Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Вызначальныя перамогі Чырвонай арміі пад Масквой, Сталінградам, Курскам іх уплыў на становішча ў Беларусі




Маскоўская бітва. Пасля разгрому са-вец­кіх войск пад Смаленскам група армій «Цэнтр» наблізілася да сва-ёй стра­тэ­гіч­най мэты. 16 верасня 1941 г. камандуючы фельдмаршал Ф. фон Бок выдаў ды­рэк­ты­ву аб падрыхтоўцы аперацыі по захопу Мас­к­вы пад ко­да­вай наз­вай «Тайфун». Для рэалізацыі плана было сканцэн­т­ра­ва­на 38% пяхотных і 64% танкавых сіл, якія дзейнічалі на савецка-гер­ман­с­кім фронце. Войскі прыкрываў ІІ флот «люфт­вафэ», 1320 са­ма­лё­таў.

На шляху да сталіцы гітлераўцам процістаялі Заходні (каманду-ючы генерал І. Конеў), Рэзервны (камандуючы – маршал С. Будзён­ны) і Бранскі (камандуючы – А. Яроменка) франты. 800-кі­ла­мет­ро­вую лі-нію абаранялі каля 1 250 000 чал. з дапамогай 10,5 тыс. гармат і міна-мё­таў, 1044 танкаў, 1368 самалётаў. Штаб групы армій «Цэнтр» пла-на­ваў рассекчы савецкія франты і акружыць сілы Чырвонай Арміі ў ра­ё­не Бранска і Вязьмы, а затым, наблізіўшыся да Масквы з поў­на­чы і поў­д­ня, узяць яе штурмам. Карыстаючыся моцнай перавагай у танках, з 2 па 9 кастрычніка 1941 г. гітлераўцы замкнулі ў коле акружэння пяць армій Заходняга і Рэзервовага франтоў і рушылі на Маскву. Ка­ман­да­ван­не Заходнім фронтам было даручана генералу Г. Жукаву.

15 кастрычніка Дзяржаўны камітэт абароны прыняў рашэнне аб эва­ку­а­цыі Масквы. СНК СССР, ваенныя ака­дэ­міі, пасольствы накіроў-ва­лі­ся ў Куйбышаў. Здзяй­с­ня­ла­ся мініраванне важнейшых прад­п­ры­емстваў і іншых аб’ектаў. 19 кастрычніка ў горадзе ўводзілася асаднае становішча. У час кравапралітных баёў важнейшай падзеяй, якая, бе­зу-
моўна, паў­п­лы­ва­ла на іх вынік, стала святкаванне ў Маскве 24-й га­да-віны Вя­лі­ка­га Кастрычніка з удзелам І. Сталіна і правядзенне па­ра­да савецкіх войск на Чырвонай плош­чы.

16 кастрычніка пачалося генеральнае наступленне сіл вермахта ў нап­рам­ку Валакаламска. Але гераічнае супраціўленне байцоў 316-й ды­візіі генерала І. Панфілава прыпыніла іх націск на адлегласці 100–80 км ад Масквы. Да канца кастрычніка наступленне нямецкай 3-й танка­вай групы на сталіцу было прыпынена войскамі зноў створанага Калі­нін-
с­ка­га фрон­ту (камандуючы генерал І. Конеў). Упершыню ар­га­ніза­та­ры аперацыі «Тайфун» адчулі збой у яе пра­вядзен­ні. Другі раз гэта вы­я­ві­ла­ся на пачатку лістапада, калі атакі войск вермахта бы­лі адбіты пад Тулай. Чарговая спроба нямецкіх танкавых калон прар­ваць абарону, прад­п­ры­ня­тая 15–16 лістапада ў паўночна-заходнім, а за­тым 18 ліс­та­па­да – у паўднёва-заходнім напрамках, мэты не да­сяг­ну­ла. Праўда, у кан­цы лістапада вораг захапіў Клін, Со­лнеч­на­горск і наб­лі­зіў­ся да Мас­к­вы на адлегласць у 27 км. Разам з тым гітлераўскія ге­не­ра­лы расцяг­ну­лі войскі па фронце да такой ступені, што тыя стра­ці­лі прабіўную здо­ль­насць. Важным фактарам у агульным зні­жэн­ні баявой актыўнасці
фа­шыс­таў з’явілася іх непадрыхтаванасць да зімняй кампаніі.

