Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Тэмы рэфератаў. 1. Стан народнай гаспадаркі Беларусі пасля Вялікай Айчыннай вайны




 

1. Стан народнай гаспадаркі Беларусі пасля Вялікай Айчыннай вайны.

2. Асноўныя задачы чацвертай пяцігодкі і іх выкананне.

3. Дапамога саюзных рэспублік Беларусі ў пасляваенны перыяд.

4. Станаўленне аўтамабілебудавання ў БССР.

5. Калектывізацыя ў Заходняй Беларусі.

6. Беларуская вёска ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.

7. Эканамічная рэформа 1965 г. на тэрыторыі Беларусі.

8. Ператварэнне БССР у рэспубліку “вялікай хіміі”.

9. Развіццё прамысловасці ў Баранавічах у 1945 ­— 1985 гг.

10. Развіццё прамысловасці ў маім горадзе ў 1945 ­— 1985 гг.

11. Меліярацыя ў БССР.

12. Змены ў сацыяльным становішчы калгаснікаў у 60-х гг.

13. Сталінскія рэпрэсіі на Беларусі ў 40-х ­— пачатку 50-х гг.

14. К. Т. Мазураў як палітычны дзеяч.

15. П. М. Машэраў як палітычны дзеяч.

16. Дзейнасць БССР на міжнароднай арэне ў 40 ­— 50-х гг.

17. Партыйна-ідэалагічны кантроль за развіццём культуры ў канцы 40-х гг.

 

 

Тэма 11: БЕЛАРУСЬ НА ШЛЯХУ ДА НОВАЙ МАДЭЛІ ГРАМАДСКАГА ЛАДУ (1985 — 1990 гг.)

План:

11.1 Абвяшчэнне палітыкі перабудовы ў СССР.

11.2 Пачатак працэсу дэмакратызацыі ў БССР.

11.3 Змены ў культурным жыцці Беларусі ў гады перабудовы.

11.1 Абвяшчэнне палітыкі перабудовы ў СССР

Вывучаючы першае пытанне, спачатку адзначце, што у сярэдзіне 1980-х гг. Беларусь, як і ўся краіна, уступіла ў перыяд радыкальных сацыяльна-палітычных і эканамічных пераўтварэнняў, якія ўвайшлі ў гісторыю пад назвай "перабудова".

Цяжкая эканамічная сітуацыя ў СССР, маральны крызіс грамадства, разбуральная гонка ўзбраенняў, рост міжнароднай напружанасці прывялі да таго, што савецкая мадэль сацыялізму поўнасцю сябе вычарпала. Патрабаваліся тэрміновыя меры па мадэрнізацыі сістэмы.

Пакажыце, якія спробы мадэрнізацыі СССР прадпрыняў новы Генеральны сакратар ЦК КПСС М. Гарбачоў, які прыйшоў да ўлады ў сакавіку 1985 г.

У першы перыяд сваёй дзейнасці галоўную сваю задачу М. Гарбачоў бачыў ва "ўдасканаленні развітога сацыялізму". Адпаведна гэтаму ў красавіку 1985г. быў узяты курс на "паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця". Пад паскарэннем сацыяльна-эканамічнага развіцця СССР тады разумелася павышэнне тэмпаў эканамічнага развіцця на аснове інтэн-сіфікацыі вытворчасці, развіцця навукова-тэхнічнага прагрэсу, структурнай перабудовы эканомікі, новых форм арганізацыі, кіравання і стымулявання працы.

Адначасова вызначаліся меры па карэннай, як тады спадзяваліся, перабудове гаспадарчага механізму, а менавіта:

1) пашыраліся правы прадпрыемстваў, іх самастойнасць;

2) укараняўся гасразлік і эканамічныя нарматывы;

3) спрашчалася структура кіравання.

Першыя крокі ў ажыццяўленні курсу на паскарэнне прывялі да некаторага ажыўлення эканамічнага жыцця. Аднак у далейшым адміністрацыйна-камандная сістэма стала галоўнай перашкодай на шляху радыкальных пераўтварэнняў, аплотам кансерватыўных сіл і бюракратызму. Народная гаспадарка СССР, у тым ліку і Беларусі, працягвала працаваць па старых схемах, выкарыстоўваючы загады, штурмаўшчыну, карэкціроўку ў бок памяншэння планаў, выбіванне ўсё новых рэсурсаў, сродкаў і г. д. Механізм паскарэння і перабудовы гаспадаркі ніяк не мог зламаць механізм тармажэння, перасталі выконвацца планы, апусцелі паліцы магазінаў.

