Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Жыпмонт II




(Зыгмунт, Сігізмунд) Аўгуст (1.8.1520—7.7.1572)

Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага ў 1548—72 (каранаваны ў 1530) i кароль Полыпчы з 1548. Сын Жыгімонта I Старо-га i каралевы Боны. У першыя гады кня-жання ў Беларуска-Літоўскай дзяржаве знаходзіўся пад уплывам магнатаў, асабліва Радзівілаў. Пасля смерці першай жонкі Лі-заветы тайна ад бацькоў i ад сената ажаніў-ся з удавою трокскага ваяводы С.Гаштоль-да Барбарай Радзівіл (праз 6 месяцаў яна памерла, паводле версіі атручана свякрухай Бонай). Праўленне Ж. II супала з перыя

дам найболыиых поспехаў у краіне Рэфар-мацыі. Пратэстанцтва так хутка пашырала-ся, што ў сойме ўсе сенатары (апрача епіс-капаў) былі пратэстантамі. Кароль сам ва-гаўся ў веры i даваў пратэстантам розныя прывілеі як у Полыичы, так i ў Вялікім княстве Літоўскім, дзе галоўнымі абарон-цамі Рэфармацыі былі Мікалай Радзівіл Чорны i Мікалай Пац. Кароль дазваляу бу-даваць лютэранскія i кальвінісцкія храмы. У барацьбе паміж прыхільнікамі Рэфарма-цыі i каталіцкай царквы Ж. II доўгі час трымаўся нейтралітэту. Але ў апошнія гады пад націскам вярхоў каталіцтва вымушаны быў згадзіцца на абмежаванне дзейнасці пратэстантаў i дапусціў у краіну езуітаў (1564). Па патрабаванні маці Ж. II ажаніў-ся трэці раз з Кацярынай, удавой князя Ганзага, якая ў хуткім часе з'ехала ў Вену. У выніку бяздзетны кароль стаў апошнім прадстаўніком дынастыі Ягелонаў, якая правіла ў Польшчы 186 гадоў. У часы яго праўлення ў Беларуска-Літоўскай дзяржаве пачала ажыццяўляцца аграрная рэформа, вядомая ў гісторыі як валочная памера. У выніку гэтай рэформы, якая вялася з 1530-х гадоў да сярэдзіны 17 ст., упарадкавана землекарыстанне, ліквідавана цераспалосі-ца сялянскіх зямель i уніфікаваны феадаль-ныя павіннасці сялян, усталяваліся i сталі пашыранымі фальваркі, уводзілася падвор-нае землекарыстанне, сяляне надзяляліся стандартнымі зямельнымі ўчасткамі — ва-локамі, замацавана трохпольная сістэма

 

 

земляробства. Усё гэта павысіла прадукцый-насць сельскай гаспадаркі. Ж. II вярнуў у склад дзяржавы каралеўскія землі, неза­конна раздзеленыя магнатам яго папярэд-нікамі ў 1-й палове 16 ст. Пры ім уведзены ў дзеянне Статут Вялікага княства Літоў-скага 1566.

