Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Багушэвіч

Марыя Уладзіміраўна

(псеўд. Рэгіна, Ванда, Вянеда;

4.1.1865—1887)

Дзяячка рэвалюцыйнага руху ў Поль-шчы i на Беларусі. Нарадзілася ў в. Цапер-ка Слуцкага пав. (цяпер Клецкі р-н) у збяднелай дваранскай сям'і ca старажытна-га роду татарскага паходжання; па маці звязана далёкім сваяцтвам з родам Кас-цюшкаў. 3 1874 жыла ў Варшаве. Вучылася на вышэйшых гуманітарных курсах пры прыватным пансіёне. У 1881 здала экзамен на званне народнай настаўніцы. 3 вер. 1882 працавала ў Таварыстве Чырвонага Крыжа — дапаможнай арганізацыі партыі «Прале-тарыят». Уступіўшы ў пачатку 1884 у «Пра-летарыят», узначаліла Таварыства Чырво­нага Крыжа. У ліпені 1884, пасля масавых

арыштаў сярод кіраўнікоў «Пралетарыяту», разам з беларусамі М.А.Манцэвічам, В.І.Разумейчыкам і іншымі стала на чале ЦК партыі. Пры яе непасрэдным удзеле да восені 1884 была аб'яднана большасць ра-бочых гурткоў у Варшаве, адноўлены раз-громленыя партыйныя арганізацыі ў Лодзі, Згежы, Тамашаве-Мазавецкім. Распаўсю-джвала марксісцкую літаратуру, вяла рэва-люцыйную прапаганду сярод рабочых i ін-тэлігенйыі, з'яўлялася аўтарам шэрагу пар-тыйных дакументаў. Наладзіла работу тай-най друкарні, выданне партыйнай газ. «Proletariat» («Пралетарыят»), дзейнасць пераплётнай, сталярнай, швейнай i іншых майстэрняў, якія працавалі на патрэбы партыі. Устанавіла кантакты з польскай са-цыялістычнай эміфацыяй у Жэневе i Па-рыжы, з дапамогай Разумейчыка, А.Кутасе-віча, Г.Аляшкевіча, М.Войніча i іншых ад-навіла сувязі з рэвалюцыянерамі Вільні, Беластока, Гродна, Мінска, Магілёва, Брэста, Нясвіжа, Слуцка i інш. 30.9.1885 арыштавана. Пасля зняволення ў Варшаў-скай цытадэлі ў 1887 выслана ў Сібір. Па дарозе вяла «Дзённікі». Не даехаўшы да месца ссылкі, цяжка захварэла i памерла ў краснаярскай перасыльнай турме.

Тв.\ Pamiętnik. Wrocław, 1955.

Jlim.: Baumgarte L. Dzieje Wielkiego Proletariatu. Warszawa, 1966; Czerepica W. Związki rewolucjonistów Białorusi i Polski w latach 70—80 XIX wieku. Warszawa, 1985. В.М.Чарапіца.

БАГУШЭВІЧ

Францішак Бенядзікт Казіміравіч (псеўд. Мацей Бурачок, Сы-мон Рэўка з-пад Барысава; 21.3.1840—28.4.1900)

Прадстаўнік грамадскай думкі Беларусі, ідэолаг нацыянальнага адраджэння, вызва-ленчага дэмакратычнага руху, адзін з пачы-нальнікаў новай беларускай літаратуры.

Нарадзіўся ў фальварку Свіраны Вілен-скага павета Віленскай губ. (зараз Вільнюс-кі р-н Літвы) у сям'і дробнага шляхціца, матэрыяльнае становішча i ўмовы жыцця якога мала чым адрозніваліся ад побыту навакольных сялян. Першапачатковую аду-кацыю атрымаў у Віленскай гімназіі, якую скончыў у 1861. У тым жа годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Пецярбург-скага універсітэта, аднак праз 2 месяцы быў выключаны за ўдзел у студэнцкіх хва-

 

 

