Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Каратынскі

КАРАЛЬКЕВІЧ

Язэп (1835—1910)

Беларускі ўрач, мецэнат, асветнік. Нара-дзіўся на хутары непадалёку ад мяст. Зем-бін на Барысаўшчыне. Бацька яго служыў у двары Манюшкаў (бацькоў СМанюшкі). Яшчэ падлеткам К. выявіў цягу да ведаў, і бацька, сабраўшы апошнія грошы, выра-шыў вучыць сына. К. з залатым медалём скончыў Мінскую гімназію і паступіў на медыцынскі факультэт Харкаўскага універ-сітэта, дзе прайшоў курс навук пад кіраў-ніцтвам прафесараў Міцкевіча (родны брат А.Міцкевіча), Валіцкага i інш. У 1857—63 працаваў настаўнікам у г. Мападзечна. За-падозраны ў дачыненні да паўстання, быў арыштаваны паліцыяй, адвезены ў Вілейку, дзе доўгі час знаходзіўся пад следствам. Пасля вызвалення з-за недахопу доказаў яго вінаватасці К. вярнуўся ў Харкаў, дзе пэўны час працаваў у хірургічнай клініцы. Амаль 30 гадоў жыў i працаваў у медыцын-скіх установах Новачаркаска, зрабіўшы свой дом прытулкам для ўсіх, хто пры-язджаў з Беларусь Вывучыў за свой кошт каля двух дзесяткаў здольных маладых лю-дзей. 3 ліку яго выхаванцаў выйшлі універ-сітэцкія прафесары, урачы, юрысты i інш. Пад канец свайго жыцця набыў невялікі кавалак зямлі ў наваколлі Варшавы, праца-ваў на ей, дарма лячыў простых людзей, пашыраў сярод Lx пісьменнасць, знаёміў з гігіенай, этыкай.

Літ.: Язэп Каралькевіч // Наша ніва. 1912. №43, 44.

Вінцэсь Аляксандравіч (15.8.1831—7.2.1891)

Паэт, журналіст i перакладчык. Нара-дзіўся ў в. Селішча Карэліцкага р-на Гро-дзенскай вобл. Працаваў хатнім настаўні-кам каля- Любчы (Навагрудскі р-н), сакра-таром У.Сыракоші (з 1850). Друкавацца пачаў у 1856. У 1857—58 супрацоўнічаў у часопісе «Teka Wileńska» («Віленскі збор-нік»), з 1860 — у газеце «Kurier Wileński» («Віленскі веснік»). У 1862 з М.Лясковым падарожнічаў па Беларусь 3 1866 супрацоў нік «Gazety Warszawskiej» («Варшаўская га­зета»), з 1886 — часопіса «Tygodnik ilustrowany» («Ілюстраваны штотыднёвік»). У розных перыядычных выданнях друкаваў артыкулы пра Беларусь: «Карціны з бера-гоў Нёмана», «Некалькі падрабязнасцей пра сям'ю, месца нараджэння i маладосць Адама Міцкевіча», «Канстанцін Тышкевіч» i інш. 3 беларускіх вершаў вядомы «Уста-вайма, братцы, да дзела, да дзела» i пры-свечаны А.Вярыгу-Дарэўскаму «Далі бог-то, Арцім...». Аўтар элегіі «Туга на чужой ста-ране» (нап. 1864), якая была пакладзена земляком паэта В.Клімовічам на музыку i стала папулярнай сярод беларускай дэмак-ратычнай інтэлігенцыі. Мяркуюць, што К. адзін з аўтараў «Гутаркі старога дзеда» i «Гутаркі двух суседаў», надрукаваных напя-рэдадні паўстання 1863—64. У зборніку вершаў «Чым хата багата, тым рада» (1857) i паэме «Таміла» (1858), выдадзеных у Віль-ні на польскай мове, паказана жыццё бела­рускай вёскі. Мяркуюць, што паэма была напісана на беларускай мове, але з-за не-магчымасці надрукаваць яе на мове арыгі-нала перакладзена на польскую мову. У ка-ментарыях да гэтай паэмы К. выклаў свае эстэтычныя погляды. Ён лічыў, што крыні-цай мастацтва з'яўляецца грамадскае жьш-цё, a пісьменнік (мастак) сваей чулай ду­шой улоўлівае грамадскія думкі, пачуцці, ідэалы i ўвасабляе ix у мастацкіх творах.

Мастак, на яго думку, мае права ідэалі-заваць гісторыю свайго народа, зыходзячы з высакародных мэт: «Высакародная мэта з'яўляецца праўдзівай, a ўсё, што праўдзі-вае, тое прыгожае ў эстэтычным значэнні, тое можа быць прадметам мастацкага тво

 

 

ра. Мастацтва павінна кіравацца праўдай, змагацца за справу праўды; змагацца за справу вялікай жывой праўды, у процілег-лым выпадку яно як з'ява без мэты... стане абыякавым для грамадства. Доказам таму служыць гісторыя ўсёй псеўдакласічнай лі-таратуры i мноства юбілейных вершаў». Яшчэ К. робіць вывад пра несумяшчаль-насць сапраўднай мастацкай творчасці з тэорыяй «мастацтва дзеля мастацтва». Толькі цацкі, лічыў К., робяцца для таго, каб імі гулялі, а творы мастацтва ствараюц-ца для перадачы дзейснай думкі. Творы мастацтва, сцвярджаў К., складаюцца з 2 элементаў: знешняй формы i ўнутранай сутнасці, зместу, які ў сваю чаргу падзяля-ецца на свядомае ўспрыняцце i інтуіцыю. «Творы мастацтва ёсць увасабленне твор-чай думкі, якая прымушае да дзейнасці свабоднай воляй чалавека, i таму яно, бяс-спрэчна, належыць яго духу. A калі нале-жыць яго духу, то тым самым i ўсім яго састаўным i непадзельным часткам, зна-чыць, таксама i сумленню. А сумленне — гэта толькі яшчэ не ўвасобленая тэндэн-цыя».

К. — аўтар некалькіх зборнікаў вершаў для народа. У прадмове да аднаго з ix ён адзначаў, што прысвячае сваю працу «про­стым братам» (сялянам). У шэрагу яго вер-шаў прагучалі матывы, якія надалей сталі вельмі істотнымі ў беларускай паэзіі: пат-рыятызм «ліцвіна», «плаксівыя» ноты i абя-цанне запець на вясёлы лад, калі над краі-най заззяе сонца свабоды. К. перакладаў на польскую мову творы Ж.П.Беранжэ, А.Пушкіна, М.Лермантава, Л.Талстога, Г.Гейнэ, выдаў збор твораў У.Сыракомлі (т. 1—10, 1872), з К.Плугам падрыхтаваў зб. «Выбранай паэзіі» Сыракомлі (т. 1—5, 1890). Творы К. на бел. мову перакладалі Р.Баравікова, Р.Барадулін, Г.Дубянецкая, П.Бітэль, У.Мархель, Г.Тумаш.

7в.:Творы. 2-е выд. Мн., 1981.

Літ.: М а л ь д з i с A. Падарожжа ў XIX ста-годдзе. Мн., 1969; История белорусской доок­тябрьской литературы. Мн., 1977; М а р х е л ь У. «Чым хата багата...» М а р х е л ь У. Крыніцы памяці. Мн., 1990.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
КАНЧЭЎСКІ | КАРЖАНЕЎСКІ
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 1096; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.