Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пытанні і заданні для самападрыхтоўкі




Тэсты

Выберыце правільны варыянт адказу

1. Імя першага вялікага князя ВКЛ:

а) Міндоўг;

б) Войшалк;

в) Віцень.

 

2. Якая унія паклала пачатак рэалізацыі польска-літоўскага саюза ў 1385 г.?

а) Крэўская унія;

б) Берасцейская унія;

в) Гарадзельская унія.

 

3. Калі Вільня стала сталіцай ВКЛ?

а) 1253 г.;

б) 1323 г.;

в) 1332 г.

 

4. У якой бітве войскі ВКЛ і Польшчы разбілі крыжакоў і перапынілі іх паходы на сваю тэрыторыю?

а) Грунвальдская бітва;

б) Кулікоўская бітва;

в) Неўская бітва.

 

5. Хто з вялікіх князёў літоўскіх увёў інстытут намесніцтва ў ВКЛ?

а) Гедымін;

б) Вітаўт;

в) Казімір.

 

6. Хто з вялікіх князёў літоўскіх ураўняў праваслаўных з католікамі ў эканамічных і асабістых правах?

а) Альгерд;

б) Жыгімонт Кейстутавіч;

в) Міндоўг.

 

7. Афіцыйная забарона праваслаўным займаць у ВКЛ вышэйшыя дзяржаўныя пасады была адменена ў:

а) 1563 г.;

б) 1522 г.;

в) 1529 г.

 

8. Грамадзянская вайна ў ВКЛ у часы вялікага князя Свідрыгайлы адбылася ў:

а) 1409 – 1411 гг.;

б) 1432 – 1436 гг.;

в) 1492 – 1494 гг.

 

9. Вайна паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай, падчас якой адбылася бітва пад Оршай, была ў:

а) 1492 – 1494 гг.;

б) 1500 – 1503 гг.;

в) 1512 – 1522 гг.

 

10. Мяцеж князя Міхаіла Глінскага ў ВКЛ адбыўся ў:

а) 1508 г.;

б) 1506 г.;

в) 1510 г.

 

11. Як называліся ўласныя зямельныя ўладанні вялікага князя літоўскага?

а) гаспадарскі дамен;

б) спадчыннае трыманне;

в) памеснае трыманне.

 

12. Як называлася катэгорыя сялян, якія з’яўляліся поўнай уласнасцю феадалаў?

а) цяглыя сяляне;

б) служкі;

в) чэлядзь нявольная.

 

13. Які дакумент пачаў працэс юрыдычнага абгрунтавання прыгоннага права ў ВКЛ?

а) Судзебнік 1468 г.;

б) прывілей 1447 г.;

в) Статут ВКЛ 1566 г.

 

14. Дакумент, які завяршыў запрыгоньванне сялян у ВКЛ:

а) «Устава на валокі» 1557 г.;

б) Статут ВКЛ 1566 г.;

в) Статут ВКЛ 1588 г.

 

15. Які горад у ВКЛ першым атрымаў права на самакіраванне (магдэбургскае права)?

а) Полацк;

б) Мінск;

в) Вільня.

 

16. Дзяржаўнай мовай у ВКЛ была:

а) лацінская мова;

б) старабеларуская мова;

в) польская мова.

 

17. Як называўся архіў ВКЛ?

а) «Метрыка ВКЛ»;

б) Скарб ВКЛ;

в) скрыпторый ВКЛ.

 

18. Які стыль панаваў у архітэктуры на тэрыторыі ВКЛ у ХІІІ – пачатку ХVI стст.?

а) класіцызм;

б) барока;

в) готыка.

 

19. Як называлася першая надрукаваная ў 1517 г. Ф. Скарынам кніга?

а) «Апостал»;

б) «Псалтыр»;

в) «Малая падарожная кніжка».

