Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Нарвойш




НАРБУТ

НАРБУТ

НАРБУТ

НАРВУТ

НАГУМОВІЧ

НАВАДВОРСКІ

Вітольд Уладзіміравіч (14.6.1861—24.11.1923)

Псторык, педагог. Нарадзіўся ў маёнтку Лемна Ігуменскім павеце (цяпер Чэрвеньс-кі р-н) Мінскай губ. Скончыў Полацкую ваенную гімназію (1878) i гістарычна-філа-лагічны факультэт Пецярбургскага універ-сітэта (1885). Выкладчык гісторыі ў 1-м ка-дэцкім корпусе (з 1885), прыват-дацэнт Пецярбургскага універсітэта (1904—06), экстраардынарны прафесар па кафедры ўсеагульнай гісторыі Нежынскага гістарыч-на-філалагічнага інстытута князя Безбарод-кі (з 1906), прыват-дацэнт Кіеўскага уні-версітэта (з 1908), прафесар Кіеўскага ка-мерцыйнага інстытута (з 1909) i Віленскага універсітэта (1921—23). Спецыялізаваўся па гісторыі Польшчы 16 ст. i польска-расійскіх адносін. Пісаў на польскай i pyc-кай мовах. Яго асноўная праца «Барацьба за Лівонію паміж Масквой i Рэччу Паспа-літай (1570—1582)» была надрукавана ў Пецярбургу ў 1904. Аўтар манаграфій, ар-тыкулаў, рэцэнзій, а таксама артыкулаў пра князёў Друцкага-Любецкага i А. Чартарый-скага для «Рускага біяфафічнага слоўніка» (т. 6, 22), пра Царства Польскае, Чатырох-гадовы сойм i пра шляхту для «Энцыклапе

 

 

дычнага слоўніка» Ф.А.Бракгаўза i І.А.Эф-рона. Належаў да ліберальна-буржуазнага кірунку ў рускай гістарыяграфіі.

Леў Якаўлевіч (1792—1853)

Вучоны-медык, асветнік. Нарадзіўся ў Магілёве. Скончыў Магілёўскае езуіцкае вучылішча, Віленскі універсітэт. Доктар медыцыны (1812). Служыў у Фанагарый-скім фэнадзёрскім палку, удзельнічаў у Айчыннай вайне 1812 у бітвах пры Барадзі-не, Малым Яраслаўцы, пад Люцэнам, Кульмам, Лейпцыгам, у 1814 разам з пал-ком уступ іў у Парыж. У Парыжскай меды-цынскай акадэміі прачытаў сваю працу «Аб выкарыстанні фосфару пры лячэнні пера-межнай гарачкі», за якую выбраны членам-карэспандэнтам гэтай акадэміі i ўзнагаро-джаны сярэбраным медалём. 3 1818 арды-натар Беларуска-Магілёўскага ваеннага шпіталя. Як ваенны медык прымаў удзел у турэцкай (1828), польскай (1831) i венгер-скай (1848) кампаніях. У 1830 працаваў у камісіі па барацьбе з халерай у Саратаве. У 1852 паводле прашэння звольнены з арміі i неўзабаве прызначаны ганаровым членам Ваенна-медыцынскага навуковага камітэта. Быў таксама вядомы як актыўны папуля-рызатар медыцынскіх ведаў. Заслугоўвае ўвагі яго праца «Настаўленне для лячэння агнястрэльных ран па правілах, якія прапа-нуюць славутыя хірургі ў Еўропе» (1822). Яму належаць 1, 7, 8-ы раздзелы «Трактата аб павальнай заразнай хваробе, якая назы-ваецца халера» (1831). Супрацоўнічаў у ча-сопісах «Военно-медицинский журнал», «Друг здравия» i інш.

