Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Адрозненні ў будове некаторых словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах




Дадатковая літаратура.

 

1. Сцяцко П. У., Гуліцкі М. Ф., Антанюк Л. А. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў. – Мн., 1990.

2. Ожегов С. И. Словарь русского языка. – М., изд. 19-е, 1987.

3. Орфографический словарь словарь русского языка / под редакцией С. Г. Бархударова, И. Ф. Протченко, Л. И. Скворцова. – М., изд. 26-е, 1988.

4. Орфоэпический словарь русского языка: произношение, ударение, грамматические формы / под редакцией Р. И. Аванесова. – М., изд. 3-е, 1987.

 

У рускай і беларускай мовах словазлучэнне – гэта спалучэнне двух або некалькіх самастойных слоў, звязаных паміж сабою па сэнсе і граматычна.

Будуюцца словазлучэнні на аснове падпарадкавальнай сувязі паміж словамі. У рускай і беларускай мовах вылучаюцца тры віды такой падпарадкавальнай сувязі: дапасаванне, кіраванне і прымыканне.

Словазлучэнні, члены якіх звязаны дапасаваннем, выражаюць атрыбутыўныя адносіны. Большая частка іх у рускай і беларускай мовах пазбаўлена дыферэнцыяцыі: рус. мой друг – бел. мой сябар, первая книга – першая кніга, широкое поле – шырокае поле.

Адрозненні могуць быць абумоўлены разыходжаннем граматычных характарыстык лексічных адзінак, якія ўваходзяць у словазлучэнні: рус. его карандаш – бел. ягоны аловак, белы кафель – белая кафля, подготовленные семена – падрыхтаванае насенне і т.п.

Самая вялікая дыферэнцыяцыя назіраецца ў словазлучэннях з кіраваннем. Прычыны гэтага заключаюцца ў наступным: словамі, што кіруюць, могуць быць і іменныя і дзеяслоўныя формы; кіраванне бывае прыназоўнікавае і беспрыназоўнікавае, моцнае і слабае (часам супадае з прымыканнем).

Словазлучэнні з кіраваннем могуць выражаць розныя адносіны: атрыбутыўныя (рус. аудитория с доской – бел. аўдыторыя з дошкай), аб’ектныя (организовать экскурсию – арганізаваць экскурсію), прасторавыя (пройти между рядами – прайсці паміж радамі), часавыя (встретиться после концерта – сустрэцца пасля канцэрта), прычынныя (жить ради детей – жыць дзеля дзяцей) і некаторыя іншыя.

У іменных словазлучэннях са спосабам кіравання вылучаюцца адзінкі з лічэбнікам у якасці асноўнага кампанента. Напрыклад, у рускай мове з лічэбнікамі два, три, четыре ў назоўным склоне ўжываецца сучасны родны склон адзіночнага ліку (былы назоўны – вінавальны парнага ліку асноў на ), у беларускай мове падобны тып кіравання сустракаецца толькі ў назоўнікаў, якія абазначаюць маладых істот, у астатніх выпадках гэта дапасаванне, як і ў ускосных склонах: рус. два, три, четыре стола – учителя, учительницы – бел. два, тры, чатыры сталы, настаўнікі, настаўніцы, але два, три, четыре телёнка – два, тры чатыры цяляці.

Такая ж сувязь у колькасна-іменных словазлучэннях з асноўным кампанентам рус. оба, обе – бел. абодва, абедзве.

У спалучэннях колькасных лічэбнікаў рус. два, три, четыре – бел. два, тры, чатыры з субстантываванымі парадкавымі ў рускай мове назіраецца кіраванне, у беларускай – дапасаванне: рус. две третьих – бел. дзве трэція, три пятых – тры пятыя.

Пры абазначэнні дат па-беларуску часцей ужываецца родны склон, але магчымы і назоўны, у рускай мове – толькі назоўны: рус. второе января – бел. другога студзеня.

У сучасных рускай і беларускай мовах маюцца разыходжанні і ў дзеяслоўных словазлучэннях, а таксама ў тых, дзе словам, якое кіруе, з’яўляюцца аддзеяслоўныя назоўнікі, дзеепрыметнікі і дзеепрыслоўі. Падобныя словазлучэнні могуць не супадаць формамі залежных слоў: рус. простить брата (Р. скл.) – бел. дараваць брату (Д. скл.), благодарить друга (Р. скл.) – дзякаваць сябру (Д. скл.), коснуться этого вопроса (Р. скл.) – закрануць гэтае пытанне (В. скл.), допечь, донять подругу (Р. скл.) – дапячы сяброўцы (Д. скл.), лежать на земле (М. скл.) – ляжаць на зямлі (М. скл.).

