Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Шумер і Акад




Першыя звесткі аб існаванні бібліятэк у Старажытным свеце адносяцца да часоў росквіту культур народаў Двухрэчча, якія калісьці жылі на тэрыторыі сучаснага Ірака, а менавіта да часоў існавання дзяржаваў ШУМЕР і АКАД. Падчас першых раскопак на тэрыторыі гэтых дзяржаў, на берагах ракі Еўфрат, якія пачаліся яшчэ ў сярэдзіне ХІХ ст., было знойдзена мноства гліняных таблічак з ананімнымі творамі, гэта – старажытныя карты, літаратурныя тэксты, работы па матэматыцы, сельскай гаспадарцы і іншых галінах ведаў. Старажытныя тэксты былі напісаны на прамавугольных плітках памерам ад 2,4х2 да 37х22 см і таўшчынёй 2,5 см. Датуюцца яны прыкладна 3000 г. да н.ч.

Адно са старажытных кнігасховішчаў было знойдзена сярод развалінаў Сіпара. Паблізу храма была выяўлена асобая пабудова, у якой у спецыяльным пакоі размяшчалася, як мяркуецца, бібліятэка. У ёй налічвалася звыш 50 тысяч таблічак з гліны, якія змяшчалі рэлігійныя і дыдактычныя творы, падручнікі па вершаскладанні, трактаты. Мяркуецца, што гэта была бібліятэка пры школе храма.

Ёсць звесткі пра вялікую бібліятэку, заснаваную царом старажытнага Акада Сарагонам І (каля 2750 г. да н.ч.) у горадзе Акадзе. Бібліятэка цара, якая некаторымі даследчыкамі лічыцца самай ранняй буйнай бібліятэкай Азіі, быццам бы мела каталог, у якім змяшчаліся ўказанні чытачу як ён можа атрымаць неабходную яму кнігу. Існавала багацейшая бібліятэка ў горадзе Кіш, займаўшая 20 пакояў.

Звыш 54 тысяч гліняных таблічак з рэлігійнымі тэкстамі былі знойдзены ў храме бога Энлія ў Ніпуры. Яны датуюцца прыкладна 1700 г. да н. э. Ніпурская бібліятэка размяшчалася ў 62 (або 80) адведзеных для яе памяшканнях. У Лагашы знойдзена больш за 20 тыс. сістэматызаваных па змесце таблічак. Збор тэкстаў з бібліятэкі ў Шурупаку дазволіў вучоным скласці і выдаць спіс архаічных клінапісных знакаў. Знойдзеныя таблічкі сведчаць пра тое, што ўжо тады прымянялася сістэматызацыя бібліятэчных фондаў. Былі і таблічкі, якія ўяўлялі сабой своеасаблівыя каталогі з паметкамі аб страце тэкстаў. У гарадах Шумера існавалі школы пісцоў, якія называліся “дамамі таблічак”.

Найбольш старажытныя пісьмовыя тэксты Месапатаміі (2900–2500 гг. да н. ч.) напісаны на шумерскай мове. Сярод іх і так званы “царскі спісак” – спіс уладароў Шумера, у якім упамінаецца імя Гільгамеша. Эпас пра Гільгамеша лічыцца старажытнейшым творам старажытнай паэзіі, першым старажытным эпасам.

Бібліятэкі Шумера валодалі мастацтвам захоўвання тэкстаў. Гліняныя таблічкі змяшчалі ў закрытыя гліняныя чаны, драўляныя скрынкі або плеценыя кашы, на іх навешваліся этыкеткі аб змесце і характары тэксту.

Такім чынам, першыя бібліятэкі ўзніклі як зборы разнастайных дзяржаўных, гаспадарчых і іншых дакументаў. Іх можна лічыць і архівамі і бібліятэкамі. Узнікненне такой установы было абумоўлена:

– высокім узроўнем шумерскай культуры, калі чалавек пачаў адчуваць патрэбнасць у самапазнанні, у адчуванні сваіх сувязей з Зямлёй, зямным жыццём;

– з’яўленнем патрэбнасці не толькі ў перадачы паведамленняў у выглядзе пісьма, але і ў захаванні саміх дакументаў, якія змяшчалі гэтыя паведамленні;

– узнікненні патрэбнасці пакідаць своеасаблівыя помнікі, якія апавядалі пра падзеі ў пісьмовай форме. Аднак гэта была яшчэ не памяць пра час і “часавая памяць”, і тым болей, яшчэ не адносіны да свету з пазіцый гісторыі. У Шумеры і Акадзе бібліятэкі, як мяркуецца, існавалі пры храмах, пры школах храмаў.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 466; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.