Казімір (3.1.1738—17.3.1807)

Мысліцель-асветнік, прадстаўнік эклек-тычнага кірунку ў філасофіі эпохі Асвет-ніцтва на Беларусі i ў Літве. Нарадзіўся ў маёнтку Яшнец у Лідскім павеце. Спачатку вучыўся ў піярскай школе ў г. Шчучын, потым у Любяшоўскім навіцыяце i ў піяр-скім калегіуме ў Дубровіцы. 3 1759 удаска-нальваў свае веды па філасофіі i прырода-знаўчых навуках у піярскім калегіуме ў Вільні, каля 4 гадоў — у піярскім вучылі-шчы ў Рыме. Пасля вяртання на радзіму ў 1764 Н. прызначаны прафесарам i прэфек-там піярскага калегіума ў Дубровіцы. Праз некалькі гадоў запрошаны ў Вільню, дзе чытаў лекцыі па філасофіі ў піярскім канвікце i быў прэфектам піярскай друкарні. 3 1773 Н. разам з сынамі падскарбія М. Бжастоўскага знаходзіўся ў Германіі i Францыі. У 1769 выдаў у Вільні падручнік па логіцы («Логіка, або Навука разважання i разумнай размовы», на польскай мове). Аўтар курса «Эклектычнай філасофіі» i py-капісаў на лацінскай мове.

У «Логіцы...» Н. з гуманістычна-асвет-ніцкіх пазіцый выказваўся за свабоду філа-софствавання, звязваючы яго з пошукам ісціны i крытычных адносін да выказвання ўсіх мысліцеляў незалежна ад аўтарытэту. Ён больш паслядоўна, чым яго папярэдні-кі, выступаў супраць схаластаў, разумеючы, што схаластычная філасофія з'яўляецца пе-рашкодай на шляху развіцця навукі i зай-маецца праблемамі, адарванымі ад пра-ктычнага жыцця чалавека i грамадства. Прызначэнне вучоных i філосафаў Н. ба-чыў у служэнні грамадству, у развіцці тых навук, што вымагала практыка жыцця. Фі-ласофію ён лічыў найважнейшай дысцып-лінай, добра асэнсоўваючы тое становішча, якое яна займала ў сярэднявеччы i наступ-ных стагоддзях, калі была на паслугах у тэ-алогіі, радаваўся, што філасофія пачала скідань з сябе гэтыя ланцугі. Асновай паз-нання ён лічыў дакладнасць i відавочнасць ідэй, прытрымліваўся тых метадалагічных правіл адшукання ісціны, што i рацыяна-ліст Р.Дэкарт. Для ўстанаўлення ісціны Н. патрабаваў усебаковага i разнастайнага падыходу ў даследаванні з'яў. Верыў, што чалавек здольны спасцігнуць ісйіну. Вера ў чалавека i яго розум — характерная рыса гуманістычных поглядаў Н.

У прадмове да кнігі «Ваенная навука прускага караля для яго генералаў», якую Н. пераклаў з французскай мовы на польс­кую (Вільня, 1771), Н., закранаючы розныя грамадскія праблемы, выказаў сваё захап-ленне грамадскімі мерапрыемствамі, што ажыццяўляліся ў тагачаснай Беларусі, у прыватнасці будаўніцтвам пінскага канала, які спрыяў зносінам паміж багатымі пра-вінцыямі. У гэтым ён бачыў вялікую ка-рысць для грамадства. Адначасова Н. пад-крэсліваў, што разумныя i гуманныя тыя мерапрыемствы i тая палітыка, што накіра-ваны на карысць усіх людзей, спрыяюць развіццю мануфактур, горнай справы, удасканаленню сельскай гаспадаркі, развіц-цю ўнутранага рынка, зберажэнню сродкаў у краіне.

 

 

Думкі аб грамадскай прыродзе чалавека выказаны ў працах Н. пачатку 1770-х гадоў. Чалавек створаны для жыцця ў грамадстве — гэта ўласцівасць чалавечай прыроды (ідэя, блізкая да ідэй Г.Гроцыя i Д.Лока). 3 такіх пазіцый мысліцель імкнуўся паказаць i вярхоўную ўладу (дзяржаву) як арганіза-цыю, што ўзнікае ў інтарэсах усіх i кожнага паасобку i служыць на агульную карысць. На яго думку, вярхоўная ўлада існуе не вечна, a ўзнікае на пэўнай ступені развіцця грамадства. Аднак людзі пры гэтым захоў-ваюць свае прыродныя правы, якія ім i га-рантуе вярхоўная ўлада. У грамадстве, як i ў любой суполцы, намаганні ўсіх павінны бьшь скіраваны на дасягненне ўсеагульнага шчасця, таму ў краіне неабходны законы, на якіх бы грунтавалася цэласнасць, бяспе-ка, а разам з тым i шчасце грамадзян. Усё гэта Н. ускладаў на вярхоўную ўладу, якой адводзіў вельмі важную ролю: клапаціцца аб непарушнасці законаў, справядлівасці, роўнасці, свабодзе асобы.

