Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пошукі шляхоў выпрацоўкі эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь

Адлік часу эканамічных рэформаў у Беларусі пачаўся з 13 кастрычніка 1990 г., калі Вярхоўны Савет БССР па рашэнню саюзнага кіраўніцтва прыняў урадавую праграму пераходу да рыначнай эканомікі, у якой было аб’яўлена аб будаўніцтве нацыянальнай самастойнай эканомікі.

Пасля дэнансацыі саюзнага дагавору і ўтварэння СНД (1991 г.) унітарная гаспадарка былога СССР ператварылася ў міжнародную эканамічную сістэму. Гэты факт патрабаваў новых падыходаў ва ўзаемаадносінах паміж былымі рэспублікамі ў сферы грашова-крэдытнай, гандлёвай і мытнай палітыкі. Вярхоўны Савет прыняў шэраг законаў, накіраваных на рэфармаванне эканомікі. Сярод іх – аб уласнасці, аб Нацыянальным банку і банкаўскай дзейнасці, Мытны кодэкс, аб прадпрымальніцтве, аб дзяржпрадпрыемствах, аб праве ўласнасці на зямлю, аб раздзяржаўленні і прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці, аб эканамічнай неплацёжаздольнасці і банкруцтве і інш. Законы павінны былі стварыць базу для сацыяльна-эканамічнага суверэнітэту і спрыяць стабілізацыі. Аднак рэальнымі вынікамі сталі эканамічны крызіс, крах крэдытна-фінансавай сістэмы, імклівы рост інфляцыі і катастрафічнае зніжэнне ўзроўню жыцця насельніцтва Беларусі. На крызісныя з’явы ў эканоміцы негатыўна паўплывалі разрыў гаспадарчых сувязей, пашырэнне абавязку па пастаўках прадукцыі з другіх рэспублік. Асабліва вострае становішча склалася з пастаўкамі ў рэспубліку сыравіны, матэрыялаў, машын і абсталявання, камплектуючых вырабаў.

З 1992 г. рыначныя рэформы ўступілі ў новую фазу. Іх сутнасць зводзілася да лібералізацыі цэн і ўвядзення механізма свабоднай канкурэнтнасці прадпрыемстваў. Але стымулюючага ўздзеяння на эканоміку Беларусі і іншых дзяржаў СНД гэта не аказала, таму што надзеі на дапамогу Захаду не мелі пад сабой ніякай асновы і эканамічныя паказчыкі працягвалі пагаршацца. Вынікі працы народнай гаспадаркі ў 1992 г. сведчылі аб тым, што нацыянальны даход рэспублікі ў параўнанні з 1991 г. скараціўся на 11%, вытворчасць прамысловай прадукцыі – на 9,4%, сельскагаспадарчай – на 6%; знешнегандлёвы абарот склаў 1,8 млрд. долараў ЗША і зменшыўся ў параўнанні з папярэднім напалову.

Не вызначыўшы самастойнай эканамічнай палітыкі, працягваючы выкарыстоўваць рубель у якасці плацёжнага сродку, рэспубліка трапіла ў поўную залежнасць ад эканамічнай сітуацыі ў Расійскай Федэрацыі. Паміж краінамі СНД узнік востры міждзяржаўны плацёжны крызіс.

Правядзенне рэформ у 1992–1994 гг. дазволіла стварыць у Беларусі неабходны мінімум рыначных інстытутаў, нарматыўна-прававых дакументаў, пераўтварыць сістэму дзяржаўнага кіраўніцтва эканомікай у новую сістэму з рыначнымі рэгулятарамі. Зроблены практычныя крокі па павышэнні адкрытасці эканомікі, лібералізацыі гаспадарчых сувязей, рэфарміраванні адносін уласнасці. Паступова мяняліся сацыяльна-псіхалагічныя ўстаноўкі суб’ектаў гаспадарання, іх экана-мічныя паводзіны. Разам з тым рыначныя пераўтварэнні ў Беларусі адбываліся супярэчліва і непаслядоўна. Гэта звязана з навізной і маштабнасцю задач пераходу ад планавай сацыялістычнай эканомікі да капіталістычнай рыначнага тыпу, а таксама з інерцыйнасцю эканамічных працэсаў, немагчымасцю стварэння новага эканамічнага базісу за кароткі час. Для пераадолення крызісных з’яў і недахопаў, а таксама вызначэння перспектыўных задач у правядзенні рыначных рэформ былі распрацаваны “Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996–2000 гг.”, прынятыя першым Усебеларускім народным сходам у кастрычніку 1996 г.

