Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Буйніцкі

БУДНЫ

БУДНЫ

БУДЗІНСКІ

БУДЗІЛ0ВІЧ

Антон Сямёнавіч (24.5.1846—25.12.1908)

Беларускі і расійскі філолаг, гісторык, педагог i публіцыст. Нарадзіўся ў в. Кома-тава на Гродзеншчыне. Скончыў Пецяр-бургскі універсітэт (1866). У 1868 падарож-нічаў па славянскіх землях Аўстрыйскай імперыі. Атрымаў ступень доктара славян-скай філалогіі, быў прафесарам Нежынска-га гістарычна-філалагічнага інстытута, Вар-шаўскага i Юр'еўскага (Тартускага) універ-сітэтаў. Член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1862). 3 1907 рэдактар газеты «Мос­ковские новости». Даследаваў старажытную славянскую пісьменнасць, вывучаў літара-туру, гісторыю i літаратурныя мовы сла-вянскіх народаў. Выступаў гарачым пры-

 

хільнікам славянскага адзінства i лічыу, што агульнаславянскай літаратурнай мовай павінна быць руская мова, на якой размаў-ляе большасць славянскага свету. Схіляўся да таго, што руская мова мае непасрэдную сувязь з мовай царкоўнаславянскай, а таму з'яўляецца пераемніцай яе правоў і пры-значэння. У славістычных даследаваннях асвятляў таксама пытанні беларускай мовы. Аўтар прац «Ламаносаў, як пісьменнік...», «Даследаванне мовы старажытнаславянска-га перакладу XIII слоў Грыгорыя Багасло-ва...» (абедзве 1871), «Чэхія і Маравія» (1871, разам з А.П.Нарановічам), «Нарысы з сербскай гісторыі», «Аналіз састаўных частак славянскага слова з марфалагічнага пункту гледжання» (абедзве, 1877), «Пер-шабытныя славяне ў ix мове, быце i ўяў-леннях паводле даных лексікальных...» (1878—82), «Нарыс царкоўнаславянскай граматыкі...» (1883) i інш.

Літ:. Б у л a х о в М.Г. Восточнославянские языковеды. Биобиблиогр. словарь. Т. 1. Мн., 1976.

 

БУДЗІМІР, гл. Каганец Карусь

Канстанцін Андрэевіч (1807—?)

Педагог. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. У 1823 паступіў на фізіка-матэматычны фа-культэт Віленскага універсітэта. У 1826 ат-рымаў ступень кандыдата філасофіі. Праз 2 га­ды вытрымаў экзамен на званне магістра філасофіі (з прычыны закрыцця Віленскага універсітэта атрымаў гэту ступень у 1836 у Кіеўскім універсітэце). Працаваў настаўні-кам фізікі i матэматыкі ў Жытомірскай гім-назіі, у 1834 прызначаны прафесарам Не-жынскага ліцэя на кафедры прыкладной матэматыкі. Адначасова выкладаў чыстую матэматыку i батаніку. Карыстаўся любоўю i павагай сярод студэнтаў. Яго лекцыі вы-лучаліся яснасцю выкладання i вельмі ца-ніліся слухачамі. Затым быў настаўнікам-наглядчыкам i выкладчыкам матэматычных навук у лясным i межавым інстытутах. Яго друкаваныя працы не выяўлены.

 

Беняш

Дзеяч беларускай культуры канца 16 — пач. 17 ст., пісьменнік, перакладчык i ка-ментатар твораў антычных аўтараў. Нара-дзіўся, верагодна, у мяст. Лоск (уладанне Кішкаў) або паблізу яго на Віленшчыне, пра што сведчаць яго словы з прадмовы датрактата Цыцэрона «Пра дружбу»: «У мяне перад вачыма заўсёды стаіць прыклад доб-рай памяці яснавяльможнага пана Кішкі, кашталяна віленскага, майго і шматлікіх іншых годных людзей апекуна». Скончыў Кёнігсбергскі пратэстанцкі універсітэт, дзе ў 1588 запісаўся як «Веніямін Будны, ро­дам з Літвы». Жыў пры двары беларускіх магнатаў — новагародскага ваяводы Фёда-ра Скуміна i яго пляменніка Адама Храп-товіча. 3 1594 служыў аканомам у Мікалая Крыштофа Радзівіла. Вызначаўся мяккім памяркоўным характарам, гуманна абыхо-дзіўся з сялянамі, пра што сведчаць яго лісты да Радзівіла. Займаўся пераважна пісьменніцкай i перакладчыцкай дзейнас-цю. Пераклаў на п'ольскую мову трактат Цыцэрона «Пра старасць» i выдаў яго з прадмовай у 1595 у Вільні ў друкарні Яна Карцана. У 1603 выйшла 2-е выданне гэта-га трактата. У 1599 у той жа карцанаўскай друкарні выйшла фундаментальная праца Б. «Кароткія і ясныя аповесці, якія па-грэ-часку называюцца Апафегматамі». Гэта фі-ласофска-этычныя сентэнцыі з нагоды ву-чэння ці жыцця антычных філосафаў i na-літычных дзеячаў. Крыніцай «Апафегма-таў» паслужылі творы антычных пісьменні-каў Дыягена Лаэрцкага, Плутарха, Цыцэ­рона i інш. Другое выданне «Апафегматаў», як мяркуе даследчык А.І.Анушкін, выйшла таксама ў Віленскай друкарні Карцана ў пач. 17 ст. У 1614 гэта кніга выдадзена ў трэці, а потым i ў чацвёрты раз у беларус-кім мястэчку Любча ў друкарні Пятра Кмі-ты. Любчанскае вьщанне значна пашырана за кошт дадатковых філасофскіх матэрыя-лаў. «Выдаючы зноў гэтыя кнігі, — пісаў П.Кміта, — я дапоўніў ix апісаннем жыц-цяпісаў i вучэнняў некаторых філосафаў, якіх раней не было». Пасля Любчы «Апа-фегматы» Б. перавыдаваліся 6 разоў у Кра-каве. У пачатку 18 ст. на буднаўскія «Апа-фегматы» звярнуў увагу Пётр I. Па яго за-гадзе яны былі перакладзены на рускую мову i ў 1711 надрукаваны ў Маскве. У 1712 выйшла 2-е, a ў 1716 3-е i 4-е рускія выданні гэтага твора. Потым «Апафегматы» перавыдаваліся ў Расіі яшчэ некалькі разоў. У 1603, а потым i ў 1606 у друкарні Карца­на надрукаваны перакладзены Б. на польс­кую мову твор Цыцэрона «Пра дружбу».

