Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Архітэктура і выяўленчае мастацтва. 5 страница




У 1829 г. была створанаБеларуская навучальная акруга, у якую ўвайшлі Віцебская, Магілёўская губерні, а ў 1831 г. – і Мінская губерня. Стварэнне акругі тлумачылася “неабходнасцю навучання юнакоў у адпаведнасці з асаблівасцямі Беларусі” і прадпісвалася “навучаць роднай мове”. Пасля паўстання 1830 – 1831 гг. у свецкіх вучылішчах Беларускай навучальнай акругі было рэкамендавана найхутчэй перайсці да выкладання ўсіх прадметаў на рускай мове ў мэтах збліжэння тутэйшых жыхароў з “прыроднымі рускімі”.

У сувязі з закрыццём Віленскага універсітэта ў маі 1832 г. была ліквідавана Віленская навучальная акруга. У Беларускую навучальную акругу уключылі навучальныя ўстановы Віленскай, Гродзенскай губерняў і Беластоцкай вобласці. Цэнтр Беларускай навучальнай акругі знаходзіўся ў Віцебску. Яе папячыцелямі былі вядомы матэматык Р.І. Карташэўскі (1829 – 1835) і былы дырэктар вучылішчаў Закаўказскай вобласці і Тыфліскага шляхецкага пансіёна Е.А. Грубер (1836 – 1850). Новае палажэнне аб навучальных акругах ад 1835 г. істотна пашырала правы папячыцеляў, а навучальныя ўстановы выключаліся з-пад улады універсітэтаў.

Зменшыць уплыў прапольскіх настрояў у заходніх губернях урад спадзяваўся перанясеннем універсітэцкай адукацыі з Вільні ў Кіеў, дзе ў 1834 г быў адкрыты універсітэт Святога Уладзіміра. Замест універсітэта ў Вільні былі створаны медыка-хірургічная і духоўная рымска-каталіцкая акадэміі, аднак і тыя ў пачатку 1840-х гг. былі пераведзены адпаведна ў Кіеў і Пецярбург. Выпускнікам Віленскага універсітэта забаранялася выкладаць у мясцовых школах.

Адзінай вышэйшай навучальнй установай на Беларусі была адкрытая ў1840 г.Горы-Горацкая земляробчая школа, пераўтвораная ў 1848 г. у земляробчы інстытут. Увогуле на пачатку 60-х гг. ХІХ ст. у беларускіх губернях налічвалася 567 навучальных устаноў усіх тыпаў, у тым ліку звыш 400 пачатковых школ, 21 духоўнае вучылішча, 12 сярэдніх і адна вышэйшая.

У час праўлення імператара Мікалая І у беларускіх губернях павялічылася колькасць ваенна-навучальных устаноў. Калі ў эпоху Аляксандра І яны былі прадстаўлены юнкерскімі вучылішчамі ў Бабруйску, Дзінабургу і Магілёве, то пры Мікалаі І адкрыліся кадэцкія карпусы ў Полацку (1835) і Брэсце (1842). Гэтыя ўстановы разглядаліся расійскім урадам як сродак выхавання дваранства ў духу вернасці самадзяржаўю, таму напалову камплектаваліся з дваранства беларускіх губерняў.

Да пытання аб “забароне” расійскім урадам назваў “Беларусь” і “Літва”, “беларускія і літоўскія губерні”, беларускай мовы і беларускага друкаванага слова. У беларускай савецкай гістарыяграфіі, а таксама ў публікацыях апошніх дзесяцігоддзяў шырока выкарыстаны тэзісы аб так званай “забароне” Мікалаем I назваў “Беларусь” і “Літва”, “беларускія і літоўскія губерні”, аб забароне беларускай мовы і беларускага друкаванага слова. Ля вытокаў гэтых тэзісаў знаходзіліся складальнікі 2‑га тома дакументаў і матэрыялаў па гісторыі Беларусі акадэмік М.М. Нікольскі, навуковыя супрацоўнікі Інстытута гісторыі АН БССР Д.А. Дудкоў, І.Ф. Лочмель і інш. Яны, перадрукоўваючы ўказ ад 18 ліпеня 1840 г. з “Хронологического указателя указов и правительственных распоряжений…”, на што зроблена адпаведная спасылка, замянілі яго назву: замест “Об именовании губерний Белорусских и Литовских, каждою отдельно: Витебскою, Могилевскою, Виленскою и Гродненскою” па палітыка-ідэалагічных матывах назвалі гэты дакумент так: “Забарона царом Мікалаем ужываць назвы Беларусь і Літва” (гл.: Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі (1772 – 1903). Мн.: Выдавецтва АН БССР, 1940. Т. 2. С. 369). Аналагічным чынам зрабілі і складальнікі 4‑га тома зборніка дакументаў і матэрыялаў “Белоруссия в эпоху феодализма”, якія далі такі загаловак указу ад 18 ліпеня 1840 г.: “Указ Сената о запрещении употребления терминов “Белоруссия и Литва” (гл.: Белоруссия в эпоху феодализма. Мн., 1979. Т. 4. С. 131).




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-26; Просмотров: 479; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.013 сек.