Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Магістральны шлях развіцця Рэспублікі Беларусь – пабудова грамадства сацыяльнай справядлівасці. 2 страница




На тэрыторыі Беларусі этнаканфесійная група татар-мусульман існуе з ХІV ст. У 2004 г. ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістраваны 23 мусульманскія абшчыны. Яны ўваходзяць у склад створанага ў 1994 г. Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання Рэспублікі Беларусь, кіруючым органам якога з’яўляецца муфціят на чале з муфціем. З 1991 г. дзейнічае культурна-асветнае беларускае аб’яднанне татар “Аль-Кітаб”. Праводзяцца акцыі па культурна-рэлігійнай інтэграцыі татар Беларусі, Літвы, Польшчы і Крыма, захаванню іх этнічнай самабытнасці, адраджэнні ісламскай рэлігіі і культуры. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі засталася адна мячэць – у Іўі Гродзенскай вобласці. У 90-я гады ХХ ст. пачалося будаўніцтва і рэстаўрацыя мячэцей у Слоніме, Навагрудку, Відзах. Ствараецца комплекс мусульманскага культурна-рэлігійнага цэнтра ў Мінску. У 1997 г. былі праведзены ўрачыстасці з нагоды 600‑годдзя з дня афіцыйнай даты з’яўлення на тэрыторыі Беларусі першых пасяленняў татар.

Нетрадыцыйныя рэлігійныя накірункі і рухі. Яны звязаны галоўным чынам з будызмам і індуізмам (хатха-ёга, дзэн-буддызм, агні-ёга, вайшнавы, крышнаіты, брахма кумарыс і інш.). Іх членамі з’яўляецца ў асноўным вучнёўская моладзь і інтэлігенцыя.

Дзейнасць экстрэмісцкіх і дэструктыўных рэлігійных сект у Рэспубліцы Беларусь забаронена.

Закон Рэспублікі Беларусь “Аб свабодзе веравызнання і рэлігійных арганізацыях”. Прававым выяўленнем новай палітыкі дзяржавы стала прыняцце Закона Рэспублікі Беларусь “Аб свабодзе веравызнання і рэлігійных арганізацыях”, які дзейнічае з 1992 г. На працягу 90-х гадоў у яго ўносіліся змены і дапаўненні. 27 чэрвеня 2002 г. Палатай прадстаўнікоў была прынята і адобрана Саветам Рэспублікі новая рэдакцыя Закона “Аб свабодзе веравызнання і рэлігійных арганізацыях”. Ён рэгулюе адносіны ў галіне правоў чалавека і грамадзяніна на свабоду веравызнання, а таксама вызначае прававыя асновы стварэння і дзейнасці рэлігійных арганізацый, зыходзячы з:

– права кожнага на свабоду веравызнання, а таксама на роўнасць перад законам незалежна ад адносін да рэлігіі;

– роўнасці рэлігій перад законам;

– прызнання вядучай ролі праваслаўнай царквы ў гістарычным станаўленні і развіцці духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа;

– духоўнай, культурнай і гістарычнай ролі каталіцкай царквы на тэрыторыі Беларусі;

– неаддзельнасці ад агульнай гісторыі народа Беларусі евангеліцка-лютэранскай царквы, іудаізму і ісламу;

– неабходнасці садзеяння дасягненню ўзаемнага разумення, цярпімасці і павагі рэлігійных пачуццяў грамадзян у пытаннях свабоды веравызнання.

Кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь з павагай і разуменнем ставіцца да ўсіх рэлігійных канфесій і перш-наперш да вядучай канфесіі – праваслаўнай. Пры гэтым умовамі добрых адносін да канфесій з’яўляецца любоў да Беларусі і беларускага народа, выкананне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і яе заканадаўства, падтрымка ўнутранай і знешняй палітыкі дзяржавы.

Сістэматычна праходзяць сустрэчы Прэзідэнта краіны А.Р. Лукашэнкі з іерархамі праваслаўнай, каталіцкай і іншых канфесій, на якіх абмяркоўваюцца пытанні супрацоўніцтва ў духоўна-этычнай сферы, у выхаванні ў насельніцтва высокіх маральных якасцей, чалавекалюбства, патрыятызму, любві да Айчыны. Кіраўнікі Рэспублікі Беларусь прысутнічаюць на богаслужэннях, звяртаюцца да іерархаў царквы і вернікаў з прамовамі, аказваюць матэрыяльную і фінансавую падтрымку ў аднаўленні, будаўніцтве і рамонце храмавых і манастырскіх збудаванняў. Пастаянная і цесная сувязь паміж свецкай дзяржавай і царквой, якая афіцыйна аддзелена ад дзяржавы, садзейнічае ўсталяванню талерантнасці, міру і ўзаемаразумення паміж вернікамі розных канфесій, а таксама палітычнай і этнаканфесійнай стабільнасці ў Рэспубліцы Беларусь.

