Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Змены ў сацыяльна-эканамічным і грамадска-палітычным жыцці Беларусі




1 сакавіка 1994 г. - рашэнне Вярхоўнага Савета аб увядзенні ў Беларусі пасады прэзідэнта.

23 чэрвеня – першы тур прэзідэнскіх выбараў: Лукашэнка – 45%, Кебіч – 18%, Пазняк – 13%, Шушкевіч – 10% (яўка - 79% выбаршчыкаў)

10 ліпеня – другі тур: Кебіч – 14%, Лукашэнка – 80% з ліку тых, хто прыйшлі або (4,2 млн.чалавек або 56% з ліку занесеных у спісы да галасавання).

Снежань – фінансаванне і матэрыяльнае забеспячэнне Вярхоўнага Савета перададзена Упраўленню справамі прэзідэнта.

14 мая 1995 г. – першы рэспубліканскі рэферэндум. Афіцыйныя дадзеныя: яўка – 55%; за наданне рускай мове роўнага статуса з беларускай – 83%; за змену сімволікі - 75%; за патрымку дзеянняў прэзідэнта, накіраваных на эканамічную інтэграцыю з Расіяй -83%; за ўнясенне зменаў у канстытуцыю РБ, якія прадугледжваюць магчымасць дэтэрміновага спынення паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета прэзідэнтам РБ у выпадках сістэматычнага парушэння канстытуцыі - 78% тых, хто ўзяў удзел у галасаванні.

Май, снежань – выбары новага Вярхоўнага Савета 13 склікання.

Студзень 1996 г. – прыняты пяцігадовы план сацыяльна-эканамічнага развіцця РБ на 1996-2000 гады. Прыярытэт у ім надаваўся будаўніцтву жылля, экспарту і харчаванню. Закрываліся або ставіліся пад кантроль дзяржавы прыватныя банкі. Па дадзеных газэты “Звязда” (28 студзеня 1999 г.) у Мінску за 1996 г. была ліквідавана палова недзяржаўных прадпрыемстваў, на працягу 1997 г. – яшчэ 30%.

Ліпень 1996 г. – рашэнне канстытуцыйнага суда аб неадпаведнасці канстытуцыі 15 указаў прэзідэнта; ініцыятыва Лукашэнкі аб правядзенні рэферэндума для зацвярджэння новага ўзору канстытуцыі.

Кастрычнік – прадстаўніцтва Рады Еўропы прапанавала прэзідэнту РБ адмовіцца ад правядзення рэферэндума; Дзяржаўная Дума Расіі падтрымала беларускага прэзідэнта і яго рашэнне правесці рэферэндум.

9 лістапада – пачатак галасання па пытаннях рэферэндума; звальненне рашэннем прэзідэнта з пасады старшыні Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара. На яго месца прызначана Лідзія Ярмошына.

18 лістапада – адстаўка прэмьер міністра Міхаіла Чыгіра ў знак нязгоды з палітыкай прэзідэнта і правядзеннем рэферэндума; накіраванне дакументаў па справе імпічмента прэзідэнта за подпісамі 73 дэпутатаў у Канстытуцыйны суд.

24 лістапада – апошні (16) дзень галасавання па 7 пытаннях, вынесеных на ІІ рэспубліканскі рэферэндум (4 пытання прапанаваў прэзідэнт, 3 - Вярхоўны Савет). Лукашэнка прапанаваў:

· падтрымаць новы праект канстытуцыі, накіраваны на павялічэнне паўнамоцтваў прэзідэнта – (па афіцыйным дадзеным ЦВК за яго прагаласавала – 70%, супраць – 9% з 84%, якія прынялі ўдзел у галасаванні;);

· перанесці Дзень незалежнасці РБ з 27 ліпеня (дзень прыняцця Вярхоўным Саветам Дэкларацыі аб Дзяржаўным суверэнітэце ў 1990 г.) на 3 ліпеня (дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 г.) (па афіцыйным дадзеным ЦВК “за” - 88%, “супраць – 10%);

· выказацца супраць адмены смяротнага пакарання (“за” адмену па афіцыйным дадзеным ЦВК – 18%, “супраць” – 80%;);

· выказацца супраць свабоднай, без абмежаванняў, куплі-продажу зямлі (“за” – 15%, “супраць” – 83%).

Пытанні, унесеныя у бланк рэферэндума па ініцыятыве Вярхоўнага Савета не знайшлі, паводле пратаколаў ЦВК, падтрымкі большасці выбаршчыкаў.

На пытанне Вярхоўнага Савета,”Ці выступаеце вы за тое, каб кіраўнікі мясцовых органаў улады…абіраліся непасрэдна жыхарамі?”, па дадзным ЦВК, станоўчы адказ дало 28% удзельнікаў рэспубліканскага рэферэндума, супраць выказалася – 70%.

На пытанне Вярхоўнага Савета, “Ці згодны вы з тым, каб фінансаванне ўсіх галінаў улады павінна ажыццяўляцца галосна і толькі з дзяржаўнага бюджэта?”, па дадзеным ЦВК, станоўчы адказ дало 32%, супраць выказалася – 66%.

За праект канстытуцыі, прапанаваны фракцыямі аграрыяў і камуністаў Вярхоўнага Савета, выказаліся 8%, супраць -71%.