Свае погляды Б. выкладаў у прадмовах i каментарыях, таму стыль яго свабодны, ім-правізаваны. Думкі свае ён выказваў «з на­годы», «на маргінесе», у працэсе інтэрпрэ-

 

 

тацыі думак i твораў антычных пісьменні-каў i мысліцеляў. Характар пісьменніцкай дзейнасці Б., яго творы сведчаць пра секу-лярызацыю грамадскага жыцця i культуры Беларусі канца 16 — пач. 17 ст., усё боль­шую цікавасць да свецкай думкі, антычнай філасофіі. Характэрная асаблівасць інтэр-прэтацыі Б. — тэндэнцыя да хрысціяніза-цыі антычнай этыкі, збліжэння яе з біблей-скім маральным вучэннем. Ён мадэрнізаваў вучэнне антычных філосафаў, набліжаў яго да хрысціянства. «Калі Фалеса запыталі, — пісаў Б., — што было раней за ўсё, той ад-казаў: Бог, бо ён не мае пачатку». У адно-сінах да грамадскага жыцця Старажытнай Грэцыі i Рыма Б. ўжываў такія тэрміны, як «гетман», «пан», «бурмістр», «кароль», «касцёл» i да т.п. Але ж гэта было не свед-чаннем адсутнасці ў мысліцеля пачуцця гістарызму, a імкненнем злучыць эпохі, знайсці ў ix нешта агульнае, вечнае. Як i іншыя беларускія мысліцелі (С.Кашуцкі. С.Будны, А.Волан, Я.Казаковіч, Сімяон Полацкі i інш.), Б. спрабаваў на аснове сінтэзу духоўных каштоўнасцей антычнасці i хрысціянства выпрацаваць агульначалаве-чыя прынцыпы i нормы маралі, карысныя для ўсіх эпох. Гэтыя экуменічная i гуманіс-тычная тэндэнцыі зафіксаваны ў яго прад-мове да «Апафегматаў»: «У гэтых кнігах (маюцца на ўвазе кнігі антычных пісьмен-нікаў i філосафаў — рэд.) змяшчаюцца ву­чэнне i прыклады, вельмі карысныя для ўсіх саслоўяў. Дзіўна тое, што яны i нам, хрысціянам, здаюцца ісціннымі... Гэтыя людзі, якія яшчэ не азораны вучэннем хрысціянскага Евангелля i валодаюць толь-кі святлом прыроднага розуму, не толькі самі дабрачынна жылі, але i вялі i падах-вочвалі да ўсялякіх дабрачыннасцей, пры-гажосці i прыстойнасці іншых людзей». У выніку Б. прыходзіць да высновы, што, каб весці дабрачыннае жыццё, не абавязкова быць хрысціянінам. Натуралізм — харак­тэрная рыса этычных поглядаў Б. Як i стоі-кі, ен лічыў, што чалавек павінен жыць у адпаведнасці са сваёй прыродай, г.зн. ра­зумна i маральна. Розум павінен спалучац-ца з ведамі. У пацвярджэнне гэтай думкі Б. прыводзіў прыклад, што Арыстоцель часта гаварыў сябрам i вучням: як позірк атрымлівае святло ад паветра, так i розум атрымлівае святло ад ведаў. Этычны ідэал Б. — мудрэц-філосаф. Менавіта філасофія ўзнімае чалавека да ўзроўню ідэалу, вучыць правільна паводзіць сябе ў жыцці. «Філосаф, — пісаў Б. ў «Апафегматах», — не ба-іцца нікога i нічога, нават смерці. Ён паві-нен гаварыць праўду нават наймагутнейша-му чалавеку, таму што філосаф — свабод-ны чалавек». Аспектам мудрасці ён лічыў уменне проціпаставіць сваё, ісціннае су-джэнне агульнапрынятым, але не памылко-вым думкам ці поглядам натоўпу. Дабра-чыннасці — гэта пераважна набытыя якас-ці. Яны фарміруюцца ў выніку пазнання, самавыхавання, маратьнага самаўдаскана-лення, выпрацоўкі ўмення падпарадкаваць афекты розуму. Толькі той, хто пануе над сваімі пачуццямі, падпарадкоўваючы ix ро­зуму, можа дасягнуць сапраўднай свабоды i шчасця. Каштоўнасць жыцця, поводле Б., у свабодзе i годнасці: «Дзе няма свабоды, там няма i шчасця». «Многія, — пісаў Б., — лічылі шчаслівым Калісфена, які быў у вя-лікай ласцы ў Аляксандра. Дыяген жа гава-рыў пра яго: ён няшчасны жабрак, бо вы-мушаны абедаць i вячэраць тады, калі гэта захочацца цару».

Шчасце знешняе (багацце, слава, знат-насць), сцвярджаў Б., — нетрывалае. Напрыклад, Салон адмовіў Крэзу ў праве называцца шчаслівым чалавекам i аказаўся прарокам: Kip разбурыў яго царства i адаб-раў у яго ўсё багацце. Толькі неразумны аддае перавагу матэрыяльным i вонкавым каштоўнасцям перад духоўнымі. Разумна ісці ўслед за лёсам — гэта значыць клапа-ціцца не пра багацце i славу, а пра дабра-чыннасць, веды, духоўнасць. Б. не адмаў-ляў зусім неабходнасці матэрыяльнага даб-рабыту дзеля свабоднага i шчаслівага жыц­ця, але лічыў яго другарадным у параўнан-ні з дабрачыннасцямі i духоўнасцю. У ад-паведнасці з хрысціянскай i стаічнай эты-кай ён лічыў, што чалавек павінен зада-вальняцца тым, што мае, ведаць меру ў ка-рыстанні матэрыяльнымі каштоўнасцямі. У вершы «На герб паноў Храптовічаў» сярод найбольш важных дабрачыннасцей Б. на-зываў мужнасць, мудрасць, годнасць, чала-вечнасць, шчодрасць, а таксама саслоўны гонар i знатнасць. Маральнымі заганамі лі-чыў непамяркоўнасць, несправядлівасць, баязлівасць, марнатраўства, сквапнасць i інш. Разам з тым Б. выказваў пэўную ма-ральную талерантнасць, спасылаючыся на Гарацыя, які пісаў: «Хто без заган нараджа-ецца?! Той лепшы за іншых, у кім ix ме-ней». Б. быў прыхільнікам ідэі адзінства маральнай свядомасці i паводзін чалавека. Услед за Сакратам, а таксама за евангеліс-

 

 

там Матфеем ён сцвярджаў: рабі тое друго­му, што самому сабе жадаеш. Менавіта на гэту этычную максіму ў свой час спасылаў-ся i Ф. Скарына. Адной з цэнтральных катэ-горый этыкі Б. лічыў дружбу, якую ў прад-мове да цыцэронаўскага трактата «Пра дружбу» назваў вялікай дабрачыннасцю. У якасці прыкладу спасылаўся на дружбу Арэста i Пілада, Ахіла i Патрокла, Палукса i Кастара i інш. Цікавіла яго таксама пра-блема старасці. У прадмовах да твора Цы-цэрона «Пра старасць» («Фёдару Скуміну» i «Да Сарматыі») Б. пісаў, што старасць бу-дзе падобная да маладосці, калі чалавек з юнацкіх гадоў паводзіць сябе дабрачынна i памяркоўна. A калі стары чалавек хворы ды яшчэ жыве ў галечы, то лепш яму па-мерці. Перавагу ён аддаваў хрысціянскай маралі, імкнучыся сіталучыць яе з этычным вучэннем стоікаў, у прыватнасці Цыцэро-на. Аднак пазітыўна ставіўся ён i да нека-торых элементаў эпікурэізму, напрыклад, падзяляў сцвярджэнне Эпікура пра тое, што пажадана пазбягаць пакут, што пра-змерная асалода не прыносіць чалавеку за-давальнення. Лепей праводзіць свой час «у добрапрыстойных сяброўскіх гутарках», чым «у вясёлай кампаніі з жанчынамі».

