Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Марцінкевіч




Г.В.Кісялёў.

 

Геранім Францавіч (14.7.1816 —пасля 1864?)

Паэт, празаік, драматург. Нарадзіўся ў в. Тулава Віцебскага павета. Паходзіў са збяд-нелага шляхецкага роду Марцінкевічаў гер­ба «Лебедзь» (да другога адгалінавання гэ-тага роду ншіежаў В.Дунін-Марцінкевіч). Ву-чыўся ў Віцебскім базыльянскім вучылі-шчы, адкуль з 1832 перайшоў у губернскую гімназію. Паводле архіўных звестак, у 1834 віцебскі павятовы маршалак шляхты прасіў уладкаваць бедных вучняў гімназіі Гераніма Марцінкевіча i яго брата Аляксандра на ка­зённы кошт, але яму было адмоўлена «за недастатковасцю законных дакументаў аб дваранстве». У 1835 М. паспяхова скончыў гімназію і ў тым жа годзе паступіў на юры-дычны факультэт Маскоўскага універсітэта. Колькі ён там правучыўся — невядома, але закончанай універсітэцкай адукацыі не ат-рымаў. Каб зарабляиь на хлеб, перайшоў на службу ў Віцебскае губернскае праўлен-не, потым па невядомых прычынах зволь-ніўся. У канцы 1849 «адстаўны канцыляр-скі служыцель» М. атрымаў ад віцебскага губернатара дазвол зноў паступіць на служ­бу — на гэты раз у дваранскую дэпутацкую зборню. За 11 гадоў даслужыўся да невысо­кага чыну губернскага сакратара. На пачат-ку 1860-х гадоў разбіты пар&іічом. У 1864 у віцебскіх установах вялася перапіска пра афармленне яму пенсіі. Далейшых біягра-фічных звестак няма. Падгрымліваў сяб-роўскія адносіны ca сваім земляком i pa-веснікам А.Вярыгам-Дарэускш i яго братам Сымонам, арганізатарам публічнай чыталь-ні ў Віцебску, у 1843 прысвяціў ім верш «Захад сонца». Літаратурнай дзейнасцю М. пачаў займацца ў 1830-я гады. Супра-цоўнічаў у часопісе «Rubon» («Рубон») i інш. рэгіянальных выданнях. У 1845 надру-каваў у віленскага выдаўца Ю.Завадскага томік сваіх польскамоўных паэтычных тво-раў (тыраж каля 500 экз.). У 1848 выдаў другую кнігу, куды ўвайшлі драма «Час над Дзвіной», паэма «Першае падзенне чалаве-ка», пераклады з І.В.Гётэ i М.Лермантава.

 

 

Трэцяя яго кніга — стракаты ў жанравых адносінах зборнік «Творы, напісаныя між іншым» (нарысы, замалёўкі, вершы) — выйшла ў 1858. Драма «Падарожны» не была апублікавана. М. быў прагрэсіўным правінцыяльным літаратарам, актыўным удзельнікам літаратурна-культурнага жыц-ця Віцебска. У сваіх творах выказваў тры-вогу за лес народа, спадзяванні на лепшую будучыню, сатырычнымі фарбамі маляваў добра знаёмае яму чыноўніцкае асяроддзе. Ад глыбокай цікавасці да народнай культу­ры (вядомы яго пераклады на польскую мову беларускіх песень) ён сам перайшоў да творчасці на беларускай мове (камедыя «Аказія падпалкоўніцам» або «Аказія пры пшікоўніцах», якая нібыта ставілася на ві-цебскай аматарскай сцэне А.Вярыгам у 1861-62 i захоўвалася ў маёнтку Селігоры на Лепельшчыне). Даследчыкі ідэнтыфіку-юць гэты твор з гт'есай «Адвячорак. Аказія ў карчме пры Фальковічах» (1858), тэкст якой (праз А.Рыпінскага, М.Піятуховіча i інш.) у копіі дайшоў да нашага часу i збе-рагаецца ў ЦДАМЛіМ Беларусі. Асобныя аўтографы твораў М. захоўваюцца ў Віль-нюсе.

Шт.: Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971; Мальдзіс А. Пюьмы наводзяць на след // Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX стагоддзе. Мн., 1969. Г.В.Юсяяёў.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 963; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.