 

§ 4. Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця

Сутнасць рынку. Навуковай тэорыі рынку, адзінага агульнапрынятага яго вызначэння ў літаратуры не існуе. Разглядаюцца найпрасцейшыя з’явы рыначнай эканомікі: роўнасць попыту і прапановы, залішняга попыту і недастатковай прапановы і г. д. Мала хто разумее, што нецывілізаваны, грабежніцкі, гангстэрска-мафіёзны рынак – гэта хаос і выпадковасць, вялікі базар, дзе ўсё прадаецца і купляецца (у гэтым сэнсе рынак заўсёды існаваў). Іншая справа – цывілізаваны, рэгуляваны дзяржавай, сацыяльна арыентаваны рынак. Каб такі рынак усталяваць, дзяржава і манаполіі павінны быць багатымі, мець вялікія таварныя запасы і грошы, што бывае рэдка. Не выпадкова, што найбольш пацярпеўшыя ў Другой сусветнай вайне краіны Заходняй Еўропы і Японія для аднаўлення сваіх эканомік ажыццяўлялі цэнтралізаваныя праграмы і толькі пасля дасягнення раўнавагі попыту і прапановы пераходзілі да ўвядзення рыначных механізмаў.

Рынак павінен быць рэгулятарам і стымулятарам вытворчасці і спажывання, сродкам дасягнення грамадскіх мэт – умацавання магутнасці Айчыны, павышэння ўзроўню жыцця народа. Ёсць іншая, палітыка-эканамічная матывацыя: рынак – сродак капіталізацыі эканомікі, стварэння буржуазіі, аднаўлення капіталізму ў краіне. Першы падыход да рынку можна лічыць агульнацывілізаваным, другі – класавым. Яны з’яўляюцца сродкам для сапраўднага разумення і прызнання рыначнай эканомікі, тут праходзіць водападзел паміж яе прыхільнікамі і праціўнікамі. Супраць агульнацывілізаванага разумення рынку ніхто не выступае, барацьба ідзе вакол капіталізацыі эканомікі і грамадства ў цэлым.

Рынак узнікае як вынік высокай цывілізаванасці, культуры, прадукцыйнасці працы, а не як іх перадумова. Вось чаму краінам Захаду спатрэбіліся стагоддзі, каб сфарміраваць сістэму больш ці менш цывілізаваных рыначных адносін на капіталістычнай аснове, выгадаваць сучаснага прадпрымальніка, забяспечыць сацыяльную стабільнасць. Рыначная эканоміка функцыяніруе амаль ва ўсіх краінах, але штогод ад голаду ці звязаных з ім прычын у свеце памірае каля 20 млн. чалавек, а не менш 435 млн. чалавек на Зямлі пакутуюць ад розных стадый і форм голаду. Значыць, сама па сабе рыначная эканоміка не забяспечвае высокі ўзровень жыцця людзей.

Настаў час сказаць праўду і развеяць створаныя ў гады перабудовы міфы аб тым, быццам рынак па сваёй прыродзе з’яўляецца гуманным, садзейнічае росквіту эканомікі, забяспечвае людзям багацце і шчасце. Жыццё паказвае, што рынак як атрыбут ліберальна-буржуазнай мадэлі развіцця грамадства з’яўляецца агрэсіўным і амаральным па сваёй сутнасці. Яго галоўная задача – атрыманне прыбытку любымі сродкамі і перш-наперш шляхам падману, гвалту і грабяжу. Справа ў тым, што прыбытак ўзнікае тады, калі адзін з канкурэнтаў ведае аб становішчы на рынку больш за другога. Калі ж гэтае становішча вядомы аднолькава ўсім, рыначная эканоміка перастае функцыянаваць, бо няма адкуль узяцца прыбытку. “Не абманеш – не прадасі выгадна, з прыбыткам”, – такі, на жаль, амаральны лозунг рынку. Мараль і рынак – паняцці не заўсёды сумяшчальныя. А грамадства, якое адмаўляе маральныя каштоўнасці, будучыні не мае.

