Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

МІЛАДОЎСКІ




Фларыян Станіслаў (4.5.1819—8.7.1889)

Кампазітар, піяніст, педагог. Нарадзіўся ў Мінску. Бацька яго паходзіў са старажыт-нага шляхецкага роду, што некалі валодаў маёнткам Навадворкі ў Навагрудскім паве-це. 3 часам Міладоўскія збяднелі, пераехалі ў Мінск, дзе бацька Фларыяна даваў урокі музыкі. У доме Міладоўскіх часта нала-джваліся музычныя вечары, на якія ахвотна збіраліся аматары музыкі. Пачатковую му-зычную адукацыю атрымаў у бацькі, потым вучыўся ў Вільні (у Ф.Цібэ), Мінску (у Л.Стафановіча), Берліне, Вене. У 1829 у Вільні адбыўся першы канцэрт 10-гадовага Фларыяна i меў вялікі поспех. У гэты час М. ўжо напісаў шэраг мазурак, вальсаў, па-ланэзаў. У пач. 1830-х гадоў з поспехам прайшлі яго сольныя выступленні ў Мін-ску, Слуцку, Вільні i інш. гарадах. Яго імя стала вядома за межамі Беларусі. У 1836 па запрашэнні графа Б.Тышкевіча ён вучыў музыцы дачок графа ў маёнтку Чырвоны Двор пад Коўнам i адначасова займаў паса-ду дырыжора сімфанічнага аркестра. За ка-роткі час пад яго кіраўніцтвам гэты аркестр стаў адным з лепшых прыватных аркестраў Еўропы. У Чырвоным Двары М. творча працаваў да 1841, потым па парадзе С.Ма-нюшкі паехаў у Берлін, каб завяршыць сваю музычную адукацыю. Там меў асабіс-ты кантакт з Ф.Мендэльсонам, Ф.Лістам, які ўключыў «Экспромт» М. ў складзены ім зборнік «Das Pianoforte». Праз 2 гады М. вярнуўся ў Чырвоны Двор i зноў стаў кіраваць аркестрам. Пасля смерці ўладаль-ніка Чырвонага Двара аркестр быў распу-шчаны, а М. па запрашэнні С.Манюшкі ў 1851 пераехаў у Вільню. У 1855 ён разам з сям'ёй пераехаў на сталае жыхарства ў ма-ёнтак Мацкі, што на Міншчыне. Адначасо­ва з кампазітарскай творчасцю (аперэта «Канкурэнты») у Мацках М. займаўся i лі-таратурнай дзейнасцю. У 1857—60 рэгу-лярна пісаў артыкулы для польскага му-зычнага часопіса «Ruch Muzyczny» («My-зычны рух») па праблемах развіцця музыч-най культуры Беларусі, Літвы, Польшчы. Сярод твораў М., акрамя «Канкурэнтаў» [пастаўлены 12(24).2.1861 у Мінску, дыры-жыраваў аўтар], 2 месы, «Магніфікат», смыковы квартэт, 3 фартэпіянныя трыо, 2 санаты для фартэпіяна ў 4 рукі, песні, ма-зуркі, паланезы, накцюрны, багатэлі, выдадзеныя ў Парыжы, Вене, Варшаве, Мінску («Паланез на 4 рукі для Міхася i Іяасі», урыўкі з «Канкурэнтаў», зб. «Польскія пес-ні») i Вільні. У 1862 М. эміфыраваў у Францыю i пасяліўся ў Метцы. 5 гадоў выкладаў іфу на фартэпіяна ў вышэйшай музычнай школе ў Сан-Клеменце. Апош-нія гады жыў у Нансі, потым у Бардо, дзе i памёр. М. належаў да той часткі мастацкай інтэлігенцыі, якая закладвала асновы бела-рускай музычнай культуры, спрыяла ўзнік-ненню i пашырэнню на Беларусі музычна-га прафесіяналізму.

Шт.: Ахвердава А. Фларыян Міладоўскі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі.
1980. №3. В.В.Краснова.

 

МІНКОЎСКІ (Minkowski)

Герман (22.6.1864—12.1.1909)

Матэматык i фізік, педагог. Нарадзіўся ў мяст. Аляксоты Мінскай губ. Прафесар універсітэтаў у Боне (з 1893), Кёнігсбергу (з 1894), Цюрыху (з 1896), Гётынгене (з 1902); прадстаўнік гётынгенскай матэм. школы. Адзін з заснавальнікаў спецыяль-най тэорыі адноснасці, распрацаваў геамет-рычную тэорыю лікаў. Аўтар прац па геа-метрыі, матэматыцы, фізіцы, гідрадынамі-цы.

Літ: Делоне Б.Н. Герман Минковский // «Успехи математических наук». 1936, в. 2.

МІХАІЛ

(в свеце Галубовіч; 1800—18.3.1881)

Уніяцкі, потым праваслаўны царкоўны дзеяч. Доктар багаслоўя і царкоўнага права. Паходзіў з Віленскай губ. Скончыў Вілен-скую Галоўную семінарыю. 3 1828 інспек-тар, выкладчык (да 1831) Літоўскай духоў-най семінарыі ў Жыровічах, потым сабор-ны пратаіерэй i віцэ-старшыня Літоўскай уніяцкай духоўнай кансісторыі, архіман-дрыт Быценскага кляштара базыльян. 12.2.1839 разам з інш. вышэйшым духавен-ствам падпісаў на Полацкім царкоўным са-боры 1839 Саборны акт аб скасаванні Брэсцкай уніі 1596 i далучэнні уніяцкай царквы да прадаслаўя. 3 1839 епіскап пін-скі (з 1840 наз. епіскап брэсцкі), з 1848 епіскап, з 1853 архіепіскап мінскі. 3 1868 па-за штатам. Апошнія гады правёў у Жы-ровіцкім Свята-Успенскім мужчынскім ма-настыры. Пераклаў на польскую мову пра

 

 

васлаўны катэхізіс, які быў пашыраны ся-род уніяцкіх святароў, што не ведалі або дрэнна ведалі рус. мову (1841).

Шт.: Извеков НА. Исторический очерк состояния православной церкви в Литовской епархии за время с 1839—1889 г. М., 1899.

А.М. Фыатава.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 807; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.