ляваннях. Вярнуўся на радзіму, працаваў настаўнікам ў в. Доцішкі. Актыўны ўдзель-нік паўстання 1863—64. У адным з баёў быў паранены. Ратуючыся ад рэпрэсій, вы-мушаны быў хавацца, а потым пераехаў на Украіну. У 1865 яму ўдалося паступіць у Нежынскі юрыдычны ліцэй. 3 1868 праца-ваў у судовых установах Украіны, кароткі час у Валагодскай губ. У 1884 вярнуўся ў Вільню, працаваў прысяжным павераным у судовай палаце. Асноўнымі кліентамі яго былі сяляне i гарадская бедната. Менавіта ў віленскі перыяд разгарнулася яго літаратур-ная i публіцыстычная дзейнасць. Пры жыцці паэта пад псеўданімамі былі надру-каваны вершаваныя зборнікі «Дудка бела-руская» (Кракаў, 1891) i «Смык беларускі» (Познань, 1894), апавяданне «Тралялёнач-ка» (Кракаў, 1892). 3 1898 жыў у в. Кушля-ны, пахаваны ў в. Жупраны (Ашмянскі р-н). Яго светапогляд i ідэйныя перакананні сфарміраваліся ў эпоху ўзнікнення i ўзмац-нення вызваленча-дэмакратычнага руху, які быў накіраваны супраць феадальна-прыгонніцкіх форм i адносін сацыяльна-палітычнага жьщия, а таксама адлюстроў-ваў наспелыя патрэбы нацыянальнага адра-джэння i развіцця народаў, пазбаўленых сваіх суверэнных правоў на самастойнае грамадскае i духоўна-культурнае існаванне, адбудову сваёй дзяржавы. Гістарычная пат-рэба змен у грамадскім жыцці выспявала паступова, але няўхільна на працягу ўсяго 19 ст., набываючы ўсё больш пэўныя i вы-разныя формы. Асабліва цяжкімі для Бела-русі былі часы пасля задушэння паўстання 1831 i закрьшця Віленскага універсітэта.

Афіцыйная ідэалогія сцвярджала, што та-кога народа, як беларускі, зусім не існуе, а ёсиь толькі заходняя галіна «ўсходнесла-вянскага племені»; усе іншыя меркаванні лічыліся варожай польскай інтрыгай, накі-раванай на адлучэнне «спрадвечных расій-скіх земляў». За ліквідацыю прыгонніцтва i самадзяржаўя ў той час выступалі тайныя згуртаванні 1820—40 гадоў (філаматы, Дэ-макратычнае таварыства, Мінская тайная арганізацыя, Брацкі саюз літоўскай мола-дзі). Вызваленчыя ідэі, i найперш ідэя сва-боды прыгнечанага сялянства, а таксама ідэя роўнасці i братэрства розных народаў, усведамленне неабходнасці барацьбы «ў імя растаптаных правоў чалавека» натхнялі ўдзельнікаў Дэмакратычнага таварыства (1836—38), створанага ў Віленскай меды-ка-хірургічнай акадэміі Ф.Савінам. Значна паскорыліся грамадскія працэсы напярэ-дадні i пасля дэкрэта пра адмену прыгон-ніцтва.