Велічыня прыбытку ў многім залежыць ад магутнасці дзяржавы і яе месца ў сусветнай рыначнай сістэме. Напрыклад, расійскі капітал (на прыбытак яму ідзе столькі працэнтаў валавога ўнутранага прадукта, колькі на ўсю нацыянальную зарплату) “здымае” прыбытак толькі са свайго насельніцтва (жадае “здымаць” у перспектыве з насельніцтва дзяржаў СНД). Амерыканскі ж капітал “скубе” прыбытак з усіх краін і народаў свету, у тым ліку і з народаў постсацыялістычных краін. А тых, хто не жадае, каб іх “скублі”, ЗША аб’яўляюць дзяржавамі-ізгоямі і прымяняюць супраць іх розныя санкцыі, у тым ліку і ваенныя (Югаславія, Ірак, Лівія, КНДР і інш.).

Сучасны рыначны капіталізм, ільвіную долю выгад якога спажываюць ЗША, не ў стане аднолькава задаволіць патрэбы ўсіх яго ўдзельнікаў. Рынак як усеахопная сістэма функцыянавання нацыянальных эканомік і сусветнай гаспадаркі вычэрпвае свае магчымасці. Праблематычным становіцца таксама кіраўніцтвагаспадарчымі сувязямі. У такой сітуацыі моцная і разумная апора на дзяржаву ўяўляецца безальтэрнатыўнай.

Рыначныя рэформы ў Рэспубліцы Беларусь у 1992 – 1994 гг. З канчатковым знішчэннем СССР і стварэннем суверэнных дзяржаў рыначныя рэформы ўступілі ў новую фазу. Яны пачалі праводзіцца па заходніх рэцэптах, у першую чаргу па рэцэптах “шокавай тэрапіі” Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) для слабаразвітых краін. Іх праводзілі не вельмі аўтарытэтныя і прафесійныя людзі, каго ў народзе называлі малодшымі навуковымі супрацоўнікамі і загадчыкамі лабараторый. Унукі і праўнукі бальшавіцкіх камісараў часоў грамадзянскай вайны прадэманстравалі вывернуты знутры бальшавізм. Тое, на што Захаду спатрэбіліся стагоддзі, яны зрабілі спробу ўвесці зараз жа ці праз 500 дзён. Асаблівасці савецкай мадэрнізацыі яны цалкам праігнаравалі. Таму разбуральны характар іх рэформ быў непазбежным.

Але ж Беларусь, як і Расія і Украіна, не слабаразвітая, а індустрыяльная дзяржава з шматгаліновай прамысловасцю і магутным навукова-тэхнічным патэнцыялам. Мадэль МВФ, дзе вынікам лібералізацыі цэн з’яўляецца этап банкруцтваў і беспрацоўя, прымальная для слабаразвітых краін, у якіх рабочыя складаюць 5 – 10 % насельніцтва. Пры такіх маштабах нават масавыя банкруцтвы прадпрыемстваў грамадства ў цэлым не кранаюць. А калі дзяржаўны сектар складае пераважную большасць эканомікі, а рабочыя – 70 % працоўных?

Большза тое, знешнія паступленні (пазыкі, крэдыты) на некалькі мільёнаў долараў аказвалі моцнае стымулюючае ўздзеянне на эканоміку малых краін. Маштабы ж краін СНД такія, што, каб уздзейнічаць на ход спраў у эканоміцы, патрэбны дзесяткі, а для Расіі – сотні мільярдаў долараў, што не пад сілу ніякаму міжнароднаму банку. Таму надзеі на дапамогу Захаду не мелі пад сабой ніякай асновы. Гэтых абставін не ўлічвалі прыхільнікі “шокавай тэрапіі”.

Правядзенне рэформ у 1992 – 1994 гг. дазволіла стварыць у Беларусі неабходны мінімум асноўных рыначных інстытутаў, нарматыўна-прававых дакументаў, пераўтварыць сістэму дзяржаўнага кіраўніцтва эканомікай у новую сістэму, якая ў пэўнай ступені абапіраецца на рыначныя рэгулятары. Разам з тым беларускі рынак цярпеў значна большыя страты, чым меў здабыткаў: разбурэнне раней існаваўшых вытворча-эканамічных сувязей і “абвальны” спад вытворчасці на 50 % і больш у параўнанні з канцом 80-х гадоў, што пагражала дзяржаве стратай сваёй незалежнасці і пераўтварэннем у калонію; раскручванне інфляцыйнай спіралі і катастрафічнае падзенне курсу беларускіх грошай, крытычнае становішча з забеспячэннем гаспадаркі энергарэсурсамі; галапіруючы рост цэн (іх лібералізацыя не прывяла да ўстанаўлення раўнавагавых цэн, што з’яўляецца асаблівасцю рынку, заснаванага на механізме свабоднай канкурэнцыі); рэзкае падзенне жыццёвага ўзроўню большасці насельніцтва, рост беспрацоўя, нарастанне іншых сацыяльных праблем.

