Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Абрамовіч

АБРАМОВІЧ

Антон Іванавіч (каля 1811 —пасля 1854)

Піяніст, кампазітар, педагог. Нарадзіўся ў Віцебскім павеце. Музыцы вучыўся ў бацькі. У канцы 1832 пераехаў у Пецяр-бург, дзе ў хуткім часе заваяваў прызнанне як таленавіты выканаўца і высокапрафесій-ны фартэпіянны педагог. Яго метад наву-чання ігры на фартэпіяна карыстаўся ў Пе-цярбургу вялікай папулярнасцю, i многія з яго навучэнцаў дасягнулі значных поспе-хаў. У 1846 A. зрабіў спробу абагульніць свой педагагічны вопыт i распачаў работу над вучэбным дапаможнікам для піяністаў-педагогаў «Школа для фартэпіяна». Побач з педагагічнай А. актыўна займаўся кан-цэртнай дзейнасцю, якая атрымала выдат-ную ацэнку пецярбургскіх музычных кры-тыкаў. Ён напісаў каля 50 фартэпіянных i вакальных твораў, сярод якіх фантазіі, ва-рыяцыі, паланезы, вальсы, мазуркі, мар-шы, рамансы, апрацоўкі беларускіх народ­ных песень i інш. Асобнае месца ў творчай спадчыне А. займае фартэпіянная паэма «Беларускае вяселле», дзе ўпершыню ў ас-нову твора прафесійнага кампазітара пак-ладзены сюжэт вясельнага абраду. Гэты яс-кравы, каларытны твор не страціў свайго гісторыка-этнаграфічнага i мастацкага зна-чэння i да нашага часу.

Літ:. Ахвердава А. Пачынальнікі бела-рускага піянізму // Мастацтва Беларусі. 1985. №2; М а л ь д з i с АЛ. Падарожжа ў XIX стагод-дзе. Мн„ 1969.

 

Марыян Станіслаў (25.3.1871—7.1.1925)

Рэвалкшыянер-народнік, дзеяч культуры Беларусі i Польшчы. Нарадзіўся ў г. Цвер. Скончыўшы гімназію ў Маскве, у 1888 паступіў на матэматычны факультэт Мас-коўскага універсітэта. Яшчэ ў час вучобы ў гімназіі А. пазнаёміўся з сацыялістычным рухам, а ва універсітэце знаходзіўся пад уп-лывам ідэалогіі «Народнай волі» i партыі «Пралетарыят». 3 1888 член студэнцкай ар- ганізацыі «Гурток польскі», быў дэлегатам гэтай арганізацыі на з'езд Саюза польскай моладзі ў Варшаве ў 1889. За ўдзел у сту-дэнцкіх хваляваннях 9.3.1890 арыштаваны разам з Н.Чарноцкім, Ядвігіным Ш. i інш. i зняволены ў Маскоўскую турму Бутыркі. У турме прыняў удзел у заснаванні Перша-га беларускага гуртка моладзі ў Маскве, мэтамі якога было «якім бы то ні было спосабам — легальным ці нелегальным — стварыць Беларускае друкаванае слова», «пад час летніх вакацый ісці ў Беларускі народ, будзіць i пашыраць паміж яго нацы-янальную свядомасць». Пасля адбыцця ту-рэмнага зняволення выехаў за мяжу, дзе у розных універсітэтах вывучаў філасофію, наладжваў цесныя кантакты з польскай са-цыялістычнай эміграцыяй, прымаў удзел у выданні ў Парыжы зборніка («Пабудка»). Неаднаразова прыязджаў ва Усх. Прусію, дзе друкаваў агітацыйную літаратуру, а по-тым перапраўляў яе ў Расію. Праз Чарноц-кага ён атрымаў у Маскве слуцкі варыянт перакладу на беларускую мову польскай агітацыйнай брашуры «Бацька Шыман». У 1892 A. выдаў у Тыльзіце (Усх. Прусія) гэту брашуру пад назвай «Дзядзька Антон». У 1892 ён арыштаваны ў Варшаве за распаў-сюджванне пракламацый. Пасля двухгадо-вага зняволення ў Варшаўскай цытадэлі асуджаны на 3 гады зняволення ў пецяр-бургскай турме «Крыжы» i на 6 гадоў пася-лення ў Сібіры. А. быў адным з трох вяз-няў, якія пасля смерці цара Аляксандра III адмовіліся прысягаць на вернасць яго на-следніку Мікалаю II. Пасля адбыцця ссылкі з 1902 жыў на Каўказе, потым пад Харка-

 

 

вам. Па хадайніцтве Пецярбургскай АН яму было дазволена жыць у Пецярбургу, дзе ён працаваў кіраўніком рабочай біблія-тэкі «Труд». Пасля ліквідацыі бібліятэкі ў 1908 пераехаў у Вільню, потым у Варшаву, дзе працаваў да 1915 ва Упраўленні чыгу-нак. За ўдзел у арганізацыі Народнага уні-версітэта ў Варшаве зноў арыштаваны. У час незалежнасці Польшчы працаваў у ар-хівах Варшавы, быў членам Таварыства бы­лых палітычных вязняў. Меў вялікую біблія-тэку, у якой былі рэдкія беларускія вы-данні. Веды па беларускай мове ўдаска-нальваў на Навагрудчыне, быў знаёмы з Федароўскім. Пасмяротна (1930) узнага-роджаны Крыжам Незалежнасці.

Літ. Скалабан В. Працяг гісторыі з «Дзядзькам Антонам» // Полымя. 1988. №2;
Gzar nocki N. Przyczynki do historii PPS // Księga pamiątkowa PPS. Warszawa, 1923;
Turonek J. Wokół genezy Dziadźki Antona // Slavia orientalis. 1983. №3. М.А.Сакалоеа.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Абламовічы | АБУХОВІЧ. Пісьменнік, выдавец, староста лідскі, ваявода мінскі (1593) i смаленскі (1596)
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 607; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.