Эпоха шырокага дэмакратычнага руху, этнакультурнай кансалідацыі беларускага народа на Беларусі пачалася паўстаннем 1863—64. Адным з кіраўнікоў яго стаў К.Каіііноўскі. Яго рэвалюцыйная дзейнасць, якая была звязана i з польскім вызвален-чым рухам, сведчыла пра афармленне на Беларусі самастойнай палітычна-вызвален-чай плыні, што адпавядала працэсам выс-пявання нацыянальнай самасвядомасці. Выразнай прыкметай гэтага стала ідэала-гічная праграма беларускіх народнікаў, якія ў 1880-я гады ўпершыню ажыццявілі кан-крэтны сацыяльна-палітычны аналіз пра-блемы нацыянальнага самавызначэння бе­ларускага народа i па праву займаюць па-чэснае месца ў беларускім дэмакратычным руху. Менавіта ў 1880-я гады разгарнулася i творчая дзейнасць Б. Яго актыўны ўдзел ў паўстанні 1863—64 — яскравае сведчанне глыбокага духоўнага адзінства з найваж-нейшымі антыцарысцкімі, антыфеадальны-мі i нацыянальна-вызваленчымі мэтамі, за дасягненне якіх змагаўся Каліноўскі. Гэта адзінства ў далейшым пацверджана яго творчай дзейнасцю, дух i пафас якой жы-віўся ідэямі свабоды i дабрабыту працоўна-га народа. Па глыбіні разумения ўнутраных патрэб народнага жыцця, творчай энергіі ix абвяшчэння i сите уплыву на паслядоўнікаў Б. стаў першым сапраўды народным выраз-нікам тыповых рыс і асаблівасцей нацыя­нальнай свядомасці, духоўным пачынальні-кам i натхняльнікам працэсу нацыянальна-

 

 

га самаўсведамлення i адраджэння прыгне-чанага народа, заснавальнікам новай бела-рускай літаратуры. У агульным працэсе фарміравання вызваленчых імкненняў творчая дзейнасць Б. — пачатак працэсу эстэтызацыі каштоўнасцей дэмакратычнай ідэ&іогіі (народ, свабода, чалавек працы).

У публіцыстычных прадмовах i праграм-ных вершах Б. выказаны асноватворныя прынцыпы ідэалогіі нацыянальнага вызва-лення. У прадмове да зборніка «Дудка бе-ларуская» ён пісаў: «Братцы мілыя, дзеці Зямлі-маткі маёй! Вам афяруючы працу сваю, мушу з вамі пагаварыць трохі аб на-шай долі-нядолі, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую мы самі, ды i не адны мы, a ўсе людзі цёмныя «мужыц-кай» завуць, а завецца яна «б е л а р у с -к а й». Я сам калісь думаў, што мова наша — «мужыцкая» мова, i толькі таго! Але, пазда-роў божа добрых людцоў, як навучылі мяне чытаць-пісаць, з той пары я шмат гдзе быў, шмат чаго відзеў і чытаў: і пераканаўся, што мова нашая ёсць такая ж людская i панская, як i французская, альбо нямец-кая, альбо i іншая якая» (Творы. Мн., 1991. С. 16). Праблему мовы ён вылучае як ас-ноўную праблему наиыянальнага жыцця: «Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю..., а потым i зусім за­мерла Не пакідайце ж мовы нашай бела-рускай, каб не ўмёрлі». (Там жа. С. 17.) Лі-чыў нацыянальную мову найважнейшай формай выяўлення духоўнасці народа («язык ёсць адзежа душы»), найбольш ус-тойлівай, асноўнай прыкметай нацыі. Бе­ларусь — там, «дзе наша мова жывець», — пісаў Б. Пры абгрунтаванні вызваленчых памкненняў народа Б. звяртаўся да эпохі Вялікага княства Літоўскага, проціпастаў-ляючы тагачасны росквіт беларускай куль­туры бяспраўнаму і прыгнечанаму станові-шчу народа ва ўмовах панавання самаўлад-дзя.

Выступаючы ад імя ўсяго працоўнага беларускага народа, Б. быў пераважна ідэа-лагічным прадстаўніком працоўнага сялян-ства. 3 сялянствам, а таксама з дэмакра­тычнай інтэлігенцыяй звязваў ён свае выз-валенчыя ідэалы. У сацыялогіі зыходзіў з факта размежавання грамадства на «пан­ства» — прыгнятальнікаў, i народ — лю-дзей працы. Падзел грамадства на проці-леглыя супольнасці рабіў на аснове фікса-цыі канкрэтных абставін ix рэальнага жыц-цёвага існавання. «Адзін ходзе ў саеце, у