Мадэль рыначных рэформ метадам “шокавай тэрапіі”, пабудаваная па рэкамендацыях Міжнароднага валютнага фонду, пацярпела правал летам 1994 г. у час выбараў першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Мандат на правядзенне новага варыянта рэформ атрымаў першы прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка.

Для пераадолення крызісных з’яў і недахопаў, а таксама для вызначэння перспектыўных задач у правядзенні рыначных рэформ былі распрацаваны “Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996 – 2000 гады”. 20 кастрычніка 1996 г. удзельнікі Усебеларускага народнага сходу адобрылі гэты дакумент.

Асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 1994 – 2005 гг. Па-першае, у цэнтры беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця знаходзіцца Чалавек з яго інтарэсамі, памкненнямі, жаданнем жыць у свабоднай, дэмакратычнай і квітнеючай краіне. Усё ў імя чалавека і для дабрабыту чалавека – такі глыбінны сэнс беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця, унутранай і знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. Дзяржава для народа клапоціцца і будзе клапаціцца аб росце заработнай платы, пенсій, стыпендый і іншых выплат насельніцтву, аб паляпшэнні жыллёвых умоў, умоў працы і адпачынку, каб чалавек адчуваў сябе камфортна, ганарыўся тым, што ён жыве і працуе ў краіне, імя якой Рэспубліка Беларусь.

Па-другое, кіраўніцтва дзяржавы адмовілася ад ліберальнай мадэлі рынку і ўзяло на ўзбраенне сацыяльна арыентаваную мадэль рыначнай эканомікі. Выкарыстоўваючы яе, дзяржава праводзіць моцную і эфектыўную эканамічную і сацыяльную палітыку, абараняе інтарэсы ўсіх класаў і пластоў насельніцтва, у тым ліку і тых, хто па розных прычынах зарабляе мала, ці зусім нічога не зарабляе (састарэлыя, інваліды, шматдзетныя сем’і, студэнты, навучэнцы і г. д.). Гэта выключае сацыяльныя катаклізмы і забяспечвае сацыяльную стабільнасць у грамадстве.

Па-трэцяе, улічваючы вопыт краін з развітай рыначнай інфраструктурай, Рэспубліка Беларусь стала на шлях дзяржаўнага рэгулявання эканомікі. Правядзенне дзяржаўнай патэрналісцкай палітыкі забяспечвае павышэнне эфектыўнасці эканомікі, абарону інтарэсаў айчынных таваравытворцаў, недапушчэнне “праядання” крэдытаў, узмацнення інфляцыі, развіцця крымінальных і ценявых структур.

Па-чацвёртае, прыпынена дзікая “прыхватызацыя”, раскраданне кучкай дзялкоў агульнанароднага багацця і стварэнне буйных прыватных капіталаў, большасць з якіх маюць крымінальную прыроду. Прыватызацыя праводзіцца пры ўдзеле і пад кантролем дзяржавы, у інтарэсах умацавання яе магутнасці і павышэння дабрабыту народа.

Па-пятае, народ і дзяржава адмовіліся ад куплі-продажу зямель сельскагаспадарчага прызначэння, ад дэмантажу буйной калгасна-саўгаснай вытворчасці і замены яе сялянскай (фермерскай) гаспадаркай. Калгас, саўгас, сялянская (фермерская) гаспадарка маюць роўныя правы і магчымасці існавання, калі яны эфектыўна гаспадараць на зямлі.

Па-шостае, Рэспубліка Беларусь адкрытая для эканамічнага супрацоўніцтва з усімі краінамі свету. Яна прыцягвае ў народную гаспадарку капіталы айчынных і замежных інвестараў. Але трэба памятаць, што ў эканоміцы дарэвалюцыйнай Расіі, у тым ліку і Беларусі, уладарыў замежны капітал. Найбуйнейшыя прадпрыемствы знаходзіліся ў прыватнай уласнасці ці ў арэндзе ў замежных капіталістаў. А між тым краіна і яе народ былі надзвычай беднымі. Таму сёння, маючы велізарны вытворча-эканамічны, навукова-тэхнічны і інтэлектуальны патэнцыял, стаўка робіцца на ўласныя сілы і сродкі, прыцягваюцца іншаземныя інвестыцыі ў тым выпадку, калі яны даюць нам эканамічную выгаду і адпавядаюць нацыянальным інтарэсам.