Ж. II ваяваў з Лівонскім ордэнам, які да гэтага часу прыняў лютэранства. У сувязі з тым, што палякі адмовіліся ўдзельнічаць у паспалітым рушэнні i ваяваць з ордэнам, Ж. II пайшоў на Лівонію толькі з беларус-ка-літоўскім войскам i прымусіў ордэн прасіць міру i прызнаць сябе даннікам Ли­вы (пад уладу Беларуска-Літоўскай дзяржа­вы адышла Ліфляндыя, у ленную залеж-насць трапіла Курляндскае герцагства, пад апеку Полыпчы — Эстляндыя). На Іііво-нію квапіўся i Іван IV Грозны, які ў 1558 распачаў вайну. У выніку пачалася Лівон-ская вайна, якая цягнулася амаль 25 гадоў (1558—83). У 1563 войскі Маскоўскай дзяр­жавы захапілі Полацк. Сабраўшы 100-ты­сячную армію, Ж. II рушыў супраць Івана IV Грознага, але беспаспяхова — армія, якой доўга не плацілі грошы, разышлася па хатах. Саюзніца Польшча ў вайне не ўдзельнічала, а патрабавала папярэдняй згоды на поўнае аб'яднанне абедзвюх дзяр-жаў, бо баялася, што пасля смерці старога i бяздзетнага Ж. II Беларуска-Літоўская дзяржава можа адысці ад Польшчы зусім. Але гэтаму процістаяла літоўска-беларуская партыя на чале з канцлерам Мікалаем Ра-дзівілам, найбольш уплывовым дзеячам Княства, які паўтараў: «Палякі ліпнуць да Літвы, як пчолы да кветак, каб выссаўшы мёд, кінуць ix». Пасля смерці М.Радзівіла па ініцыятыве Ж. II у студзені 1569 у Люб-ліне скліканы вялікі сойм з прадстаўнікоў абедзвюх дзяржаў. Многія феадалы Княс­тва не пайшлі на сойм, многія пакінулі яго, «не адвітаўшыся з каралём». Скарыс-таўшы аслабленне Вялікага княства Літоў-скага ў выніку Лівонскай вайны, Ж. II пад-пісаў акты аб далучэнні да Польшчы Пад-ляшша, Валыні, Падолля i Кіеўшчыны. У гэтых цяжкіх умовах намаганнямі ўплыво-вых князёў, у т.л. Канстанціна Астрожска-га i Аляксандра Чартарыйскага, акт аб уніі дзвюх дзяржаў 1.7.1569 быў падпісаны. Та-кім чынам, паводле Люблінскай уніі Кара-леўства Польскае i Вялікае княства Літоў-скае аб'ядначіся ў федэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую. Паводле гэтага акта Вялі-кае княства Літоўскае i Польшча не павінны былі выбіраць сабе асобных правіцеляў, a агульнага караля (ён жа i вялікі князь Вя-лікага княства Літоўскага), склікаўся i агульны сойм (у Варшаве) з роўнай коль-касцю прадстаўнікоў абедзвюх частак но-вай дзяржавы. Прызнаваліся роўныя правы абедзвюх дзяржаў, прадугледжвалася адзі-ная фашовая сістэма, агульная знешняя палітыка. Фактычна Беларуска-Літоўская дзяржава i пасля уніі захавала пэўную са-мастойнасць: уласнае войска, асобнае зака-надаўства, суд, казну i інш. Адзінага ўрада фактычна не было. Афіцыйнай дзяржаўнай мовай у Княстве заставалася беларуская. Польскім феадалам па-ранейшаму забара-нялася займаць дзяржаўныя пасады ў Княстве, Лівонія абвяшчалася агульным здабыткам абедзвюх дзяржаў.

Шт.: История Польши. Т. 1. 2-е изд. М.,1956. І.П.Хаўратовіч.

 

 

ЖЫЛІБЕР (Gilibert)

Жан Эмануэль (21.6.1741—2.9.1814)

Вучоны-прыродазнавец, урач; засна-вальнік першай на Беларусі медыцынскай акадэміі ў Гродне (1775—81). Нарадзіўся ў Францыі непадалёку ад Ліёна. Медыцын-скую адукацыю атрымаў ва універсітэце Манпелье i працаваў прафесарам медыка-ветэрынарнай школы ў Ліёне. У 1775 зап-рошаны А. Тызенгаўзам для заснавання ў Гродне медыцынскай школы (акадэміі). Кіраваў Гродзенскай медыцынскай акадэ-міяй (1775—81), заснаваў у Гродне аку-шэрскую i ветэрынарную школы, клінічны шпіталь, анатамічны тэатр, батанічны сад, уладкаваў тут багатую навуковую бібліятэ-ку. У акадэміі i школах Ж. выкладаў меды-цыну, мінералогію, хімію, батаніку. Напа-чатку (кастрычнік 1775) у медыцынскай школе было 12 вучняў. У 1778 пры школе створана аддзяленне на 10 вучняў «добрага паходжання i выдатных здольнасцей», дзе рыхтавалі ўдасканаленых урачоў для гара-доў, і аддзяленне на 20 чалавек для «пра-вінцыяльных лекараў і хірургаў» (паводле звестак швейцарскага вучонага І.Бернулі); у аддзяленні «спавівальнага мастацтва» выкладчыкам была акушэрка з Парыжа. 3 гэтага часу школа стала называцца акадэ-міяй. Тут навучаліся пераважна дзеці ра-меснікаў i сялян. Ж. падзяляў погляды французскіх асветнікаў i матэрыялістаў. Усё гэта не падабалася клерыкальным ко