золаце з плеч да ног, а другому, каб пры-крыцца хоць анучай — велькі труд... Адзін мае хатаў многа, a вялікіх — касцёл моў... У другога ў сцяне дзюры, вецер ходзе, дым i снег... Аднаму дзесяткі-служкі зарабляюць сотні-сот..., другі ж сам, аж за дзесятак працуючы, лье свой пот» (Там жа. С. 39). Гэта тыпова сацыяльнае размежаванне, якое вядзе i да адпаведнага ацэначнага (ма-ршіьнага і эстэтычнага) паралелізму: народ-нага, ісціннага, чалавечага i панскага, пач-варнага, драпежніцкага. Б. — носьбіт пазі-цыі, тыповай для прадстаўніка дэмакра-тычнага руху. Яго дэмакратычная ідэалогія будавалася на адмаўленні каштоўнасцей, уласцівых феадатьна-самадзяржаўнаму ладу — дзяржавы, саслоўнай іерархіі, універсаль-най ідэалогіі i сцвярджэнні як вышэйшай мэты чалавека сапраўднага суб'екта мыс-лення, творчасці, грамадскага жыцця. Ас-нову дэмакратычнага руху складалі анты-феадальны гуманістычны пафас, наспелая фамадская неабходнасць індывідуальна-асабовага разняволення i развіцця. Б. стаў выразнікам тэндэнцый пачатковага перыя-ду станаўлення вызваленча-дэмакратычнай ідэалогіі.

У спецыфічных умовах Беларусі 2-й па-ловы 19 ст. патрэбы вызваленчага руху, ас-ветленыя вышэйшымі гуманістычнымі мэ-тамі, былі непарыўна звязаны з тэндэнцы-ямі нацыянальнага адраджэння i самавыз-начэння. Таму ў беларускай дэмакратыч­най ідэалогіі дамінавалі (асабліва на пачат-ковым этапе станаўлення) задачы шырока-га, агульнага плана (ліквідацыя эксплуата-тарскай сістэмы, дасягненне грамадска-па-літычнай i сацыяльна-эканамічнай свабоды працоўных мае, нацыянальнае развіццё), а не зыходна ўласцівыя самому духу дэмак-ратычных імкненняў мэты індывідуальнага, асабістага вызвалення. Ідэя суверэннасці народных працоўных мае (вяршэнства ў сацыяльным жыцці працаўніка, стваральні-ка ўсіх даброт) атрымала ўсебаковае ўва-сабленне ў беларускім дэмакратычным ру­ху. Гэты працэс пазначаны эстэтызацыяй, маральным абгрунтаваннем, выпрацоўкай ацэначных уяўленняў, паводле якіх працоў-ны народ — вышэйшая каштоўнасць быц-ця. Упершыню ідэя гістарычнага прадвыз-начэння працоўнага народа, глыбокае пе-ракананне ў яго сіле i стваральных магчы-масцях на ўвесь голас прагучалі на старон-ках «Мужыцкай праўды» Каліноўскага. Погляд на народ як на фундаментальную,

 

 

жывую і сапраўдную рэальнасць гісторыі i грамадскага жыцця яскрава выявіўся ў тво-рах Б. Народ i яго стваральная праца — выток i ўвасабленне самой сутнасці жыцця наогул: «Глядзі! Горы паразрыты, а чыгун-кай свет абвіты: усё з мужыцкай працы...» (Там жа. С. 21). Б. выказваў тыповае для працоўнага сялянскага асяроддзя разумен­ие свайго прызначэння ў жыцці як работ-ніка-«карміцеля». Вылучэнне канкрэтнага жыццёва-вытворчага аспекту дзейнасці на­рода «спалучалася ў яго з паказам ства-ральнага характару працы, у працэсе якой дзейнасць народных мае раскрывалася як сіла, што кардынальна абнаўляе аблічча зямлі. Паняцце «народ» ахоплівае ўсіх лю-дзей працы i найперш сялянства. У Б. гэта не толькі «мужыкі нашы», але i беларусы, беларускі народ. Новыя рысы ў трактоўцы народа знайшлі выразную аналогію ў мас-тацкай творчасці Б. як увасабленне пачуц-ця глыбокай любові да роднага краю, вер-насці свайму народу i зямлі, на якой нара-дзіўся i вырас («Мая хата», «Свая зямля»). Патрыятычнае пачуццё паэт раскрывав як глыбока інтымнае адчуванне арганічнай духоўнай еднасці ca сваім народам i як унутраную характарыстыку сапраўднага ча-лавека: «Каб за край быў умёрці гатоў, каб не прагнуў айчызны чужых» (Там жа. С. 78).