Стратэгічная сітуацыя дазволіла савецкім войскам, накапіўшы сі­лы, 5–6 снежня перайсці ў контрнаступленне і да канца месяца поў-нас­цю разграміць фашысцкія войскі і адкінуць іх ад сталіцы на захад на 100–250 км.

Чырвонай Арміі і ўсім абаронцам Масквы ўдалося адстаяць не то­ль­кі сваю сталіцу як сімвал дзяржавы, але і важнейшы палітыка-ад­мі­ніс­т­ра­цый­ны, прамысловы, ваенны, культурны цэнтр СССР. Перамо­га пад Мас­к­вой натхніла ўсіх савецкіх грамадзян, у тым ліку тых, хто трапіў пад аку­па­цыю, на далейшую барацьбу супраць захопнікаў. Да кан­ца 1941 г. у Чырвоную Армію былі мабілізаваны звыш за 14 млн. чал., а эка­но­мі­ка СССР была ў стане забяспечыць яе ўсім неабходным.

План «Барбароса» напаткаў поўны крах. Вермахт страціў удар-ныя, найбольш мабільныя і загартаваныя ў еўрапейскіх войнах арміі. Упер­шы­ню перад усім светам быў развеяны міф аб непераможнасці Гер­ма­ніі. Важнейшым наступствам перамогі пад Масквой стала акты-ві­за­цыя ўзаемаадносін паміж краінамі антыгітлераўскай кааліцыі.

У чэрвені 1942 г. насуперак прагнозам Стаўкі Вярхоўнага галоў-на­ка­ман­да­ван­ня на чале з І. Сталіным аб магчымасці паўторнага на-
с­туп­лен­ня на Маскву гітлераўскія войскі рушылі ўглыб СССР у паў-днё­вым напрамку. Паводле плана «Блау», першая гру­па армій (17-я су­хапутная і 4-я танкавая) атрымала загад выйсці на Паўночны Каў­каз,
а другая (6-я сухапутная і 1-я танкавая) – да Волгі і Сталінграда. Ня-
г­ледзячы на гераічнае супраціўленне Чырвонай Арміі, гітлераўцы па-спяхова наступалі і 17 ліпеня 1942 г. сіламі 270 тыс. салдат і афі­цэ­раў, каля 500 танкаў і каля 1200 са­ма­лё­таў пачалі штурм Сталінграда.

Ворагу процістаялі сілы Сталінградскага фронту (камандуючы – мар­шал С. Цімашэнка, з 23 ліпеня – генерал В. Гордаў), у складзе 7 ар­мій,
8-й паветранай арміі і Волжскай флатыліі – усяго 160 тыс. чал., 2200 гар­мат і мі­на­мё­таў, каля 400 танкаў і 650 са­ма­лё­таў. Мужнасць аба­рон­цаў ма­ца­ваў за­гад І. Сталіна № 227 ад 28 ліпеня, які прадуглед­ж­ваў па­ка­ран­не рас­ст­рэ­лам тых, хто кідаў пазіцыі і адступаў.

23 жніўня гітлераўцы прарваліся да Волгі на поўначы ад Ста­лін­-
г­ра­да і адрэзалі абаронцаў горада ад астатніх сіл фронту.