Спрабаваў Б. асэнсаваць i такі грамадскі інстытут, як мецэнацтва. Звяртаючыся да Фёдара Скуміна, ён пісаў: «Сярод людзей, якія займаюцца навукамі, існуе старажыт-ны звычай: кнігі, што выдаюцца, прысвя-чаць сваім дабрадзеям, пра якіх ходзіць чутка, што яны вельмі паважаюць музы i навукі... Так, знакаміты філосаф Арысто-цель прысвячаў некаторыя працы свайму гаспадару, Вергілій свае «Георгікі» — вяль-можнаму пану Мецэнату. Цыцэрон такса­ма прысвячаў свае творы знатным людзям. I я вырашыў пайсці па гэтым шляху i пры-свяціць свае кнігі Вашай міласці... Неаб-ходна, каб людзі бачылі, што навука i чы-танне займаюць у Вашай дзейнасці не апошняе месца. Вядома, што простым лю­дзям падабаецца займацца тым, што пава­жаюць знатныя асобы i паны». У прадмове, прысвечанай Адаму Храптовічу, Б. пісаў, што быць апекуном вучоных i пісьменні-каў — гэта вялікі гонар. Толькі дабрачын-ны, адукаваны чалавек, які любіць сваю Бацькаўшчыну, можа заслужыць такі го­нар. У сваю чаргу пісьменнікі, мастакі, ву-чоныя, прысвячаючы мецэнатам свае тво­ры, робяць ix імёны бессмяротнымі. Так, Храптовіча ён называў «высакародным рымлянінам», у доме якога звілі гняздо сяброўства i добразычлівасць, пачцівасць i шчодрасць побач з іншымі добрымі якас-цямі».

Б. не толькі імкнуўся зрабіць чалавека лепшым, чым ён ёсць, але i лічыў яго най-вялікшай каштоўнасцю. «Забіць чалавека, — пісаў ён, — або адняць у яго здароўе — невялікі подзвіг. Гэта можа зрабіць просты разбойнік або атрута з цыкуты. Вялікім можна было б назваць таго, хто вынайшаў спосаб вярнуць чалавеку жыццё».

Літ:. Анушкин А. На заре книгопечата­ния в Литве. Вильнюс, 1970; Идеи гуманизма в общественно-политической и философской мысли Белоруссии (дооктябрьский период). Мн., 1977. С. 36—51; Падокшын С.А. Фі-ласофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага. Мн., 1990; Порецкий Я., Пренская Ю. «Апофегматы» Беняша Будного // Неман. 1970. №11; Sajkowski A. Od Sierotki do Rybeńki: W kręgu radziwiłłowskiego mecenatu. Poznań, 1965.

С.А.Падокшын.

Сымон (каля 1530—13.1.1593)

Беларуси мысліцель-гуманіст эпохі Ад­раджэння, рэлігійны рэфарматар, тэолаг, філолаг, гісторык, паэт, філосаф, педагог, прадаўжальнік культурна-асветніцкай, на-цыянальна-патрыятычнай i філасофскай традыцыі Ф.Скарыны.

Пытанні пра месца нараджэння i нацы-янальнасць Б. застаюцца дыскусійнымі. Дакладна не высветлена, беларус ён ці па-ляк, нарадзіўся ў Будах беларускіх ці ў Бу-дах, што знаходзяцца на тэрыторыі Поль-шчы (Мазовія). Аднак нават тыя, хто лі-чыць Б. палякам, пагаджаюцца, што вельмі

 

 

многія факты сведчаць на карысць яго бе-ларускага паходжання: добрае веданне бе­ларускай мовы, жыцця, нораваў, звычаяў, рэлігійных уяўленняў беларусаў, значная колькасць беларускіх слоў, фразеалагізмаў, народных прымавак i прыказак у яго тво-рах, напісаных на польскай мове, беларускі патрыятызм i да т.п.

Каля 1544 Б. паступіў на факультет сва-бодных мастацтваў Кракаўскага універсітэ-та, дзе атрымаў грунтоўную гуманітарную і багаслоўскую адукацыю. У яго творах сус-тракаюцца імёны Арыстоцеля, Платона, Гамера, Дэмасфена, Вергілія, Тэрэнцыя, Сенекі, Цыцэрона, Плінія Старэйшага, Ці-та Лівія, Салюстыя, Аўгусціна, Фамы Ак-вінскага, Ларэнца Валы, Эразма Ратэрдам-скага, Скарыны, М.Лютэра, Ж.Кальвіна, М.Сервета i інш. філосафаў, вучоных, пісь-меннікаў, багасловаў. Магчыма, пасля Кра-кава ён працягваў вучобу ў Базельскім пра-тэстанцкім універсітэце. У 1558 Б. прыехаў у сталіцу Вялікага княства Літоўскага — Вільню, дзе заняў пасаду катэхізіста (нас-таўніка пратэстанцкай беларускай суполкі) з абавязкам выкладаць асновы кальвініс-цкага вучэння дзецям i дарослым. Ў выніку гэтай дзейнасці, якая працягвалася"2 гады, склалася яго першая праца на беларускай мове — «Катэхізіс». Гэта — аргумент на карысць беларускага паходжання Б.: каб адразу выкладаць на беларускай мове, не-абходна было добра яе ведаць. У 1560 ён прызначаны прапаведнікам у Клецк. Су-месна з нясвіжскім намеснікам Мацеем Кавячынскім i яго братамі, а таксама з каль-вінісцкім міністрам (прапаведнікам) Лаў-рэнціем Крышкоўскім Б. заснаваў у Нясві-жы друкарню, пры якой была пабудавана i паперня (майстэрня па вырабе паперы). Падтрымку, у т.л. i фінансавую, беларускім кнігавыдаўцам аказвалі ўладальнік Нясвіжа Мікалай Радзівіл Чорны i будучы канцлер Вялікага княства Літоўскага Астафій Вало-віч. Па загадзе апошняга з Вільні ў Нясвіж былі перавезены шрыфты Ф.Скарыны. 10.6.1562 у Нясвіжскай друкарні выйшла першая кніга — «Катэхізіс». Аўтарамі гэтай кнігі лічацца Б., Кавячынскі i Крышкоўскі, аднак галоўная роля ў яе напісанні належа­ла Б. У кастр. 1562 у Нясвіжскай друкарні выйшаў другі беларускі твор таго ж аўтар-скага калектыву «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам». Яшчэ ў пач. 19 ст. гэты твор трымаў у руках В.С.Сопікаў, ад­нак да нашага часу ён не захаваўся. На працягу 1563—64 Б. вёў перапіску з рускім праваслаўным багасловам Арцеміем, які ў 1555 разам з Феадосіем Касым i яго паплечнікамі ўцёк з Расіі на Беларусь ад праследавання царквы i царскай улады. Б. прыслаў Арцемію ў Слуцк першыя бела-рускія кнігі. Лісты Б. Арцемію да нас не дайшлі, але захаваліся 2 пасланні апошняга да беларускага мыслійеля, надрукаваныя ў «Рускай гістарычнай бібліятэцы» (т. 4, 1878). Б. быў таксама асабіста знаёмы з Іванам Фёдаравым i Пятром Мсціслаўцам, пра што пісаў у прадмове да Новага запа-вету (выд. 1574).