Ідэя гістарычнага прызначэння мае, са-мастойнасці ix фамадска-палітычнага і ду-хоўнага развіцця для Б. была ідэяй народ-най свабоды, такім будучым станам жыцця i чалавечых адносін, які адпавядаў бы сап-раўднай ролі народа-працаўніка і стваралъ-ніка. Свабоду ён усведамляў найперш як пабудову новага грамадскага жыцця, якая не ведае падначалення адных у імя пана-вання другіх, нямногіх. Выразны акцэнт ён рабіў не толькі на канкрэтных сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных па-трабаваннях, але i на нацыянальна-вызва-ленчых задачах, у т.л. на духоўна-мараль-ных i культурных фактарах. На яго трак-тоўцы праблемы свабоды адбіліся тыповыя сялянскія ўяўленні пра свабодную працу на свабоднай зямлі, не пазбаўленыя, аднак, ураўняльнасці і утапізму. Свабоду ён разу-меў як сапраўдны чалавечы стан, дасягнен-не якога несумяшчальнае з тагачаснымі грамадскімі адносінамі. Толькі свабода па-значана ў яго высокім пафасам паэтыза-цыі. «Відзеў пташку я ў клетца, як галоўкай потым б'ецца... i сканае... жыць не хоча.

Нашто — гадзіну, мядзянку, пусці ў шкля-нае начынне, — сама сабе без прастанку будзе жаліць, покі згіне!.. Як ужо скаціна тая або гадзіна праклята i та цану волі знае, што ж для нашага-то брата, меўшы розум не скацінны, як знаць волю мы па-вінны?» (Там жа. С 53).

Беларускай дэмакратычнай ідэалогіі ўласціва была тэндэнцыя да перадачы агульнага ў форме, набліжанай да нагляд-на-канкрэтнага. Як i Каліноўскі, Б. сут-насць чалавека ўсведамляў пераважна ў са-цыяльна-эканамічным i грамадска-палі-тычным плане. Чалавек у яго выступаў аба-гульнена-канкрэтнай праявай сутнасці i памкненняў пэўнай агульнасці. Вобраз ча­лавека ўзбагачаўся ўнутранымі сацыяльна-псіхалагічнымі вымярэннямі. У яго творах селянін сам выказвае свае адносіны да канкрэтных з'яў рэчаіснасці, сам гаворыць пра свае інтарэсы i патрэбы.

Усведамленне супярэчлівасці быцця, глыбокае пранікненне ў яго дысгарманіч-ную сутнасць абумовілі наватарскія рысы творчай пазіцыі Б. Ён стаў пачынальнікам новага этапу развіцця беларускай літарату-ры, эстэтыкі, грамадска-палітычнай думкі. Прынцып рэалізму i народнасці — аснова, фундамент яго творчасці, дэмакратычны характар якой выразна раскрыўся ў пады-ходзе да народнага жыцця як галоўнага аб"екта мастацкага адлюстравання, вылу-чэнні ў цэнтр ідэйна-мастацкіх інтарэсаў прадстаўніка народа, чалавека працы. Ім-кненне садзейнічаць уздыму самасвядомас-ці працоўнага беларускага народа вызначы-ла i кірунак дзейнасці Б. ў галіне літарату-ры, а таксама разумение яе грамадскага прызначэння як істотнага фактару нацыя-нальнай кансалідацыі беларускага народа. «Смык ёсць, a хтось скрыпку, можа, даро-бе, а там была «Дудка» — вот i мы зробім музыку...» (Там жа. С. 65). Гэта было не толькі сцвярджэнне патрэбы літаратурна-мастацкага развіцця, але i разумение факта існавання літаратуры як неабходнай перад-умовы паўнакроўнага нацыянальнага жыц­ця. «Зрабіць музыку» для Б. не проста мас-тацкая, «чыста» літаратурная ўстаноўка. Лес. беларускай літаратуры неадрыўны ад лесу працоўнага беларускага народа, i ме-навіта розум i клопат пра яго будучае гіста-рычнае жыццё — пафас мастацкай дзей-насці Б. Пра гэта яскрава сказана ў пра-грамных вершах «Мая дудка» i «Смык». Неадлучнасць ад жыцця i імкненняў пра-

