Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

І эвалюцыя палітычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь




 

Палітыка перабудовы, распачатая ў сярэдзіне 1980-х гг., стварыла прынцыпова новую сітуацыю ў грамадска-палітычным і духоўным жыцці, але не спыніла спаўзанне СССР да крызісу.Партыйна-палітычнае кіраўніцтва шэрагу рэспублік паступова станавілася на шлях адкрытага супрацьпастаўлення інтарэсаў сваіх краін і рэгіёнаў агульнасаюзным інтарэсам. Больш відавочным і адчувальным станавіліся разбалансаванне ўсёй палітычнай сістэмы і паступовая страта манаполіі КПСС на ўладу.

Асабліва рэзка ў другой палове 1980-х гг. абвастрылася нацыянальная праблема. Пагаршэнне эканамічнага становішча і дэстабілізацыя палітычнай сістэмы СССР, сур'ёзныя памылкі і пралікі КПСС у час перабудовы абвастрылі цэнтрабежныя тэндэнцыі. У канцы 1980-х гг. Прыбалтыйскія рэспублікі адкрыта паставілі пытанне аб выхадзе з Саюза. У красавіку 1990 г. быў прыняты закон «Аб размеркаванні паўнамоцтваў паміж Саюзам ССР і суб'ектамі федэрацыі», які значна пашыраў правы саюзных рэспублік. На парадак дня ставілася падрыхтоўка новага саюзнага дагавора.

Аднак спадзяванні паправіць становішча не спраўдзіліся: недавер да цэнтра і супярэчнасці паміж асобнымі рэспублікамі нарасталі. Ва ўмовах нарастаючых супярэчнасцей расійскае кіраўніцтва пайшло на неардынарны крок: 12 чэрвеня 1990 г. быў абвешчаны дзяржаўны суверэнітэт Расійскай Федэрацыі. Крыху пазней, 16 ліпеня, аб сваім суверэнітэце заявіла Украіна. Атрымалася так, што пасля гэтага толькі Беларусь юрыдычна яшчэ прытрымлівалася нормаў саюзнага дагавора.

Пытанне аб суверэнітэце Беларусі неаднаразова ўздымалася прадстаўнікамі розных колаў і грамадскіх аб'яднанняў. Яно было вырашана 27 ліпеня 1990 г. У гэты дзень Вярхоўны Савет БССР урачыста прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР.

Назавіце галоўныя палажэнні дэкларацыі.

У сувязі з нарастаннем цэнтрабежных тэндэнцый перад савецкім грамадствам непасрэдна паўстала пытанне аб самім існаванні СССР, вырашэнне якога ажыццяўлялася метадам пошуку і памылак. Прэзідэнт СССР М. Гарбачоў настаяў на правядзенні ў сакавіку 1991 г. рэферэндуму па праблеме захавання СССР.

Назавіце асноўныя вынікі рэферэндума.

Распад СССР паскорылі падзеі, якія адбыліся ў Маскве з 18 па 21 жніўня 1991 г., калі адбылася спроба дзяржаўнага пераварода. Б. Ельцын як Прэзідэнт Расіі абвінаваціў кіраўніцтва КПСС у спробе дзяржаўнага перавароту і сваім указам забараніў яе дзейнасць на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

У Мінску група з 25 дэпутатаў вышэйшага заканадаўчага органа ўлады рэспублікі прапанавала склікаць 5-ю нечарговую сесію Вярхоўнага Савета БССР. 25 жніўня на ёй быў прыняты Закон «Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб дзяржаўным суверэнітэце БССР» і пастанова «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР». Ва ўласнасць рэспублікі перайшла агульнасаюзная маёмасць. Таксама пачаўся працэс дэпартызацыі, а дзейнасць КПБ — КПСС прыпынялася.

3 17 па 19 верасня адбылася 6-я нечарговая сесія Вярхоўнага Савета, на якой разглядаўся Закон «Аб назве БССР». Дэпутаты прынялі рашэнне перайменаваць БССР у Рэспубліку Беларусь, а ў скарочаных назвах — Беларусь. Тады ж былі абвешчаны законы «Аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь», «Аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь».

Якое значэнне мелі прынятыя дакументы?

Старшынёй Вярхоўнага Савета на альтэрнатыўнай аснове быў выбраны прафесар Беларускага дзяржаўнага універсітэта С. Шушкевіч. Так у гісторыі Беларусі пачаўся новы этап незалежнай Рэспублікі Беларусь.

8 снежня 1991г. у Белавежскай пушчы, у рэзідэнцыі «Віскулі» (пад Брэстам) кіраўнікі Беларусі (С. Шушкевіч), Расійскай Федэрацыі (Б. Ельцын), Украіны (Л. Краўчук) падпісалі Пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).

Якія ўмовы стварэння СНД?

21 снежня адбылася алмаацінская сустрэча «брэсцкай тройкі», «ашхабадскай пяцёркі» і Арменіі. На ёй была прынята Дэкларацыя аб канчатковым спыненні існавання СССР і ўрэгуляванні звязаных з гэтым праблем. Да канца 1991 г. да СНД далучыліся таксама Малдова і Азербайджан.