Б. належаў да памяркоўнай рэлігійна-рэфармацыйнай плыні, блізкай да кальві-нізму, якая на Беларусі i ў Літве называла-ся евангелічнай. Але ў пач. 1560-х гадоў у яго ўзніклі сумненні наконт трактоўкі ас-ноўных палажэнняў хрысціянскай дагма-тыкі — догмата Тройцы i прыроды Хрыс-та. 18.4.1563 ён накіраваў з Клецка вядома-му цюрыхскаму тэолагу Генрыху Булінгеру ліст, у якім ставіў пал сумненне догмат Тройцы ў каталіцкай i кальвінісцкай інтэр-прэтацыі i крытыкаваў яго з пазіцый фар-мальнай логікі. Спробай пераацэнкі хрыс-ціянскага веравучэння тлумачыцца зварот Б. да вывучэння патрыстычнай літаратуры, г.зн. рэлігійнай філасофіі таго перыяду, ка-лі хрысціянства яшчэ не было дагматызава-на. У 1564 сумесна з Крышкоўскім Б. пера-клаў на польскую мову i выдаў у Нясвіжы «Гутаркі святога Юсціна, філосафа i пакут-ніка з Трыфанам-іудзеем».

У сярэдзіне 1560-х гадоў Б. — адзін з ідэолагаў антытрынітарызму, радыкачьнай плыні беларуска-літоўскай Рэфармацыі. Ён удзельнічаў у рабоце сінодаў — з'ездаў бе-ларускіх, літоўскіх i польскіх арыян (анты-трынітарыяў), або літоўскіх i польскіх бра-тоў, дзе ў вострых дыскусіях абараняў сваё рэлігійна-філасофскае i сацыяльна-палі-тычнае вучэнне. У 1565, пасля смерці Мі-калая Радзівіла Чорнага, Б. пакінуў Клецк i пераехаў у Холхла, куды яго запрасіла Ган-на Кішка — удава віцебскага ваяводы. У гэты час у асяроддзі беларускіх і літоўскіх антытрынітарыяў узмацнілася дыскусія аб адносінах да феадальнага грамадства i дзяржавы, уласнасці, прыгоннага права, вайны i г.д. Як ідэолаг правага крыла лі-тоўскіх братоў (беларускіх i літоўскіх ан-тытрынітарыяў) Б. займаў у спрэчках па-мяркоўна-гуманістычную пазіцыю. Апраўд-ваючы грамадскія i дзяржаўныя асновы

 

 

Вячікага княства Літоўскага, ён у той жа час патрабаваў змякчэння феадальнай эк-сплуатацыі, рэфармавання сацыяльна-палі-тычных істытутаў: заканадаўства, судавод-ства, школьнай адукацыі, царкоўнага жыц-ця i да т.п. Пра змест гэтых дыскусій свед-чыць сінод у Іўі, які адбыўся ў студзені 1568 (пра яго Б. падрабязна апацядае ў сва-ім творы «Пра свецкую ўладу»).ІАле галоў-нымі ў яго творчай дзейнасці "гэтага часу былі пераклад на польскую мову i крытыч-нае даследаванне Бібліі'-У пошуках яе аў-тэнтычнага тэксту i сэнсу яму давялося вы-вучыць i супаставіць паміж сабою вялікую колькасць біблейскіх кніг, напісаных на старажытнаяўрэйскай, старажытнагрэчас-кай, лацінскай, царкоўнаславянскай, польскай, чэшскай, нямецкай, француз-скай, беларускай («Біблія» Скарыны) мо-вах, тэалагічных i філасофскіх трактатаў многіх старажытных, сярэдневяковых i рэ-несансавых аўтараў. Гэта істотна пашырыла яго эрудыцыю i паўплывала на рэлігійна-філасофскія погляды.

На думку польскага даследчыка Г. Мер-чынга, Новы запавет з прадмовай i камен-тарыямі быў гатовы ўжо да 1570 i пачаў друкавацца ў Нясвіжскай друкарні. Аднак у сувязі з тым, што Нясвіж у 1571 перайшоў у валоданне каталіцкага біскупа Мікалая Радзівыа Сіроткі, Кавячынскі перавёз Няс-віжскую друкарню ў свой маёнтак Узда (Слуцкі пав.). У 1572 Будны з Холхла пера-ехаў у Заслаўе (пад Мінскам), бліжэй да месца вьщання Бібліі. У гэтым жа годзе Біблія ў поўным аб'ёме выйшла ў свет. Месца выдання на ёй не пазначана. Прад-мова Кавячынскага пазначана Уздой, прад-мова Буднага — Заслаўем, i таму яе можна назваць нясвіжска-ўздзенска-заслаўскай Бібліяй. Аднак выдаўцы браты Кавячын-скія, а таксама рэдактары Л.Крышкоўскі і Л.Вінклер не змясцілі «Прадмовы» i «Ka-ментарыяў» да Новага запавету, у якіх быў навукова-крытычны аналіз біблейскіх тэк-стаў. Акрамя таго, яны ўнеслі значныя зме-ны ў аўтарскі пераклад, не дапусцілі пера-станоўкі некаторых частак Бібліі і інш. Рэ-дактарскае самавольства абясцэніла шмат-гадовую працу Б., пазбавіла яго пераклад наватарскай тэалагічнай і філасофскай ін-тэрпрэтацыі. Усё гэта прымусіла Б. адмо-віцца ад аўтарства, i творчы саюз яго з са-аўтарамі распаўся.

У гэты перыяд у лесе Б. адбыўся пера-лом. Ён знайшоў новага мецэната ў асобе беларускага магната-арыяніна Яна Кішкі. Восенню 1573 апошні прапанаваў яму па-саду міністра (прапаведніка) у Лоску, зас-наваў там друкарню i аддаў яе ў поўнае распараджэнне Б. У 1574 у Лоскай друкар-ні выйшаў Новы запавет з прадмовай i ка-ментарыямі Б., што былі апушчаны ў няс-віжска-ўздзенска-заслаўскай Бібліі. Вялікая прадмова, у якой аўтар выказаў ідэі прын-цыповага метадалагічнага значэння, грун-тоўныя каментарыі да евангельскіх тэкстаў зрабілі гэта выданне унікальным, выдат-ным помнікам не толькі беларускай, але i еўрапейскай думкі. Б. не імкнуўся да ад-маўлення хрысціянства i аўтарытэту Бібліі. Наадварот, яго мэтай было аднаўленне іс-ціннага хрысціянскага веравучэння, перша-пачатковага, сапраўднага сэнсу Свяшчэн-нага пісання. Аднак радыкалізм яго выва-даў, рацыяналістычныя, натуралістычныя i атэістычныя тэндэнцыі, якія ў ix прысутні-чалі, падрывалі асновы рэлігійна-тэалагіч-нага светапогляду.

Выхад у свет з Лоскай друкарні Новага запавету з прадмовай i каментарыямі Б. выклікаў бурную рэакцыю ў асяроддзі тэолагаў і рэлігійных філосафаў усіх кірун-каў — ад каталіцкіх i пратэстанцкіх да яў-рэйскіх. У прыватнасці, швейцарскі тэолаг Сімлер крытыкаваў Б. за тое, што ён «не імкнецца спасцігнуць сэнс Свяшчэннага пісання з яго самога, але прыносіць у яго сваё індывідуальнае разумение». Да Свя­шчэннага пісання, сцвярджаў тэолаг, нель-га дастасоўваць прыродазнаўчыя і філасоф-скія аргументы, яно не падуладна філасоф-скаму аналізу. У той жа час рэлігійна-філа-софскія ідэі Б. падтрымалі многія беларус-кія антытрынітарыі, у прыватнасці яго сяб-ра Васіль Цяпінскі.