Забеспячэнне абаронцаў боепрыпасамі, медыкаментамі, пра­дук-та­мі адбывалася з усходняга берага Волгі. За зброю ўзяліся дзесяткі ты­сяч працоўных і служачых. Тан­кі, сабраныя на канвееры трактар-на­га завода, камплектаваліся экі­па­жа­мі добраахвотнікаў і адразу накі­роў­ва­лі­ся на пазіцыі. Вуліцы ператвараліся ў агнявыя рубяжы, а руі-ны будынкаў – ва ўма­цаваныя пункты і ўмела выкарыстоўваліся са-вец­кі­мі снайперамі. Так, старшына В. Зайцаў забіў 225 гітлераўскіх сал­дат і афіцэраў. Пом­ні­кам баявой славы стаў умацаваны пункт аба-ро­ны – так званы «дом сер­жан­та Паўлава». Месцамі крывапралітных ба­ёў зрабіліся Мамаеў кур­ган, заводы «Чырвоны Кастрычнік», «Бары-ка­ды» і элеватар. Нем­цам удалося захапіць 90% горада і раскалоць аба­рон­цаў на дзве гру­поў­кі, але ў выніку панесеных страт 10 лістапада яны спы­ні­лі наступленне і самі перайшлі да абароны.

У склаўшыхся ўмовах Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандавання прый­ш­ла да высновы аб мэтазгоднасці ажыццяўлення плана пад кода-вай назвай «Уран», які прадугледжваў ак­ру­жэн­не і знішчэнне сталін-град­с­кай групоўкі ворага. Так, сіламі Паў­д­нё­ва-Заходняга (каманду-
ючы М. Ватуцін) і Сталінградскага (камандуючы генерал А. Яроменка) фран­тоў належала абыйсці яе з флан­гаў і замкнуць кальцо ў раёне го-ра­да Калач. Данскому фронту (камандуючы генерал К. Ракасоўскі) на-да­ва­ла­ся задача ўтварэння знеш­ня­га кальца акружэння. Чырвонай Ар-міі ўдалося стварыць неабходную перавагу ў танках (1463 супраць 675), самалётах (1350 супраць 1216), гарматах і мі­на­мё­тах (15 501 су-праць 10 290). Колькасць савецкіх салдат і афіцэраў (1103 тыс.) нена-мно­га пераўзыходзіла колькасць варожых (1011 тыс.).

Распачатая 19 лістапада аперацыя «Уран» праз чатыры дні пры­вя­ла да поўнага акружэння ў міжрэччы Волгі і Дона 6-й арміі Ф. Па­у­лю­са і 4-й танкавай арміі Г. Гота – 22 дывізій і 160 асобных часцей агу­ль­най колькасцю 330 тыс. чал. Пасланая 12 снежня 1942 г. ім на дапа-мо­гу група армій «Дон» на ча­ле з фельдмаршалам Э. Манштэйнам бы­ла ўшчэнт разбіта. Да канца снежня 1942 г. савецкія войскі адкінулі во­ра­га ад Волгі на 200–250 км.

8 студзеня 1943 г. савецкае камандаванне прад’явіла штабу 6-й арміі вер­мах­та ультыматум аб капітуляцыі, але гітлераўцы ўсё яшчэ спадзя­ва­лі­ся на выратаванне. 10 студзеня вой­с­кі Данскога фронту прысту­пі­лі­ся
да рэалізацыі плана «Кальцо» з мэ­тай знішчэння Сталінградска­га кат­ла. Са­вец­кія часці пераадолелі суп­ра­ціў­лен­не ворага і 26 студзе­ня рас­сек­лі гру­поў­ку на паўднёвую і паўноч­ную часткі. Каб заахво­ціць ак­ру­жэн­цаў да супраціўлення, 30 студзе­ня 1943 г. А. Гітлер прыс­во­іў іх ка­ман­ду­ю­ча­му Ф. Паулюсу зван­не генерал-фельдмаршала, але той 31 студзе­ня ра­зам са сваім штабам і рэш­т­ка­мі паўднёвай гру­пы здаўся ў па­лон. 2 лю­та­га была ліквідавана паў­ноч­ная група гітле­раў­цаў. У выніку ў са­вец­кі па­­лон трапіў генерал-фе­ль­д­мар­шал, 24 ге­не­ра­лы, больш за 2500 афі­цэ­раў,
91 тыс. салдат вер­мах­та. У якасці тра­фе­яў пераможцы здабылі 744 са­­ма­лё­ты, 1666 тан­каў, 261 бронемашы­ну, 5762 гарматы і 1312 мі­на­мё­таў,
80 438 аў­та­ма­шын, 3 бронецяг­ні­кі і іншую ваенную ма­ё­масць.

