Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Рэспубліка Беларусь і сусветнае супольніцтва. Яе адносіны з СНД і Расійскай Федэрацыяй

Распад СССР паклаў пачатак прынцыпова новаму этапу ў міжнародным жыцці Беларусі. Яе статус дзяржаўнай незалежнасці прызнаны міжнароднай супольнасцю: па стану на сярэдзіну 2001 г. Рэспубліка Беларусь прызнана 137 краінамі свету. У 1991–1995 гг. падпісана больш за 600 двухбаковых міждзяржаўных і міжурадавых дагавароў па пытаннях знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці. За гэты час рэспубліка стала паўнапраўным удзельнікам Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе. Далучыўшыся да Дагавора аб скарачэнні войскаў у Еўропе, яна выканала свае абавязацельствы аб ліквідацыі да ўстаноўленых памераў танкаў, баявых машын пяхоты і іншых агульнавайсковых узбраенняў. У 1992 г. рэспубліка вывела са сваёй тэрыторыі тактычную ядзерную зброю і адмовілася ад статуса ядзернай дзяржавы. У 1996 г. ядзерная зброя была выведзена за межы краіны поўнасцю.

У эканамічным супрацоўніцтве Рэспубліка Беларусь у 90-х гг. развівала перш за ўсё сувязі з краінамі СНД. 29 сакавіка 1996 г. быў падпісаны дагавор аб паглыбленні эканамічнай інтэграцыі з Расіяй, Казахстанам і Кыргыстанам (“саюз чатырох”); 2 красавіка 1996 г. – Дагавор аб Супольнасці суверэнных дзяржаў – Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, які забяспечыў грамадзянам абедзвюх краін роўныя правы ў атрыманні адукацыі, ахове здароўя, працаўладкаванні, аплаце працы, заканадаўстве і іншых галінах.

Сёння СНД знаходзіцца ў пошуку найбольш прымальных для ўсіх удзельнікаў прынцыпаў міждзяржаўнага супрацоўніцтва. Распрацаваны і прыняты шэраг дакументаў, у тым ліку Устаў СНД. Дзейнічае межпарламенцкае аб’яднанне. Адначасова развіваюцца двухбаковыя адносіны паміж дзяржавамі, якія ўтварыліся на месцы былога СССР. Цэнтрам СНД вызначаны г. Мінск.

Важным крокам у далейшым паглыбленні інтэграцыі стала падпісанне 2 красавіка 1997 г. у Маскве Дагавора аб саюзе Беларусі і Расіі, якім прадугледжваецца забеспячэнне ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі і Расіі, іх бяспекі, абароназдольнасці, узаемавыгаднага супрацоўніцтва з краінамі Еўропы і свету. 8 снежня 1999 г. у Маскве быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Па выкананню гэтага дагавору вядзецца работа і зараз.

З сярэдіны 90-х гг. Беларусь пачала актыўна развіваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з дзяржавамі далекага замежжа, ствараць сумесныя прадпрыемствы. Агульная колькасць іх складала ў 1992 г. – 116, у 1996 г. – каля адной тыс. фірм.

У 1997 г. асноўнымі гандлёвымі партнёрамі рэспублікі з’яўляліся: Расія – 55,7% ад агульнага аб’ёму таваразвароту, Украіна – 9,8%, Германія – 6%, Польшча – 3,2%, Літва – 2,2%, ЗША – 1,6%, Італія – 1,5%. Свой уклад у наладжванне эканамічнага супрацоўніцтва з замежнымі фірмамі ўносілі такія новыя для рэспублікі структуры, як Саюз прадпрымальнікаў, Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў, асацыяцыя дзелавога супрацоўніцтва “Гранат”, акцыянернае таварыства “Цэнтр ХХІ стагоддзя” і інш.