Вялікае значэнне Б. надаваў прапагандзе сваіх рэлігійна-філасофскіх ідэй i на Заха-дзе. На працягу 1574 ён выдаў у Лоскай друкарні на лацінскай мове некалькі тво-раў: «Аб дзвюх прыродах Хрыста», «3 наго-ды аргументаў Сімлера», «Кароткі доказ, што Хрыстос не з'яўляецца такім жа богам, як бацька» i інш. Большасць з гэтых трак-татаў стала вядома толькі ў 1974, калі італь-янскі вучоны Масіма Фірпа надрукаваў ix як дадатак да сваей кнігі «Антытрынітарыі Усходняй Еўропы ў XVI стагоддзі. Новыя тэксты Сымона Буднага, Міколы Паруты i Якуба Палеалога» (Фларэнцыя, 1977). Вяс-ной 1574 Б. ў Лоску наведаў купец з Англіі Ральф Рытэр. Ён павёз з сабой ліст Б. да

 

 

вядомага англійскага тэолага i гісторыка Джона Фокса, у якім беларускі мысліцель выкладаў асноўныя палажэнні сваёй дак-тоьшы.

У 1576 у Лоску выйшаў у свет галоўны рэлігійна-філасофскі твор Б. «Пра найваж-нейшыя палажэнні хрысціянскай веры», у якім ён абагульніў свае радыкальныя ідэі. Ва ўводзінах да гэтага выдання Б. паведам-ляў, што трактат ён стварыў па просьбе «нейкай суполкі», якая прапанавала яму выкласці свае меркаванні адносна галоў-ных догматаў хрысціянскай веры — «адзі-нага Бога i яго Сына». Меркавалася (Г.Мерчынг), што гэтай суполкай была ві-ленская абшчына беларускіх пратэстантаў, у якой раней Б. працаваў катэхізістам. Ад-нак, як даказаў сучасны польскі даследчык прафесар Л.Шчуцкі, тэта была кальвінісц-кая суполка ў Заслаўі, дзе Б. жыў з 1571 па 1573 i рыхтаваў да друку Біблію. Там ён пасябраваў з уладальнікам Заслаўя кашта-лянам мінскім кальвіністам Янам Глябові-чам, які падараваў яму некалькі вёсак. Ме-навіта Глябовічу i прысвяціў Б. свой твор «3 нагоды аргументаў Сімлера».

Трактат Б. «Пра найбольш важнейшыя палажэнні хрысціянскай веры» пераважна палемічны. У ім аўтар дыскутуе не толькі з трынітарыямі, але i з прыхільнікамі дытэіз-му (двухбожжа) — Пятром з Ганёндза i Станіславам Фарноўскім. У гэтым творы ён распрацоўвае унітарную каниэпцыю Бо­га i натуралістычную версію паходжання Хрыста. Паводле Б., богам з'яўляецца толь-кі Бог Айцец, Святы Дух — сіла боская. Хрыстос жа наогул не мае ніякіх адносін да боскай супольнасці, паколькі па сваім па-ходжанні ён натуральны чалавек, узведзе-ны ў боскі сан дзякуючы сваім высокім ма-ральным якасцям i заслугам у прапагандзе хрысціянства. Гэта была не тэалагічная, а тыповая філасофска-рацыяналістычная ін-тэрпрэтацыя, якая разбурала традыцыйны асноватворны хрысціянскі догмат.

У гэтым жа 1576 у Лоскай друкарні ў перакладзе Б. выйшла ў свет кніга Э.Фрыза (сапраўднае імя — Франсуа Готман, фран-цузскі правазнавец і публіцыст) «Пра фу-рыі, або Вар'яцтвы французскія», у якой апісаны падзеі Варфаламееўскай ночы. На думку Б., гэтыя падзеі павінны былі паслу-жьщь перасцярогай феадальнаму грамад-ству Вялікаг хняства Літоўскага, паказаць, да якіх крывавых падзей могуць прывесці рэлігійная нецярпімасць, ганенні на іншадумцаў. Верагодна, Б. быў ініцыятарам вы­дання ў Лоску твора А.Маджэўскага-Фрыча «Аб удасканаленні Рэчы Паспалітай» (1577) i аўтарам прадмовы да яго.

3 сярэдзіны 1560-х гадоў у асяродцзі бе-ларускіх, літоўскіх i польскіх антытрыніта-рыяў ішла вострая сацыяльна-палітычная дыскусія «аб свецкай уладзе», у якой Б. адыгрываў адну з вядучых роляў. Ён з'яўляўся ідэолагам правага крыла беларус-кіх i літоўскіх антытрынітарыяў, што насу-перак левым апраўдвалі існуючыя грамад-ска-дзяржаўныя інстытуты, аднак патраба-валі ix істотнага рэфармавання. Левыя ж заклікалі да разбурэння асноў не толькі фе-адальнага, але i ўсякага грамадства: пры-ватнай маёмасці, саслоўнай i наогул сацы-яльнай няроўнасці, існуючых дзяржаўных устаноў, судаводства, арміі i г.д. У 1578 у Лоск прыехаў ідэолаг левых Марцін Чахо-віц. Даведаўшыся, што многія з беларускіх антытрынітарыяў, у т.л. Б. i Цяпінскі, ва-лодаюць уласнасцю, прыгоннымі, а такса-ма ўдзельнічаюць у органах свецкай улады, ён пераконваў ix адмовіцца ад усяго гэтага ў адпаведнасці з афіцыйным сацыяльна-этычным вучэннем беларускіх, літоўскіх i польскіх радыкальных рэфарматараў. Ад­нак Б. i Цяпінскі ў дыспуце з Чаховіцам даказвалі, што займанне дзяржаўных пасад, валоданне ўласнасцю i прыгоннымі, зварот у суды, удзел у вайне не супярэчаць духу Евангелля. Больш таго, Б. разгарнуў энер-гічную прапаганду сваіх сацыяльна-палі-тычных поглядаў, нягледзячы на забарону кіраўніцтва антытрынітарыяў. У 1580 ён апублікаваў у Лоску матэрыялы сацыяльна-палітычнай дыскусіі свайго аднадумца Яку-ба Палеалога з левым ідэолагам Паўлам з Бжэзін пад загалоўкам «Абарона сапраў-днага вучэння пра свецкую ўладу». Кіраў-ніцтва антытрынітарыяў не падзяляла так-сама i рэлігійна-філасофскага радыкалізму Б. У адносінах да яго былі ўжыты крайнія меры: у 1582 рашэннем сінода ён зняты з пасады міністра ў Лоску. Аднак Б. не склаў зброі. Каб апраўдаць сваю дзейнасць, ён у 1583 апублікаваў твор «Пра свецкую ўла-ду», які з'яўляецца каштоўнай крыніцай па гісторыі беларускай Рэфармацыі i грамад-ска-філасофскай думкі. За такое не санк-цыяніраванае кіраўніцтвам выступление ў друку яго ў 1584 выключылі з брацкай аб-шчыны. Характэрна, што гэтаму рашэнню падпарадкаваўся беларускі магнат-анты-трынітарый Ян Кішка: з вялікім жалем ён

 

 

развітаўся ca сваім любімцам i выслаў яго з Лоску. Барацьба Б. супраць левых была прынцыповай, сумленнай ідэйнай бараць-бой чалавека, які адстойваў свае погляды, ідэйна-філасофскую пазіцыю, быў перака-наны ў дапушчальнасці плюралізму думак у адзінай арганізацыі.

