Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Чэрвеня 1945 г. на Краснай Плошчы ў Маскве адбыўся парад Перамогі




З разгромам нямецка-фашысцкіх полчышчаў на Курскай дузе, паспяховым наступленнем Чырвонай Арміі летам – восенню 1943 г., разгромам фашыстаў на Левабярэжнай Украіне і вызваленнем сталіцы Украінскай ССР г. Кіева 6 лістапада 1943 г. звязана завяршэнне карэннага пералому ў вайне.

У 1941 – 1942 гг. ствараліся ўмовы для правядзення стратэгічнага контрнаступлення Чырвонай Арміі, забеспячэння карэннага пералому ў ходзе Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны. Якія гэта ўмовы?

За гераізм і мужнасць 140 тыс. беларускіх партызан і падпольшчыкаў узнагароджаны ордэнамі і медалямі, 88 чалавек атрымалі званне Героя Савецкага Саюза.

Разам з партызанамі і падпольшчыкамі супраць ворага змагалася большасць мірнага насельніцтва. Барацьба на акупіраванай тэрыторыі Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў з’яўлялася сапраўды ўсенароднай.

 

§ 5. Падзеі на франтах вайны. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Перадумовы карэннага пералому ў Вялікай Айчыннай вайне. Сталінградская і Курская бітвы. Летам 1942 г. асноўныя сілы вермахта былі накіраваны на паўднёвы ўчастак савецка-германскага фронту. Праціўнік захапіў Данбас, выйшаў да ракі Дон, стварыўшы тым самым пагрозу Сталінграду і Паўночнаму Каўказу.

Групай нямецка-фашысцкіх армій “А” праводзілася аперацыя пад умоўнай назвай “Эдэльвейс” – бітва за Каўказ, а група армій “Б” наступала ў накірунку Сталінграда. Цяжкія кровапралітныя баі разгарнуліся ў ходзе абарончага этапа Сталінградскай бітвы з 17 ліпеня да 18 лістапада 1942 г.

1. У выніку самаахвярнай працы савецкага народа да сярэдзіны 1942 г. была завершана перабудова ўсёй народнай гаспадаркі на ваенны лад. Савецкі Саюз меў дасканалую ваенную гаспадарку, здольную забяспечыць фронт усім неабходным і ў дастатковай колькасці. У 1942 г. авіяпрамысловасць СССР дала фронту 25 436 самалётаў, заводы Германіі выпусцілі 14,7 тыс. самалётаў. У 1943 г. савецкая прамысловасць выпусціла 35 тыс. самалётаў. У 1942 – 1943 гг. танкабудаўнічыя заводы СССР выпусцілі 44,6 тыс. баявых машын, а германскія – толькі 18,2 тыс. машын.

2. Шырокі размах прыняў рух усенароднай дапамогі фронту. Па пачыну тамбоўцаў і саратаўцаў працоўныя добраахвотна ўносілі грашовыя сродкі і матэрыяльныя каштоўнасці ў Фонд абароны СССР, Фонд Чырвонай Арміі і іншыя фонды. Дзякуючы добраахвотным ахвяраванням насельніцтва, на фронт дадаткова было накіравана 2 565 самалётаў, некалькі тысяч танкаў і іншая ваенная тэхніка. Народная ініцыятыва выражалася таксама ў шырокім развіцці донарства, забеспячэнні арміі цёплым адзеннем і г. д.

3. Перад тварам смяротнай небяспекі з асаблівай сілай праявіліся высокія маральныя і духоўныя якасці савецкіх воінаў, усяго савецкага народа. Узмацнілася выхаваўчая работа ў арміі і сярод працаўнікоў тыла. Тым самым складваліся ідэйна-палітычныя ўмовы для карэннага пералому ў ходзе вайны.

4. Важную ролю ў дасягненні карэннага пералому ў ходзе вайны адыграў партызанскі рух і антыфашысцкае падполле ў тыле германскіх войск.

Пачатак карэннага пералому ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны і ўсёй Другой сусветнай вайны звязаны з разгромам нямецка-фашысцкіх войск пад Сталінградам. Пасля моцнай артылерыйскай падрыхтоўкі раніцай 19 лістапада 1942 г. савецкія войскі перайшлі ў наступленне і прарвалі абарону праціўніка. 23 лістапада 1943 г. ў раёне гарадоў Калач і Савецкі замкнулася кальцо акружэння нямецка-фашысцкіх войск. Часці 6‑й палявой і 4‑й танкавай армій праціўніка агульнай колькасцю 330 тыс. чалавек былі акружаны.