 

Дакументы і матэрыялы:

Статут Великого княжества Литовского 1588 г. – Минск, 1989. – С. 80 – 81, 90 – 91, 97 – 99, 269 – 271, 324 – 326, 330 – 332.

 

Літаратура

Гісторыя Беларусі: падручнік: У 2 ч. Ч. 1. Ад старажытных часоў – па люты 1917 г. / Пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. – Мінск: Выш. шк., 2007. – С. 72 – 151 (спіс літаратуры на с. 156).

Новік, Я. К. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.: вучэб. дапам. / Я. К. Новік, І. Л. Качалаў, Н. Я. Новік. – Мінск: Выш. шк., 2009. – С. 58 – 103.

Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. – Мінск, 2005 – 2010. – Т. 1 – 3.

Кром, М. М. Меж Русью и Литвой. Западнорусские земли в системе русско-литовских отношений конца XV – первой трети XVI в. / М. М. Кром. – М., 1995.

Любавский, М. К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно / М. К. Любавский. – М., 1910.

Насевіч В. Л. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы / В. Л. Насевіч. – Мінск, 1993.

Пичета, В. И. Аграрная реформа Сигизмунда Августа в Литовско-Русском государстве / В. И. Пичета. – М., 1958.

Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед. / БелСЭ. – Мінск, 1988.

 

Тэма III. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай: Пачатак Новага часу ў айчыннай гісторыі (1569 – 1795 гг.)

(0 гадзін)

 

Тэма IV. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (1795 – люты 1917 г.)

(2 гадзіны)

 

Семінарскія заняткі

Грамадска-палітычнае жыццё беларускіх губерняў у другой палове ХІХ ст. – 1917 г. Буржуазна-дэмакратычныя рэвалюцыі

 

План

1. Паўстанне 1863 – 1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі, яго значэнне і ўплыў на далейшае сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё беларускіх губерняў.

2. Падзеі першай расійскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі на Беларусі. Дзейнасць палітычных партый. Беларускі нацыянальны рух і яго роля ў рэвалюцыйных працэсах пачатку ХХ ст.

3. Перамога Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі 1917 г. Рэвалюцыйныя змены і асаблівасці двоеўладдзя ў Беларусі. Вынікі рэвалюцыі.

 

Прыкладныя тэмы рэфератаў:

1. Жыццёвы лёс і фарміраванне палітычных поглядаў К. Каліноўскага.

2. Браты А. і І. Луцкевічы, іх роля ў развіцці беларускага нацыянальнага руху.

3. Грамадска-палітычная дзейнасць газеты «Наша Ніва».

4. Беларуская літаратура і нацыянальнае адраджэнне.

5. Дзяржаўная Дума ў Расіі і грамадска-палітычны рух у Беларусі.

 

1. Растлумачце сутнасць пазіцыі «чырвоных» і «белых» у паўстанні 1863 – 1864 гг.

2. Ахарактарызуйце ўдзел розных пластоў насельніцтва беларускіх губерняў у паўстанні 1863 – 1864 гг. Чаму так адбывалася?

3. З чаго пачынаўся і якімі арганізацыямі быў прадстаўлены беларускі нацыянальны рух у пачатку ХХ ст.?

4. Што абумовіла ўзнікненне і актывізацыю дзейнасці на тэрыторыі Беларусі ў канцы XIX – пачатку ХХ ст. палітычных партый і арганізацый з яўна акрэсленай нацыянальна-рэлігійнай арыентацыяй?

5. Назавіце першыя беларускія палітычныя партыі.

6. Якую стратэгію і тактыку абралі для сябе розныя палітычныя партыі і арганізацыі, што дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі, ва ўмовах Першай сусветнай вайны?

7. Як развіваўся беларускі нацыянальны рух у гады Першай сусветнай вайны?

8. Якія змены ў грамадска-палітычнай сітуацыі на Беларусі выклікала перамога Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі 1917 г. у Петраградзе?




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-26; Просмотров: 590; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.016 сек.