Апошнія гады Б. жыў пры дварах вы-падковых мецэнатаў. Відаць, памірыўся з кіраўнікамі абшчыны, пра што сведчыць падрыхтаваная ім другая рэдакцыя Новага запавету (1589), выпраўленая i перапраца-ваная. У прадмове да гэтага выдання ён знайшоў кампраміс са сваімі ранейшымі апанентамі. У тым жа 1589 Б. разам са сва-ім сябрам Фабіянам Даманеўскім удзельні-чаў у дыспуце супраць езуітаў, які адбыўся ў Полацку. Ён супрацоўнічаў з пачынаю-чым пісьменнікам, настаўнікам іўеўскай школы Янам Ліцыніем Намыслоўскім. У кнізе апошняга «Сентэнцыі, карысныя ў жыцці» (Лоск, 1589) змешчаны вершы Б.

Да 1956 дакладная дата смерці Б. не бы­ла вядома. Яе ўстанавіў Станіслаў Кот. У каралеўскай бібліятэцы Копенгагена ён знайшоў выдадзены ў 1603 у Вільні Міха-лам Алясніцкім твор, накіраваны супраць антытрынітарыяў. Аўтар піша: «Смернь Сы-мона Буднага, правадыра i кіраўніка пера-хрышчэнцаў Літвы, якая наступіла 13 сту-дзеня 1593 у Вішневе, была жудаснай i агіднай. Ужо за два гады да смерці ён зусім звар'яцеў, не хаідеў нічога чуць i ведаць пра Бога i Хрыста. Нават за тры дні да смерці раздаваўся яго страшэнны крык, які напаў-няў двор пана Льва Маклока (беларускі шляхціц, што даў прытулак Б. — рэд.) i яго суседзяў. A калі цівун пан Віткоўскі пера-конваў яго, каб у апошнія свае дні ён звярнуўся да Бога, ён злавіў яго руку i ска-заў: «Клянуся, я не ведаю ніякага Бога i нія-кага Хрыста». Прыблізна тое ж самае пра смерць Б. паведамляе Марцін Лашч (Жаб-роўскі). Паведамленні гэтыя яўна тэндэн-цыйныя, паколькі належаць яго ідэйным праціўнікам.

ГРэлігійна-філасофскія ідэі Б. (канцэп-цьій Бога, хрысталогія, анталогія) былі на-ватарскія i не мелі прэцэдэнта ў еўрапей-скай думцы.іЁн спрабаваў рэвізаваць арта-даксальнае вучэнне пра Бога ў духу дэізму. Адхіляў традьшыйнае вучэнне пра Троицу i абвяшчаў сапраўдным богам толькі Бога Бацьку. «Дух» ператварыў з самастойнай i раўназначнай субстанцыі ў атрыбут «Баць-кі», яго творчую сілу, боскую свядомасць i волю. Найбольш радыкальна ён абышоўся з Хрыстом: выключыў яго з надсусветнага пачатку, абверг яго боскае паходжанне 1 звышнатуральнае нараджэнне. На аснове вялікай колькасці лагічных, гістарычных i філалагічных аргументаў ён прыйшоў да высновы, што Хрыстос з'яўляўся не Богам, a самаадданым прапаведнікам, высокама-ральным чалавекам, за што i быў надзеле-ны боскімі ўшанаваннямі, здольнасцю тва-рыць цуды. Ён адхіліў думку пра тое, што ў Старым запавеце ёсць указание пра буду-чае нараджэнне Хрыста. Прарокі, сцвяр-джаў Б., нічога не ведалі i не маглі ведаць пра Хрыста. Гэты тэкст — вынік падробкі, на што яшчэ раней звярнулі ўвагу Эразм Ратэрдамскі і Себасцьян Кастэлія. Адмаў-ленне Б. спрадвечнага існавання Хрыста як «боскай ідэі» падрывала канцэпцыю сярэд-невяковага рэалізму, паводле якой агульнае паняцце існуе анталагічна i папярэднічае канкрэтнай рэчы, сцвярджала памяркоўна-наміналістычную тэндэнцыю ў філасофіі.

Істотны момант рэлігійна-філасофскіх поглядаў Б. — натуралістычная інтэрпрэта-цыя біблейскіх цудаў, адмаўленне замагіль-нага свету i бессмяротнасці душы. «Многія вучоныя людзі, — пісаў ён у трактаце «Пра найважнейшыя палажэнні хрысціянскай веры», — лічаць, што пасля смерці душа чалавека будзе прыпадобнена цялеснай субстанцыі, якая ці пераносіць пакуты, ці зазнае асалоду, вандруючы з месца на мес-ца, але гэта паганская, яўрэйская i паэтыч-ная памылковая думка... мёртвыя не вало-даюць ведамі, паколькі душы пасля смерці нічога не адчуваюць. Пасля смерці кожнага чалавека, як святога, так i бязбожніка, ду­ша яго нічога не ведае ні аб сабе, ні аб кім-небудзь іншым, нічога не адчувае, не пераносіць ні пакуты, ні ўцехі... Памылко-вай з'яўляецца агульнапрынятае ўяўленне людзей пра душы, быццам яны жывуць пасля смерці, пераносяць пакуты ці маюць асалоду. Душа — гэта не што іншае, як ча-лавечае жыццё...». Гэта была матэрыяліс-тычная трактоўка псіхафізічнай праблемы, уласцівая шэрагу філосафаў эпохі Адра-джэння — ГГетра Пампанацы, Гжэгажа Паўла з Бжэзін і інш. Натуралістычна выт-лумачваючы біблейскія цуды, Б. прадбачыў некаторыя вывады Б.Спінозы, у прыват-насці яго думку, «што ўсё, аб чым расказ-ваецца ў Пісанні, адбылося натуральным шляхам».

 

 

