Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Тэст для самастойнага кантроля ведаў. (100—35 тыс. гадоў назад — VIIIст




СТАРАЖЫТНАЕ ГРАМАДСТВА НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ

ТЭСТЫ

Тэма 1.

 

(10035 тыс. гадоў назад — VIIIст. н. э.)

1. Керамічная вытворчасць на тэрыторыі Беларусі з’явілася ў эпоху:

1) позняга палеаліту;

2) мезаліту;

3) неаліту;

4) бронзавага веку.

 

2. Мезаліт на тэрыторыі Беларусі працягваўся ад:

1) 35 да 8 тыс. гадоў да н. э.;

2) 9 да 3 тыс. гадоў да н. э.;

3) 9 да 5 тыс. гадоў да н. э.;

4)5 да 3 тыс. гадоў да н. э.

 

3. Першае сталае (аўтахтоннае) насельніцтва на тэрыторыі Беларусі з’явілася ў эпоху:

1) ранняга палеаліту;

2) мусцье;

3) мезаліт;

4) жалезнага веку

 

4. Замена прысвойваючай (спажывецкай) гаспадаркі вытворчай гаспадаркай на тэрыторыі Беларусі адбылася ў эпоху:

1) мезаліту;

2) неаліту;

3) бронзавага веку;

4) жалезнага веку.

 

5. Найбольш старажытныя прылады працы на тэрыторыі Беларусі адносяцца да:

ніжняга палеаліту;

сярэдняга палеаліту;

верхняга палеаліту;

бронзавага веку.

 

6.Патрыярхат прыходзіць на змену матрыярхату ў эпоху:

1) мезаліту;

2) неаліту;

3) бронзавага веку;

4) жалезнага веку.

 

7. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі доўжыўся:

1) з 8-га да 5-га тысячагоддзя да н. э.;

2) з 5-га да 3-га тысячагоддзя да н. э.;

3) з 2-га да сярэдзіны 1-га тысячагоддзя да н. э.;

4) з пачатку 1-га да 5-га тысячагоддзя да н. э. да сярэдзіны 1-га тысячагоддзя н. э.

 

8. У «Аповесці мінулых гадоў» пад 885 г. змешчана (-ы):

1) першыя летапісныя звесткі пра крывічоў;

2) першыя летапісныя звесткі пра радзімічаў;

3) першыя летапісныя згадкі пра Полацк;

4) першыя летапісныя згадкі пра Тураў.

9.Балты — гэта:

1) прадстаўнікі германсікх плямёнаў, якія пашырылі свой уплыў у Еўропе;

2) аўтахтоннае насельніцтва, якое пражывала на тэрыторыі Беларусі ў час да славянскай каланізацыі;

3) продкі славян;

4) прышлае насельніцтва — на беларускіх землях у VII ст. н.э.

10. Паводле меркавання большасці сучасных вучоных прарадзімай славян было міжрэчча:

1) Одры (Одэра) і Віслы;

2) Волгі і Акі;

3) Прыпяці і Сожа;

4) Дняпра і Заходняй Дзвіны.

11. Археалагічная культура перыяду славянскай каланізацыі тэрыторыі Беларусі:

1) банцараўская;

2) культура шнуравой керамікі;

3) мілаградская;

4) днепра-дзвінская.

12.Калі адбывалася засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі:

1) VIII—Vстст. да н. э.

2) I— IIIстст. н. э.

3) III—Vстст. н. э.

4) V—VIIIстст. н. э.

13. Як называецца вера ў здольнасць чалавека звышнатуральным чынам уздейнічаць на навакольнае асяроддзе?

1) варажба;

2) культ;

3) анімізм;

4) магія.

14. Якую сістэму земляробства называлі ляднай:

1) падсечна-агнявую;

2) агародную;

3) трохпольную;

4) двухпольную

15. Што такое салярная арнаментыка:

1) малюнкі зорак;

2) малюнкі сонца;

3) малюнкі жывёл;

4) малюнкі месяца

16. Суаднясіце элементы двух мностваў:

1) І. Ласкаў;

2) Я. Карскі;

3) Я. Карнейчык;

4) В. Сядоў

А) крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая;

Б) фінская;

В) балцкая;

Г) старажытнаруская

1) 1Б 2А 3Г 4В

2) 1Б 2А 3В 4Г

3) 1А 2В 3Г 4Б

4) 1В 2А 3Г 4Б

 

17. Суаднясіце элементы двух мностваў:

1) домніца;

2) татэм;

3) чалавечы статак;

4) фетышызм

А) праабшчына;

Б) вера ў духаў;

В) свяшчэнная жывёла;

Г) гліняная печ

1) 1А 2Б 3В 4Г

2) 1Б 2В 3А 4Б

3) 1Г 2В 3А 4Б

4) 1В 2А 3Г 4Б

 

18. Суаднясіце элементы двух мностваў:

1) Пярун;

2) Сварог;

3) Дажбог;

4) Стрыбог

А)бог сонечнага святла;

Б) бог грому і маланкі;

В) бог, які кіраваў вятрамі і дажджавымі хмарамі;

Г) бог неба

1) 1Б 2А 3Г 4В

2) 1В 2Г 3Б 4А

3) 1Г 2В 3Б 4А

4) 1Б 2Г 3А 4В

19.Суаднясіце элементы двух мностваў:

1) полацкія крывічы;

2) дрыгавічы;

3) радзімічы;

4) паляне

А) р. Днепр;

Б) р. Заходняя Дзвіна;

В) р. Прыпяць;

Г) р. Сож

1) 1В 2А 3Г 4Б

2) 1Б 2В 3Г 4А

3) 1А 2Б 3В 4Г

4) 1Б 2Г 3А 4В

 

20. Суаднясіце элементы двух мностваў:

1) збіральніцтва;

2) паляванне;

3) рыбалоўства;

4) падсечна-агнявое земляробства

А) лук;

Б) палка-капалка;

В) барана-сукаватка;

Г) гарпун.

1) 1В 2Г 3А 4Б

2) 1Б 2А 3Г 4В

3) 1А 2Б 3В 4Г

4) 1Г 2В 3Б 4А

21. Назва віду гаспадаркі, якая ўсталёўваецца ў першабытным грамадстве ў выніку «неалітычнай рэвалюцыі» _________________________________________

22. Назва працэсу змяшэння, далучэння пэўных супольнасцей насельніцтва да асноўнага этнасу _______________________________________________________

23. Культ неадушаўлённых прадметаў, надзеленых звышнатуральнымі ўласцівасцямі, называецца ______________________________________________

24. Сукупнасць усіх багоў пэўнага культу называецца ___________________

25. Пераходная эпоха паміж палеалітам і неалітам называецца _____________

26. Месца, дзе славянскія язычнікі ўшаноўвалі сваіх багоў, прыносілі ім ахвяры, называлася _____________________________________________________

27. Галіна гістарычнай навукі аб старажытнасцях, якая вывучае быт і культуру чалавека, развіццё чалавечага грамадства па рэчавых гістарычных крыніцах называецца____________________________________________________________

28. Забарона шлюбу ўнутры аднаго рода _______________________________

29. Умацаваны тып паселішча перыяду патрыярхату _____________________

30. Сукупнасць замацаваных звычаямі ўмоўных дзеянняў, што сімвалічна выражаюць адносіны людзей да прыроды, паміж сабою, іх паводзіны ў важных жыццёвых сітуацыях ___________________________________________________

 

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 2514; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.014 сек.