Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

ГУСОЎСКІ




Мікола (каля 1470—1533?)

Паэт-гуманіст і асветнік эпохі Адра-джэння, прадстаўнік новалацінскай усход-нееўрапейскай школы, дзеяч славянскай культуры. 3 сям'і пачяўнічага. Адукацыю атрымаў на Беларусі, паглыбляў веды ў Вільні, Польшчы, Італіі. Вялікую ролю ў яго лёсе адыграў мецэнат Эразм Вітэлій (Цёлк) — сакратар велікакняжацкай кан-цылярыі, біскуп плоцкі. У 1518 у складзе польска-літоўскай дыпламатычнай місіі, якую ўзначальваў Вітэлій, Г. трапіў у Рым. У Італіі канчаткова сфарміраваліся яго творчыя індывідуальнасць i літаратурнае крэда. Выконваючы заказ Вітэлія для папы Льва X, які хацеў пачуць праўдзівае па-этычнае слова пра паляванне на зуброу. Г. стварыў у 1522 у Рыме свой лепшы твор «Carmen de statura feritate ac venatione bisontis» («Песня пра выгляд, лютасць зуб­ра i паляванне на яго»), дзе выклаў шмат-гранную ідэйна-эстэтычную, педагагічна-асветніцкую праграму. У 1528 у Кракаве выдаў у друкарні Ераніма Віетэра паэтыч-ны зборнік «Песня пра зубра», які складаў-ся з празаічнага прысвячэння, аднаймен-най паэмы i 11 вершаў, напісаных пера-важна ў рымскі перыяд. У прысвячэнні, адрасаваным каралеве Боне, паэт прасіў яе ўзяць на сябе дзяржаўнае апякунства над таленавітымі і спрактыкаванымі ў навуцы i мастацтве людзьмі. Паэт змог прыўзняцца над вузкасаслоўным, каставым мысленнем i выступіў як выразнік перадавых грамад-ска-палітычных i эстэтычных поглядаў таго часу i папулярызатар гісторыі i культуры Беларусі i Літвы на сусветнай арэне, прад-стаўнік рэнесансавага рэалізму. У паэме яскрава выражаны патрыятычны заклік да яднання i дружбы розных па веры i культу­ры еўрапейскіх народаў перад пагрозай ту-рэцкага i татарскага нашэсця, услаўленне дзейснай, свабоднай, гарманічна развітой і мужнай асобы, ідэя патрыятызму i антыва-енны пафас, рэнесансава-утапічная кан-цэпцыя гарманічных узаемадачыненняў ча-лавека, грамадства i прыроды, міждзяржаў-ных адносін. Усе часткі твора аб'яднаны тэмай лесу радзімы, адданасці роднай зям-лі. Г. стварыў мастацка-гістарычны гімн прыгажосці сваёй зямлі. Зубр у паэме — алегарычны вобраз роднага краю, сімвал яго былой магутнасці. Вялікая заслуга Г. ў пастаноўцы ім праблемы аховы прыроды, беражлівых адносін да яе, рацыянальнага

 

 

выкарыстання i памнажэння прыродных багаццяў радзімы. Для Г. прырода — усе-народны здабытак i крыніца здароўя, ра-дасці, выхавання высокіх патрыятычных i эстэтычных пачуццяў. Паэт першы ў сла-вянскай літаратуры ўбачыў i адлюстраваў пачатак крызісу сацыяльна-палітычнага ла­ду Вялікага княства Літоўскага, крытыкаваў сацыяльна-класавую палітыку Польшчы i Вялікага княства Літоўскага, быў выразні-кам настрояў баяр, шляхты i гараджан. Унутраная супярэчлівасць светапогляду Г. ў абстрактнасці яго гуманізму, супярэч-насці паміж верай i ведамі, артадоксіяй i вальнадумствам, ідэалізмам i стыхійным матэрыялізмам. 3 абурэннем паэт пісаў пра пакуты простага народа. 3 мэтай маральна-этычнага ўдасканалення грамадства, павы-шэння яго адукаванасці Г. прапагандаваў сістэму лацінскай еўрапейскай адукацыі («сем свабодных навук»).