Буржуазная прапаганда, стараючыся прынізіць беларускую мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця, мусіруе ранейшы тэзіс аб больш нізкім узроўні жыцця ў нашай краіне ў параўнанні з краінамі Захаду. Пры гэтым не ўлічваецца ўзаемадзеянне розных умоў і прычын, якія аказваюць уздзеянне на ўзровень жыцця людзей. Напрыклад, у 1988 г. у СССР выпускалася ў 2 разы больш цэменту, але ў 8 разоў менш кардону і фанеры, чым у ЗША. У ЗША на душу насельніцтва прыходзілася 49 м2 жылля, а ў Савецкім Саюзе – толькі 15 м2. Але 3/4 насельніцтва ЗША жылі ў танных, немарозаўстойлівых жылых дамах з драўляных планак, фанеры і кардону. Паўночная граніца Злучаных Штатаў Амерыкі праходзіць на шыраце г. Валгаграда і там кардонна-фанерныя домікі прыгодныя для жылля, а ў Савецкім Саюзе з-за халадоў патрабаваліся капітальныя збудаванні з цэглы і цэменту ці з дабротных лесаматэрыялаў.

Розныя кліматычныя ўмовы і для гаспадарання на зямлі. Напрыклад, у Заходняй Еўропе кратнасць перыяду для пасеву і ўборкі ўраджаю складае 8 – 9 месяцаў, а ў былым Савецкім Саюзе – 4 – 6 месяцаў. Ападкі (ліўні) ў нас звычайна выпадаюць у другой палове лета, у перыяд уборкі ўраджаю, а засуха, адсутнасць ападкаў звычайна назіраюцца вясной і раннім летам. У Заходняй Еўропе дажджы выпадаюць раўнамерна. У Канадзе, напрыклад, большасць насельніцтва жыве ў паўднёвых раёнах, на шыраце Крыма, а на шыраце Курска і Варонежа ў гэтай краіне амаль няма сельскай гаспадаркі. Краіны Скандынавіі абмываюцца цёплым цячэннем Гольфстрым, зіма ў Паўднёвай Скандынавіі больш кароткая і цёплая, чым у размешчаным на 1 800 км на поўдзень Кубанскім стэпе.

Чацвёрты Усебеларускі народны сход і перспектывы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў 2011–2015 гг. 6-7 снежня 2010 г. у Мінскуадбыўся чацвёрты Усебеларускі народны сход. Ён адзначыў, што валавы ўнутраны прадукт за 2006–2010 гг. вырас больш як на 40 % пры зніжэнні яго энергаёмістасці на чвэрць. Інвестыцыі ў асноўны капітал павялічыліся больш як у 2 разы, рэальныя грашовыя даходы насельніцтва – на 75 %. У цэлым за першае дзесяцігоддзе ХХI ст. аб’ём валавога ўнутранага прадукту Рэспублікі Беларусь падвоены.

Чацвёрты Усебеларускі народны сход адобрыў асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2011–2015 гг. і падтрымаў прапанаваную кіраўніцтвам Рэспублікі Беларусь галоўную мэту рост дабрабыту і паляпшэнне ўмоў жыцця насельніцтва на аснове ўдасканалення сацыяльна-эканамічных адносін, інавацыйнага развіцця і павышэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі.

Сход вызначыў прыярытэтныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гг.:

· развіццё чалавечага патэнцыялу, уключаючы павышэнне дабрабыту, рост нараджальнасці, павелічэнне працягласці жыцця і ўмацаванне здароўя грамадзян;

· радыкальная мадэрнізацыя ўсіх галін эканомікі, стварэнне новых навукаёмістых, высокатэхналагічных вытворчасцяў;

· павышэнне якасці адукацыі;

· стымуляванне прадпрымальніцтва і дзелавой ініцыятывы;

· рост экспарту тавараў і паслуг, збалансаванасць і эфектыўнасць знешняга гандлю;

· развіццё імпартазамяшчальных вытворчасцяў;

· устойлівае развіццё рэгіёнаў;

· будаўніцтва якаснага і даступнага жылля;

· павышэнне эфектыўнасці аграпрамысловага комплексу.

Энергетычная бяспека і збалансаванасць знешняга гандлю разглядаюцца як найважнейшыя задачы, якія забяспечваюць незалежнасць краіны, яе паслядоўнае развіццё, павышэнне дабрабыту грамадзян.

