Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

ГАЎРЫЛЕНКА




ГАРУН

ГАРДЗЯЛКОЎСКАЯ

Тэрэза (1854 —май 1933)

Бел. перакладчыца i вьщавец. Мела ма-ёнтак Габрылёва-Папоўна (Талачынскі ра-ён Віцебскай вобл., у межах в. Сані). У 1908 з сынам Канстанцінам арганізавала там беларускую школу, дзе настаўнікам працаваў Я.Колас. На бел. мову перакладала творы рускіх, польскіх пісьменнікаў («Дым» М.Канапніцкай, 1909; «Архіп і Лявонка» М.Горкага, 1910; «Дзядзька Голад»С.Віткевіча, 1911). Друкавалася пад псеўд. Зязюля, Г.Т. На ўласныя сродкі выдаваіа свае пераклады i кн. Я.Коласа, Ядвігіна Ш. i інш. В.У.Скалабан.

 

Алесь (сапр. Прушынскі Аляксандр Уладзіміравіч; 11.3.1887—28.7.1920)

Бел. пісьменнік, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху. Нарадзіўся ў фальварку Новы Двор Мінскага р-на. Скончыў мін-скія гарадское (1897) i рамеснае (1902) ву-чылішчы. Працаваў у Мінску сталяром. 3 1904 член партыі эсэраў-максімалістаў. За антыўрадавую дзейнасць у 1907 арыштава-ны i ў 1908 сасланы ў Кірэнскі пав. Іркуц-кай губ. Пасля працаваў на Лене i Віціме, на залатых капальнях у Бадайбо. У Мінск вярнуўся ў вер. 1917 хворы на сухоты. Удзельнічаў у дзейнасці бел. арганізацый. Віііэ-старшыня Усебеларускага з'езда 1917, удзельнічаў у стварэнні БНР, рэдагаваў газ. «Беларускі шлях», у 1919—20 узначальваў Бел. нацыянальны камітэт, быў членам Бел. вайсковай камісіі. У 1920 хвароба аб-вастрылася. Па дарозе на курорт Закапана памёр у Кракаве. Раннія творы не збераглі-ся. 1905 датуецца паэма «Мае коляды»

 

 

(Вільня, 1920, пад псеўд. А.Сумны) — гіс-торыя абуджэння нацыянальнай свядомас-ці ў вясковага хлопчыка. 3 1907 друкаваўся ў газ. «Наша ніва». Пісаў пераважна лірыч-ныя вершы, якія вызначаюцца меладыч-насцю, багаццем рытміка-інтанацыйнага ладу, спалучэннем філасофскай заглыбле-насці з публіцыстычнасцю i тонкім лірыз-мам, творчым засваеннем фальклорных традьшый. Паводле матываў i тэматыкі яго паэзія блізкая да паэзіі Я.Купалы i Я.Кола-са. У ёй выказана такое ж неадольнае жа-данне лепшай долі для народа, непрыміры-масць да несправядлівасні, гатоўнасць ах-вяравасць сабой дзеля шчасця людзей i Бацькаўшчыны. Аўтар зб. паэзіі «Матчын дар» (1918, 2-е выд. 1929, факсімільнае выданне 1988). Адметнасць прозы П. — яе ідэйна-тэматычнае багацце. Пісаў пра на-цыянальнае бяспраўе беларуса («Пан Ша-буневіч»), пра тое, як астрог калечыць лёс чалавека, разбурае яго псіхалогію («Чалавек без крыві», «Маладое»). Сцэны з жыцця беларускага пасяленца ў Сібіры паказаў у апавяданні «Свята». Празаічны трыпціх «П'еса i Калсмбіна» аб'ядноўвае тэ.ма ка-хання, мастацкі роздум аб загадкавай сіле гэтага пачуцця. Празаічныя творы падпіс-ваў псеўд. І.Жывіца. У зб. «Жывыя казкі» (1920) увайшлі п'есы для дзіцячага тэатра, прасякнутыя жыццесцвярджальным апты-мізмам, непрымірымасцю да фальшу i нес-правядлівасці.

Те.: Сэрцам пачуты звон: Паэзія, проза, дра-матургія, публіцыстыка. Мн., 1991.

Літ:. Казбярук У. Светлай волі зычны звон: Алесь Гарун. Мн., 1991. У.В.Рагойша.

Максім (Максімілян; каля 1797 — пасля 1862)

Удзельнік вызваленчага руху 1830-х га-доў на Беларусі i ў Польшчы. Нарадз ся ў в. Глушынцы Мінскага пав. (цяпер Дзяр-жынскі р-н) у сям'і прыгоннага селяніна памешчыка Ваньковіча. У 1824 здадзены ў рэкруты. Знаходзячыся на службе ў цар-скай арміі, у час паўстання 1831—32 пе-райшоў на бок паўстанцаў, удзельнічаў у ix дзеяннях у раёне Белавежскай пушчы. Пас­ля паражэння паўстання з корпусам ген. Рамарына перайшоў у Галіцыю (у той час Аўстрыйская імперыя). Вясной 1833 удзельнічаў у партызанскай экспедыцыі Ю.Заліўскага з Галіцыі ў Каралеўства Польскае, вылучаўся ўмельствам даходліва гутарыць з сялянамі. Схоплены на Люблін-шчыне. У паказаннях заявіў, што паўстан-цы змагаліся, «каб не было паноў, каб се-лянін меў свой грунт i нікому за яго не плаціў, каб забраны край адняць ад расі-ян». Паводле прысуду ваеннага суда ў Вар­шаве жорстка пакараны шпіцрутэнамі (тройчы прапушчаны праз строй 500 сал-дат) i сасланы на катаргу ў Сібір. Адбываў пакаранне ў Нерчынскай акрузе, з 1856 — у Шылцы (цяпер горад у Чыцінскай вобл.). У 1859 вярнуўся ў родную вёску, дзе над ім устаноўлены паліцэйскі нагляд. У 1860 прыпісаны да мінскіх мяшчан, але жыў па-ранейшаму ў Глушынцах, займаўся падзён-нымі заробкамі.

Літ:. Limanowski В. Szermierze wolności. Kraków, 1911; Zalewski L. Z dziejów
partyzantki r. 1833 w województwie Lubelskiem. Lublin, 1934; Społeczeństwo polskie i próby wznowienia walki zbrojnej w 1833 r. Wrocław eta, 1984. Г.В.Кісялёў.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 696; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.006 сек.