 

 

лам у Вільні, куды ў 1781 была пераведзена медыцынская акадэмія з Гродна, i дзе на яе аснове створаны медыцынскі факультэт пры Віленскім універсітэце. Яны перашка-джалі дзейнасці Ж. ў т.зв. анатамічным тэ-атры, хоць гэта было прынята ў практыцы навучання медыкаў у тагачасных перадавых краінах. Матэрыялы сведчаць i пра нейкую інтрыгу, у якую была ўцягнута і жонка Ж. Акадэмічная адміністрацыя вымушана была забараніць лекцыі i творы вучонага (нават з універсітэцкай бібліятэкі былі заб­раны 4-ы i 5-ы тамы яго твораў). Справа скончылася разводам i ад'ездам у 1783 Ж. на радзіму.

Ж. напісаў шмат прац па флоры Белару-сі, Літвы, Польшчы, па эпідэміялогіі эндэ-мічных хвароб у гэтых краінах. У прадмове да сваёй кнігі «Флора Літвы» (1781) ён раз-важаў аб прынцыпах класіфікацыі раслін К.Лінея, Турнефора i інш. Ж. аддаваў пе-равагу поглядам Турнефора, а да Лінея ста-віўся крытычна. Ён пісаў: «...Не заўсёды мы адносіліся з поўным даверам да законаў бессмяротнага настаўніка... Як мне, так i ўсім падобным мне натурам многія прын-цыпы Лінея ўяўляюціха каштоўнымі, але яго нельга ніякім чынам без доказу назваць мужам глыбокіх дараванняў... ён занадта сістэматычны i абвясціў без усякага разбо­ру зусім адвольныя законы, якія супярэ-чаць прыродзе». 2 тамы гэтай грунтоўнай працы выйшлі яшчэ ў Гродне, а наступныя 3 у Вільні. На той час кніга была навукова абгрунтаваным даследаваннем, ёю зацікаві-ліся i вучоныя Расійскай акадэміі навук. Ж. меў добрыя адносіны з акадэмікам П.С.Паласам, які прысылаў яму ў Гродна шматлікія расліны для даследавання. Пра вынікі сваіх доследаў Ж. паведамляў i ў Ра-сійскую акадэмію (у 1780 у «Акадэмічных весцях» надрукавана яго праца на рускай i французскай мовах).

Светапогляд Ж. адлюстраваны ва ўсёй яго дзейнасці, у т.л. i ў натуралісцкіх тво-рах. Раслінны i жывёльны свет вучоны раз-глядаў як тварэнне прыроды-маці, якая ўсё нараджае. Ён адмаўляў існаванне «жыццё-вых духаў», лічыў, што ўсё заключаецца ў прыроднай жыццядзейнасці арганізмаў. Ён лічыў, што класіфікацыя жывёльнага i pac-ліннага свету павінна быць натуральнай, а не штучнай, што пры сістэматызацыі рас-лін найперш трэба ўлічваць натуральныя сувязі, i абгрунтаваў слушныя папажэнні пра ўсебаковы ўлік якасцей i ўласцівасцей арганічнага свету. 3 гэтых пазіцый Ж. кры-тыкаваў Лінея за штучнасць яго класіфіка-цыі: «Праўда, ён нам прапанаваў свой ме-тад, але, па-першае, вельмі цяжкі на пра­ктыцы, па-другое, ён мае шмат адхіленняў ад нормы i ламае натуральныя сувязі». У сваёй практычнай дзейнасці па класіфіка-цыі раслін беларускай і літоўскай флоры Ж. выкарыстоўваў і метады Лінея, але кіра-ваўся пераважна сваім метадам, які абапі-раўся не столькі на фармальныя адзінкі, колькі зыходзіў з умоў жыцця раслін i ix натуральных відавых прыкмет. Светапогляд Ж. ў сваёй аснове адлюстроўвае стыхійна-матэрыялістычныя імкненні вучонага, які высока ставіў эксперимент i назіранне. Як батанік-сістэматык Ж. даў пачатак сістэма-тычнаму вывучэнню флоры Беларусі, рас-працаваў планы сумеснага са студэнтамі шырокага вывучэння мясцовай флоры, фа­уны i мінералаў (была сабрана значная ка-лекцыя) i тым самым заклікаў да даследа­вання самой прыроды, яе законаў. Логіка натуральна-навуковага светапогляду падво-дзіла яго фактычна да адмаўлення некато-рых палажэнняў тэалогіі. Так, у нарысе «Даследчыкі прыроды Літвы» (1781) ён, па сутнасці, адмаўляе тэалагічную (ці спірыту-альную) трактоўку паняцця душы. Абапіра-ючыся на эксперыментальны дослед 5-ме­сячных зрослых блізнят (адзін з ix без гала-вы i ног), Ж. зрабіў выснову, што «жыццё-вы пачатак, які кіруе харчаваннем, цалкам незалежны ад разумнай часткі душы». Аб'ектыўнасць вывучэння біялагічных пра-цэсаў — галоўны прынцып вучонага. У гэ­тых жа нарысах ён правёў параўнальны аналіз анатоміі ваўка i чалавека, прааналі-заваўшы агульнае i рознае ў ix будове. Ж. заклікаў вывучаць рэальныя прычыны хвароб людзей, ісці да ісціны, не зважаючы на забабоны. Над уваходам у анатамічны тэатр ён зрабіў шыльду: «Тут сама смерць павінна прыносіць карысць чалавецтву».