Такім чынам, аперацыя, разлічаная на тыдзень, завяршылася праз 23 дні – 2 лютага, а разам з ёй і ўся Сталінградская бітва. Вораг стра­ціў дзве нямецкія, дзве румынскія і адну італьянскую арміі – усяго больш за 800 тыс. чал.. Савецкія войскі страцілі 485 тыс. сваіх байцоў і камандзіраў. Перамога ў Сталінградскай бітве была дасягнута дзя­ку­ю­чы мужнасці і гераізму савецкіх байцоў. 112 лепшым з іх было пры-сво­е­на званне Героя Савецкага Саюза. У 1965 г. Валгаграду (Сталін-гра­ду) было прысвоена ганаровае зван­не «Горад-Герой». На Мамае-вым Кургане створаны самы велічны ў СССР мемарыяльны помнік ге­ро­ям Вялікай Айчыннай вайны.

Перамога савецкіх войск у Сталінградскай бітве – адна з выз­на­ча­ль­ных падзей Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай вайны. У ходзе асенне-зім­няй кампаніі 1942–1943 гг. адбыўся ка­рэн­ны пералом у ходзе вайны:
уз­б­ро­е­ныя сілы СССР здолелі не толькі аба­ра­ніць сваю краіну, але і пры-
с­ту­піц­ца да яе вызвалення. Перамога пад Сталінградам надала ма­гут­ней­шы штур­шок партызанскаму руху на Украіне, Беларусі і іншых рэ­гі­ё­нах СССР.

Пасля пераможнага наступлення Чырвонай Арміі зімой 1943 г. цэнтр савецка-германскага фронту набыў выгляд выступу, скіраванага на захад глыбінёй да 150 і шырынёй да 200 км. Гітлераўскія стратэгі вы­ра­шы­лі знішчыць размешчаныя на ім Цэн­т­ра­ль­ны (камандуючы ге­не­рал К. Ракасоўскі), Варонежскі (камандуючы генерал М. Ватуцін) і па­цяс­ніць Сцяпны (камандуючы ге­не­рал І. Конеў) франты. Так, па-вод­ле распрацаванага імі ў маі 1943 г. плана «Цытадэль», дзве ўдар-ныя арміі збіраліся наступаць з раёна Ар­ла (фельдмаршал Г. фон Клю-ге) і раёна Белгарада (фельдмаршал В. Мо­дэль) у напрамку Курска з мэ­тай акружэння савецкіх войск. Для стварэння стратэгічнай перавагі во­раг сканцэнтраваў 50 ды­ві­зій, у тым ліку элітныя злучэнні СС, агу­ль­най колькасцю 900 тыс. чал. У баявых калонах 18 тан­ка­вых і ма­та-
ры­за­ва­ных дывізій стаяла 2700 танкаў, у тым ліку не­ка­ль­кі соцень но­вых – «Тыгр» і «Пантэра», а таксама штурмавых гар­мат «Ферды­нанд». Артылерыя налічвала 10 тыс. гармат і мі­на­мё­таў. Прыкрыццё
з паветра здзяйснялі 2 тыс. самалётаў 4-й і 6-й арміі «люф­т­ва­фэ».

Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання прыняла рашэнне аб за­няц­ці савецкімі франтамі абарончай тактыкі. Затым ім належала, вы­ма­таў­шы ворага ў баях, перайсці ў контрнаступленне і разбіць яго. У ве­ра­год­ных напрамках наступлення ворага было створана 8 ру­бя­жоў аба­ро­ны глыбінёй да 300 км. Каардынацыя дзеяння франтоў усклада-ла­ся на прадстаўнікоў Стаўкі – маршалаў Г. Жукава і А. Ва­сі­леў­с­ка­га.