25 снежня 1991 г. М. Гарбачоў падпісаў указ аб спыненні выканання ім функцыі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага і заявіў аб сваёй адстаўцы з пасады Прэзідэнта СССР.

Такім чынам, незалежнасць Рэспублікі Беларусь была атрымана не столькі ў выніку ўнутранага нацыянальнага руху, колькі ў выніку распаду СССР. Таму нацыянальная свядомасць беларусаў, з аднаго боку, атрымала ўнутраны ўздым, а з другога — пачуццё трывогі і заклапочанасці аб уласным лёсе.

Працэс станаўлення суверэннай беларускай дзяржавы паскорыўся пасля падаўлення жнівеньскага путчу 1991г. у Маскве. У Беларусі дзейнасць кампартыі была забаронена, а ўся заканадаўчая ўлада фактычна перайшла да Вярхоўнага Савета, выканаўчая — да ўрада.

Адзначце, якія змены адбыліся ў сістэме органаў дзяржаўнай улады і кіравання.

15 сакавіка 1994 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў новую Канстытуцыю — Асноўны закон Рэспублікі Беларусь. Паводле Канстытуцыі, Беларусь абвяшчалася унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай дзяржавай, якая валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі. У рэспубліцы ўводзілася пасада прэзідэнта. Ні парламент, ні прэзідэнт не атрымалі рашучай перавагі ва ўладных паўнамоцтвах. Выбары першага прэзідэнта былі прызначаны на 10 чэрвеня 1994 г.

Назавіце вынікі прэзідэнтскіх выбараў.

Абвяшчэнненезалежнасці Беларусі спрыяла далейшаму развіццю дэмакратычных адносін. У 1994 г. парламент прыняў закон аб палітычных партыях, які гарантаваў грамадзянам нашай краіны права свабоды палітычных поглядаў і актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці.

3 мэтай забеспячэння эфектыўнасці дзяржаўнай палітыкі Прэзідэнтам А. Лукашэнкам было праведзена рэфармаванне сістэмы выканаўчай улады. У пачатку 1995 г. была створана падпарадкаваная Прэзідэнту скразная вертыкальная структура, якая ўключала выканаўчыя і распарадчыя органы як у цэнтры, так і на месцах, так званая «вертыкаль» — строга цэнтралізаваная сістэма дзяржаўнага кіравання.

Між тым у грамадстве працягваліся палітычныя рознагалоссі і барацьба. Важным этапам барацьбы паміж урадавымі коламі і апазіцыяй сталі парламенцкія выбары, прызначаныя на 14 мая 1995 г. Для ўдзелу ў выбарах апазіцыйныя партыі арганізавалі перадвыбарны блок, аднак перамагчы на выбарах не здолелі. Прэзідэнт ініцыіраваў правядзенне ў адзін дзень з парламенцкімі выбарамі рэспубліканскага рэферэндуму.

Якія пытанні выносіліся на рэферэндум?

Па ўсіх пытаннях Прэзідэнт атрымаў падтрымку грамадзян.

24 лістапада 1996 г. адбыўся другі рэспубліканскі рэферэндум. 3 7,4 млн чалавек, якія мелі права ў ім удзельнічаць, прагаласавалі каля 6,2 млн чалавек. За прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі (новая рэдакцыя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь) прагаласавалі каля 5,2 млн чалавек, ці 70,45 % грамадзян, унесеных у спісы для галасавання.

Назавіце змяненні і дапаўненні, якія ўносіліся ў Канстытуцыю.

На парламенцкіх выбарах 2000 г. насельніцтва падтрымала палітыку Прэзідэнта, у Нацыянальны сход прайшлі толькі адзінкі апазіцыйна настроеных дэпутатаў. Спробы апазіцыі правесці альтэрнатыўныя прэзідэнцкія выбары былі беспаспяховымі. У 2001 г. Прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка быў абраны на новы тэрмін. 3 цягам часу палітычная сітуацыя ў краіне набыла адносную стабільнасць.

Аб гэтым сведчаць вынікі новых парламенцкіх выбараў і рэспубліканскага рэферэндуму. 17 кастрычніка 2004г. адбыліся выбары ў Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь, на якіх ніводны прадстаўнік апазіцыі не прайшоў у вышэйшы заканадаўчы орган улады краіны. Адначасова з парламенцкімі выбарамі праходзіў рэспубліканскі рэферэндум аб зменах у Канстытуцыі, якія далі права А. Лукашэнку балаціравацца ў прэзідэнты трэці раз. Пераважная большасць беларусаў прагаласавала за тое, каб сучасны кіраўнік дзяржавы А. Лукашэнка атрымаў магчымасць удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2006 г.

Назавіце вынікі прэзідэнцкіх выбараў 2006 г.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1250; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.013 сек.