Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Астрожскі

АСТРАВІЦКІ

Павел Каспаравіч

Грамадскі, палітычны і дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага 16 ст. Паходзіў з шляхты Ашмянскага пав. Звестак пра да­ ты нараджэння i смерці не захавалася. У 1563 уваходзіў у склад дэлегацыі Віленскага сойма на Варшаўскі сойм для перагавораў аб уніі Вялікага княства Літоўскага i Kapaлеўства Польскага. У 1566 вялікі князь Жыгімонт II Аўгуст прызначыў яго мар-
шалкам Ашмянскага пав., потым суддзёй віленскім. Пазней служыў у ваяводы віленскага М.Радзівіла, перакананага прыхільніка кальвінізму, актыўнага дзеяча Рэфармаідыі. Гэта дае падставу меркаваць, что A. падзяляў погляды рэфарматараў i быў прыхільнікам кальвінізму. Добра знаёмы з судовай практыкай i яе патрэбамі, ён бачыў недасканаласць тагачаснага заканадаўства, устарэлыя элементы Статута Вялікага княства Літоўскага 1529, ix неадпаведнасць узроўню развіцця грамадскіх адносін. Таму
ахвотна прыняў прапанову ўдзельнічаць у дапрацоўцы Статута, які быў выдадзены ў 1566. Паводле рашэнняў Віленскага сойме 1551 праект Статута выпрацоўваўся камісіяй з 5 членаў каталіцкага i 5 членаў праваслаўнага веравызнання. Сойм зацвердзіў А. членам Статутнай камісіі каталіцкага ве­
равызнання. Як дасведчаны судовы практык i актыўны ўдзельнік шляхецкага руху сярэдзіны 16 ст. праводзіў ідэі суверэннасці Вялікага княства Літоўскага, умацавання яго дзяржаўнасці i рэфармавання грамадства ў інтарэсах шляхты. Г.В.Дзербіна.

 

Кансшщш (Васшь

(1527—21.3.1608)

Палітычны i культурны дзеяч Украіны. Беларусі, Вялікага княства Літоўскага.^На-радзіўся ў родавым маёнтку Дубна "(Ва-лынь) у сям'і старажытнага княжацкага ро­ду, які паходзіў ад князёў тураўскіх.7 Яго бацька Канстанцін Іванавіч — найвышэй-шы гетман Вялікага княства Літоўскага. славуты пераможца ў Аршанскай (1514) i Камянецкай (1527) бітвах, адзін з найбуй-нейшых магнатаў княства. Меў маёнткі на Валыні. на Беларусі ў Мінскім. Мазырскім, Новагародскім паветах i ў інш. землях. Прыхільнік праваслаўя, фундатар храмаў у Навагрудку, Смалявічах, Тураве, удзельнік дыпламатычных перагавораў з суседнімі дзяржавамі. Маці — княгіня Аляксандра Слуцкаяi А. атрымаў добрую хатнюю аду-кацыю, з 1540-х гадоў выконваў розныя гаспадарскія даручэнні («службы»), з 1550 — староста ўладзімірскі, маршалак валынскай шляхтьцз 1559 i да канца жыцця — кіеўскі ваявода. Значна памножыў уладанні, што атрымаў у спадчыну. Паводле некаторых звестак, у 1603 яму належала 59 гарадоў i мястэчак, 857 вёсак, 111 фальваркаў — амаль 1/3 частка Валыні, землі ў Кіеўскім, Падольскім, Рускім ваяводствах, у Белару-сі, Малой Польшчы.

Як i большасць самых уплывовых маг-натаў Вялікага княства Літоўскага, А. быў

 

 

праціўнікам Люблінскай уніі, асцерагаўся непажаданых змен у статусе i прывілеях буйных землеўласнікаў, хоць выступаў за пашырэнне палітычных i гандлёвых сувя-зей з Польшчай, Рускай i інш. дзяржавамі, асабліва са славянскімі. У канцы 1580-х га-доў, у перыяд чарговага міжкаралеўя, пад-трымліваў планы перадачы велікакняжац-кага прастолу ў Вільні расійскаму цару Фё-дару. Магнаты Вялікага княства Літоўскага, а таксама ўкраінскіх зямель, што лічыліся ў складзе Польшчы, разлічвалі такім чынам умацаваиь свае пазіцыі ў Рэчы Паспалітай. Ён прымаў у Астрозе пасланцаў Барыса Га-дунова, перапісваўся з ім, падкрэсліваючы сваё імкненне актыўна процістаяць ката-ліцкай экспансіі. Агульная палітычная пра-грама А. была даволі памяркоўнай, бо са-цыяльна-палітычны лад Рэчы Паспалітай задавальняў у цэлым прывілеяваныя слаі грамадства. А. дамагаўся пашырэння аўта-номіі для беларускіх i ўкраінскіх зямель, стварэння еўрапейскай антытурэцкай лігі, распрацоўваў свой праект рэлігійнай уніі на аснове адноснай незалежнасці права-слаўнай царквы з кананічным зацвярджэн-нем яе на праваслаўным саборы. Незадаво-лены тайнай дзейнасцю праваслаўных епіс-капаў, якія падтрымлівалі рымска-каталіц-кія планы уніі, i рэлігійнай палітыкай вяр-хоўнай улады, перайшоў у антыуніяцкую апазіцыю.ІА. — адзін з асноўных свецкіх арганізатараў i апекуноў Берасцейскага праваслаўнага сабора 1596, які катэгарычна асуджаў царкоўную унію. Праваслаўны са-бор адбыўся адначасова з уніяцкім, нарады праходзілі ў Бярэсці ва ўласнай камянійы А. У 1599 ён падтрымаў канфедэрацыю (палітычны саюз) праваслаўных i рэфарма-тараў, якая пракламавала мір i згоду паміж абедзвюма канфесіямі i сумесныя дзеянні ў абарону рэлігійнай талерантнасці. А. пры-кметна адрозніваўся ад многіх магнатаў Рэ­чы Паспалітай шырынёй i нестандартнас-цю сваіх поглядаў, верацярпімасцю. У яго акружэнні было заўсёды шмат прадстаўні-коў розных канфесій, пісьменнікаў, педа-гогаў, слуг. Здаецца, што i ў прыватным жыцці ён аддаваў большую ўвагу сацыяль-на-эканамічным i сацыяльна-палітычным аспектам шлюбных сувязей. Яго жонка, дачка кракаўскага кашталяна Соф'я Тар-ноўская, была каталічкай, як i сын Януш, дочкі выйшлі замуж за пратэстантаў з вель-мі высокіх i ўплывовых колаў (Крыштоф Радзівіл, Януш Кішка). Палітычны i рэлі-

