсцкай крэпасці» І. Ахрэмчыка, «Мінск, 3 ліпеня 1944 года» В. Волкава, «Палонных вядуць» А. Шыбнёва, «Маці» Г. Давідавіча і інш.

Музыкальная культура рэспублікі была прадстаўлена творчасцю кампазітараў М. Аладава, П. Падкавырава, А. Багатырова, Д. Лукаса, Ю. Семянякі, У. Алоўнікава і інш.

Назавіце галоўныя творы пералічаных кампазітараў.

Такім чынам, разбурэнні, нанесеныя вайной, ідэалагічны дыктат абмяжоўвалі магчымасць развіцця беларускай культуры ў паслеваеннае дзесяцігоддзе, але спыніць гэты працэс цалкам не змаглі.

Развіццё культуры ў БССР у 1954—1964 гг. адбывалася пад уздзееннем «хрушчоўскай адлігі». Пасля смерці І. Сталіны ва ўмовах ажыццяўлення «курса XXз’езда» КПСС на дэмакратызацыю ў краіне разгарнулася шырокая дыскусія аб ролі і месцы інтэлігенцыі ў грамадстве, пераадоленне адмоўнага ўплыву культа асобы. Крытыкаваўся метад сацыялістынага рэалізма, які патрабаваў адлюстравання ў літаратуры і мастацтве тых рэальнасцей жыцця, якія былі звязаны з дасягненнямі савецкага сацыялістычнага ладу.

У 1964—1985 гг. умовы развіцця культуры БССР былі звязаны з грамадска-палітычным жыццём у гады «застою». У гэты час узмацняецца кіраўніцтва культурай з боку КПБ. Узмацняецца ідыялагізацыя культурнага жыцця. Сістэма адукацыі павінна была забяспечыць выхаванне новага чалавека з камуністычным светапоглядам. У 1971 г. быў зроблены вывад аб тым, што ў СССР узнікла новая гістарычная супольнасць людзей — савецкі народ. Гэта паўплывала на аслабленне ўвагі да адлюстравання ў літаратуры і мастацтве нацыянальна-культурных асаблівасцей беларускага народа.

Развіццё народнай адукацыі ў БССР у другой палове 50-х — першай палове 80-х гадоў было адзначана вялікімі дасягненнямі, а таксама спробамі шматлікіх рэформаў і рэарганізацый. З 1959г. уводзіцца абавязковае васьмігадовая адукацыя. Ствараліся сярэднія агульнаадукацыйныя школы з вытворчым навучаннем. У іх вучні, атрымліваючы адукацыю, адначасова рыхтаваліся да прадукцыйнай працы ў розных абласцях народнай гаспадаркі. Было ўведзена сумеснае навучанне хлопчыкаў і дзяўчынак. Ствараліся школы-інтэрнаты для дзяцей-сірот і дзяцей, бацькі якіх не мелі магчымасці забяспечыць ім неабходныя ўмовы. У 1977 г. адбыўся пераход да ўсеагульнай дзесяцігадовай адукацыі. Школы перайшлі на кабінетную сістэму, паступова пашыралася выкарыстанне тэхнічных сродкаў навучання. Аднак скарачэнне фіінансавых сродкаў вызвала адставанне ў развіцці вучэбна-матэрыяльнай базы школы, асабліва ў яе камп’ютэрызацыі. Звужэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ў сістэме адукацыі садзейнічала фарміраванню ў школьнікаў нацыянальнага нігілізму, пагарлівых адносін да нацыянальнай гісторыі і культуры.

Па меры развіцця эканомікі павялічылася патрэба ў прафесійных кадрах. Іх падрыхтоўку ажыццяўлялі ПТВ, ССНУ, ВНУ. У 1985 г. у параўнанні з 1965 г. больш чым у тры разы павялічылася колькасць навучэнцаў ПТВ. Яны перайшлі на падрыхтоўку кваліфікаваных рабочых з сярэдняй адукацыяй. Разгортвалая сістэма вышэйшай адукацыі. Да 1985 г. у БССР налічвалася 23 вышэйшыя навучальныя ўстановы, буйнейшай з якіх быў Белдзяржуніверсітэт. Выпуск спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй павялічыўся ў рэспубліцы з 1960 па 1985 гг. больш чым у тры разы.