 

 

цоўнага народа — арганічны фактар існа-вання паэзіі Б. Яго «дудка» сумная, бязра-дасная, як само жыццё народа. Але ў паэзіі Б. заключана вялікая сіла, закліканая па-магчы народу пазбавіцца бяды, галечы, прыгнёту i выйсці на новыя абсягі жыцця. Некаторае адценне утылітарызму ў такім падыходзе да літаратуры якраз было пра-явай ідэльнасці дэмакратычнай народнай пазіцыі Б. Ён ускладаў на літаратуру зада-чы, што маглі быць вырашаны толькі ў працэсе развіцця ўсіх бакоў духоўнага i ма-тэрыяльнага жыцця народа. Сцвярджэнне велізарнай сілы ўздзеяння i ўплыву мастац-кага слова («Смык») было адначасова сцвярджэннем невычэрпнасці стоеных у народзе сіл, што падтрымлівалі веру паэта ў будучыню. Задача стварэння нацыяналь-най літаратуры ў Б. непарыўна звязана з усведамленнем яе значнай грамадскай мі-сіі — служэння працоўнаму народу, справе яго вызвалення.

Б. — першы, хто найбольш поўна i пас-лядоўна выказаў наспелую патрэбу ў існа-ванні нацыянальнай літаратуры i эстэтыкі. Гэта была першая нацыянальная эстэтыка, якая ставіла ў цэнтры патрэбу пазнання i тлумачэння рэчаіснасці народнага жыцця. Менавіта рэалістычная i дэмакратычная тэндэнцыйнасць абумовіла характар ідэй-на-эстэтычнай пазіцыі паэта i сутнасць яе найважнейшых момантаў. Ісціннасць як цэласнасць зыходнай пазіцыі ў Б. неадлуч-на ад ідэі ўсеагульнага адзінства: «Каб уся зямелька адну праўду мела», каб гэта праў-да «людцоў» з'яднала» (Там жа. С. 30, 29). Паводле Б., ісціннасць несумяшчальная з варожасцю, панаваннем i падначаленнем. Сам дух такога памкнення гарманічна-ўпа-радкавальны, г.зн. эстэтычны, глыбінныя асновы яго сацыяльныя i маральныя. Ме-жы ісціннасці ўключаюць пэўныя сацыяль­ныя сферы грамадскага жыцця — перш за ўсё народ, працоўныя масы, працаўніка як чалавека сапраўднага; усё, што знаходзіцца na-за гэтымі межамі, ёсць няісціннае, пач-варнае — жыццё панства, прыгнятальні-каў, тып чалавека-пана.

Імкнучыся зразумець свет у цэласнасці. у яго найбольш істотных праявах, нава-кольнае ён успрымае як свет невырашаль-ных супярэчнасцей, як свет, што знахо-дзіцца ў трагічным стане. Важнае месца ў сістэме мыслення i вобразнасці Б. займае прынцып кантрастнага проціпастаўлення як форма адлюстравання драматычнай ра-