Савецкай разведцы ўдалося своечасова здабыць звесткі аб часе зап­ла­на­ва­на­га немцамі наступлення і 5 ліпеня за некалькі гадзін да яго па­чат­ку артылерыя Цэнтральнага і Варонежскага франтоў, а так­са­ма аві­я­цыя нанеслі папярэдні ўдар па ворагу. Гітлераўскія фе­ль­д­мар­ша­лы зра­зу­ме­лі, што іх планы раскрыты, тым не менш, аддалі загад аб нас­туп­лен­ні. Дзякуючы мужнасці і ге­ра­із­му абаронцаў, іх ваеннаму майстэр-
­с­т­ву, агрэсар не да­сяг­нуў сваіх мэт. 10 ліпеня войскі В. фон Клюге стра­ці­лі 65% сваіх тан­каў і мусілі перайсці да абароны. Гэта дало маг-чы­масць Цэн­т­ра­ль­на­му фронту 15 ліпеня перайсці ў кон­т­р­нас­туп­лен­не.

Паўднёвая група пачала наступленне 6 ліпеня на ўчастку Ва­ро­неж­с­ка­га фронту сіламі 4-й танкавай арміі і нават прарвала дзве лініі аба­ро­ны. Гераічнымі намаганнямі танкавага корпуса на чале з пал­коў­ні­кам А. Бурдзейным удалося разбіць перадавыя часці дывізіі «Рэйх». 12 ліпеня каля чыгуначнай станцыі «Прохараўка» адбыўся сустрэчны тан­ка­вы бой з удзелам каля 700 нямецкіх і 850 савецкіх машын. Вы­со­кая шчыльнасць бою пазбавіла перавагі дальнабойныя і больш ма­гут­ныя гарматы нямецкіх танкаў. Перамога засталася за савецкімі во­і­на­мі, маральны дух і ваеннае майстэрства якіх былі значна вышэйшымі. На поле бою засталося каля 400 нямецкіх танкаў, 300 аўтамашын, звыш за 3500 салдат і афіцэраў.

Камандуючы паўднёвым напрамкам фельдмаршал Э. фон Ман- ­штэйн не здолеў зламаць савецкую оборону і пачаў адвод войск. У вы­ні­ку контрнаступлення Сцяпнога і Варонежскага франтоў 23 ліпеня нем­цы былі адкінуты на ранейшыя пазіцыі. 5 жніўня байцамі Цэн­т­ра­ль­на­га фронту быў узяты горад Белгарад. У той самы дзень, 5 жніўня, вой­с­кі Заходняга і Бранскага франтоў вызвалілі горад Арол. На за­вяр­ша­ль­ным этапе баёў на Курскай дузе, 23 жніўня, Харкаў ізноў стаў са­вец­кім. Контрудары гітлераўцаў поспеху не мелі. І надалей Чырвоная Ар­мія ўжо ніколі да канца вайны не губляла здабытую пад Курскам стра­тэ­гіч­ную ініцыятыву. Для Чырвонай Арміі і савецкага народа гэта пе­ра­мо­га аз­на­ме­на­ва­ла завяршэнне карэннага пералому ў ходзе вай-ны, пачатак выгнання ворага з ча­со­ва акупаванай тэрыторыі СССР.

Такім чынам, план «Цытадэль» быў сарваны: спроба гіт­ле­раў­цаў узяць рэванш за паражэнне пад Сталінградам скончылася чар­го­вым, яш­чэ больш адчувальным паражэннем. Вермахт стра­ціў 30 лепшых ды­ві­зій: у тым ліку каля 500 тыс. чалавек, 1,5 тыс. тан­каў і штурма-вых гармат, больш за 3,7 тыс. самалётаў. За гэтую пе­ра­мо­гу звыш
100 тыс. савецкіх воінаў былі ўзнагароджаны ардэнамі і медалямі, а больш за 180 – было прысвоена званне Героя Савецкага Са­ю­за.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 4117; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.016 сек.