гійны прагматызм А., яго актыўная куль-турна-асветніцкая дзейнасць не перашка-джалі прьііМаць самыя жорсткія захады ў тых выпадках, калі пад пагрозай аказваліся яго ўласныя інтарэсы. Украінскія ўладанні А. знаходзіліся ў асабліва важных ваенна-стратэгічных рэгіёнах Рэчы Паспалітай. Значнае войска, якое ён выстаўляў у час ваеннага ліхалецця, выкарыстоўвалася не толькі для абароны паўднёвых рубяжоў дзяржавы ад турэцка-татарскіх нашэсцяў, але i для задушэння небяспечных сацыяль-ных рухаў, казацкіх паўстанняў К.Касін-скага, С.Налівайкі.

Пад апекай А. ў яго родавым маёнтку Астрог у сярэдзіне 1570-х гадоў узнікла першая на Украіне школа вышэйшага ўзроўню — славяна-грэка-лацінская кале-гія. т.зв. Астрожская акадэмія, друкарня, заснаваная ў 1578 Іванам Фёдоровым, сфар-міравалася ўстойлівае згуртаванне пісьмен-нікаў, літаратараў, настаўнікаў, навукоўцаў, што ператварылі Астрог у буйны культур-на-асветніцкі цэнтр. Астрожскае згуртаван­не шмат у чым нагадвала падобныя куль-турна-асветніцкія цэнтры, якія раней уз-ніклі на Беларусі (князёў Алелькавічаў у Слуцку, Радзівілаў у Брэсце i Нясвіжы, Кі-шак у Лоску).[У дзейнасці А. выразна ад-люстраваліся беларуска-ўкраінскія культур-ныя, a ў пэўным сэнсе i рэлігійна-палітыч-ныя сувязі. Дзеячы культуры з Астрога аб-меньваліся выданнямі i нават выконвалі за­казы беларускіх брацтваў, дапамагалі арга-нізоўваць i ўдасканальваць школьныя спра­вы, падтрымлівалі соймавыя i інш. грамад-ска-палітычныя акцыі, накіраваныя суп-раць дыскрымінацыі праваслаўнага насель-ніцтва Украіны i Беларусі. Сярод найбольш прыкметных удзельнікаў Астрожскага куль-турна-асветніцкага цэнтра былі беларускі шляхціц, празаік i паэт Андрэй Рымша, дзяк мясцовай школы Ц.М.Аніч, выдатны дыпламат, пісар Вялікага княства Літоўска-га Міхаіл Гарабурда, малады «словаліцец» з Заблудава Грынь Івановіч (адліваў шрыфты Фёдараву i віленскім друкарам Мамонічам). Нейкім чынам у Астрогу апынуліся i дру-карскія матэрыялы Пятра Мсціслаўца (не выключана, што i сам ён працаваў там у апошнія гады свайго жыцця). У Астрогу выдадзены першыя друкаваныя школьныя дапаможнікі, якія сталі важнай крыніцай больш позніх шматлікіх выданняў «Азбук» i «Буквароў», надрукаваных у Вільні, Еўі, Куцейне. Галоўнай рэлігійна-ідэалагічнай

 

 

акцыяй Астрожскага згуртавання была пад-рыхтоўка i выданне ў 1581 першай ва Ус-ходняй Еўропе поўнай Бібліі, у падрыхтоў-цы тэкстаў якой выкарыстоўваліся i кнігі Ф.Скарыны. А. падтрымліваў немалымі фундушамі ўкраінскія i некаторыя беларус-кія праваслаўныя нэрквы, заснаваў школы ў Слуцку, Тураве i інш. месцах, меў бага-тую бібліятэку, цікавіўся выяўленчым мас-тацтвам, перапісваўся з многімі мясцовымі i замежнымі культурнымі i палітычнымі дзеячамі, царкоўнымі іерархамі. Пасля смерці А. (пахаваны ў Астрогу каля царквы Святога Богаяўлення) i пераходу яго на-шчадкаў у каталіцызм Астрожскі культур-на-асветніцкі цэнтр, Астрожская акадэмія i друкарня страцілі сваё былое значэнне.

Літ.: Максимович М. Письма о князь­ях Острожских к графине А.Д.Блудовой. Киев, 1866; Быков Н.П. Князья Острожские и Во­лынь. Пг., 1915; Исае вич Я.Д- Братства та ix роль в розвитку украінськоі культури XV] — XVII ст. Кйі'в, 1966; Яго ж. Преемники перво­печатника. М, 1981; Фёдоровские чтения, 1981. М., 1985; Мицько 1.3. Острозька слов'яно-греко-латинська академія (1576—1636). Кйів, 1990; Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895.

Г.Я. Гсыенчанка.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Аскерка | АЎРАМІЙ СМАЛЕНСКІ
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 362; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.014 сек.