Н. адстойваў думку пра неабходнасць шырокай свецкай адукацыі, сам, як член Адукацыйнай камісіі, непасрэдна займаўся рэформай школьнага навучання на Белару-сі i ў Літве. Ён выступаў супраць такіх ме-тадаў у практыцы навучання i выхавання маладога пак&лення, як цялесныя пакаран-ні вучняў. Член «Таварыства па складанні элементарных кніг», Н. напісаў 2 раздзелы для школьнага «Статута парафіяльных школ» i настаўленне «Аб інспектаванні (ві-зітацыі) школ», дзе патрабаваў, каб у шко­лах Адукацыйнай камісіі навучалі неабход-ным практычным навыкам i ведам, якія былі б карысныя для чалавека капіталіс-тычнага грамадства, што толькі нараджала-ся. Асаблівую ўвагу звяртаў на неабход­насць памяркоўнага i гуманнага абыхо-джання настаўнікаў з вучнямі з бедных сем'яў, якія складалі асноўны кантынгент парафіяльных школ, на павагу да ix асабіс-тай годнасці. Крытыкуючы саслоўную сіс-тэму навучання i выхавання, асабліва сістэ-му адукацыі ў акадэміях i калегіумах ордэ-на езуітаў, ён выступаў за свецкую сістэму адукацыі, за адзіныя метады навучання, за школу, якая была б звязана з практыкай эканамічнага i сацыяльнага жыцця. Як ас-ветнік-гуманіст ён клапаціўся аб фарміра-ванні ў вучню асобы, чалавека, цесна звя-занага з практычнымі патрэбамі грамадства i часу. Н. імкнуўся ўвесці ў курс навучання свецкую этыку (не залежную ад рэлігіі), якая, на яго думку, з'яўлялася навукай ма-ральнасці. Лічыў, што неабходна выкры-ваць i паказваць не толькі маральныя зага-ны чалавека, але i грамадства, бяспраўнае становішча сялян.

Літ.: Дубровский В.В. Казимир Нар-бут. Мн„ 1979. Г.А.Маыыка.

Тэадор (Фёдар Яўхімавіч; 8.11.1784—26.11.1864)

Думкі аб грамадскай прыродзе чалавека выказаны ў працах Н. пачатку 1770-х гадоў. Чалавек створаны для жыцця ў грамадстве — гэта ўласцівасць чалавечай прыроды (ідэя, блізкая да ідэй Г.Гроцыя i Д.Лока). 3 такіх пазіцый мысліцель імкнуўся паказаць i вярхоўную ўладу (дзяржаву) як арганіза-цыю, што ўзнікае ў інтарэсах усіх i кожнага паасобку i служыць на агульную карысць. На яго думку, вярхоўная ўлада існуе не вечна, a ўзнікае на пэўнай ступені развіцця грамадства. Аднак людзі пры гэтым захоў-ваюць свае прыродныя правы, якія ім i га-рантуе вярхоўная ўлада. У грамадстве, як i ў любой суполцы, намаганні ўсіх павінны бьшь скіраваны на дасягненне ўсеагульнага шчасця, таму ў краіне неабходны законы, на якіх бы грунтавалася цэласнасць, бяспе-ка, а разам з тым i шчасце грамадзян. Усё гэта Н. ускладаў на вярхоўную ўладу, якой адводзіў вельмі важную ролю: клапаціцца аб непарушнасці законаў, справядлівасці, роўнасці, свабодзе асобы.