Рэспубліка Беларусь з’яўляецца ўдзельніцай шматлікіх сусветных арганізацый, што абавязвае ўносіць сродкі ў іх бюджэт. Напрыклад, у 1994 г. яны склалі: у міжнародныя фінансавыя органы – 4 млн. долараў, на ўтрыманне ААН і іншых міжнародных арганізацый – 11,8, на адкрыццё і ўтрыманне розных замежных устаноў – 10,1 млн. дол. Акрамя гэтага, рэспубліка часткова фінансавала арганізацыйнае і тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў – удзельніц СНД.

Аднак, ажыццяўляючы міжнародную дзейнасць, Беларусь сутыкнулася са шматлікімі цяжкасцямі, якія звязаны з эканамічным крызісам. Рэзкае абвастрэнне эканамічнага крызісу ў 1991–1996 гг. прывяло да значнага скарачэння экспартных магчымасцей рэспублікі, дэфіцыту валютных сродкаў. Развіццю новых форм супрацоўніцтва перашкаджаюць некампетэнтныя, бюракратычныя адносіны да справы, кансерватызм у кіраванні эканомікай. Ва ўзаемаадносінах прадпрыемстваў, якія маюць непасрэдныя дагаворы з замежнымі партнёрамі, усё яшчэ вялікую долю займае бартар.

Адным з напрамкаў міжнароднай дзейнасці Беларусі з’яўлялася вырашэнне праблемы экалагічнай бяспекі, звязанай з ліквідацыяй наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. На тэрыторыю рэспублікі прыпала 70% усяго радыёактыўнага забруджвання. У гэтай зоне апынулася трэцяя частка плошчы, на якой пражывала больш за 2,2 млн. чалавек.У крытычным стане апынуліся 20% лясоў, 73 рэспубліканскія і 162 мясцовыя заказнікі, 336 помнікаў прыроды. Сярод іх – Белавежская і Налібоцкая пушчы, Бярэзінскі і Прыпяцкі запаведнікі, Асвейскае возера і інш.

Нягледзячы на намаганні, зробленыя кіраўніцтвам краіны па пераадоленню наступстваў чарнобыльскай катастрофы, а таксама дапамогу ўрадавых арганізацый і грамадскасці замежных краін, праблема Чарнобыля па сённяшні дзень застаецца вострай. Наогул, пераадолець вынікі такой буйной тэхнагеннай катастрофы, як чарнобыльская, Беларусі магчыма толькі з дапамогай міжнароднага супольніцтва.

Такім чынам, месца Беларусі ў міжнародным супольніцтве вызначаецца яе знешнепалітычным курсам на стварэнне без’ядзернай зоны і ператварэннем у нейтральную дзяржаву, паглыбленнем і развіццём шматвектарнай знешняй палітыкі пры адначасовым умацаванні асобных эканамічных, палітычных і культурных зносін з Расіяй. Пераадольваючы крызісныя з’явы ў эканоміцы, Рэспубліка Беларусь прыкладае ўсе намаганні ў вырашэнні праблем чарнобыльскай трагедыі, якія хвалююць сусветнае грамадства.

Храналогія падзей

30 студзеня 1992 г. – Рэспубліка Беларусь прынята ў члены Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ).

Верасень 1992 г. – адкрыццё ў Мінску прадстаўніцтва ААН.

15 студзеня 1994 г. – афіцыйны візіт у Мінск Прэзідэнта ЗША Біла Клінтана.

2 красавіка 1996 г. – падпісанне Дагавора аб Супольнасці Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

2 красавіка 1997 г. – падпісанне Дагавора аб Саюзе Беларусі і Расіі.

8 снежня 1999 г. – падпісанне Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Пытанні для самаправеркі

1. Якія змены адбыліся ў становішчы Беларусі на міжнароднай арэне пасля распаду СССР?

2. Чым вызначаецца ўдзел Беларусі ў рэалізацыі палітыкі бяспекі і раззбраення?

3. На якіх прынцыпах грунтуецца знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе?

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Асноўная | Пошукі шляхоў выпрацоўкі эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 532; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.016 сек.