Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Кунцэвіч

КУЛЬЧЫНСКІ

Ігнацій (1707—9.1.1747)

Гісторык, царкоўны дзеяч. Нарадзіўся ў наваколлі Гродна. У 1727—35 знаходзіўся ў Рыме, дзе атрымаў званне доктара бага-слоўя, займаўся гісторыяй царквы, шмат пісаў i выдаваў багаслоўскія працы. У 1735 пакінуў Рым i вярпуўся на радзіму, дзе стаў архімандрытам гродзенскага Каложскага базыльянскага манастыра. Вывучаў гісто-рыю Гродна, вёскі Жыровічы на Слонім-шчыне, даследаваў Каложскую царкву, склаў яе інвентар. «Інвентар Гродзенскага Каложскага базыльянскага манастыра» (1738), створаны ім на аснове дэтальнага вывучэння манастырскага архіва з далучэн-нем звестак пра рэчавыя помнікі. К. апісаў храм у цэлым, яго вонкавы i ўнутраны вы-гляд, алтары. Працягваючы працаваиь у манастырскім архіве, К. склаў яшчэ «Хро-ніку ігуменаў, архімандрытаў, йаркоўных старастаў i заступнікаў Гродзенскага Ка­ложскага манастыра». (1730-я г.). Напіса-ныя з добрым веданнем справы, працы К. з'яўляюцца асноўнай крыніцай па гісто-рыі Каложскай царквы. Апрача вывучэння яе гісторыі К. прымаў дзейсныя меры па захаванні царквы, якая да таго часу знахо-дзілася ў стане разбурэння. К. вывучаў таксама Гродзенскі Стары замак. Нейкі час ён жыў у полацкай Сафіі, якая ў той час належала базыльянам. Убачыўшы там крыж Ефрасінні Полацкай, апісаў яго ў сваіх працах, дзякуючы чаму гэтая рэліквія стала вядомая на Захадзе.

Те.: Specimen Ecclesiae Ruthenicae. Roma, 1773; Menologium Basilianskie. Wilno. 1741.

Jlim.: Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси. Вильна, 1870. Т. 9. С. 409—412.

Іасафат

(усвеце Іван; 1580—12.11.1623)

Уніяцкі царкоўна-палітычны дзеяч Вялі-кага княства Літоўскага, святы пакутнік. Нарадзіўся ва Уладзіміры-Валынскім у збяднелай шляхецкай сям'і, якая выехала туды з Беларусі. Пачатковую адукацыю ат-рымаў у віленскай праваслаўнай школе. Паводле сведчання біёграфаў, К. з дзяцін-ства вылучаўся цягай да малебнаў і экзаль-таваным настроем. Каля 1599 прыняў унію i пад уплывам езуітаў стаў яе гарачым пры

 

 

хільнікам. Пасля прыняцця манаства ў 1604 уступіў у базыльянскі ордэн i накіра-ваны \.Пацеем у Віленскі Свята-Траецкі манастыр. У канцы 1608 ці ў пач. 1609 пас-вечаны ў святары. Ён блізка сышоўся з І.В. Руцкім (пазней віленскім мітрапалітам), разам з якім вёў гарачыя спрэчкі з права-слаўнымі. У 1613 К. прызначаны ігуменам Быценскага манастыра i да 1617 быў архі-мандрытам Віленскага Свята-Траецкага ма­настыра. За гэты час ён многа зрабіў для добраўпарадкавання манастыра, арганіза-цыі базыльянскага ордэна. Па рэкаменда-цыі Руцкага ў 1617 прызначаны епіскапам віцебскім i адначасова каад'ютарам да по-лацкага архіепіскапа Гедэона Бральніцкага, чалавека старога i слабага. Пасля смерці Бральніцкага ў канцы 1618 К. стаў полац-кім архіепіскапам. У Полацк ён прыбыў са спецыяльнай місіяй ад мітрапаліта Руцкага — падняць унію ў гэтым краі. Гэта адпавядала i яго жаданню, таму ён з запалам пачаў вы-конваць даручаную яму місію, не спыняю-чыся нават перад гвалтоўнымі метадамі ўвядзення уніі. Непамяркоўнасць К. выклі-кала пратэст з боку праваслаўных. Нават уніяты i католікі асуджалі яго метады i пе-расцерагалі ад непажаданых вынікаў. Кан­цлер Я.Сапега спрабаваў праз Руцкага ўтаймаваць К., сам асабіста ўшчуваў яго. У сваім лісце да К. ад 22.3.1621 Сапега, у прыватнасці, пісаў: «Вы Вашымі неразваж-нымі гвалтамі падбухторылі і, скажу, пры-мусілі народ рускі да адпору i зламання ўчыненае яго каралеўскай міласці прысягі». Але К. не прыслухаўся да разумных парад i перасцярог.

Ён зачыняў праваслаўныя цэрквы, не дазваіяў праваслаўным выконваць наба-жэнствы нават у дамах ці ў будынках па-за населенымі месцамі, хапаў ix святароў i кі-даў у турмы, здзекаваўся над праваслаўны-мі святынямі. Насельніцтва Полацка яшчэ не было уніяцкім, аднак не супраціўлялася ўвядзенню уніі, даволі пакорна прыняло К. i арганізавала яму ўрачыстую сустрэчу. Напачатку спакойна прыняў яго i Віцебск, але ён адчуваў, што вялікай прыязні да уніі тут няма. Зусім інакш павялі сябе жыхары Магілёва, дзе было праваслаўнае брацтва. Калі К. з атрадам пад'ехаў да гарадской брамы, яна аказ&тася зачыненай, а насель-ніцтва падрыхтавалася да ўзброенага адпо­ру місіі новага архіепіскапа. К. паскардзіў-ся каралю Жыгімонту III, які жорстка рас-правіўся з непакорным горадам: кіраўнікоў паўстання пакаралі смерцю, на гараджан налажылі штраф, a ўсе праваслаўныя цэр­квы перадалі уніятам. Адпор К. далі i жы­хары Оршы. Адтуль ён накіраваўся ў Ві-цебск, дзе таксама пачаў ганенні на пра-васлаўных. Цярпенню гараджан прыйшоў канец, i 13.11.1623 яны забілі К., а яго цела кінулі ў Зах. Дзвіну. За забойства К. ўлады жорстка расправіліся з жыхарамі Віцебска: 19 адсеклі галовы, каля 100 з тых, што пас-пел! збегчы, былі завочна прыгавораны да пакарання смерцю, а ix маёмасць была канфіскавана. Горад быў пазбаўлены ўсіх правоў самакіравання, яго ратуша разбура-на, з цэркваў зняты званы. Папа рымскі Урбан VIII ухваліў жорсткія меры караля Жыгімонта III Вазы. К. быў абвешчаны па-кутнікам, a ў 1867 папа Пій IX абвясціў К. святым.

К. — аўтар палемічных i багаслоўскіх твораў «О фалшованню писм словеньс-кйх», «Правілы для уніяцкіх прэсвітэраў», «Катэхізма слугі Божага Іасафата», 6 арты-кулаў у кнізе Л.Крэўзы «Абарона адзінства» (1617) i інш. У сваім сачыненні «Пра хры-шчэнне св. Уладзіміра» К. даказваў, нібыта руская царква першапачаткова былі ката-ліцкай.

Літ.: Говорский К. Иоасафат Кунцевич, полоцкий униатский архиепископ. Вильна,
1865; Сапунов А. Река Западная Двина. Ви­тебск, 1893. С. 389—392. Г.А.Маслыка.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Кулжынскі | Курбскі
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 350; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.