Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Правовой режим линейных объектов 3 страница




4. Рэлігія не толька аб’ядноўвае людзей з творцам, яна не толькі ўцеха і вышэйшая асалода для сэрца знясіленых пад цяжарам няшчасця і чалавечых заган, але і шчыт супраць варожых грамадству яго членаў, яна краевугольны камень, на якім абапіраюцца мараль і тленнае шчасце.

5. Рэлігіі і маралі варожыя: абыякавасць да ўшанавання Бога, непавага да месцаў яго ўшанавання, распаўсюджванне поглядаў, якія падрываюсь асновы рэлігіі, распуста і адступленне ад звычаяў, усялякага роду празмернасці.

6. Маральная распушчанасць, празмернасці і раскоша ў задавальненні жыццёвых патрэб, што прыводзяць да жудасных вынікаў, нараджаюць агіду да шлюбу, якая вельмі часта назіраецца сёння. Праз гэта псуюцца дарэшты не толькі пачцівасць, мараль, не толькі церпіць ад гэтага рэлігія, але, что вынікае адсюль, церпіць увесі люд, які ўсё больш прыкметна робіцца слабейшым, бяднейшым, становіцца няздатным як трэба працаваць для дабра краю, а значыць, і для дабра кожнага паасобку.

7. Ашчаднасць з’яўляецца маткай выгоды, парадку і багацця, словам, дамашняга і грамадскага шчасця, з’яўляецца рысай сапраўднага грамадзяніна, бо яна вядзе да прыстойнага карыстання дастаткамі, якімі трэба дзяліцца і з іншымі, яна працівіцца ўсякім празмернасцям і раскошы – самай галоўнай прычыне дэмаралізацыі. /.../

8. Той, хто прысвячае сваю працу – фізічную ці разумовую – свайму краю, усё робіць для яго дабра, з’яўляецца адначасова карысным грамадству чалавекам і паважаным грамадзянінам. Адсюль вынікае, что гэтак жа, як да выревызнання заўсёды павінна быць цярпімасць да працоўнага класа – рамеснікаў ці прадстаўнікоў любой іншай працы: трэба быць нецярпімымі толькі да гультаёў, якіх мы павінны схіляць да працы.

9. Асвета краю – найважнейшая спружына яго шчасця. /.../

12. Мала гаварцыь пра станоўчыя якасці чалавека і вучыць ім; трэба самому даваць ва ўсім прыклад у паводзінах. Бо ніхто так не схіляе да ліхога людскія сэрцы і розум, як ліхія ўчынкі тых, хто воляй лёсу закліканы вучыць просты люд і паляпшаць разбэшчаны свет, хто на словах прапаведуе дабрачыннасць, а ў жыцці заграз у распусце” (Чачот Я. Пра будучае прызначенне таварыства... // Философская мысль Беларуси. Минск, 2004. С. 267-268).

12. Какие недостатки европейского общества критикует И. Абдиралович?

“Чым слабей разьвіта духовасьць чалавека, тым большую вагу набірае форма: звычай, догмат, дактрына, незразумелы лёзунг. Добра ведама сіла абычаёвага права ў сялянскіх масах, фанатычная рэлігійнасьць у цёмных малаасьвечаных народаў, іх прыхільнасьць да паемных рэлігійных формулаў у незразумелай мове. На нашых вачох вырастала дзіўная сіла палітычных лёзунгаў, так сама незразумелых, а часам і пазбаўленых зьместу, характару, як самага рэакцыйнага, так і ульра-радыкальнага, якія маса сустрачала дружнымі воплескамі.