2 лютага 1943 г. Сталінградская бітва закончылася поўным разгромам нямецка-фашысцкай групоўкі. Адступленні, акружэнні, “катлы” сталі цяпер характэрнымі для фашысцкіх армій. Стратэгічная ініцыятыва пераходзіла ў рукі савецкага камандавання. Ворагу быў нанесены такі ўдар, які пахіснуў усю ваенную машыну фашысцкай Германіі, падарваў яе ваенны прэстыж.

Летам 1943 г. фашысцкае камандаванне вырашыла зноў захапіць стратэгічную ініцыятыву, акружыць і знішчыць асноўныя сілы нашых армій у раёне Арла і Курска, затым магутным ударам авалодаць Масквой.

Курская бітва пачалася 5 ліпеня 1943 г. Савецкія войскі трымалі абарону да 12 ліпеня. У гэты дзень у раёне в. Прохараўка адбылася самая вялікая ў гісторыі Другой сусветнай вайны танкавая бітва – з абодвух бакоў адначасова ўдзельнічала звыш 1 100 танкаў і самаходных гармат. Абодва бакі панеслі цяжкія страты. 12 – 15 ліпеня 1943 г. савецкія войскі перайшлі ў контрнаступленне. Бітва пад Курскам працягвалася 50 дзён. З абодвух бакоў у ёй удзельнічалі звыш 4 млн. чалавек. Вораг пацярпеў паражэнне. Маральны дух нямецкіх войск моцна ўпаў, узяць рэванш за Сталінград не ўдалося.

Праваслаўная царква ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У гады Вялікай Айчыннай вайны змяніліся ўзаемаадносіны паміж дзяржавай і царквой. У самым пачатку вайны мітрапаліт Сергій звярнуўся да ўсіх веруючых і да духавенства з пасланнем, у якім былі і такія словы: “Церковь Христова благословляет всех православных на защиту священных границ нашей Родины”. Патрыятычная дзейнасць Рускай праваслаўнай царквы па зборы грашовых сродкаў, каштоўнасцей і рэчаў для патрэб фронту паслужыла штуршком для дыялогу паміж уладай і царквой.

У лютым 1943 г. мітрапаліт Сергій і Сталін абмяняліся пасланнямі, а 4 верасня Сталін прыняў мітрапалітаў Сергія, Алексія і Мікалая. Вынікі гэтай размовы пераўзыйшлі ўсе чаканні: пытанні, пастаўленыя іерархамі, і самае галоўнае – скліканне архірэйскага сабора і выбары патрыярха, прастол якога доўгі час пуставаў, былі вырашаны станоўча. Аднавіў сваю дзейнасць Свяшчэнны Сінод. Для падрыхтоўкі кадраў святароў зноў адкрываліся духоўныя навучальныя ўстановы – акадэміі і семінарыі. Царква атрымала права друку і выдання літаратуры.

8 верасня 1943 г. у Маскве адбыўся Архірэйскі сабор, які выбраў мітрапаліта Маскоўскага Сергія патрыярхам Маскоўскім і Усяя Русі. 8 кастрычніка таго ж года быў створаны Савет па справах Рускай праваслаўнай царквы пры Саўнаркоме СССР, якому даводзілася роля пасрэдніка паміж урадам і царквой.

Гітлераўскія ўлады на акупіраванай тэрыторыі стварылі Беларускую аўтакефальную царкву, пазбавіўшы яе кананічнага адзінства з Маскоўскай патрыярхіяй. Пры Генеральным камісарыяце Беларусі быў створаны аддзел палітыкі, які кантраляваў дзейнасць беларускага епіскапата. Царкоўнае справаводства і пропаведзі павінны былі весціся на беларускай мове, прызначэнні, перамяшчэнні і звальненні святароў кантраляваліся акупантамі. Беларуская праваслаўная аўтакефальная царква кіравалася Саборам і Сінодам епіскапаў і ўзначальвалася мітрапалітам. Усяго ў 1944 г. у Беларусі дзейнічалі 1044 храмы і 7 манастыроў. Большая частка праваслаўнага духавенства падтрымлівала партызанскі рух: дапамагала грашыма, утрымлівала падпольныя шпіталі, ажыццяўляла разведку ў інтарэсах партызанскіх злучэнняў.

У чэрвені 1944 г., баючыся рэпрэсій з боку савецкіх улад, увесь беларускі епіскапат пакінуў межы Беларусі і, апынуўшыся ў эміграцыі, у поўным складзе ўвайшоў у Рускую праваслаўную царкву за мяжой.