Н. адстойваў думку пра неабходнасць шырокай свецкай адукацыі, сам, як член Адукацыйнай камісіі, непасрэдна займаўся рэформай школьнага навучання на Белару-сі i ў Літве. Ён выступаў супраць такіх ме-тадаў у практыцы навучання i выхавання маладога пак&лення, як цялесныя пакаран-ні вучняў. Член «Таварыства па складанні элементарных кніг», Н. напісаў 2 раздзелы для школьнага «Статута парафіяльных школ» i настаўленне «Аб інспектаванні (ві-зітацыі) школ», дзе патрабаваў, каб у шко­лах Адукацыйнай камісіі навучалі неабход-ным практычным навыкам i ведам, якія былі б карысныя для чалавека капіталіс-тычнага грамадства, што толькі нараджала-ся. Асаблівую ўвагу звяртаў на неабход­насць памяркоўнага i гуманнага абыхо-джання настаўнікаў з вучнямі з бедных сем'яў, якія складалі асноўны кантынгент парафіяльных школ, на павагу да ix асабіс-тай годнасці. Крытыкуючы саслоўную сіс-тэму навучання i выхавання, асабліва сістэ-му адукацыі ў акадэміях i калегіумах ордэ-на езуітаў, ён выступаў за свецкую сістэму адукацыі, за адзіныя метады навучання, за школу, якая была б звязана з практыкай эканамічнага i сацыяльнага жыцця. Як ас-ветнік-гуманіст ён клапаціўся аб фарміра-ванні ў вучню асобы, чалавека, цесна звя-занага з практычнымі патрэбамі грамадства i часу. Н. імкнуўся ўвесці ў курс навучання свецкую этыку (не залежную ад рэлігіі), якая, на яго думку, з'яўлялася навукай ма-ральнасці. Лічыў, што неабходна выкры-ваць i паказваць не толькі маральныя зага-ны чалавека, але i грамадства, бяспраўнае становішча сялян.

Літ.: Дубровский В.В. Казимир Нарбут. Мн„ 1979. Г.А.Маыыка.

Тэадор (Фёдар Яўхімавіч; 8.11.1784—26.11.1864)

Гісторык і археолаг. Нарадзіўся ў маён-тку Шаўры Лідскага павета (цяпер Вора-наўскі р-н). Скончыў Віленскі універсітэт (1803) i ў тым жа годзе прыняты ў Пецяр-бургскі корпус кадэтаў. У 1804 удзельнічаў у рабоце камісіі па распрацоўцы праекта рэгуляцыі Нёмана. Удзельнік руска-пруска-французскай (1806—07) i руска-шведскай (1808—09) войнаў (капітан рускай арміі i ваенны інжынер). Мяркуюць, што Н. аўтар праекта Бабруйскай крэпасці i ўдзельнік яе будаўніцтва. 3 1812 жыў у сваім маёнтку i займаўся даследаваннем гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Адзін з першых на Бе-ларусі вызначыў, што курганы — месцы старажытных пахаванняў. Вёў раскопкі ў Падняпроўі, пазней — на радзіме. У 1820 адкрыў ямнае пахаванне недалёка ад в. Шаў-ры Лідскага павета. Апісаў руіны крэпасці на Немане каля в. Лыскава Гродзенскага павета. Сцвярджаў, што дрыгавічы невядо-мага паходжання жылі каля Кіева. Памыл-кова адносіў яцвягаў да скіфскіх плямён. Геральдыку Беларусі не лічыў вельмі стара-жытнай, паколькі аналагічная была i ў су-седніх народаў. Даследаваў Лідскі замак i

 

 

выказаў меркаванне аб прызначэнні яго пакояў. Збіраў i вывучаў помнікі археагра-фіі. Адшукаў у Старым Быхаве адну з пер-шых хронік 16 ст. i зрабіў з яе выпіскі пра пахавальны абрад. На яго думку, багатым насыпалі болып высокія курганы, а бед­ным i, паводле хронікі, злым i скупым — меншыя. Аўтар «Псторыі літоўскага наро­да» (т. 1—9, 1835—41; апісаў падзеі да 1569), якая напісана з феадальна-манархіч-ных пазіцый. Вялікае княства Літоўскае 16 ст. лічыў залатым векам у гісторыі Беларусі i Літвы. Адмоўна ставіўся да палітыкі поль-скіх феадалаў у Вялікім княстве Літоўскім, але адводзіў вялікую ролю каталіцкай цар-кве i польскай культуры ў жыцці Беларусі i Літвы. Апублікаваў шэраг гістарычных крыніц, у тым ліку «Хроніку Быхаўца» (1846). Меў багатую калекцыю археалагіч-ных матэрыялаў. Аўтар артыкулаў у перыя-дычным друку пра Ліду, Навагрудак i інш. Займаўся пытаннямі старажытнай міфало-гіі, этнаграфіі, фалькларыстыкі.

Літ: Каханоўскі Г.А. Археалогія i гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI —XIX стст. Мн., 1984. Г.А.Каханоўскі.

