Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

КАХЛЕЎСКІ

КАТОВІЧ

Іван (Іаан) Антонавіч (1839—1915)

Праваслаўны царкоўны дзеяч, гісторык. Магістр багаслоўя (1873). Скончыў Літоў-скую духоўную семінарыю, Пецярбургскую духоўную акадэмію. Выкладаў у вучылі-шчах, служыў у цэрквах Вільні. 3 1869 рэ-дагаваў часопіс «Литовские епархиальные ведомости», у якім змясціў шмат артыкулаў па царкоўных пытаннях. У артыкулах «Бо-гагалоснік, яго значэнне i выкарыстанне ў народзе» (1866), «Пра праваслаўныя цэр-квы ў г. Кобрыне» (1869), «Некалькі слоў пра віленскую Кальварыю i пра наведванне яе праваслаўнымі» (1875—79) ёсць звесткі па археалогіі Беларусі i Літвы. Прымаў ак-тыўны ўдзел у падрыхтоўцы прац 9-га архе-алагічнага з'езда ў Вільні (1893).

Те:. Первоначальная история христианства в нынешнем Северо-Западном крае России до ве­ликого литовского князя Ягайлы. СПб., 1873; Историческая записка о Литовской духовной се­минарии. Вильна, 1878.

 

Пётр (?—23.8.1647)

Палітычны і рэлігійны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, пісьменнік, кальвініст. Паходзіў з сілезскага роду фон Фалькенаў, якія аселі ў в. Кахлеў на Віленшчыне (ад-сюль прозвішча). Меў уладанні i ў Брэс-цкім пав. Атрымаў добрую адукацыю, быў кваліфікаваным юрыстам, ведаў антычную філасофію, літаратуру, гісторыю. У мала-досці служыў пры двары Крыштофа Радзі-віла. Удзельнік ліфляндскай вайны 1621 — 22 i войнаў са шведамі 1622 i 1624. Скам-праметаваў сябе як удзельнік змовы за дэт-ранізацыю Жыгімонта III Вазы на карысць Гастона Арлеанскага, у сувязі з чым выму-шаны быў адысці ад палітычнага жыцця. У час бескаралеўя 1632 зноў вярнуўся на па-літычную арэну. Быў дэпутатам канвака-цыйнага i элекцыйнага сойму 1632, паслом ад Брэсцкага ваяв, на каранацыйны сойм 1633. 3 1635 брэсцкі войскі, з 1638 земскі суддзя Брэсцкага пав. Адначасова займаўся i царкоўнай дзейнасцю: быў пастаянным удзельнікам віленскіх правінцыяльных сі-нодаў (1633—45) i частым дэлегатам на ге­неральным сінодзе. У адным ca сваіх уладан-няў (в. Нурцы) у 1638 пабудаваў кальвін-скі збор, пры ім школу i шпіталь, фінанса-ваў ix дзейнасць. Атрымаў вядомасць як аў-тар твора «Перасцярога i напамінак бра-там-евангелікам», у якім намаляваў карціну жорсткага разгулу каталіцкай рэакцыі на Беларусі. Яму прыпісваюць аўтарства ана-німна выдадзенага твора «Погляд безымен-нага евангеліка аб рэлігійнай талерантнасці ў Польшчы», які прама заклікаў да ўзброе

 

 

нага адпору духавенству, асабліва езуітам. Пісаў таксама паэмы, эпітафіі і інш. паэ-тычныя творы.

Пра гуманістычны характар светапогля-ду К. сведчаць не толькі яго творы, але i палітычная дзейнасць. У абставінах узмоц-ненай рэакцыі i рэлігійных ганенняў ён ім-кнуўся да ўсталявання ў Рэчы Паспалітай цярпімасці да ўсіх без выключэння рэлігій, быў адным з нешматлікіх соймавых паслоў, якія выказалі пратэст адносна расправы каралеўскай улады з арыянскай суполкай у Ракаве. Паказваючы заняпад Рэфармацыі, асветніцтва, культурнага жыцця на Белару-сі i ў Літве, К. называў галоўнымі віноўні-камі такога становішча каталіцкае духавен-ства i езуітаў, якія здзекаваліся над інша-вернікамі, груба парушалі прывілеі i паста-нову Варшаўскай канфедэрацыі аб свабо-дзе веравызнання, знішчалі пратэстанцкія школы i друкарні. Усё гэта, як адзначаў К., робіцца на вачах караля, які першым паві-нен быў стаць на абарону закона. Ён лі-чыў, што езуіты ашукалі караля i той на ўсе рэчы i падзеі пачаў глядзець вачамі езу-іцкіх дарадчыкаў. К. прапанаваў мірныя шляхі i сродкі адпору контррэфармацыі. Ён апеляваў да той часткі магнатаў i шлях­ты, якая не падзяляла палітыкі рэлігійнай нецярпімасці і рэпрэсій, а таксама да за-межных пратэстантаў, заклікаў беларускіх і літоўскіх пратэстантаў павысіць свой ма-ральны ўзровень, каб не даваць католікам падстаў для ганенняў.

К. быў асабіста знаёмы з чэшскім педа­гогам Янам Амосам Каменскім, які да 1645 быў выхавацелем яго старэйшага сына, па-дзяляў педагагічныя ідэі чэшскага асветні-ка. Незадоўга да сваей смерці ён напісаў завяшчанне пад назвай «Мемарыял, або Настаўленне для жонкі i дзяцей маіх» (1646), у якім выклаў праграму шляхецкай гуманістычнай адукацыі, разлічаную на падрыхтоўку маладога чалавека да актыўна-га свецкага жыцця. Паводле К., адукацыя павінна быць глыбокай, усебаковай i грун-тоўнай; пасля яе завяршэння малады чала-век павінен прымаць актыўны ўдзел у жыцці грамадства на карысць сваёй Радзі-ме.

Лип:. Trawicka Z. Działalność polityczna i reformacyjna Piotra Kochlewskiego // Odrodzenie i Reformacja w Polsce. Warszawa, 1963. T. 8.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Касцюшка | КАЧАНОЎСКІ
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 347; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.