У войнах паэт бачыў адну з найважней-шых прычын няшчасцяў чалавецтва, пакут радзімы i народа. Ён заклікаў спыніць між-усобіцы паміж уладарамі хрысціянскай Еўропы, прапаведаваў роўнасць народаў. Грамадзянскай пазіцыяй пісьменніка ён лі-чыў абуджэнне найыянальнай свядомасці свайго народа. Г. даў цудоўныя ўзоры гра­мадзянскай патрыятычнай лірыкі. Заклікаў суайчыннікаў задумацца над цяжкім стано-вішчам радзімы, усвядоміць, што гштоўны яе біч — гэта палітыка ўладароў. Пясняр прыроды, працы i свабоднага чалавека ў беларускай i ўвогуле ўсходнееўрапейскай літаратуры, Г. выказаў замілаванасць i га-рачую любоў да роднай зямлі.

Ярка паказаў жыццё мужных, працаві-тых людзей, паляўнічых, ратнікаў, бортні-каў, аратых, ix працоўную i ратную дзей-насць, побыт i звычаі, ідэалізаваў вобраз вялікага князя Вітаўта. У народнай мудрас-ці ён бачыў невычэрпную крыніцу паэзіі, інфармацыі i адну з прычын стойкасці на-роднага духу. Паэт паклаў пачатак збіран-ню народнай мудрасці беларусаў. Ён авало-даў скарбамі беларускага народнага гумару, прынцыпамі яго выкрывальнага ўздзеяння, выступаў супраць тых, хто лічыў, што вучо-ная лацінская паэзія па сваім характары несумяшчальная з творчасцю народа. «Песня гіра зубра» напісана ім на класіч-най латыні, але ў ёй ёсць прыкметы жывой беларускай мовы. Паэзія Г. паўплывала прама ці апасродкавана на станаўленне пс-тарыяграфіі Вялікага княства Літоўскага, росквіт лацінскай, уласнабеларускай, польскай i польска-беларускай літаратур, на развіццё такіх жанраў ва ўсходнееўра-пейскай літаратуры, як лірыка-эпічная, гіс-тарычная i сатырычная паэма, элегія, эпіг-рама.

Г. — таксама аўтар паэмы «Новая i сла-вутая перамога над туркамі ў ліпені меся­цы» (Кракаў, 1524), створанай ім за дзень па гарачых слядах падзей. Напісаная хво­рым, спакутаваным ад неўладкаванасці жыцця чалавекам, яна здзіўляе сілай мас-тацкага асэнсавання народнага подзвігу. Паэт ганарыцца, што перамога над туркамі пад Трамбоўлем здабыта народным апал-чэннем. Гэты твор зрабіў прыкметны ўплыў на развіццё жанру гераічнай паэмы i хронікі ў літаратурах Беларусі, Польшчы i Літвы.

У кракаўскі перыяд ім створана i паэма «Жыццё i подзвігі св. Пяцынта» (1525). У яе прысвячэнні кракаўскаму ваяводу Хрыс-тафору з Шыдлоўца паэт гаворыць пра не-абходнасць «адкрыцця» спраў славутых лю­дзей мінулага для папулярызацыі ix жыцця. У гэтым дыдактычна-рэлігійным творы аў-тар прапаведаваў хрысціянска-гуманістыч-ны подзвіг як служэнне народу. У разумен-ні Г. Польшча i Русь складаюць адзінае цэ-лае — славянскі рэгіён. Таму вобраз Пя­цынта, дзейнасць якога праходзіла ў Поль­шчы i на Русі, дарагі сэрцу паэта ідэйнай сутнасцю. Многія радкі паэмы — гімн ча-лавечаму розуму, духоўнай велічы. Паэма сцвярджала адзінства лепшых прынцыпаў раннехрысціянскай маралі, ідэалаў народ­най этыкі i рэнесансавых элементаў i ад-маўляла мараль пануючых класаў. У гэтым выявіліся дэмакратызм, народнасць светаў-спрымання, публіцыстычнасць i грама-дзянская мужнасць Г.

Те.: Песня пра зубра. Мн., 1973; Песня пра зубра. Мн., 1980; Песня пра зубра. Мн., 1994.

Jliт.: Ко нон В.М. От Ренессанса к клас­сицизму. Мн., 1978; Дорошкевич В.И. Но­
волатинская поэзия Белоруссии и Литвы. Пер­вая половина XVI в. Мн., 1979; Порецкий
Я.И. Николай Гусовский. Мн., 1984; Кал ее - н i к У.А. Мікола Гусоўскі // Гісторыя беларус­кай літаратуры: Старажыт. перыяд. 2 выд. Мн.,1996. В.І.Дарашкевіч.

 

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 695; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.006 сек.