Юстын (каля 1773—25.9.1845)

Псторык. Паходзіў з Беларусі. Сваяк Казіміра Нарбута. Вучыўся ў Віленскім універсітэце. У час паўстання А.Т. Касцюшкі камандаваў у яго войску палком пяхоты. У баі пад Соламі (25.6.1794) яго палку про-цістаялі намнога большыя сілы царскага вайсковага злучэння пад камандаваннем Л.Бенігсена. Даследчыкі яго біяграфіі лі-чаць, што менавіта ён быў тым Нарбутам, які, прадстаўлены Якубам Ясінскім, атры-маў 27.8.1794 патэнт на званне палкоўніка міліцыі Лідскага павета. Пасля задушэння паўстання Н. пастаянна жыў у Лідскім па-веце ў спадчынным маёнтку, у 1820 быў членам межавога суда ў павеце. Апошнія гады жыцця прысвяціў вывучэнню гісторыі краю. У 1818 у Гродне надрукавана яго першая праца «Нарысы каранёў народу лі-тоўскага», якая ўключала гістарычныя звес-ткі i мясцовую міфалогію. Невялікі тыраж гэтай кнігі хутка разышоўся, i ў 1820 пад той жа назвай выйшла яе 2-е выданне. У Вільні надрукавана яго праца «Псторыя ўнутраная літоўскага народа з часоў Яна Сабескага i Аўгуста II...» (т. 1—2, 1843). Ёсць меркаванне, што яна падрыхтавана ім на заказ прадстаўнікоў роду Сапегаў, таму што амаль палкам прысвечана псторыі за-цятай барацьбы паміж біскупам Канстанці-нам Бжастоўскім i гетманам Казімірам Са-пегам (1693—1701). У рэцэнзіі на гэтую кнігу Ю.І. Крашэўскі абвінавачваў аўтара ў невыкарыстанні важных гістарычных кры-ніц i тэндэнцыйнасці, таму вобраз Сапегі атрымаўся залішне станоўчы, a Бжастоў-скага — адмоўны. Памёр Н. у Вільні, дзе i пахаваны.

Франц Міліконт (15.1.1742—26.6.1819)

 

Багаслоў, філосаф, матэматык. Нара-дзіўся ў Вількамірскім пав. Ковенскай губ. Скончыўшы ніжэйшае езуіцкае вучылішча, у 1756 перайшоў у езуіцкую калегію ў Шэнбергу. Там уступіў у ордэн езуітаў i па-ехаў у Вільню, куды ў гэты час прыбылі вя-домыя матэматыкі, выгнаныя з Францыі, — езуіты Расаньё'ль i Флеры. У ліку нямногіх слухачоў ён быў дапушчаны да заняткаў вышэйшай матэматыкай пад кіраўніцтвам французскіх вучоных i дамогся вялікіх пос-пехаў у гэтай навуцы. Яму была прапанава-на кафедра вышэйшай матэматыкі i пры-своены ступені доктара філасофіі i доктара багаслоўя. 3-за непаразуменняў з кіраўніп-твам Н. быў пазбаўлены кафедры i пасяліў-ся ў Гродне, дзе выкладаў паэтыку. Пазней выкладаў матэматыку ў Нясвіжы, потым пад яго кіраўніцтвам i пры непасрэдным удзеле праводзілася вызначэнне геаграфіч-ных шырот многіх мясцовасцей Літвы i Бе­ларусь Быў кіраўніком работ па ўрэгуля

 

 

ванні рэчышча Немана i знішчэнні пера-шкод для суднаходства па гэтай рацэ. Па-кінуў шмат цікавых карт па гідратэхніцы. Пасля скасавання езуіцкага ордэна Н. была прапанавана кафедра філасофіі ў Вільні, але ён адмовіўся i пайшоў на службу да A. Тызенгаўза, каб дапамагчы ў развіцці на-роднага гандлю i прамысловасці ў Гродне. Дзеля набыцця аптычных прыбораў для мяркуемай адкрыцца ў Гродне астранаміч-най абсерваторыі ездзіў у Англію, Герма-нію, Галандыю. Пасля вяртання з-за мяжы ўзначаліў кафедру вышэйшай матэматыкі ў Віленскім універсітэце, застаўшыся кафед­ральным віленскім канонікам i настаяце-лем фодзенскага i сапоцкінскага прыходаў. На думку біёграфаў, гэта быў самы адука-ваны з былых віленскіх езуітаў. Памёр у Вільні.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 509; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.02 сек.