Значныя крокі наперад у сваім развіцці зрабіла беларуская навука. Вядучым навуковым цэнтрам заставалася Акадэмія навук БССР і яе галіновыя інстытуты.

Якія новыя рысы вызначыліся ў развіцці беларускай навукі з сярэдзіны 1950-х гг.? Ахарактарызуйце дасягненні выдатных беларускіх вучоных: В. Ф. Купрэвіча, М. А. Барысава, У. Платонава, Л. Кавалеўскага і інш.

Другая палова 50-х гг. і далейшы час вызначаліся актывізацыяй культурнага, у першую чаргу літаратурнага жыцця, што было звязана з палітыкай “адлігі”, выкрыццём культа асобы Сталіна. Пачаўся працэс пасмяротнай рэабілітацыі работнікаў культуры, вярталася іх творчая спадчына. Са сталінскіх засценкаў да творчай працы вярнуліся С. Грахоўскі, У. Дубоўка, А. Звонак, А. Пальчэўскі і інш. Крытычнае пераасэнсаванне складаных праблем гісторыі і сучаснасці прынесла з сабой новае пакаленне літаратараў: А. Адамовіч, В. Быкаў, Р. Барадулін, У. Караткевіч, І. Навуменка, Б. Сачанка і інш. У ваеннай прозе галоўнай тэмай становіцца чалавек на вайне (псіхалагізм).

Назавіце аўтараў і іх творы, дзе асабліва яскрава раскрываецца дадзеная тэма. У творах якога пісьменніка знайшла яркае ўвасабленне гістарычная тэма?

У мастацтве прадаўжалі сваю творчую дзейнасць мастакі І. Ахрэмчык, В. Волкаў, В. Цвірка, М. Савіцкі, А. Шыбнёў і інш. Беларускія мастакі развівалі традыцыі рускага класічнага рэалізма і лепшыя дасягненні савецкага мастацтва.

Прывядзіце прыклады

Новы этап з сярэдзіны 50-х гадоў пачаўся ў музычным мастацтве. Ва ўсіх жанрах знайшла адлюстраванне тэма мучаснасці. Плённа працавалі на ніве музычнай культуры А. Багатыроў, Я. Глебка, Ю. Смольскі, У. Алоўнікаў і інш.

Назавіце творы і жанры пералічанных аўтараў.

У скульптурным мастацтве ў другой палове 50-х — 80-х гг. становіцца такая тэндэнцыя як з’яўленне мемарыяльных комплексаў: “Хатынь”, “Прарыў”, “Брэсцкая крэпасць-герой”, “Курган Славы Савецкай Арміі” і інш.

Пэўных поспехаў дасягнулі кінематаграфісты Беларусі. Кінастудыя “Беларусьфільм” штогод выпускала каля 70 фільмаў (мастацкіх, навукова-папулярных, дакументальных). У скарбонку беларускага кінамастацтва ўвайшлі фільмы “Дзяўчынка шукае бацьку”, “Альпійская балада”, “Гадзіннік прыпыніўся апоўначы”, “Людзі на балоце”, “Дзікая паляванне караля Стаха”, “Белыя росы” і інш.

Такім чынам, дасягненні беларускага народа ў развіцці культуры другой паловы 50-х — першай паловы 80-х гадоў з’яўляюцца значнымі. Аднак у культуры прадаўжаў захоўвацца астатковы прынцып фінінсавання. На яе развіццё выдзяляліся нязначныя сродкі, а гэта не садзейнічала стварэнню матэрыяльнай базы. У большасці вёсак наогул не было ўстаноў культуры (бібліятэк, клубаў і г.д.). адмоўныя следствы мелі ўстаноўкі на інтэрнацыяналізацыю культуры, гэта значыць, стварэнне йніфікаванай савецкай сацыялістычнай культуры. Па сутнасці, выпустошваўся нацыянальны характар культуры беларускага народа, яе гістарычныя карані і традыцыі, нацыянальная мова. Творчасць многіх дзеячаў культуры схоўвалася ўмяшальніцтвам партыйна-дзяржаўных структур.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 662; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.028 сек.