Падкрэсліце, што курс на паскарэнне першапачаткова меў сур'ёзыы недахоп: ён прапаноўваўся для эканомікі, якая перажывала стадыю стагнацыі.

Гэта сведчыла аб тым, што не было зроблена аналізу мінулых правалаў.

Разам з тым у ходзе ажыццяўлення курсу на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны рабіліся першыя крокі ў напрамку рыначных адносін. Было ўведзена самафінансаванне прадпрыемстваў і зменены механізм размеркавання прыбытку. Калі раней большая частка прыбытку ішла ў бюджэт, то цяпер прадпрыемствы, пераведзеныя на самафінансаванне, большую частку прыбытку пакідалі сабе і маглі ёю распараджацца.

Аднак да восені 1986 г. стала відавочна, што значных змен у ажыццяўленні курсу на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны дабіцца не ўдаецца. Адмоўна адбіліся і непрадуманасць канцэпцыі паскарэння, а таксама катастрофа на Чарнобыльскай АЭС, землетрасенне ў Арменіі і Таджыкістане, спад сусветных цэн на нафту і газ, спешная і эканамічна не пралічаная супрацьалкагольная кампанія.

У гэты ж час у вышэйшых эшалонах улады пачалася “кадравая рэвалюцыя”.

Растлумачце, у чым яе сутнасць? Азнаёмцеся з біяграфічнымі даведкамі кіраўнікоў БССР у разглядаемы перыяд (гл. раздзел “Гістарычныя асобы”).

Таксама былі зроблены першыя крокі па лібералізацыі палітычнага рэжыму. Прывядзіце прыклады.

Далей засяродце увагу на ажыццяўленні палітыкі перабудовы. Спачатку ўсвядомце, у чым яе сутнасць? Потым вызначце асноўныя накірункі рэфармавання палітычнага ладу краіны.

Няўдачы ў эканамічнай сферы падштурхнулі палітычнае кіраўніцтва СССР да рэфармавання палітычнага ладу краіны. "Больш дэмакратыі! Больш сацыялізму! Галоснасць!" — становяцца галоўнымі лозунгамі перабудовы. Мэтай гэтай ліберальнай палітычнай рэформы было наданне сацыялізму "чалавечага твару".

Рэзка была аслаблена цэнзура, што прывяло да пераасэнсавання савецкай гісторыі. Публікуюцца творы, забароненыя цэнзурай.

Назавіце іх.

Вострымі сталі тэлеперадачы, рэпертуар тэатраў і кінафільмы.

Насельніцтва СССР было ў тыя гады самай чытаючай краінай свету. Газеты і часопісы ішлі нарасхват. Публікацыі абмяркоўваліся ўсюды: дома, на працы, у транспарце, выклікалі неадназначную ацэнку.

Была створана камісія па рэабілітацыі ахвяр сталінскіх рэпрэсій, прызнаны незаконнымі рэпрэсіі супраць сялян у перыяд калектывізацыі, злачыннымі і незаконнымі — супраць народаў, якія былі насільна пераселены ў гады сталінізму. Працэс дэсталінізацыі быў завершаны, што стала важнейшай заслугай перабудовы.

Пачынаючы лібералізацыю палітычнага рэжыму, улада разлічвала, што ёй удасца захаваць кантроль над грамадствам. Аднак "галоснасць і дэмакратызацыя" выліліся ў пераасэнсаванне ўсёй савецкай гісторыі, дыскрэдытацыю камуністычнай ідэі.

Калі рэфармаванне палітычнага ладу краіны хоць і ішло з цяжкасцю, але ішло, то ў эканоміцы сітуацыя не паляпшалася. Яна заставалася самым слабым месцам у рэформах М. Гарбачова. У чэрвені 1987 г. у гэтым напрамку быў зроблены яшчэ адзін крок: ад курсу на паскарэнне было вырашана перайсці да так званай "радыкальнай эканамічнай рэформы".

Пакажыце, шторэформай прадугледжвалася: 1) замяніць існуючую сістэму планавання і перайсці да дзяржзаказу, спачатку абавязковаму, а затым добраахвотнаму, які не павінен быў ахопліваць 100 % магутнасцей прадпрыемства; 2) планавалася паступова перайсці ад размеркавання рэсурсаў па фондах і нарадах да аптовага гандлю сродкамі вытворчасці; 3) увесці дагаворныя і самастойна вызначаемыя цэны; 4) перавесці прадпрыемствы на самастойнасць, самафінансаванне, самакіраўніцтва і самаакупнасць.

Падкрэсліце, што ў ходзе рэформы планавалася перайсці ад адміністрацыйных метадаў кіраўніцтва народнай гаспадаркай СССР да эканамічных.