/.../

І вось большасць эўрапэйскага грамадзянства набывае ідэялёгію, якую можна назваць духовым мяшчанствам. Яно ня лічыцца са зьменнасьцю, вечнай цякучасьцю жыцця; вечная патрэба зьмяняцца, шукаць новага – надта марудная і клапатлівая праца. Адсюль выплывае прыхільнасьць да рознага роду аўторытэтаў, пашана да пісаных законаў і констытуцыяў, зацьверджаньне доктрын, ўустаноўленай моралі; паважаньне сваіх і чужых “цьвердых” перакананьняў, здольнасьці чалавека пасьвяціць ім сваё жыццё, не гледзячы на тое, ці адпавядаюць яны яго ўнутранаму перакананьню, ці не: ўсё гэта ня робіць клопату ў кожным выпадку думаць, як трэба рабіць, і зьвяртацца да ўласнага сумленьня.

Культура духовага мяшчанства выгадавала дзьве сапраўдныя сілы: моду і дысцыпліну. Мода моцна трымае жыцьцё ў сваёй уладзе: яе дыктатура пачынаеец ад выгляду вопраткі і канчаецца на перакананьнях чалавека. Мода прымушае яго подпарадкавацца яе ўказам, угрунтаваўшыся ў самым сэрцы чалавека. Ён пачынае сароміцца свае вопраткі папярэдняга сэзону, баіцца паказацца адсталым у сваіх перакананьнях: рэлігійных, палітычных, філёзофскіх. /.../

Калі не памагае мода, на сцэну выплывае дысцыпліна. Апошняя павінна бараніць выпрацаваныя ідэалы, берагчы істнуючыя падставы жыцьця. Дысцыпліна, вельмі паважаная праз грамадзянства, гэта – здольнасьць пераламаць сябе і маўчаць, прымаючы тое, проці чаго дух пратэстуе, з чым сумленьне не згаджаецца. Дысцыпліна пранікае ўсе куткі жыцьця; яна бывае рэлігійная, грамадзянская, партыйная, моральная, навуковая; ў кожным разе забараняе чалавеку рабіць па яго ўласнаму сумленьню, а толькі па выпрацаванай форме. Гэта – ланцугі, каторымі сьвядома апутаны чалавек, каб ён сядзеў ціха і ня рыпаўся.

Здавальненьне існуючым і самбой асабліва характэрызуе духовае мяшчанства, адсюль выплывае інэрцыя і непатрэба ў зьмене старога новым. Заўсёды самае імкненьне да такой зьмены разглядаецца як праступак, годны кары. Ад духовага мяшчанства не ратуе ні нацыянальнасьць, ні рэлігія, ні кляса, ні партія, ні прафесія” (Абдзіраловіч І. Адвечным шляхам // Философская мысль Беларуси. Минск, 2004. С. 333-334).

 

10.3 ВОПРОСЫ ДЛЯ САМОКОНТРОЛЯ

 

1. Какое мировоззрение господствовало у древних славян в дохристианскую эпоху?

2. Назовите основные этапы становления философской мысли Беларуси.

3. Каковы особенности становления философского знания в Беларуси в эпоху Киевской Руси?

4. Почему философская мысль в Беларуси имеет ярко выраженный нравственный характер?

5. Как проявлялась в эпоху Возрождения взаимосвязь культурной истории Европы и Беларуси?

6. В чем специфика отечественной философской мысли эпохи Возрождения?

7. Какие течения противоборствовали в реформационном движении в Беларуси?

8. В чем актуальность социально-правовых взглядов Ф. Скорины, С. Будного, А. Волана и Л. Сапеги?

9. Какая религиозная и социокультурная ситуация сложилась в Беларуси после Люблинской и Брестской уний?

10. Какие идеи характеризуют философию белорусского Предпросвещения?

11. Каковы основные особенности белорусского Просвещения?

12. Как понимает свободу Г. Конисский?

13. Какова роль западнорусизма в развитии социально-философской мысли Беларуси?

14. Почему в конце XIX – начале ХХ века проблема белорусского языка стала проблемой национальной жизни?

15. Какие идеи определяли развитие отечественной философии в ХХ веке?




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2017-02-01; Просмотров: 96; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.