Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Легатовіч




ЛЕБЕНЗОН

Аўраам Бер

(Abraham- Dob-Ben- На- Kohen;

1787—1878)

Яўрэйскі паэт і тлумачальнік Бібліі. На-радзіўся каля Вільні. Адукацыю атрымаў у віленскіх яўрэйскіх вучылішчах. Скончыў курс яўрэйскага вучылішча ў Міхалішках на Віленшчыне, потым працягваў вывучэн-не кабалістыкі i філасофіі рэлігій, а такса-ма еўрапейскіх моў, гісторыі, геаграфіі, ма-тэматыкі i славесных навук. У 1808 атры-маў месца яўрэйскага духоўнага суддзі ў Ашмянах, адначасова вучыў яўрэйскіх дзя-цей. У хуткім часе пакінуў Ашмяны i пачаў выдаваць Біблію ў Мендэльсонаўскім ня-мецкім перакладзе з уласнымі каментарыя-мі. У 1848—64 працаваў старшым настаўні-кам яўрэйскай i халдзейскай моў пры Ві-ленскім рабінаўскім вучылішчы. 3 1864 займаўся выключна навуковай i літаратур-най дзейнасцю: пісаў вершы на старажыт-наяўрэйскай мове. У першым яго зборніку, які выйшаў у 1842, пераважалі лірычныя i дыдактычныя вершы, у некаторых крыты-кавалася тагачаснае яўрэйства. Гэтыя вер­шы на «свяшчэннай мове» выклікалі абу-рэнне вучоных рабінаў, кнізе абвешчаны «херем» (анафема), i яна была ўрачыста спалена. Наступныя зборнікі вершаў Л. вы-дадзены ў 1856 у Вільні. У 1849—53 у Віль-ні выйшлі яго экзегетычныя працы, у 1858 — новае тлумачэнне да некаторых кніг Бібліі, у 1867 — драма «Праўда i Вера». Свае вер­шы i артикулы ён змяшчаў у яўрэйскіх га­зетах. 3 нагоды каранацыі імператара Аляксандра II напісаў малітву, за што атрымаў брыльянтавы пярсцёнак, a ў 1861 еярэбраны медаль на станіслаўскай стуж-цы. Л. распаўсюджваў сярод адзінаверцаў яўрэйскую культуру, узначаліў гурток, які адкрыў у Вільні першую рэфармаваную сі-нагогу. Яго экзегетычныя працы садзейні-чалі пашырэнню сярод яўрэяў разважлівага разумения біблейскага тэксту. Пазней вер­шы Л. атрымалі агульнае прызнанне сярод яўрэяў, бо ажыўлялі старажытнаяўрэйскую мову. Памёр у Вільні.

Ігнат Сямёнавіч (10.8.1796 —10.10.1867)

Беларускі і польскі паэт, педагог. Нара-дзіўся ў в. М&іая Капліца Гродзенскага р-на. Скончыў дамініканскую школу ў Гродна i Віленскі універсітэт. У 1817—39 выклад-чык лацінскай мовы i літаратуры ў Мін-скай гімназіі, у 1839—46 наглядчык павя-товых вучылішчаў у Лепелі, Полацку, Віль-каміры. Страціўшы зрок, пакінуў службу i пасяліўся ў Мінску. Асноўны жанр яго творчасці — дыдактычныя двухрадкоўі-максімы. Аўтар кніг на польскай мове «Эпіграмы» (Вільня, 1848), «Апафтэгмы» (Вільня, 1854), павучальных кніг для дзя-цей i юнацтва. У эпіграмах высмейваў агульначалавечыя заганы. Антыпрыгонніц-кія погляды выявіліся ў з'едлівай эпіграме на смерць мінскага губернскага маршалка шляхты Оштарпа, уладальніка маёнткаў у Прылуках i Дукоры (Мінскі пав.), які пры жыцці быў вельмі гасцінным гаспадаром, i здаралася, частыя госці балявалі ў яго тыд-нямі, што клалася непасільным цяжарам на плечы прыгонных сялян. Таму Л. пісаў: «Смерць Оштарпа ў Дукоры зробіць змену ўрэшце. Паны п'янстваваць не будуць, му-жык пачне есці». Да нас дайшоў i верш Л. на беларускай мове «Скажы, вяльможны пане...», надрукаваны ў віленскім альмана-ху «Bojan» («Баян», 1838). У вершы ён рэз-ка асуджаў пануючыя класы, што стала прычынай канфіскацыі альманаха. Л. вядо-мы таксама як бібліёграф, выдавец гісто-рыка-літаратурных помнікаў, перакладчык, збіральнік афарызмаў. Меў багаты кніга-збор з унікальнымі выданнямі. Падтрымлі-ваў сяброўскія адносіны з В.Дуніным-Мар-цінкевінам

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 453; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.