Пачатак вызвалення Беларусі. Разгром нямецка-фашысцкіх войск на Курскай дузе і паспяховае наступленне Чырвонай Арміі летам – восенню 1943 г. стварылі ўмовы для выгнання акупантаў з Беларусі.

22 верасня 1943 г. быў вызвалены першы раённы цэнтр рэспублікі Камарын, а 26 лістапада – першы абласны цэнтр г. Гомель, куды адразу ж пераехалі ЦК КП(б)Б, урад рэспублікі і Беларускі штаб партызанскага руху. У студзені 1944 г. войскі Беларускага фронту правялі Калінкавіцка-Мазырскую аперацыю і з дапамогай партызан вызвалілі абласны цэнтр Мазыр і чыгуначны вузел Калінкавічы. У раёне Азарычаў войскамі Чырвонай Арміі былі выратаваны вязні 3 канцлагераў, дзе знаходзілася больш за 33 тыс. савецкіх грамадзян.

Усяго ў выніку наступлення Чырвонай Арміі восенню – зімой 1943 – 1944 гг. поўнасцю ці часткова былі вызвалены 36 раёнаў Беларусі, 36 раённых і 2 абласныя цэнтры – Гомель і Мазыр.

Аперацыя “Баграціён”. Поўнае вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1944 г. Чырвоная Армія нанесла 10 сакрушальных удараў па ворагу, у выніку якіх дзяржаўная граніца СССР была адноўлена на ўсёй адлегласці ад Баранцава да Чорнага мора. Гітлераўцы былі выгнаны з Румыніі і Балгарыі, з большасці раёнаў Польшчы і Венгрыі. Чырвоная Армія ўступіла на тэрыторыю Чэхаславакіі і Югаславіі.

У ліку гэтых 10‑ці сакрушальных удараў – разгром нямецка-фашысцкіх войск на тэрыторыі Беларусі. Ён ўвайшоў у гісторыю пад кодавай назвай “Баграціён”. Гэта адна з найбуйнейшых наступальных аперацый Чырвонай Арміі супраць групы армій “Цэнтр” у гады Вялікай Айчыннай вайны.

У правядзенні аперацыі “Баграціён” удзельнічалі арміі чатырох франтоў: 1‑га Беларускага (камандуючы К. Ракасоўскі), 2‑га Беларускага (камандуючы Г. Захараў), 3‑га Беларускага (камандуючы І. Чарняхоўскі), 1‑га Прыбалтыйскага (камандуючы І. Баграмян), сілы Дняпроўскай ваеннай флатыліі. Шырыня фронту баявых дзеянняў дасягала 1100 км, глыбіня руху войск – 560 – 600 км. Агульная колькасць войск да пачатку аперацыі складала 2,3 млн. чалавек.

Аперацыя “Баграціён” пачалася раніцай 23 чэрвеня 1944 г. Пасля артылерыйскай і авіяцыйнай падрыхтоўкі на Віцебскім, Аршанскім і Магілёўскім напрамках перайшлі ў наступленне войскі 1‑га Прыбалтыйскага, 2‑га і 3‑га Беларускіх франтоў. На другі дзень на варожыя пазіцыі абрушылі ўдар войскі 1‑га Беларускага фронту. Дзеянні франтоў каардынавалі прадстаўнікі Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання маршалы Савецкага Саюза Г.К. Жукаў і А.М. Васілеўскі.

Моцныя ўдары па камунікацыях і лініях сувязі акупантаў нанеслі беларускія партызаны. У ноч на 20 чэрвеня 1944 г. пачаўся трэці этап “рэйкавай вайны”. За тую ноч партызаны Беларусі ўзарвалі больш за 40 тыс. рэек.

Да канца чэрвеня 1944 г. савецкія войскі акружылі і знішчылі віцебскую і бабруйскую групоўкі ворага. Была ліквідавана ў раёне Оршы групоўка, што прыкрывала мінскі напрамак. Абарона ворага на прасторы паміж Заходняй Дзвіной і Прыпяццю была зламана. Першае баявое хрышчэнне каля п. Леніна Магілёўскай вобласці прыняла польская дывізія імя Т. Касцюшкі. У баях за вызваленне Беларусі прымалі ўдзел французскія лётчыкі авіяцыйнага палка “Нармандыя – Нёман”.

1 ліпеня 1944 г. быў вызвалены Барысаў, а 3 ліпеня – Мінск. У раёне Мінска, Віцебска і Бабруйска было акружана і знішчана 30 гітлераўскіх дывізій.