Сёння Рэспубліка Беларусь – стабільная, паспяховая, цывілізаваная краіна з моцнай эканомікай, развітымі навукай і культурай, адной з лепшых у свеце сістэмай адукацыі. Моцная дзяржаўная ўлада, сацыяльная палітыка, якая праводзіцца ў інтарэсах людзей, апора на народ – сакрэт поспехаў Рэспублікі Беларусь.

§ 5. Культура Беларусі на сучасным этапе

З сярэдзіны 80-х гг. пачынаюцца змены ў галіне культуры Беларусі. У перыяд перабудовы важнае месца набыло пытанне аб ролі і месцы беларускай мовы ў грамадстве. За пашырэнне сферы ўжывання беларускай мовы выступала інтэлігенцыя, а таксама нефармальныя аб’яднанні моладзі. Акрамя моўнага пытання, грамадскасць узнімала праблему захавання гісторыка-культурнай спадчыны і ўсебаковага адраджэння беларускай культуры.

1991 г. паклаў пачатак новага этапу гісторыі беларускай культуры. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь абавязвае паважаць нацыянальныя традыцыі, берагчы гісторыка-культурную спадчыну беларускага народа, гарантуе свабоднае развіццё культур усіх нацыянальных супольнасцей, якія жывуць у краіне. Разам з тым істотнай перашкодай для культурнага развіцця стаў эканамічны крызіс, які прывёў да скарачэння дзяржаўных расходаў на патрэбы культуры. Лібералізацыя грамадска-палітычнага жыцця прывяла да з’яўлення новых тэм у літаратуры і мастацтве.

Развіццё адукацыі і навукі. З сярэдзіны 80-х гг. у СССР пачалася рэформа агульнаадукацыйнай, прафесійнай і вышэйшай школы. Пры рэфармаванні сістэмы адукацыі забяспечваліся пераемнасць і свабодны доступ да любой яе ступені, разнастайнасць зместу і форм навучання, пашырэнне магчымасцей для індывідуальнага развіцця асобы. Ажыццяўляліся больш цесныя сувязі навучання і вытворчай дзейнасці, уключэнне вучняў у сістэматычную, пасільную для іх здароўя і ўзросту грамадска карысную працу. Нягледзячы на крызісныя з’явы ў сацыяльна-эканамічнай сферы, адукацыя Беларусі захавала свой патэнцыял.

У агульнаадукацыйных школах быў уведзены курс асноў інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі, створаны спецыялізаваныя сярэднія навучальныя ўстановы – ліцэі і гімназіі. Яны павінны былі забяспечыць больш дасканалую падрыхтоўку вучняў па выбраных галінах ведаў (гуманітарнай, тэхнічнай ці прыродазнаўчай). На розных узроўнях праводзіліся прадметныя алімпіяды па фізіцы, матэматыцы і іншых дысцыплінах. Пераможцы рэспубліканскага этапу мелі права паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы без іспытаў па дысцыпліне алімпіяды. Практыкавалася сумяшчэнне выпускнога экзамену за сярэднюю школу з уступным экзаменам у вышэйшыя навучальныя ўстановы.

У 90-я гг. у Рэспубліцы Беларусь пачала праводзіцца рэформа агульнаадукацыйнай школы, звязаная з пераходам на 12-гадовы тэрмін навучання ў сярэдняй школе. Яна прадугледжвае пераход да абавязковай 10-гадовай базавай школы. Сярэднюю адукацыю можна атрымаць у апошніх 11 і 12 класах ці праз прафесійную адукацыю. Апошнія класы маюць на мэце спецыялізаваную падрыхтоўку вучняў па розных накірунках (прыродазнаўча-матэматычным, гуманітарным, тэхналагічным, агульнаадукацыйным). Рэформа павінна пазбавіцьнавучэнцаў вучэбнай перагрузкі.

У прафесійна-тэхнічных вучылішчах разам з атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыі навучэнцы праходзілі падрыхтоўку па 420 прафесіях. Больш за 10 прафесійна-тэхнічных вучылішч аб’явілі сябе такімі прафесіянальнымі вучылішчамі, якія даюць адначасова прафесійна-тэхнічную і сярэднюю спецыяльную падрыхтоўку.

Сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы забяспечваюць падрыхтоўку кадраў для гаспадаркі і культуры. Частка тэхнікумаў была пераўтворана ў каледжы, дзе адначасова ажыццяўлялася падрыхтоўка спецыялістаў сярэдняй кваліфікацыі і спецыялістаў павышанага ўзроўню. Апошнія мелі магчымасць паступіць адразу на ІІІ курс вышэйшай навучальнай установы.