Метадалагічныя і гнасеалагічныя погля-ды Б. — адлюстраванне развіцця культуры i думкі эпохі Адраджэння. Б. — пераважна тэолаг, аднак ён не ігнараваў філасофію i імкнуўся выкарыстаць яе ў творчай дзей-насці. Як i Фама Аквінскі, ён меркаваў, што вера можа быць абгрунтавана рацыя-нальным спосабам, аднак лічыў, што ў вы-падку канфлікту паміж розумам i верай вы-рашальнае слова належыць розуму. Сут-насць метаду Б. — у яго герменеўтычным майстэрстве, або вучэнні аб інтэрпрэтацыі Бібліі, выкладзеным у прадмове да лоскага выдання Новага Запавету (1574). Гуманісты i рэфарматары эпохі Адраджэння сцвяр-джалі, што да Свяшчэннага пісання трэба падыходзіць як да любога тэксту — гіста-рычнага, філасофскага i інш. Ісціна, павод-ле Б., знаходзіцца ў Свяшчэнным пісанні ў згорнутым выглядзе i яе адтуль неабходна здабыць i адэкватна перадаць. Дзеля гэтага чалавеку патрэбна пэўная культура, адука-ванасць. Б. ўспрыняў выпрацаваны Л.Вала i Эразмам Ратэрдамскім рацыяналістычны метад, які дазваляў пры даследаванні біб-лейскіх тэкстаў праводзіць лагічны, філала-гічны, гістарычны i натуралістычны аналі-зы. Атрыманне з Бібліі ісціны, г.зн. такога палажэння, каб яно не супярэчыла розуму i вопыту чалавека, магчыма толькі на асно-ве вывучэння як мага большай колькасці фактаў, усведамлення ўсёй карціны з'явы. Б. настойваў на кантэкстуальным асэнса-ванні Бібліі, якое зробіць непатрэбнымі алегарычны i вербальны метады яе інтэр-прэтацыі. Неабходна вывучаць, лічыў Б., як i кім пісаліся i ствараліся біблейскія кнігі, прычыны ix скажэння i фальсіфіка-цыі. Трэба не літаральна разумець тое ці іншае палажэнне, a імкнуцца зразумець яго сэнс у агульным кантэксце, выразны тэкст параўноўваць з менш выразным, заблыта-ным, звышнатуральныя сітуацыі вытлумач-ваць у адпаведнасці з розумам, логікай, рэ-альным вопытам i ведамі чалавека i г.д. Ра-цыяналістычна-натуралістычны спосаб вы-яўлення ісціны, выкарыстаны перш за ўсё ў адносінах да біблейскіх сітуацый, адкры-ваў магчымасць такой інтэрпрэтацыі пры-роды, грамадства i чалавека.

Б. рашуча асуджаў аўтарытарызм i даг-матызм у мысленні, інтэлектуальную не-цярпімасць i рэлігійны фанатызм каталіц-кіх i пратэстанцкіх царкоўных i палітычных дзеячаў, тэолагаў, якія «не толькі пяром, але i агнём i мячом» укаранялі сваё вучэнне. «Суполка, —лічыў ён. —павінна быць аб'яднана духам вучэння, а не аўтарытэтам асобы». Нельга «што-небудзь прыняўшы, прытрымлівацца гэтага пастаянна i абара-няць любымі сродкамі». Ён рашуча асу-джаў Жана Кальвіна за тое, што па яго віне загінуў іспанскі вучоны Мігель Сервет. Лі-чыў, што спрэчныя пытанні павінны сва-бодна абмяркоўваць вучоныя i невучоныя людзі, настаўнікі i вучні, прапаведнікі i прыхаджане, багатыя i бедныя — дзе гэтай свабоды няма, там няма свабоды наогул.

Паводле Б., індывідуальны розум — найбольш важны інструмент пазнання. Ад­нак паняцці не прыроджаныя, a фарміру-юцца на аснове пачуццёвага вопыту, ведан-ня канкрэтных, адзінкавых рэчаў. Б., як i яго папярэднікам (Л.Вала, Рудольф Агры-кола, П'ер дэ ля Рамэ), уласціва арыента-цыя на натуральнае мысленне i натураль­ную мову. Шляхам семантычнага i этыма-лагічнага аналізу ён імкнуўся дакладна вызначыиь змест слова, адпаведнасць яго рэчы («логас», «рай», «парог», «жораў», «пі-ла» i інш.), што сведчыла аб наміналістыч-най, рэнесансава-гуманістычнай тэндэнцыі ў яго гнасеалогіі i яе антысхаластычнай на-кіраванасці. 3 гэтага аспекту ён разглядаў і арыстоцелеўскую логіку (называў яе «дыя-лектыкай»). «Што да таго, — пісаў Б., — што я свае довады будую ў форме сілагіз-маў, то я гэта раблю для лепшага разумен­ия i сувязі. Хай мае паважаныя апаненты ведаюць i памятаюць, што навука гутаркі (логікі), якая па-фэчаску называецца дыя-лектыкай, не выдумана філосафамі, як гэта звычайна мяркуюць, а дадзена чалавеку Богам як асаблівы дар i звязана з яго пры-родай. Усё гэта, вывучаючы i наглядаючы, разумныя людзі падвялі пад асобыя праві-лы i вытлумачылі. У далейшым бязбожнікі сказілі гэтае вучэнне i ператварылі яго ў сафістыку, якой цяпер многія займаюцца... У дыспутах Апосталаў знойдзеш такія дова­ды, як быццам бы ix пісалі Парфірый ці сам Арыстоцель... Нават у дыспутах самога Ісуса Хрыста можна ўбачыць дыялектыч-ныя сілагізмы».

Этыка Б. — тэндэнцыя да рэвізіі нека-торых палажэнняў традыцыйнай хрысціян-скай маральнай дактрыны, узбагачэння яе новымі ідэямі, узгаднення з філасофска-этычнымі вучэннямі Адраджэння i Рэфар-мацыі. Адной з такіх ідэй была ідэя ма-ральна-духоўнай свабоды чалавека. Погляд Б. на Хрыста як на выдатнага чалавека, які

 

 

за свае высокія маральныя якасці быў удастоены «боскасці», падводзіў да думкі, што гэтая магчымасць патэнцыяльна збе-рагаецца за кожным смяротным чалавекам, які імкнецца дасягнуць маральнага ўдаска-налення. Хрысталогія Б. — своеасаблівае адлюстраванне рэнесансавай канцэпцыі (Піка дэ ла Мірандала i інш.) пра тое, што чалавек намаганнем асабістай волі можа зраўняцца з Богам. Але ж ідэя маральнай свабоды мела i свой «адваротны бок», яна служыла крыніцай канцэпцыі «ўседазволе-насці».

Асноўная этычная ідэя, выкладзеная Б. у «Катэхізісе», — ідэя рэлігійна-мараль-нага адраджэння. У прадмове ён пісаў пра скажэнне сапраўднага хрысціянства ў ката-ліцтве i праваслаўі, падмену свядомай i шчырай веры i маралі фармальнай i паказ-ной. Таму ў духу пратэстантызму ён акцэн-таваў увагу на асабістай рэлігійнасці i ма-ральнасні чалавека. Асновай веры, паводле Б., з'яўляюцца не дагматыка, абрады i лі-тургія, а этыка, якая змяшчаецца ў боскім адкрьшці, г.зн. у Бібліі. Сваім свецкім жыццём, штодзённай дзейнасцю, працаві-тасцю, сумленнасцю чалавек заслугоўвае выратавання, бо ён нясе асабістую мараль-ную адказнасць перад Богам за свае ўчын-кі. У этыцы Б. заўважаюшда рысы новай, буржуазна-дэмакратычнай маральнай свя-домасйі, якая зыходзіла з прыярытэту пра-воў чалавека, асобы, што праз два стагоддзі было геніяльна зафіксавана ў этыцы I.Кан­та.

