Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Эканамічнае развіццё БССР у 50-80-ыя гг




У гэты час рэалізоўвалася новая канцэпцыя прамысловага развіцця Беларусі, быў узяты курс на стварэнне ў Беларусі цяжкай індустрыі і “вялікай хіміі”. Атрыманае па рэпарацыйных пастаўках з Германіі прамысловае абсталяванне было выкарыстана для будаўніцтва аўтамабільнага і трактарнага заводаў у Мінску, Белаза ў Жодзіна, шэрагу інш. металаёмістых вытворчасцяў.

Да 1958 г. валавая прадукцыя металаапрацоўкі і машынабудавання Беларусі ў 15 разоў перавысіла ўзровень 1940 г. На прывазную сыравіну былі з’арыентаваныя пабудаваныя нафтавы камбінат у Наваполацку, хімічны ў Гародне, сінтэтычных валокнаў у Салігорску. Сыравіны патэнцыял БССР некалькі павялічыўся пасля адкрыцця радовішчаў калійнай солі і нафты.

У БССР выпусклася каля 25 % хімічнай прадукцыі СССР. Хімічныя гіганты будаваліся, як правіла, з парушэннем набытай за мяжой тэхналогіі. Ужо напачатку 80-ых гг. у Салігорску, Наваполацку, Магілёве, Гародне існавалі асяродкі сур’ёзнай экалагічнай пагрозы.

Значную ўдзельную вагу ў прамысловасці заняла вытворчасць радыётэхнікі, электронікі, оптыкі, якія выкарыстоўваліся пераважна ў вайсковых мэтах. Дарэчы, пэўны час на мінскім радыёзаводзе працаваў будучы забойца Кэнэдзі Лі Харві Освальд, якога накіравалі ў Мінск, калі ён папрасіўся жыць у СССР.

Структура прамысловасці, якая была створана метадамі цэнтралізаванага планавання, паставіла Беларусь у залежнасць ад паставак вялікіх аб’ёмаў металу і нафты, іншых відаў небеларускай сыравіны.

У сувязі з рэформай народнай гаспадаркі, якая праводзілася ў 1958-64 гг., усе галіны эканомікі Беларусі апынуліся ў падпарадкаванні адзінаму адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму комплексу – Беларускаму Саўнаргасу, г.зн. камуністы БССР атрымалі ад Масквы пэўную адміністрацыйна-эканамічную аўтаномію. У 1964 г. Саўнаргас быў ліквідаваны, а эканоміка Беларусі падпала пад жорскі кантроль саюзных міністэрстваў у Маскве.

Буйная прамысловая вытворчасць, створаная ў пасляваенны час, зрабіла з БССР індустрыяльна-аграрную краіну. Пасля таго, як у 1962 г. калгаснікам вярнулі пашпарты, большая частка сельскага насельніцтва асела ў гарадах. У 60-70-ыя гг. існавала практыка стварэння т.зв. “мёртвых вёсак”, калі па ініцыятыве асобных вучоных рэалізоўвалася праграма зносу “неперспектыўных” вёсак і перасялення іх жыхароў у буйныя калгасныя і аграрныя пасёлкі. Перспектыву развіцця сельскай гаспадаркі савецкае кіраўніцтва бачыла толькі ва ўзмацненні калгасна-саўгаснай сістэмы. У 1958 г. былі ліквідаваны МТС і калгасы атрымалі тэхніку ў сваё непасрэднае распараджэнне; яшчэ з вясны 1955 г. калгасам давалася права самастойна вызначаць плошчу пасеваў і выбіраць віды жывёлагадоўлі. З іншага боку, у сялян вынішчалі “прыватнаўласніцкія” інтынкты шляхам завышаных падаткаў на прысядзібную прадукцыю. У 1963 г. выйшаў загад, які забараняў вяскоўцам трымаць больш за 1 карову і 1 казу. У 1958 г. судзілі жыхара Жыткавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Сачанку за “супраціў уладам”. Стары правініўся тым, што за невыкананне падаткаў аддаў райфінандзелу шэрую казу, а белую пашкадаваў. За гэта небарака атрымаў 2, 5 гады зняволення.

Пры Хрушчове вяскоўцаў прымушалі сеяць кукурузу нават на прысядзібных участках. Гэта быў час калі на беларускія палі прыйшла “хімія”, а вынішчэнне лясоў дайшло да скрайняй мяжы. На працягу 70-ых гг. было асушана каля 1 млн. га забалочаных земляў. Балоты пераўтвараліся ў пустэльні і лядоўні, на якіх збажына то высушваецца, то вымярзае. Вялікія экалагічныя страты прынесла будаўніцтва гіганскіх жывёлагадоўчых комлексаў каля рэк.

Жартам БССР называлі “ўсесаюзным свінарнікам”. Лозунг “на свінні – да камунізму” выкарыстоўваўся ў БССР яшчэ у 20-ыя гг. У 1963 г. тут налічвалася 70 свінагадоўчых калгасаў і 45 саўгасаў. Ворыўныя землі ператвараліся ў пашу і сенажаці, але корму для жывёлу ўсё адно не ставала. Цікава, што камбікорм у СССР каштаваў больш за хлеб, якім насельніцтва актыўна карміла свінняў.

