Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Калектывізацыя сельскай гаспадаркі

Узніклі сацыялістычныя спаборніцтвы, стаханаўскі рух, энтузіязм мас.

У 1938 г. працоўныя БССР прыступіліся да рэалізацыі трэцяга пяці­га­до­ва­га плана, які прадугледжваў павелічэнне агульнага аб’ёму вала­вой пра-дукцыі прамысловасці ў 3,5 разу. Пачатак Айчыннай вайны не дазволіў выканаць трэцюю пяцігодку. Але і за адведзены час сацы­я­ліс­тыч­на­га будаўніцтва 1929–1940 гг. беларускія рабочыя пабудава­лі і рэканструявалі 1863 прадпрыемстваў. З’явіліся новыя галіны пра­мыс­ло­вас­ці – станка- і машынабудаўнічая, цэментная.

Пера­ко­сы ў цэнавай палітыцы выклікалі нежаданне сялян прадаваць хлеб дзяржаве. У 1927 г. у кра­і­не ўзнік крызіс хлебанарыхтовак, які ста­віў пад па-грозу планы ін­дус­т­ры­я­лі­за­цыі, бо збожжа ўяўляла сабой ад­ну з крыніц ва­лют­ных паступленняў ад яго продажу на экспарт. Але дзей­с­на­га срод­ку пры-мусіць селяніна прадаваць прадукцыю па выгадных дзяр­жа­ве цэнах не было. Павышэнне падаткаў на замож­ныя гаспадаркі праблемы не здымала, бо іх было няшмат, як і калга­саў, здольных забяспечыць дзяржаву танным хлебам.

У ЦК УКП(б) пераважыў сталінскі пункт гледжання, паводле яко­га становішча магло выправіць суцэльнае аб’яднанне індывідуальных сялянскіх гаспадарак у калектыўныя (калга­сы), у першую чаргу ў тых раёнах, дзе ўраджайнасць збожжа бы­ла тра­ды­цый­на высокай – на Паволжжы, Кубані, Доне, Паўночным Каў­ка­зе, потым – у Сібіры і г. д.

Сялянскія гаспадаркі Беларусі суцэльнай калектывізацыі не падля­га­лі, але партыйныя энтузіясты на чале з першым сак­ра­та­ром ЦК КП(б)Б К. Геем даслалі тэлеграму ў Маскву з пат­ра­ба­ван­нем ук­лю­чыць Беларусь у спіс раёнаў, дзе належыла правесці ка­лек­ты­ві­за­цыю ў першую чаргу.

Са свайго боку ЦК КП(б)Б прыняў ра­шэн­не да канца 1931 г. завяр­шыць калектывізацыю ўсіх бядняцка-ся­лян­с­кіх гаспадарак Белару­сі. З гэтай нагоды на вёску паслалі ўпаўнаважаных і 612 рабочых, якія прайшлі адпаведныя курсы. Разам з агітацыяй за ўступ­лен­не ў калгасы яны з апорай на чэкістаў павялі барацьбу супраць кулакоў і пра­ціўнікаў калек-тывізацыі. У выніку да 1 сакавіка 1930 г. на Беларусі бы­ло калектывізавана 58% гаспадарак. Разам з зямлёй вяскоўцы былі вы­му­ша­ны здаць у калгас коней, буй-нарагатую жывёлу, інвентар.

2 сакавіка 1930 г. у газеце «Правда» з’явіўся артыкул І. Сталіна «Галава-кружэнне ад поспехаў», на словах скіраваны супраць парушэн­ня прынцыпу добраахвотнасці пры арганізацыі калгасаў. У адказ на Беларусі працэнт ка-лектывізацыі адразу знізіўся да 11,1%. Мясцовыя арганізатары калгасаў абвя-сцілі прычынай іх распаду кулацкую агі­та­цыю. Неўзабаве кулакі разам з сем’ямі сталі высылацца ў Сібір або на Поўнач, а маёмасць перадавацца кал-гасам. Толькі за лета 1930 г. было «раскулачана» 15 629 сялянскіх гаспада-рак. Баючыся быць абві­на­ва­ча­ны­мі ў сабатажы калгаснага будаўніцтва, сяляне ізноў панеслі за­я­вы ў калгасы, колькасць якіх стала ўзрастаць.

У 1931 г. Бюро ЦК УКП(б) у пастанове «Аб барацьбе з перагібамі ў кал­гас­ным руху» прызнала памылковасць прымусовых метадаў калек­ты­ві­за­цыі. Калгасам ста­ла аказвацца моцная дзяржаўная падтрымка (падатковыя ільготы, крэ­ды­ты, электра- і радыёфікацыя). На больш якас­ны ўзровень уз­ня­лі­ся агітацыя і прапаганда. Не апошнюю ролю адыг­ры­ва­ла павышэнне па-даткаў на ад­на­а­соб­ні­каў. У выніку да ліпеня 1931 г. працэнт калектывіза-цыі на Беларусі ўзняўся да 40,1 (328,1 тыс. ся­лян­с­кіх гаспадарак). На пачатку 1932 г. гэтыя лічбы складалі ад­па­вед­на 50,4% і 388 тыс.

Таму ж спрыяла ўтварэнне машына-трактарных станцый (МТС).
У кан­цы 1932 г. 57 МТС апрацоўвалі палеткі 33% калгасаў. Акрамя та­го, пры станцыях былі створаны палітаддзелы, якія займаліся бара­ць­бой з ку­ла­ка­мі, «шкоднікамі» і іншымі «ворагамі народа». На тое ж быў скі­ра­ва­ны выдадзены ў жніўні 1932 г. закон «Аб ахове маёмасці дзяр­жаў­ных прад­п­ры­ем­с­т­ваў, калгасаў і кааперацыі і ўмацаванні сацы­я­ліс­тыч­най за­кон­нас­ці». Напрыклад, за недагляд за трактарам, які сап­са­ваў­ся, ві­на­ва­ты паз­баў­ляў­ся волі на 5 гадоў, а за агітацыю супраць кал­га­саў – да 10 га­доў. Спроба сялян памяняць род дзейнасці ці мес­ца жы­хар­с­т­ва была ра­шу­ча перасечана ўладамі ў 1933 г. праз увядзен­не паш­пар­т­най сіс­тэ­мы. Характэрна, што калгаснікі пашпартоў так і не атрымалі.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны, без уліку заходніх раёнаў, у калгасы было аб’яднана 93,4% гаспадарак і 96,2% пасяўных плошчаў. У канцы 1940 г. у БССР было 10 165 калгасаў і 92 саўгасы.

Такім чынам, у эканамічным плане дзяржава атрымала хлеб для ажыц­цяў­лен­ня індустрыялізацыі, але не за кошт павышэння прадукцый­нас­ці пра-цы калгаснікаў, а за кошт яе нізкай аплаты. У сацыяльным плане кулацтва было фізічна знішчана і перастала існаваць як клас. З гаспадароў-адна-асобнікаў утварылася новая сацыяльная супо­ль­насць – калгаснае сялянства.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў Савецкай Беларусі | Палітычныя (сталінскія) рэпрэсіі 30-х гг. XX ст
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 445; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.