Светапогляд Ж. i яго навуковая дзей-насць не падабаліся экс-езуітам (К.Богуш, А.Стрэцкі і інш.), якія абвінавачвалі вучо­нага ў падрыве веры i маралі (напр., вызна-чэнне полу кветак лічылі ганебным занят-кам). Усё гэта вымусіла Ж. вярнуцца ў Францыю, дзе ён удзельнічаў у рэвалюцыі 1789—94.

Літ:. Очерки истории философской и социо­логической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн.,
1973; Historia nauki polskiej. T. 2. Wrocław eta,1970. Э.К.ДарашэвЫ

 

 

 

ЖЭРА (Zera)

Кароль Антоні (1.9.1743 — пас-ля 1798)

Польскі i беларускі празаік, педагог. На-радзіўся ў в. Тварогі Выпыхі на Падляшшы Шяпер Польшча) у сям'і дробнага шляхці-ца. 3 1751 вучыўся фамаце ў бацькі, з 1754 — у Драгічынскай езуіцкай калегіі. У 1765 у Пінску ўступіў у ордэн францысканцаў i прыняў манаскае імя Гаўдэнцій. Пазней, калі жыў у г.Сянно на Віцебшчыне, праца-ваў выкладчыкам у канвенце (школе з ін-тэрнатам) бернардзінцаў.

Асноўны твор Ж. — зборнік фацэцый (анекдотаў) «Торба смеху», датаваны пры-блізна 1773—98. У яго ўключаны 233 анек-датычныя, пацешныя i павучальныя гісто-рыі, якія здарыліся на Піншчыне, Лепель-шчыне, у Гродне, Драгічыне, Сянне i ў інш. мясцінах Беларусі i Польшчы. Нека-торыя з фацэцый пададзены на беларускай мове. Змест зборніка, часта антыпрыгон-ніцкі i антыклерыкальны, сведчыць, што Ж. быў прыхільнікам ідэй Асветніцтва, ра-цыяналістам. «Торба смеху» распаўсюджва-лася ў рукапісах. Адзін з яе спісаў знойдзе-ны i апублікаваны З.Глогерам (1893). Другі выяўлены ў Дзяржаўнай публічнай біблія-тэцы ў Санкт-Пецярбургу А.Мальдзісам. Гэты ж спіс паслужыў літаратуразнаўцу К.Жукоўскай асновай для варшаўскага вы-дання (1980).

Літ:. A р т ы м о в i ч Е. Кароль Жэра // Ніва. 1984. 11 лістап.; Мальдзіс А. «Торба
смеху» Караля Жэры // ЛіМ. 1984. 5 кастр.;Krzyżanowski J. Dawna facecja. Warszawa,
1960. S. 136—139. А.В.Маіьдзіс

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 538; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.015 сек.