У вышэйшых навучальных установах былі створаны новыя спецыяльнасці, звязаныя з навукова-тэхнічным прагрэсам – па робататэхніцы, электронным прыборабудаванні, новых хімічных тэхналогіях, біятэхналогіях і інш. Пашыралася падрыхтоўка спецыялістаў у галіне эканомікі, права, сацыяльнай работы.

Асаблівасцю развіцця сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь у 90-я гг. стала дзейнасць недзяржаўных навучальных устаноў, якія існуюць побач з дзяржаўнымі ўстановамі. Навучанне ў іх ажыццяўляецца на платнай аснове (за кошт асабістых сродкаў студэнтаў, навучэнцаў і іх бацькоў). Гэтыя навучальныя ўстановы атрымліваюць ад дзяржавы ліцэнзію (права) на правядзенне вучэбнай дзейнасці. Каб забяспечыць існуючы ў краіне стандарт адукацыі сістэматычна праводзіцца атэстацыя ўсіх навучальных устаноў, у тым ліку і недзяржаўных.

Разбурэнне гаспадарчых і навуковых сувязей пасля распаду СССР негатыўна адбілася на стане беларускай навукі. Адбывалася скарачэнне яе фінансавання, старэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы. Вынікі навуковых даследаванняў былі нізказапатрабаванымі ў народнай гаспадарцы. У выніку скарацілася колькасць маладых спецыялістаў і адбылося так званае старэнне навукі. Аднак і ў гэтых умовах навуковыя даследаванні не спыніліся. У 1993 г. быў прыняты закон “Аб асновах дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі”, згодна з якім адказнасць за развіццё фундаментальных навуковых даследаванняў ускладзена на Акадэмію навук Беларусі.

Беларускія вучоныя ажыццяўляюць шэраг важных даследаванняў практычна ва ўсіх галінах ведаў. Паступова аднаўляюцца страчаныя раней сувязі з вучонымі Расіі і краін былога СССР, ажыццяўляюцца кантакты з навуковай супольнасцю замежных краін. Развіццё навукі павінна забяспечыць устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь, павышэнне ўзроўню жыцця насельніцтва.

Літаратура. Змены ў сацыяльна-эканамічным і грамадска-палітычным жыцці Беларусі знайшлі адлюстраванне ў літаратуры.

Палітыка галоснасці і дэмакратызацыі жыцця спрыяла з’яўленню твораў, прысвечаных праблеме палітычных рэпрэсій. Былі апублікаваны аповесці-успаміны С. Грахоўскага, Ф. Аляхновіча і інш. Тэму рэпрэсій узнімае ў сваіх творах В. Быкаў. Беларусы атрымалі магчымасць пазнаёміцца з творамі беларускіх пісьменнікаў-эмігрантаў, якія да гэтага не публікаваліся ў Беларусі.

Аварыя на Чарнобыльскай АЭС і яе наступствы з’явіліся важнай тэмай мастацкай літаратуры. І. Шамякін стварыў раман “Злая зорка”, дзе спрабаваў асэнсаваць значэнне гэтай катастрофы. Шэраг пісьменнікаў развіваюць Чарнобыльскую тэму ў сваёй творчасці.

Другая палова 1980 – 1990-я гг. – перыяд узрастання інтарэсу пісьменнікаў і паэтаў да гістарычнага мінулага. Невыпадкова ў гэты час узнікае шэраг мастацкіх твораў, прысвечаных розным падзеям і асобам з гісторыі Беларусі. Не абмінаюць сучасныя аўтары і тэму Вялікай Айчыннай вайны, хаця яна і не з’яўляецца дамінуючай, як у папярэднія дзесяцігоддзі.

Новыя творы з’явіліся ў беларускіх паэтаў Н. Гілевіча, Г. Бураўкіна і інш.

Тэатр, музыка. У складаных эканамічных умовах сярэдзіны 1980 – 1990-х гг. развівалася тэатральнае мастацтва Беларусі. Колькасць прафесійных тэатраў у Беларусі нават павялічылася з 17 у 1985 г. да 21 у 1991 г. У 90-я гг. узніклі новыя прафесійныя і аматарскія драматычныя тэатры. Галоўную ролю ў тэатральным мастацтве адыгрывалі прафесійныя дзяржаўныя калектывы. На высокім узроўні працавалі Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы, Дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Я. Коласа ў Віцебску, Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы, Нацыянальны акадэмічны тэатр балета, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага, Дзяржаўны музычны тэатр, Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача, Беларускі дзяржаўны тэатр лялек, абласныя драматычныя і лялечныя тэатры.