Сацыяльна-палітычныя погляды Б. — адлюстраванне памяркоўнай апазіцыі ў бе-ларускім рэфармацыйна-гуманістычным руху. Памяркоўныя мысліцелі-гуманісты, у ix ліку i Б., абгрунтоўвалі шэраг характэр-ных для эпохі Адраджэння i Рэфармацыі праблем аднаўлення, рэфармавання існую-чых грамадскіх інстытутаў, сацыяльна-палі-тычнага Іцэалу, нацыянальнай культуры, рэлігійнай свабоды i інш. Асаблівасцю пра-грамы памяркоўнай апазіцыі з'яўляліся па-зітыўныя ў сваёй аснове адносіны да існу-ючых грамадскіх i дзяржаўных інстытутаў. Пераўтваральная дзейнасць меркавалася ў межах наяўнага соцыуму, змяненню падля-гала не сістэма цалкам, а яе элементы. Прызнаваў Б. i прыватную ўласнасць. «Абы кожны чалавек, — пісаў ён у «Катэхізісе», — маетность свою мел у моцы сваей». Разам з тым ён прапанаваў радикальную рэформу ўсёй сістэмы царкоўнага землеўладання: зямля павінна належаць не манастырам, а царкоўным абшчынам, даходы ад яе павін-ны ісці на школьную адукацыю, утрыман-не настаўнікаў, бедных вучняў, прапаведні-каў, будаўніцтва бальніц i дамоў для саста-рэлых. Ухваляў ён i існуючыя феадальныя адносіны, нават прыгонніцтва, быў рашу-чым праціўнікам супраціўлення сялян сва-ім гаспадарам, аднак не апраўдваў крайнас-цей феадальнага ладу, яго найбольш жор-сткіх праяў. «А кто таков теперичи ест до подданных, абы не драл, абы дивных фор-мтылев ко вылупенью их маетнасти не вы­мышлял, — пісаў ён пра беларускіх паноў і шляхту. — А кто на старых, а звыклых па-винностях переставаеть! Вси на тое ся уда­ли, абы великие доходы мели... А тое всё от поту, або радней от крави убогих людей мусить господар силою, або хитростию вы-лупити». Б. быў прыхільнікам сацыяльнай гармоніі, мірнага суіснавання ўсіх саслоўяў феадальнага грамадства. Высока ставіў пра-ііу гарадскіх рамеснікаў, прадпісваў «честь отдавати» майстрам «заровно» з феадаламі. Кожны, лічыў ён, павінен займаць пэўнае, адведзенае яму гістарычнымі абставінамі месца ў грамадстве. Дзяржаўная ўлада — боскае ўстанаўленне, i ёй неабходна падпа-радкавацца. «Сапраўдны хрысціянін», на думку Б., мог займаць дзяржаўныя пасады, звяртацца ў суды, паколькі гэтыя інстыту-ты не супярэчаць евангельскаму вучэнню. Г Палітычны ідэал яго — «філосаф на тро-и* не», г.зн. асветны манарх, які «павінен ак-ружаць сябе мудрымі і вучонымі людзьмі, з якімі б ён мог параіцца, як дзейнічаць у цяжкіх абставінах». Войны ён падзяляў на справядлівыя, у якіх рэкамендаваў пры-маць удзел, i несправядлівыя, якія асуджаў. У «Катэхізісе» ў духу Скарыны заклікаў пануючыя колы, у прыватнасці князёў Ра-дзівілаў, клапаціцца аб развіцці беларускай культуры, адукацыі, роднай мовы. «Абы ва­ши княжацкие милости, — пісаў ён, — не только в чужоземских языцех кохали, але бы ся теж... и того здавна славного языка словенского розмиловати и оным ся бави-ти рачили». Ідэі Б. аб развіцці беларускай мовы, культуры — адзін з фактараў станаў-лення нацыянальнай свядомасці. Разам з тым ён сцвярджаў неабходнасць засваення ўсёй сукупнасці еўрапейскай культуры, асуджаў езуітаў за ix рэлігійную нецярпі-масць, папракаў тых праваслаўных дзеячаў, якія імкнуліся адмежавацца ад заходнееў-рапейскай адукаванасці.

 

 

Б. — таленавіты празаік, паэт, пера-кЛадчык; пісаў на беларускай, польскай i лацінскай мовах. Абгрунтоўваў думку пра пазнавальнае значэнне мастацтва i яго ма-ральна-выхаваўчую ролю. У палеміцы з Ар-цеміем ён адстойваў прынцып рэнесанса-вага рэалізму. Разумение Б. прыгожага ме­ла рацыяналістычны характар: прыгожае тое, што ісціннае. Ён аддаваў перавагу прыгажосці зместу перад прыгажосцю фор­мы. Лічыў, што толькі на аснове свабоды магчыма поўнае самавыяўленне асобы, росквіт яе здольнасцей.

Те.: Катихисис то ест наука стародавная христианьская от светого писма для простых людей языка рус кого в пытаниах и отказех събрана. Несвиж, 1562; Из предисловия к пере­воду Нового Завета; Приписки к переводу неко­торых мест Нового Завета; Из письма к Фоксу // Из истории философской и общественно-по­литической мысли Белоруссии: Избр. произв. XVI —нач. XIX в. Мн., 1962; [Ліст С.Булнагада Г.Булінгера] // Весш' АН БССР. Сер. грамад. навук. 1978. №5; О przedniejszych wiary chry s tyj a n ski ej artykulech. Warszawa; Łódź, 1989; O urzędzie miecza uzywającem. Warszawa, 1932.

-/7//Я..4 Ал е КС ют о в и ч НА. Будный — идеолог гуманизма и реформации в Белоруссии и Литве // Из истории философской и общест­венно-политической мысли Белоруссии: Избр. произв. XVI — нач. XIX в. Мн., 1962; (Лодок-шин С.А. Скорина и Будный: Очерк филос. взглядов. Мн., 1974; Яго ж. Філасофская дум­ка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Франпыска Скарыны да Сімяона Полацкага. Мн., 1990; П а р э ц к i ЯЛ. Сымон Будны. Мн., 1975; К о -нон В.М. От Ренессанса к классицизму: (Ста­новление эстет, мысли Белоруссии в XVI — XVIII вв.). Мн., 1978; Псторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Т. 1. Мн., 1968; История белорусской дооктябрьской литерату­ры. Мн., 1977; Саверчанка І.В. Сымон Будны: Гуманіст і рэфарматар. Мн., 1993.

С.А.Падокшын.

Ігнат Цярэньцевіч (22.8.1861—22.9.1917)

Беларуси тэатральны дзеяч, акцёр, рэ-жысёр; стваральнік нацыянальнага прафе-сійнага тэатра. Нарадзіўся ў в. Палевачы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобл. У 1907—13 кіраўнік Першай беларускай тру­пы, адзін з ініцыятараў арганізацыі Перша-га таварыства беларускай драмы i камедыі. Збіраў для тэатра беларускія танцы, узоры

народнага адзення, арнаменту, размалёўкі, залучаў да ўдзелу ў пастаноўках таленавітых выканаўцаў-сялян, нястомна прапагандаваў беларускі тэатр, арганізоўваў аматарскія гурткі. Як кіраўнік тэатра падтрымліваў яго ўласнымі сродкамі. Пастаноўшчык боль-шасці спектакляў Першай беларускай тру­пы. Вызначаўся тэмпераментным выканан-нем беларускіх народных танцаў, якія сам i ставіў. Выступаў у ролях бытавога i харак-тарнага плана: Аляксей («У зімовы вечар» паводле Э.Ажэшкі), Ігнась («Модны шлях-цюк» К.Каганца), Антон, Мірановіч («Па-шыліся ў дурні», «Па рэвізіі» М.Крапіўніц-кага). Залажыў асновы сучаснага беларус-кага тэатральнага мастацтва. На радзіме яму ўстаноўлены помнік (1976, скульптар І.Місько).

Ліш.: Да стагоддзя з дня нараджэння І.Ц.Буй-ніцкага // У кн.: Беларускае мастацтва. Мн., 1962, в. 3.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Будзіла | Булгары н
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 559; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.