Правядзенне эканамічнай палітыкі ў Беларусі мае свае асаблівасці. Да іх адносяцца:

– па-першае, кіраўніцтва дзяржавы ўзяло за аснову сацыяльна арыентаваную мадэль рыначнай эканомікі. Для яе характэрны плюралізм форм уласнасці, больш шырокі ўдзел дзяржавы ў рэгуляванні эканомікі, задавальненне сацыяльных запатрабаванняў у галіне адукацыі, аховы здароўя, культуры;

– па-другое, прыпынена стыхійная прыватызацыя і стварэнне буйных прыватных капіталаў;

– па-трэцяе, дзяржава адмовілася ад куплі-продажу зямель сельскагаспадарчага прызначэння, ад дэмантажу буйной калгасна-саўгаснай вытворчасці і замены яе сялянскай (фермерскай) гаспадаркай.

На першым этапе рыначных рэформ Беларусь узаемадзейнічала з краінамі СНД у новай эканамічнай прасторы, захоўвала максімальную прысутнасць беларускіх прадпрыемстваў на расійскім рынку і ў той жа час праводзіла палітыку, якая б заахвочвала вытворцаў шукаць новых партнёраў. Павелічэнне экспартнага патэнцыялу рэспублікі застаецца вельмі сур’ёзнай і цяжкавырашальнай праблемай, якая патрабуе часу, структурнай перабудовы эканомікі, вялікіх матэрыяльных і фінансавых рэсурсаў, патэрналісцкай палітыкі з боку дзяржавы. Аднак недахопы энергетычных рэсурсаў, слабая сыравінная база, няпоўная структурная перабудова эканомікі і недахопы ў правядзенні канверсіі, нізкая якасць айчыннай прадукцыі, неплацяжы, зніжэнне пакупніцкай здольнасці насельніцтва, недахопы ў дзяржаўным рэгуляванні эканомікі, безініцыятыўнасць гаспадарчых кіраўнікоў замаруджваюць сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны.

Шляхі да эфектыўнай рыначнай эканомікі вядомыя, яны выпрабаваныя многімі замежнымі краінамі і прынеслі станоўчыя вынікі. У іх аснове правядзенне прыватызацыі, фарміраванне слоя ўласнікаў, стварэнне стабільнай нацыянальнай фінансавай інфраструктуры, інтэграцыя ў сусветную эканоміку, стварэнне заканадаўчай базы лібераліза-цыі эканамічных адносін.

Другі Усебеларускі народны сход прыняў праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001–2005 гг.

Такім чынам, на Беларусі ў 90-я гг. не ўдалося пераадолець негатыўныя тэндэнцыі ў эканамічным развіцці. Патрабуецца навукова абгрунтаваная, эфектыўная эканамічная канцэпцыя і праграма выхаду краіны з крызісу, якая забяспечыць развіццё прадукцыйных сіл, росквіт Айчыны, павышэнне ўзроўню жыцця беларускага народа.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Гаспадарчы разлік – метад гаспадарання, пры якім даходы, якія атрымлівае прадпрыемства ад рэалізацыі сваёй прадукцыі, пакрываюць яго выдаткі ад вытворчасці гэтай прадукцыі.

Прыватызацыя – раздзяржаўленне, пераход маёмасці з дзяржаўнай уласнасці ў прыватную або акцыянерную.

Самафінансаванне – метад гаспадарання, пры якім прадпрыемства не атрымлівае фінансавых сродкаў з дзяржбюджэту, а зарабляе грошы само за кошт сваёй вытворчасці і рэалізацыі яе вырабаў.

Інфляцыя – абясцэньванне грошай у выніку выпуску іх у абарот без забеспячэння неабходнай колькасці тавараў, зніжэнне пакупной здольнасці грошай.

Інтэграцыя – працэс і вынік узаемасувязі, узаемадзеяння, збліжэння і аб’яднання ў адзінае цэлае якіх-небудзь частак, элементаў, у прыватнасці краін і іх эканомік, сацыяльных і палітычных структур, партый, арганізацый і г.д.

Храналогія падзей

2 красавіка 1991 г. – павышэнне рознічных цэн на харчовыя і прамысловыя тавары і паслугі.

25 жніўня 1991 г. – прыняцце пастановы “Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР”.

Студзень 1992 г. – пераход да свабодных рознічных цэн (т.зв. лібералізацыі цэн) на тавары і паслугі вытворча-тэхнічнага вызначэння.

Май 1992 г. – увядзенне ў абарачэнне разліковых білетаў Нацыянальнага банка РБ.

Студзень 1993 г. – уведзены ў дзеянне Закон РБ “Аб раздзяржаўленні і прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь”.

Пытанні для самаправеркі

1. Чаму эканамічныя рэформы 1992–1994 гг. у Беларусі пацярпелі правал?

2. Назавіце асноўныя напрамкі рыначных рэформ у Беларусі, якія пачалі правадзіцца пасля прэзідэнцкіх выбараў 1994 г.

3. Якія асноўныя рысы рыначнай эканомікі вы маглі б назваць?

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Рэспубліка Беларусь і сусветнае супольніцтва. Яе адносіны з СНД і Расійскай Федэрацыяй | Культурнае і духоўнае жыццё Рэспублікі Беларусь
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 496; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.013 сек.