Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Паўстанне 1863-1864 гг

Паўстанне 1830–1831 гг. было не апошняй спробай па­ля­каў аднавіць незалежнасць. У 1861 г. пачаўся новы ўздым іх нацы­я­на­ль­на-выз­ва­лен­чай ба-рацьбы. Як і раней, асноўная сіла змагароў рэк­ру­та­ва­ла­ся са шляхты, у тым ліку літоўскай і беларускай. Удзельні­кі руху падзя­ля­лі­ся на два ла­ге­ры – «бе-лых» і «чырвоных». Да пер­шых належа­лі арыстакраты, буржуа і каталіцкая вярхушка. Другія прад­с­таў­ля­лі дроб­ную шляхту, інтэлігенцыю, працоўных. Кожны з ла­ге­раў бачыў свой шлях дасягнення мэты: бе­лыя – праз маральнае і між­на­род­на-дып­ла­ма­тыч­нае ўздзеянне на царскі ўрад, а чырвоныя – праз уз­б­ро­е­нае паўстанне.

Летам 1862 г. у Варшаве быў створаны Цэн­т­ра­ль­ны нацы­я­на­ль­ны ка­мі­тэт (ЦНК). Падпарадкаваным яму цэнтрам падрыхтоў­кі паўстання на Бе­ла­ру­сі і ў Літ­ве быў Лiтоўскi правiнцыяльны камiтэт (ЛПК). Кас­тусь Калiноўскі (1838–1864), які ў кастрычніку 1862 г. уз­на­ча­ліў ЛПК, асноўную сілу ў ба­ра­ць­бе супраць царызму бачыў не ў шлях­це, а ў беларускіх сялянах. Менавіта на іх і была разлічана газета «Muzуckaja prauda».

Вымушаны выступіць заўчасна ЦНК 10 студзеня 1863 г. абвясціў ся­бе Нацыянальным урадам і заклікаў суайчыннікаў да ўзб­ро­е­най бара­ць­бы за вы-зваленне ад царскага прыгнёту. Са свайго бо­ку ЛПК высту­піў у пад­т­ры­мку паўстання і абвясціў сябе Часовым ура­дам Літвы i Бе­ла­ру­сі. Характэрна, што ЦНК не давяраў К. Каліноўска­му як прыхі­ль­ні­ку распальвання сялянскай вайны і прызначыў яго на дру­гас­ту­пен­ную пасаду камісара Гродзенскага ваяводства.

У сакавіку – красавіку 1863 г. паўстанцкія атрады пачалі баявыя дзе­ян­ні на Беларусі. У той самы час праз цэрквы і сельскія сходы сялян пераконвалі, быц­цам польская шлях­та імкнецца аднавіць прыгоннае пра­ва. У цэлым разлік К. Каліноўскага на масавы прыток беларус­кіх сялян не спраў­дзіў­ся. У Гро-дзенскай гу­бер­ні іх доля сярод паўстан­цаў складала больш за 33%, Віленскай – 27, Мінскай – 20, Магілёў­с­кай – 13, Віцебскай – толькі 7%. Асноўную масу барацьбітоў за не­за­леж­ную РП скла­да­ла ма­ла­зя­ме­ль­ная і беззямельная шлях-та, чыноў­ні­кі, ін­тэ­лі­генцыя, сту­дэн­ты і ін­шыя асобы. Паўстанцы прытрымлі-ва­лі­ся пар­ты­занскай тактыкі баявых дзе­ян­няў, ім­к­ну­чы­ся з наймен-шы­мі для сябе стра­та­мі нанесці ўрон рэ­гу­ляр­на­му войску. Так, 24 краса­ві­ка атраду Звяж­доў­с­ка­га ўдалося вы­біць праціўніка з г. Горы-Горкі.

У маі 1863 г. месца віленскага генерал-губернатара заняў генерал М. Му-раўёў, прыз­на­ча­ны на­ча­ль­ні­кам Паўночна-Заходня­га краю з надз­вы­чай­ны­мі, дыктатарскімі паў­на­моц­т­ва­мі. Важным срод­кам падаў­лен­ня антыўрадавых настрояў сярод ся­лян­с­т­ва паслужыў яго ўказ аб скасаванні «часоваабавязанага ста­ну», вяр­тан­ні адабраных у ходзе рэ­фор­мы ся­лян­с­кіх зямель, ска-рачэнні (на 20%) выкупных плацяжоў.

