Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

БОНЧ-АСМАЛОЎСКІ




Анатоль Восіпавіч (10.7.1857—23.9.1930)

Рэвалюцыянер-народнік. Нарадзіўся ў г. Віцебск у багатай дваранскай сям'і. Скон-чыўшы Маскоўскі ліцэй у 1857, паступіў у інстытут інжынераў шляхоў зносін, у 1876 перайшоў на юрыдычны, потым на прыро-дазнаўчы факультэт Пецярбургскага уні-версітэта. Пазнаёміўшыся з Р.П.Ісаевым i І.І.Кабліцам, пачаў вывучаць народніцкую тэорыю, распаўсюджваў сярод студэнтаў нелегальныя выданні. Як прыхільнік рэва-люцыйнай арганізацыі народнікаў «Зямля i воля» падтрымліваў кантакты з А.Дз.Мі-хайлавым, М.А.Марозавым, С.Л.Пяроў-скай. 3 1878 арганізоўваў студэнцкія зям-ляцтвы, якія лічыў зручнай формай рэва-люцыйнай прапаганды, быў адным з кіраў-нікоў «Саюза зямляцтваў Пецярбурга». У 1879 увайшоў у гурток «Маладыя земля-вольцы», які пасля расколу «Зямлі i волі» (жнівень 1879) далучыўся да арганізацыі «Чорны перадзел». У лістападзе 1879 за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях Б.-А. арыштаваны i высланы ў бацькоўскі маён-так Блонь Ігуменскага павета (цяпер Пуха-віцкі раён) з пазбаўленнем права вучыцца ў ВНУ. У 1880 садзейнічаў арганізацыі дру-карні «Чорнага перадзелу» ў Мінску (пача-ла працаваць у 1881). У красавіку 1882 арыштаваны, на працягу 5 месяцаў адбываў зняволенне ў мінскай турме. Стаўшы пасля смерці бацькі ўласнікам маёнтка Блонь, частку даходаў перадаваў на рэвалюцый-ныя мэты. Разам з жонкай В.І.Вахоўскай пры ўдзеле фупы народных настаўнікаў (у т.л. А.Я.Багдановіча) арганізаваў у Блоні сялянскі гурток самаадукацыі, спрабаваў стварыць «сацыялістычную арцель», рас-паўсюджваў нелегальную літаратуру. Арыштаваны ў красавіку 1886 у Канатопе Чарнігаўскай губ., дзе знаходзіўся па спра­вах нелегальнай друкарні. 3 сярэдзіны 1880-х гадоў дзякуючы Б.-А. i яго жонцы Блонь стала апорным пунктам рэвалюцыя-нераў розных кірункаў: народнікаў, сацы-ял-дэмакратаў, сацыялістаў-рэвалюцыяне-раў. Б.-А. — адзін з арганізатараў i кіраўні-коў Рабочай партыі палітычнага вызвален-ня Расіі (канец 1890-х гадоў), Блонскай ся-лянскай арганізацыі. У 1901 арыштаваны разам з сынам Іванам і іншымі, сасланы ва Усходнюю Сібір. У 1904 вярнуўся па ам-ністыі, увайшоў у склад абласнога камітэта

 

 

Паўночна-Заходняй арганізацыі сацыяліс-таў-рэвалюцыянераў (у Смаленску), у 1905 кааптаваны ў ЦК партыі эсэраў. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07: быў дэлегатам устаноў-чага з'езда (ліпень-жнівень 1905) i Дэлегац-кай нарады (лістапад 1905) Усерасійскага сялянскага саюза, 1-га з'езда партыі сацыя-лістаў-рэвалюцыянераў, друкаваў i распаў-сюджваў нелегальную літаратуру. У час Снежаньскага ўзброенага паўстання 1905 змагаўся на барыкадах Прэсні ў Маскве. У красавіку 1908 арыштаваны, у лютым 1910 аддадзены пад суд. У студзені 1911 апраў-даны, але ў 1912 зноў арыштаваны i прыга-вораны да 8 месяцаў зняволення ў крэпас-ці. У час 1-й сусветнай вайны ў эвакуацыі, працаваў у арганізацыях дапамогі бежан-цам. У 1917 у Маскве, гласны гарадской думы. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 абраны членам выканкома Уладзімір-скага губернскага Савета сялянскіх дэпута-таў. 3 1918 у Мінску, актыўна ўдзельнічаў у кааператыўным руху. У час акупацыі Бела-русі польскімі войскамі знаходзіўся на не­легальным становішчы. 3 1926 у Маскве, член Усесаюзнага таварыства паліткатар-жан i ссыльнапасяленцаў. Аўтар успамінаў. Актыўнымі ўдзельнікамі рэвалюцыйнага руху былі яго сыньг І.А.Бонч-Асмалоўскі i Р.А.Бонч-Асмалоўскі. Малодшы сын Г.А.Бонч-Асм&тоўскі — вядомы антрапо-лаг i археолаг.

Те.: Эпоха 1905 г. // Полымя. 1925. 6—7; Лі-беральна-апазіцыйны рух на Беларусі // Бела­русь: Нарысы гісторыі, эканомікі, культ, i рэв. руху. Мн., 1924; Памяти В.И.Бонч-Осмоловской // Каторга и ссылка. 1930. №2.

Jlim.: Попов И. А.О.Бонч-Осмоловский //Каторга и ссылка. 1931. №4; Савіцкая Л. Гру-
па Бонч-Асмалоўскага // Полымя. 1967. №5;Клейн Б. Дело Бонч-Осмоловских // Клейн Б.
В годину испытаний: Ист.-лит. очерки. Мн.,1986. Б.С.Клейн.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 513; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.