Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Князьнін

КМІЦІЦ

Мікалай (1601—24.2.1632)

Паэт, педагог. Нарадзіўся на Віцебшчы-не. У 1617 уступ іў у ордэн езуітаў у Вільні. У 1619—21 у Полацкай семінарыі вывучаў паэтыку пад кіраўніцтвам М.Сарбеўскага i рыторыку. У 1621—24 вучыўся ў філасоф-скай студыі г. Пултуск, пасля заканчэння якой вярнуўся ў Полацк i пранаваў вык-ладчыкам паэтыкі. Праз год яго запрасілі выкладаць паэтыку ў Віленскай акадэміі, дзе Сарбеўскі быў прафесарам рыторыкі. У акадэміі па ініцыятыве К. склаўся гурток гуманістычнага кірунку, у які ўвайшлі най

 

 

больш здольныя знаўцы красамоўства i па-эзіі (СЛаўксмін, Я.Рывецкі, Т.Клаг i інш.). Вынік дзейнасці гуртка — створаныя яго ўдзельнікамі паэтычныя творы, якія выда-валіся пад агульнай назвай ад імя акадэміі. Частка твораў была надрукавана, астатнія засталіся ў рукапісах, i лёс ix невядомы. У 1628—32 К. слухаў лекцыі па багаслоўі ў Віленскай акадэміі. Памёр i пахаваны ў Вільні. Аўтар гераічнай паэмы пра смерць І.Кунцэвіча (Вільня, 1627), панегірыкаў у гонар Сарбеўскага, Т.Тышкевіча i інш. Та-лент К. высока цаніў Сарбеўскі. Даследчы-кі польскай літаратуры В.Каяловіч, Ф.Бян-тоўскі адносяць К. да відных дзеячаў Ві-ленскай акадэміі, a Каяловіч параўноўваў яго паэзію з паэзіяй Сарбеўскага.

Літ:. Bentkowski F. Historya literatury polskiej. Т. 1—2. Warszawa; Wilno, 1814.

Францішак Дыянізы (4.10.1749 або 1750—25.8.1807)

Паэт, драматург, перакладчык. Нарадзіў-ся ў Віцебскай губ. ў дваранскай сям'і. Па-ходзіў з таго ж дваранскага роду, што i pyc-кі пісьменнік Я.Б.Княжнін. Вучыўся ў езу-іцкіх школах Полацка, Нясвіжа i Слуцка (1764—70). 3 1770 у Варшаве. Адтуль часта прыязджаў у в. Воўчын (цяпер Камянецкі р-н). 3 1775 сакратар князя А.К.Чартарый-скага, з 1783 прыдворны паэт Чартарый-скіх у Пулавах (Люблінскае ваяв.). Адзін з пачынальнікаў польскага сентыменталізму. Пісаў паэмы, ідыліі, элегіі, оды, байкі (зборнік «Любоўныя вершы або песні ў анакрэантычным родзе», т. 1—2, 1779; «Вершы», 1783; «Паэзія», т. 1—3, 1787— 89), гераічна-патрыятычныя п'есы («Maui-грамадзянка», «Гектар», «Фемістокл») i ліб-рэта опер. Опера «Цыганы» (музыка М.К.Агінскага) у 1786 ставілася ў Слонім-скім тэатры Агінскага. У лірычных вершах паэтызаваў пачуццёвае каханне, «натураль­ную» прыроду, у элегіях i ідыліях славіў край свайго дзяцінства — Віцебск i Віцеб-шчыну. Цікавіўся беларускім фальклорам i выкарыстоўваў яго ў сваіх творах. Збіраў беларускія прыказкі, рабіў фальклорныя запісы з «польска-рускага памежжа». Нека-торыя героі яго твораў гавораць на скажо-най беларускай мове. Паводле М. Федароў-скага, верш К. «Кросенкі» ў канцы 19 ст. выконваўся на Беларусі як народная песня. Перакладчык заходнееўрапейскай паэзіі. Асобныя творы К. на бел. мову пераклалі А.Жлутка, Н.Мерашчак, Л.Семянюк.

Te:. Wiersze wybrane. Warszawa. 1981. Бел. пер. — у кн. Віцебскі сшытак. 1995. № 1.

Jlim:. Kostkie wieżowa T. Kniażnin jako poeta liryczny. Wrocław. 1971.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Кміта-чарнабыльскі | КРАЧКОЎСКІ
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 604; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.015 сек.