Савецкія войскі працягвалі наступленне на захад. 16 ліпеня 1944 г. яны вызвалілі Гродна, а 28 ліпеня – Брэст. Нямецка-фашысцкія захопнікі былі поўнасцю выгнаны з беларускай зямлі. У гонар Чырвонай Арміі – вызваліцельніцы Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на 21 кіламетры Маскоўскай шашы насыпаны Курган славы, чатыры штыкі якога сімвалізуюць чатыры савецкія фронты, воіны якіх удзельнічалі ў вызваленні рэспублікі.

 

§ 6. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі

Заканчэнне Вялікай Айчыннай вайны. У студзені 1945 г. у выніку Вісла-Одэрскай аперацыі войскі 1‑га Беларускага і 1‑га Украінскага франтоў вызвалілі большую частку Польшчы і выйшлі на р. Одэр, захапіўшы шэраг плацдармаў на заходнім беразе. Самай працяглай і цяжкай для савецкіх войск з усіх аперацый 1945 г. з’яўлялася Усходне-Пруская (13 студзеня – 25 красавіка), якая закончылася разгромам варожай групоўкі пад Кёнігсбергам.

Берлінская аперацыя пачалася 16 красавіка 1945 г. У ёй удзельнічала 2,5 млн. чалавек. Берлін быў акружаны. Пачаліся цяжкія, кровапралітныя вулічныя баі. 25 красавіка войскі 1‑га Украінскага фронту і амерыкана-англійскія саюзнікі ўдарамі з усходу і захаду рассеклі нямецкі фронт і злучыліся на Эльбе ў раёне г. Торгаў.

30 красавіка 1945 г., прыкладна праз дзве гадзіны пасля таго, як над рэйхстагам, які знаходзіўся амаль побач з падземным бункерам рэйхсканцылярыі, савецкімі воінамі быў узняты Сцяг Перамогі, Гітлер застрэліўся. Яго цела аблілі бензінам і спалілі. 2 мая гарнізон Берліна капітуліраваў.

Берлінская аперацыя ўвайшла ў гісторыю як пераможнае завяршэнне таго цяжкага і слаўнага шляху, які прайшла Чырвоная Армія ў гады вайны. Апоўначы 8 мая 1945 г. ў прадмесці Берліна – Карлсхорсце ў прысутнасці прадстаўнікоў камандавання армій СССР, ЗША, Англіі і Францыі прадстаўнікі пераможанай фашысцкай Германіі падпісалі акт аб безагаворачнай капітуляцыі сваіх узброеных сіл.

У ноч на 9 мая 1945 г. усе радыёстанцыі Савецкага Саюза працавалі без звычайнага начнога перапынку: чакалі надзвычайнага паведамлення з Берліна. І нарэшце ў 2 гадзіны 10 хвілін у эфіры прагучала доўгачаканая вестка аб Вялікай Перамозе. Вайна ў Еўропе закончылася. Закончылася і Вялікая Айчынная вайна савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Разгром Квантунскай арміі. Капітуляцыя Японіі. Заканчэнне Другой сусветнай вайны. 8 жніўня 1945 г., выконваючы свае абавязацельствы перад саюзнікамі – ЗША, Англіяй і іншымі дзяржавамі, савецкі ўрад заявіў аб уступленні ў вайну з Японіяй. Гэта ён зрабіў пасля таго, як японскі ўрад адхіліў Патсдамскую дэкларацыю саюзнікаў, якая заклікала Японію да капітуляцыі.

9 жніўня – 2 верасня 1945 г. савецкія войскі ва ўзаемадзеянні з сіламі Ціхаакіянскага флоту і Амурскай ваеннай флатыліі ажыццявілі Манчжурскую стратэгічную аперацыю, акружылі і разграмілі Квантунскую армію, якая налічвала больш за 1 млн. салдат і афіцэраў. Адначасова была праведзена Паўднёва-Сахалінская і Курыльская дэсантныя аперацыі. Савецкі Саюз вярнуў Паўднёвы Сахалін і Курыльскія астравы – тэрыторыі былой Расійскай імперыі, якія ўрад Расіі ў 1905 г. саступіў Японіі ў выніку паражэння ў руска-японскай вайне 1904 – 1905 гг. Савецкія войскі былі ўведзены ў Паўночную Карэю.

6 і 9 жніўня 1945 г. без ваеннай неабходнасці, у мэтах запалохвання Савецкага Саюза амерыканцы скінулі на японскія гарады Хірасіму і Нагасакі атамныя бомбы. Іх ахвярамі сталі 114 тыс. мірных жыхароў.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-26; Просмотров: 697; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.029 сек.