Аднак гэта "радыкальная" эканамічная рэформа не прывяла да чаканых змен у народнай гаспадарцы, якая працягвала спаўзаць да крызісу. Мэты рэформы ніяк не ператвараліся ў рэальныя справы і ў выніку патрэбная і, здаецца, нядрэнна прадуманая рэформа фактычна была сарвана. Зноў праявіўся разрыў паміж словам і справай.

Пачаліся канфлікты паміж цэнтральнымі і мясцовымі ўладамі, калі апошнія забаранялі вывозіць прадукцыю мясцовай прамысловасці, праводзілі ўласную цэнавую палітыку, адмаўляліся выконваць абавязацельствы па дзяржаўных дагаворах. Пачалі парушацца старыя гаспадарчыя сувязі, адзіная эканамічная прастора СССР, стаў відавочным параліч улады.

Адзначце, што няўдачы ў правядзенні рэформаў былі звязаны з адміністрацыйна-каманднай сістэмай, кансерватызмам партапарату, бюракратызмам, якія і складалі галоўнае звяно тармажэння.

Таму КПСС прыняла рашэнне аб стварэнні "сацыялістычнай прававой дзяржавы", у якой уся ўлада павінна належаць саветам, а вышэйшым органам улады стане з'езд народных дэпутатаў.

Першы з'езд народных дэпутатаў СССР у маі 1989 г. выклікаў вялікую грамадскую цікавасць. Вярхоўны Савет стаў пастаянна працуючым парламентам, а М. Гарбачоў — старшынёй Прэзідыума. Трэці, нечарговы з'езд народных дэпутатаў усакавіку 1990 г. выбраў М.Гарбачова Прэзідэнтам СССР і адмяніў артыкул 6 Канстытуцыі СССР,які заканадаўча замацоўваў кіруючую ролю КПСС ужыцці краіны. Акрамя таго, на з'ездах быў прыняты шэраг новых законаў, якія паклалі пачатак фарміраванню розных форм уласнасці, радыкальнай перабудове эканамічных і сацыяльных адносін у краіне.

Тым часам ў эканоміцы пачаўся глыбокі і востры крызіс, які можна аднесці да самага працяглага ў гісторыі сусветнай гаспадаркі. Летам 1990 г. быў аб'яўлены пераход да рынку.

Рэзка абвастрыліся нацыянальныя адносіны.

Раскажыце, дзе на тэрыторыі СССР узніклі нацыянальныя супярэчнасці? Якія формы яны прынялі?

Далей пакажыце, што крызіс ахапіў не толькі СССР, але і ўвесь сацыялістычны лагер.

У канцы 80— пачатку 90-х гг. па краінах сацыялістычнага лагера прайшла рэвалюцыйная хваля ў форме масавых антытаталітарных рухаў, якія прывялі да падзення старых партыйна-дзяржаўых правячых структур. Галоўным лозунгам гэтых рухаў стала адраджэнне дэмакратычных свабод і правоў чалавека.

М. Гарбачоў адмовіўся ад традыцыі падаўляць сілай антыкамуністычныя масавыя выступленні ў краінах Усходняй Еўропы. Крызіс у СССР, паслабленне пазіцый КПСС зрабілі немагчымым імперскія дзеянні ў адносінах да краін сацыялізму. Менавіта гэты аспект стаў асноўным пры прысуджэнні М. Гарбачову Нобелеўскай прэміі міра за 1990 г.

У кожнай з краін рух за адраджэнне працякаў не заўсёды аднолькава: у адных ён ішоў мірна, у другіх — у форме ўзброенага паўстання. Авангардную ролю адыгралі інтэлігенцыя і студэнцкая моладзь. Мірны характар меў дэмантаж сацыялізму ў Польшчы, Чэхаславакіі. У ГДР, насельніцтва якой востра перажывала раскол Германіі ў лістападзе 1989 г. была разбурана і ліквідавана "Берлінская сцяна" як сімвал падзелу краіны. Крывавы характар набылі падзеі ў Румыніі і Югаславіі. Толькі Куба і Паўночная Карэя засталіся на пазіцыях савецкай мадэлі сацыялізму.

Завяршаючы вывучэнне пытання, зрабіце выснову аб тым, што да 1990 г. СССР падышоў у становішчы глыбокага эканамічнага і палітычнага крызісу. Палітычнае кіраўніцтва краіны катастрафічна спазнялася з прыняццем неабходных рашэнняў па выхаду з сістэмнага крызісу, што ставіла пад пагрозу само існаванне СССР як адзінай дзяржавы. Адбыўся распад сацыялістычнага лагеру.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 650; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.018 сек.