У 70-80-ыя, імкнучыся не адстаць ад краін капіталістычнага Захаду, СССР праводзіў актыўную сацыяльную палітыку, не маючы для яе адпаведных эканамічных рэсурсаў. У 1971- 1985 гг. намінальныя заробкі выраслі ў 3 разы. У ашчадных касах накапіліся вялікія рэзэрвы грошаў насельніцтва, на якія не было таварнага пакрыцця, за чаго ўжо з пачатка васьмідзесятых гадоў пачала назірацца нястача тавараў шырокага спажывання.

Крызіс савецкай эканамічнай сістэмы паглыбіла аварыя на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 г.

 

Абвяшчэнне незалежнай Рэспублікі Беларусь і канстытуцыйна-прававое замацаванне яе суверэнітэту.

Пачатак стварэння незалежнай Беларусі звязаны з “Дэкларацыяй аб дзяржаўным суверэнітэце БССР”, якая была прынята Вярхоўным Саветам БССР 27 ліпеня 1990 г.

Той Верхоўны Савет быў першым, частка дэпутатаў якога магла абірацца альтэрнатыўным шляхам праз спаборніцтва кандыдатаў. Са 345 абраных дэпутатаў Вярхоўнага Савета 87 % былі сябрамі КПСС. Побач з імі існавала апазіцыя з 36 дэпутатаў ад фракцыі БНФ “Адраджэнне”, большасць з іх былі абраныя у Мінску. Цэнтрыскую пазіцыю паміж парламенскай большасццю з прадстаўнікоў камуністычнай намінклатуры і апазіцыйнай фракцыяй БНФ у Вярхоўным Савеце складала аб’яднанне пад назвай “Дэмакратычны клуб”, якое утрымлівала 100 дэпутатаў на чале з прарэктарам БДУ фізікам Станіславам Шушкевічам.

У дэкларацыі падцвярджаўся прыярытэт беларускай мовы, дэкларавалася (у выпадку неабходнасці) права на стварэнне нацыянальнага войска, рэспубліканскай міліцыі і службы бяспекі. Дэкларацыя патрабавала ад урада СССР кампенсацыі наступстваў Чарнобыльскай аварыі.

Прынятая Дэкларацыя аб суверэнітэце БССР была створана па узору Дэкларацыі, якую прыняў Вярхоўны Савет РСФСР у чэрвені 1990 г. Яна абвяшчала аб дзяржаўным суверэнітэце БССР у складзе Савецкага Саюза, прызнаючы неабходнасць падпісання новай саюзнай дамовы паміж рэспублікамі СССР. 17 сакавіка 1991 г. адбыўся рэферэндум аб захаванні СССР. На Беларусі 83 % яго удзельнікаў выказаліся за захаванне Савецкага Саюза. Распад СССР стаў вынікам путча 19-21 жніўня 1991 г. – спробы савецкай партыйнай эліты ажыццявіць у Маскве дзяржаўны пераварот, адхіліць ад улады М. Гарбачова (прэзідэнт СССР) і Б. Ельцына (прэзідэнт РСФСР) і увесці ў краіне надзвычайнае становішча. У стане разгубленасці пасля паразы путчыстаў камуністычная большасць Вярхоўнага Савета пабаялася адхіліць патрабаванні фракцыі БНФ і надала дэкларацыі аб незалежнасці статус канстытуцыйнага закона (25 жніўня 1991 г.). У той жа дзень была прыпынена дзейнасць на тэрыторыі Беларусі КПБ-КПСС, а старшыня Вярхоўнага Савета Мікалай Дземянцей пасля выяўлення яго сувязей з путчыстамі падаў у адстаўку. Новым старшынёй Верхоўнага савета быў абраны Станіслаў Шушкевіч.

3 верасня 1991 г. Польшча – першая з дзяржаў - прызнае незалежнасць Беларусі.

17 верасня нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прымае рашэнне аб новай назве краіны – Рэспубліка Беларусь - і новай сімволіке (герб “Пагоня” і бел-чырвона-белы сцяг).

8 снежня 1991 г. дзяржаўныя кіраўнікі Беларусі, Расіі, Украіны ў Белавежжы падпісваюць пагадненне аб ліквідацыі СССР і утварэнні Саюза Незалежных Дзяржаў з штаб-кватэрай у Мінску. Потым да пагаднення далучаюцца яшчэ 8 саюзных рэспублік (акрамя Грузі і трох балтыйскіх дзяржаваў). У снежні 1991 г. Вярхоўны Савет РБ дэнансуе Саюзны дагавор 1922 г. СССР знікае з палітычнай мапы Свету.

Прававым замацаваннем суверэнітэтэту Беларусі стала прыняцце Канстытуцыі 1994 г., якая змяніла ранейшую канстытуцыю БССР 1978 г. Новая канстытуцыя абвесціла Рэспубліку Беларусь унітарнай прававой дэмакратычнай дзяржавай на чале з прэзідэнтам.

Нягледзячы на існаванне унутры краіны палітычных сілаў, якія ў канцы 80-ых гг. ХХ ст. вылучэлі ідэю незалежнай дзяржаўнасці для беларусаў, з’яўленне сувярэнай Рэспублікі Беларусь, на думку большасці даследчыкаў, у пераважнай ступені стала вынікам працэсаў, што разгортваліся не на Беларусі, а у суседніх савецкіх рэспубліках. Паводле дадзеных апытання грамадскай думкі, у 1992 г. каля 48% грамадзян незалежнай Беларусі выказваліся за аднаўленне СССР.

 

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-30; Просмотров: 494; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.