зарванасці рэчаіснасці. Найважнейшыя ты-пы проціпастаўленняў у яго творах (мужык — пан, мужык — мноства паноў, мужык — безліч дзяржаўна-бюракратычных устаноў) пераконваюць, што для грамадства, пабу-даванага на прыгнёце людзей, уласцівы працэс пастаяннага ўзнікнення і павелічэн-ня зла. I выходзіць, што свет, які бачыць і адлюстроўвае Б., быццам i не зямля пад сонцам i зоркамі. Сонца для паэта — гэта праўда, якую закапалі, схавалі, а таму i свет гэты шэры, без святла. A зоркі? Ды над працаўніком столькі чыноўнікаў, колькі ка-мення ў полі, колькі зорак у небе («Як праўды шукаць»). Аснова гэтага свету, па­водле Б., — начальства, бюракратычна-чыноўны апарат, бізун — сімвал насілля, рабства i прыніжэння, слуп — мяжа падзе-лу, знак няроўнасці («У астрозе»). Уні'вер-сальнасць панавання стану несвабоды пера-тварае свет у велізарную турму. Турма як самы яркі сімвал несвабоды выступае ў вершаванай аповесці «Кепска будзе!» най­больш адэкватным вобразам рэчаіснаші.

Адзінота i безабароннасць чалавека пе-рад жорсткім уціскам абс&іютнай дзяржаў-най улады i яе «законнымі прадстаўнікамі» — галоўная тэма разважанняў паэта. Назіраючы жыццёвыя перамены, якія адбываліся на Беларусі ў паслярэформенны час, ён адзна-чаў, што абвешчаная свабода вяла толькі да павелічэння цяжару на плячах працаўніка. Тут ён падыходзіў да драматычнага пытан-ня: што нясе ход часу, лінія нашай гісторыі — пашырэнне межаў свабоды ці яе звужэнне? Адсюль вытокі трагедыйнай афарбоўкі све-тапогляду паэта. Не прамая сацыяльная тэндэнцыйнасць, не бяскрыўдны камічна-бытавы жарт, а сапраўдная шырыня мыс­лення, абарона народа i чалавека, яго гона-ру i годнасці перад усеабдымнай сістэмай дзяржаўнага падначалення і прыніжэння зрабілі Б. ў свой час «мужыцкім адвака-там», а зараз робяць арганічна сугучным сучаснасці, яе сапраўды трагічным калізі-ям.

Моцным i шматгранным было ідэйна-творчае ўздзеянне Б. на паслядоўнікаў. Увесь наступны працэс фарміравання дэ-макратычнай ідэалогіі, грамадскай i эстэ-тычнай думкі, новай беларускай літаратуры адзначаны свядомым наследаваннем яго спадчыны. Пра гэта красамоўна сведчыць творчая дзейнасць А.Гурыновіча і Цёткі, Я.Купаты i Я.Коласа.

 

 

Те:. Творы. Мн., 1967; Вершы. Мн, 1976; Творы. Мн., 1991.

Літ:. Карский Е. Белорусы. Т. 3, вып. 3. Пг., 1922; Г а р э ц к i М. Псторыя беларускай літаратуры. 3 выд. М.; Л., 1924; Барысенка В.Францішак Багушэвіч і праблема рэалізму ў бе­
ларускай літаратуры XIX стагоддзя. Мн., 1957; Майхрович С. Жизнь и творчество Ф.Богу-
шевича. Мн., 1961; Навуменка I. Пісьменнікі-дэмакраты. Мн., 1967; Александровіч С. Гісторьм і сучаснасць. Мн., 1968;Пачынальнікі (склад. Г.В.Кісялёў). Мн., 1977;
Майхрович С. Белорусские революцион­ные демократы. Мн., 1977; Лойка А.А.Гісто­рыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. Ч. 1. 2 выд. Мн., 1989; Псторыя
беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Т. 2.Мн., 1969; Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.).Мн., 1973; История белорусской дооктябрьскойлитературы. Мн., 1977. А.С.Майхровіч.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
БАГДАНОВІЧ. Удзельнік рэвалюцыйнага руху, публі-цыст, крытык, рэдактар | Базілевіч
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 707; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.026 сек.