Аснову рэпертуару беларускіх тэатраў складае драматургія беларускіх аўтараў, руская і замежная класіка. Сучасная беларуская драматургія адлюстравала цікавасць да гістарычнай тэматыкі, фальклорных сюжэтаў.

Далейшае развіццё атрымала музычнае мастацтва. Шмат зрабілі і робяць для развіцця музычнай культуры Беларусі такія вядомыя кампазітары, кіраўнікі музычных калектываў і выканаўцы, як В. Роўда, М. Дрынеўскі, М. Казінец, С. Картэс, Д. Смольскі, У. Солтан і інш.

У цэнтры канцэртнай дзейнасці сёння знаходзяцца Беларуская дзяржаўная філармонія і абласныя філармоніі. Рэспубліка Беларусь мае высокапрафесіянальныя калектывы: Акадэмічны хор Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі, Дзяржаўны акадэмічны народны хор імя Г. Цітовіча, Дзяржаўную акадэмічную харавую капэлу імя Р. Шырмы, Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр, Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр імя І. Жыновіча, харэаграфічны ансамбль “Харошкі” і інш. Шырокую папулярнасць у Беларусі і за яе межамі набыў Дзяржаўны канцэртны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам М. Фінберга. У апошнія гады ўтварыліся Дзяржаўны камерны хор, Мінскі аркестр духавых інструментаў “Няміга” і іншыя творчыя калектывы. Значнае месца ў музычным жыцці краіны займаюць лепшыя ўзоры эстраднай песеннай творчасці.

Беларусь, Расія, і Україна з 1992 г. у Віцебску штогод сумесна праводзяць свята песні “Славянскі базар”. Уздыму ўзроўню майстэрства маладых выканаўцаў садзейнічае фестываль у Маладзечне, які з 1993 г. стаў традыцыйным. Шырокую вядомасць, роўную “Славянскаму базару”, у апошнія гады набыў фестываль песні “Залаты шлягер” у Магілёве.

Выяўленчае мастацтва і архітэктура. Важныя змены адбыліся і ў тэматыцы твораў выяўленчага мастацтва. Адной з асноўных тэм стала гістарычная, якая мае выразны нацыянальна-рамантычны ўхіл. Галоўнымі героямі твораў з’яўляюцца ідэалізаваныя персанажы з нацыянальнай гісторыі. Частка мастакоў звяртаецца да вельмі папулярнай сёння экалагічнай тэматыкі, перш за ўсё чарнобыльскай катастрофы.

Для манументальнага мастацтва характэрна адмаўленне ад грандыёзных манументаў абстрактна-сімвалічнага сэнсу. У 90-я гг. створаны некаторыя помнікі ў розных гарадах Беларусі. Характэрнай прыметай часу сталі помнікі ў гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў. У 1996 г. у Мінску адкрыты помнік воінам, якія загінулі ў Афганістане, вядомы як “Востраў слёз”. Помнікі і мемарыяльныя дошкі ў памяць воінаў-афганцаў устаноўлены ў Оршы, Рэчыцы, Баранавічах. Зварот да гістарычнай тэматыкі назіраецца ў беларускай скульптуры. Так, былі ўстаноўлены помнікі Кірылу Тураўскаму ў Тураве, Францыску Скарыне ў Лідзе і ў Празе, Рагнедзе і Ізяславу ў Заслаўі, Ефрасінні Полацкай ў Мінску і ў Рэчыцы. Шэраг помнікаў прысвечаны дзеячам беларускай навукі і культуры больш позніх часоў.

Сучасная беларуская архітэктура характарызуецца адраджэннем гістарычных і нацыянальных традыцый у спалучэнні з новымі матэрыяламі і будаўнічымі тэхналогіямі. Архітэктары актыўна выкарыстоўваюць элементы, уласцівыя беларускаму дойлідству папярэдніх эпох: зубчастыя ці крывалінейныя завяршэнні сцен, паўцыркульныя вокны, нішы, аркі, калоны і інш. Новыя тэндэнцыі выразна адчуваюцца ў спартыўных збудаваннях, вакзалах, банкаўскіх комплексах і нават у жыллёвай архітэктуры. Да найбольш цікавых пабудоў можна аднесці аўтавакзал “Маскоўскі”, новы чыгуначны вакзал у Мінску, лядовыя палацы ў Мінску, Віцебску, Гродне, Гомелі. У апошнія гады ўзводзіцца шмат культавых пабудоў розных канфесій.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-26; Просмотров: 532; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.044 сек.