Прэзідэнт па кожнаму з гэтых трох пытанняў прапаноўваў галасаваць “супраць”

З моманту прыняцця новай рэдакцыі канстытуцыі нанава распачынаўся адлік пяцігадовага тэрміну прэзідэнскіх паўнамоцтваў А.Лукашэнкі. Таму другія прэзідэнскія выбары адбыліся ў Беларусі у 2001 г., праз 7 год пасля першых.

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй канстытуцыі, замест аднапалатнага Вярхоўнага савета з 260 дэпутатамі быў сфарміраваны двухпалатны парламент - Нацыянальны сход. Ніжэйшая Палата Прадстаўнікоў складаецца з 110 дэпутатаў, якія павінны абірацца народам. У вышэйшую палату (Савет Рэспублікі) ад кожнай вобласці і Мінска выбіраюцца па 8 чалавек і яшчэ па 8 чалавек прызначаюцца прэзідэнтам. Пасля рэферэндума большасць дэпутатаў Вярхоўнага Савета увайшла ў склад Нацыянальнага Сходу. 70 парламентарыяў на чале са старшынёй Вярхоўнага Савета Сяменам Шарэцкім не прызналі рэферэндум, які не лічылі правамоцным, а дадзеныя ў пратаколах ЦВК - сапраўднымі і, як след, не прызналі новую канстытуцыю, ні новы парламент. Таму яны лічылі правамоцным Вярхоўны Савет Беларусі 13 склікання.

Студзень 1997 г. - Вынікі рэферэндума прызнала правамоцным Расія, не прызналі краіны Еўрапейскага Саюза і ЗША. Народнаму сходу было адмоўлена ў праве прадстаўніцтва ў Парламенскай асамблеі Савета Еўропы.

1997 г. – затрыманне пад следствам з ліпеня па кастрычнік карэспандэнта ОРТ П.Шарамета; пазбаўленне акрэдытацыі ў Беларусі карэспандэнта НТВ Ступнікава.

1999 г., май – распачата следства па знікненню генерала Юрыя Захаранкі, былога міністра унутраных спраў.

Верасень - распачата следства па знікненню Віктара Ганчара, былога старшыні ЦВК і намесніка старшыні Вярхоўнага Савета, і прадпрымальніка Анатоля Красоўскага.

Ліпень 2000 г. - распачата следства па знікненню Дзмітрыя Завадскага, аператара здымачнай групы ОРТ, якой кіраваў Павал Шарамет. Зараз імем Завадскага названа прэмія ОРТ для тэлежурналістаў.

9 верасня 2001 г. – абранне Лукашэнкі на другі прэзідэнскі тэрмін. Дадзеныя ЦВК – яўка 83,86 процента. Александр Лукашэнко набрал 75,65% галасоў, старшыня федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Уладзімір Ганчарык - 15,65%,

17 кастрычніка 2004 г. – рэферэндум па змяненні 1 часткі 81 артыкула кантытуцыі. Змяненні прадугледжвалі скасаванне радка, які забараняў адной асобе знаходзіцца на пасадзе прэзідэнта больш за два пяцігадовыя тэрміны. Па дадзеным ЦВК – “за” гэта прагаласавалі 79% выбаршчыкаў ад іх агульнага спісу. Супраць – 10%. Яўка склала 90%.

19 сакавіка 2006 г. – выбары, на якіх, паводле пратаколаў ЦВК, Лукашэнку падтрымалі 83%, а кандыдата ад апазіцыі Аляксанда Мілінкевіча - 6,1%.

Стратэгія сацыяльна-эканамічнага развіцця РБ на 2006-2010 г…

…зафіксавана ў наступных дакументах:

а) ў праграме эканамічнага развіцця на 2006-2010 гг., якую прыняў ІІІ Усебеларускі сход у сакавіку 2006 г.

б) у дакументах за подпісам прэзідэнта (сярод іх дэкрэт “Аб парку высокіх тэхналогій”, тры дзяржаўныя праграмы: інавацыйнага развіцця, малых і сярэдніх гарадоў, адраджэння і развіцця сяла).

Адзначаецца, што Беларусь адстае у 3-5 разоў ад эканамічна-развітых краін ЕЭС па прадукцыйнасці працы, ВУП на аднаго чалавека, развіццю замежнаэканамічнай дзейнасці. У 2005 г. толькі 20 % прадукцыі адпавядалі сусветным стандартам.

Стварэнне канкурэнтназдольнай эканомікі кіраўнікі дзяржавы абяцаюць забяспечыць за кошт:

а) павышэння долі сэртыфікаванай прадукцыі ў прамысловасці;

б)тэхнічнага пераўзбраення прадпрыемстваў айчыным і замежным абсталяваннем; росту інавацыёных інвестыцый;

в)забеспячэння энергетычнай бяспекі за кошт павышэння КПД цеплавых электрастанцый і распрацоўкі плана будаўніцтва ўласнай АЭС.

г)развіцця малых і сярэдніх гарадоў шляхам памяншэння беспрацоўя ў іх і павелячэння заробкаў, якія зараз ў 2 разы ніжэйшыя чым у буйных гарадах.

д)змяншэння ўзроўня нерэнтабельнасці калгасаў.

 

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-30; Просмотров: 662; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.