Свае асноўныя намаганні М. Мураўёў скіраваў на разгром паўстан­цаў, колькасць якіх дасягала 15 тыс. На працягу вясны – лета сіламі 40-тысячнага войска з артылерыяй лакальныя ача­гі супраціўлення бы­лі падаўлены. За публічнае пакаранне паўстанцаў на шыбеніцах за Му­раў­ё­вым замацавалася прозвішча «Вешальнік». Так, 123 удзе­ль­ні­кі паўстання былі па-вешаны ці расстраляны, 3776 ча­л. выс­ла­ны ў Сі­бір, 12 355 пас­таў­ле­ны пад нагляд паліцыі. 22 сакавіка 1864 г. у Ві­ль­ні быў публічна павешаны К. Калі-ноўскі.

Маёмасць асуджанай шляхты і святарства кан­фіс­коў­ва­ла­ся. Усе ма­ён­т­кі краю, якія належалі шляхце і каталіцкаму духавенству, бы­лі аб­к­ладзе­ны 10%-ным па­дат­кам. У краі па­ча­ло­ся пераразмеркаванне зя­мель на карысць па­меш­чыкаў і сялян пра­вас­лаў­на­га веравызнання. Усе чыноўнікі-палякі, хто выказваў спачуванне паўстанцам, выз­ва­ля­лі­ся з дзяржаўных пасад. Іх месцы мусілі заняць ураджэнцы расійскіх гу­бер­няў, зацікаўленыя больш высокімі (на 50%) акладамі.

Звязаная з іменем М. Мураўёва другая хваля русіфікацыі суправаджа­ла­ся вы­ка­ра­нен­нем польскай мовы з навучальных устаноў, кніга-вы­да­вец­т­ва, тэ­ат­ра­ль­ных рэ­пер­ту­а­раў, закрыццём каталіцкіх школ. Адзі­ная вы­шэй­шая школа – Горы-Го­рац­кі земляробчы інстытут за су-вязь сту­дэн­таў з паўстанцамі быў за­чы­не­ны. Адначасова для дзяцей пра­вас­лаў­ных сялян сталі адчыняцца шмат­лі­кія пачатковыя школы.

Маёмасць многіх касцёлаў перадавалася ў дзяржаўны фонд, самі яны былі зачынены або пераўтвораны ў пра­вас­лаў­ныя храмы. У той са­мы час пачалося будаўніцтва но­вых цэр­к­ваў паводле прапанаванага М. Мураўёвым праекта – так званых «мураўёвак».

У 1863–1864 гг. царскі рэжым выявіў сваю перавагу ва ўсіх сферах ба­ра­ць­бы з по­ль­с­кім на­цы­я­на­ль­на-вызваленчым рухам – ваеннай, экана­міч­най, знеш­не­па­лі­тыч­най, на­ват ідэйнай. Ра­зам з тым асэнсаванне бе­ла­рус­кай шляхтай прычын трагічных для іх вы­ні­каў паў­с­тан­ня наблі­жа­ла яе да мясцовага жыцця, да свайго народа, яго мо­вы і ку­ль­ту­ры. У но­вых умо­вах у іх свядомасці лозунг самастойнай По­ль­ш­чы спа­лу­чаў­ся з ло­зун­гам самастойнай Беларусі. Невыпадкова К. Каліноў­с­кі ў сваіх «Лістах з-пад шы­бе­ні­цы», заклікаючы свой народ да далей­ша­га зма­ган­ня за волю, вы­каз­ваў­ся за ўтва­рэн­не самастойнага ўрада для Літ­вы (Беларусі).

Русіфікацыя краю праз абмежаванні вывучэння і выкарыстання по­ль­с­кай мо­вы ў дзяржаўных установах, развіццё рускай школы, ука­ра­нен­не рускай лі­та­ра­ту­ры, замену польскага чыноўніцтва рускім – усё гэ­та і іншае спрыяла ўма­ца­ван­ню расійскай дзяржаўнасці і далейшай інтэграцыяй беларускіх зямель у вялікарускую эканамічную і ку­ль­тур­ную супольнасць, што з’яў­ля­ла­ся найбольш істотным і прык­мет­ным наступствам шляхецкіх паў­с­тан­няў на Беларусі ў ХІХ ст.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Расійскі шлях эканамічнай і палітычнай мадэрнізацыі. Буржуазныя рэформы | Ідэалогія лібералізму, народніцкія і сацыял-дэмакратычныя плыні
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 529; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.013 сек.