Адрозненні ў прыназоўнікавых словазлучэннях часта датычацца прыназоўнікаў:

1) у кожнай з моў ёсць прыназоўнікі, якія не маюць дакладнага фармальнага кампанента: рус. касательно, вопреки – бел. проці, напоперак, супроць, супраць, насуперак; возле – ля; мимо – паўз; вдоль – паўздоўж; рядом – поруч і інш.;

2) прыназоўнікі могуць адрознівацца частатой ужывання. У беларускай мове, напрыклад, шырэй выкарыстоўваюцца словазлучэнні з прыназоўнікамі на, пра, да: рус. в Беларуси – бел. на Беларусі; прикоснуться к руке – дакрануцца да рукі; забыть про него – забыцца на яго; спрашивать о друге – пытацца пра сябра; идти к дому – ісці да дома; пошла за продуктамі – пайшла па прадукты;

3) прыназоўнікавыя канструкцыі рускай мовы часта адрозніваюцца прыназоўнікамі ад адпаведных беларускіх: рус. жениться на подруге сестры – бел. жаніцца з сяброўкай сястры; забыть про уроки – забыцца на ўрокі; ухаживать за девушкой – заляцацца да дзяўчыны; издеваться над чужим мнением – здзекавацца з чужога меркавання; шутить над неудачами – смяяцца, жартаваць з няўдач; по причине занятости – з прычыны занятасці; не удалось из-за тебя – не ўдалося цераз цябе; прийти в пять часов, около пяти часов – прыйсці ў пяць гадзін, а пятай гадзіне, каля пяці гадзін,недзе а пятай гадзіне;

4) у рускай мове сустракаюцца беспрыназоўнікавыя словазлучэнні, якім ў беларускай мове адпавядаюць прыназоўнікавыя (або і прыназоўнікавыя і беспрыназоўнікавыя): рус. удивляться, дивиться погоде – бел. дзівіцца, здзівіцца, падзівіцца з надвор’я; топить, истопить, протопить печь – паліць, выпаліць, прапаліць у печы; болеть гриппом – хварэць на грып; назначить старостой – прызначыць старастай, за старасту; быть учителем – быць настаўнікам, за настаўніка; писать отцу – пісаць бацьку, да бацькі; любоваться красотой – любавацца прыгажосцю, на прыгажосць;

5) рускім прыназоўнікавым словазлучэнням могуць адпавядаць беларускія беспрыназоўнікавыя: рус. отречься от своего убеждения – бел. выракацца свайго пераканання; избавиться от неприятностей – пазбавіцца, пазбыцца непрыемнасцяў;

6) бываюць выпадкі стылістычнай дыферэнцыяцыі прыназоўнікаў: про (разм.), относительно (кн.), по поводу (кн.) – пра, адносна, па поваду (кн.).

І ў рускай і беларускай мовах маюцца прыназоўнікавыя і беспрыназоўнікавыя словазлучэнні з слабым кіраваннем. Гэта сувязь набліжаецца да прымыкання: рус. идти лесом, идти по лесу – бел. ісці лесам, ісці па лесе; выехать под вечер, выехать под самый вечер – выехаць пад вечар, выехаць пад самы вечар. Калі прыназоўнік ператвараецца ў прыстаўку, назіраецца прымыканне (прымыкае інфінітыў, прыслоўе, дзеепрыслоўе, адвербіялізаваныя словаформы і фразеалагізмы). Працэсы гэты ў рускай і беларускай мовах не заўсёды супадаюць: рус. по обе стороны дороги – бел. абапал, наабапал, паабапал дарогі; вскоре – у хуткім часе; в полдень – апоўдні; на рассвете – досвіткам; на исходе зимы, в начале весны, ранней весной – напрадвесні; каждую ночь – штоноч і інш.

Абедзве мовы маюць уласныя сінанімічныя рады словазлучэнняў з рознымі адносінамі, напрыклад,

– атрыбутыўнымі: рус. комната длиной два метра (в два метра) – бел. пакой даўжынёй два метры (даўжынёй на / у два метры);

– аб’ектнымі: забыть о друге, забыть про друга (разм.), забыть друга – забыць (ца) пра сябра, забыць (ца) на сябра, забыць сябра;

– прасторавымі: идти лесом, идти по лесу, идти через лес – ісці лесам, ісці па лесе, ісці праз лес;

– часавымі: встретиться в ту весну, втретиться той весной – сустрэцца тае вясны, сустрэцца ў тую вясну, сустрэцца той вясной;

– прычыннымі: освободить з-за болезни, освободить по болезни, освободить по причине болезни, освободить вследствие болезни, освободить ввиду болезни, освободить в связи с болезнью – вызваліць з-за хваробы, па хваробе, з прычыны хваробы, у сувязі з хваробай;

– мэтавымі: пойти за грибами, пойти по грибы (разм.) – пайсці па грыбы, пайсці ў грыбы і інш.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 7160; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.