Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

ДМАХОЎСКІ

Фадзей Уладзіслававіч (1858—?)

Беларускі жывапісец, педагог. Нарадзіў-ся на Піншчыне. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1873—77), у Кракаве ў Я.Матэйкі. У 1907 выкладаў арнаментыку ў Вышэйшай школе заахвочвання мастацтваў у Пецяр-бургу. Пісаў кампазіцыі на гіст. тэмы i пйзажы («Прысяга князя», «Лясная глуш»). Аўтар серыі малюнкаў гербаў бел гарадоў для «Гербоўніка літоўскага», які публіка-ваўся ў пач. 20 ст. ў віленскіх часопісах «Kwartalnik tewski» («Квартальнік літоў-скі»), «Litwa i Rus» («Літва i Русь»). Вядомы яго графічная серыя партрэтаў польскіх ка-ралёў (Леха, Крака, Мешкі П, Пяста i інш.), гістарычных асоб (Т.Касцюшкі, На-палеона), дзеячаў культуры (А.Міцкевіча і інш.).

Mm.: Д р о б о в Л.Н. Живопись Белоруссии
XIX — начала XX в. Мн., 1974. Л.НДробаў.

 

ДОГЕЛЬ (Dogiel)

Мацей (6.8.1715—24.2.1760)

Псторык-археограф, прававед. Нарадзіў-ся ў в. Гембулы Лідскага пав. ў сям'і дроб-нага шляхціца. Пасля заканчэння піярскай школы ў Шчучыне ўступіў у ордэн піяраў і займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. Ула-дальнік мяст. Шчучын надворны маршалак Вялікага княства Літоўскага Сцыпіа дэ Кампа даручыў яму выхаванне свайго сы­на. Разам са сваім выхаванцам Д. выязджаў за мяжу, наведваў лекцыі ў Лейпцыгскім і Парыжскім універсітэтах, удасканаліў свае веды ў філасофіі, міжнародным праве i ма-тэматыцы. Пасля вяртання на радзіму з канца 1740-х гадоў Д. — рэктар піярскага калегіума ў Вільні, заснавальнік школы з асобным інтэрнатам для шляхецкай мола-дзі. У апублікаваным «Паведамленні» пра адкрыццё гэтай школы Д. падкрэсліваў вя-лікую ролю асветы ў справе маральнага ўдасканалення народа. Шмат падарожні-чаў. У 1748 як пасол Рэчы Паспалітай меў магчымасць працаваць у архівах i бібліятэ-ках Германіі, Францыі, Галандыі. Выка-рыстоўваў таксама рэдкія, малавядомыя або нават сакрэтныя афіцыйныя дакумен-ты, што захоўваліся ў каралеўскім архіве Кракава i Нясвіжскім архіве. Сабраў шмат гістарычных i дыпламатычных матэрыялаў i дакументаў. 3 васьмі запланаваных тамоў выдаў толькі тры пад назвай «Дыпламатыч-ны кодэкс Каралеўства Польскага i Вяліка-га княства Літоўскага». Нявыдадзеныя ма-тэрыялы (5 тамоў) у рукапісах паступілі ў Каралеўскую бібліятэку (Варшава), потым у Віленскі універсітэт, адтуль у Пецярбург-скую публічную бібліятэку. Д. выдаў так­сама збор дакументаў па размежаванні дзяржаўнай граніцы Вялікага княства Лі-тоўскага з Польшчай у сярэдзіне 16 ст. Яго зборнікі матэрыялаў па гісторыі міжнарод-ных адносін Польшчы, Літвы i Беларусі за

 

 

13—18 ст. як гістарычныя крыніцы не страцілі свайго значэння да нашых дзён.

Літ:. Бирало А.А. Философская и общест­венная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII —середине XVIII в. Мн., 1971. С. 121—125.

Г.Я.Галенчанка.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
ДЗМІТРЫЕЎ | Дразд0в1ч
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 438; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.014 сек.