Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пелікан

ПЕЛІКАН

Венцаслаў Венцаслававіч (11.9.1790—9.7.1873)

Медык, грамадскі i палітычны дзеяч. Нарадзіўся ў Слоніме ў шляхецкай сям'і. Скончыў курс філасофскіх навук у інстыту-це пры Віленскім універсітэце (1809), Пе-цярбургскую медыка-хірургічную акадэмію (1813). Працаваў рэпетытарам на кафедры хірургічнай паталогіі i клінікі ў Віленскім універсітэце. Багаты вопыт i выдатныя ве­ды па хірургіі далі падставу для вызвалення П. ад экзаменаў i абароны дысертацыі на ступень доктара медыцыны i зацвярджэння міністрам асветы (1816). Працаваў прафе-сарам кафедры тэарэтычнай i практычнай хірургіі i хірургічнай клінікі Віленскага уні-версітэта (з 1817), у 1826—31 быў рэкта-рам, пазней — інспектарам Міністэрства ўнутраных спраў у Пецярбургу (1831—37), старшым урачом Маскоўскага ваеннага шпіталя (1838), дырэктарам медыцынскага дэпартамента Ваеннага міністэрства (1846). П. распрацоўваў пытанні ўдасканалення ваенных урачоў у хірургіі, нарыхтоўкі ме-дыкаментаў з мэтаю эканоміі сродкаў гас-падарчым спосабам, перагледзеў i дапоўніў каталогі лекаў для шпіталяў i войск. У

 

 

1851—64 быў прэзідэнтам Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі, у 1865—70 —
старшынёй дзяржаўнага медыцынскага савета. У 1824 ён старшыня асобага камітэта для складання праекта новага статута вучылішчаў Віленскай навучальнай акругі i но­вага статута Віленскага універсітэта, у 1829 — старшыня Галоўнай духоўнай семінарыі i Віленскага цэнзурнага камітэта.
Быў абраны ганаровым членам Віленскага i Варшаўскага медыцынскіх таварыстваў,
Курляндскага таварыства славеснасці i навук. Аўтар артыкулаў «Міялогія для навучэнцаў» (1823), «Аб прымяненні электрычнасці ў медыцыне», прац па лячэнні анеўрызмаў i інш., змешчаных у віленскім ча-
сопісе «Dziennik medycyny, chirurgii ifarmacji» («Дзённік медыцыны, хірургіі іфармацэўтыкі»). Выдаў дапаможнік па анатоміі. Памёр i пахаваны ў сваім маёнтку Пеліканы ля возера Палік (Барысаўскі ра-
ён). М.І.Дарошка.

Яўген Венцаслававіч (1824—6.5.1884)

Урач, пісьменнік, грамадскі дзеяч. На-радзіўся ў Вільні. Сын В.Пелікана. Атрымаў добрую хатнюю адукацыю, авалодаў фран-цузскай, нямецкай, англійскай i італьян-скай мовамі. У 1845 (паводле іншых звес-так у 1846) скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага універсітэта. Працаваў у Мас-коўскім ваенным шпіталі, Медыідынскім дэпартаменце Ваеннага міністэрства, Пе-цярбургскім ваенна-сухапутным шпіталі. У 1847 абараніў доктарскую дысертацыю i праз год прызначаны ад'юнкт-прафесарам кафедры акушэрства ў Імператарскай ме-дыка-хірургічнай акадэміі, дзе чытаў лек-цыі па дзіцячых хваробах. У 1850 зацвер-джаны ад'юнкт-прафесарам кафедры аку­шэрства, жаночых i дзіцячых хвароб гэтай акадэміі. 3 1848 загадваў рэдакцыяй «Воен­но-медицинского журнала». У 1850 стаў выдаўцом газеты «Друг здравия». Па хадай-ніцтве канферэнцыі акадэміі ў 1853 пры­значаны прафесарам кафедры судовай ме­дыцыны, медыцынскай паліцыі i гігіены, выкладаў у акадэміі да 1858 судовую меды-цыну i таксікалогію, удзельнічаў у распра-цоўцы навуковых пытанняў па гэтых дыс-цыплінах, увёў у акадэміі навукова-дослед-ны спосаб выкладання таксікалогіі. 3 мэ-таю пашырэння ведаў i практычнага вопыту П. часта ездзіў у камандзіроўкі ў Мас-кву, на Каўказ, у Дынабург, Варшаву; у 1855 працаваў з прафесарам М.І.Піраговым на перавязачных пунктах Пецяргофа i Apa-ніенбаўма. У 1861 прызначаны дырэктарам Медыцынскага дэпартамента Міністэрства ўнуграных спраў. Працягваў навуковыя за-няткі, чытаў лекцыі, у якасці прафесара-кансультанта працаваў пры Пецярбургскай бальніцы для чорнарабочых, друкаваў ар­тикулы пра свае даследаванні па таксікало-гіі i судовай медыцыне. П. клапаціўся пра павышэнне ўзроўню адукацыі ўрачоў, пра паляпшэнне ix матэрыяльнага становішча, побыту, прымаў удзел у вырашэнні розных санітарных пытанняў. У 1860 паводле яго праекта ў Пецярбургу адкрыты Камітэт грамадскага здароўя. Публікацыі П. засна-ваны на шматлікіх фізіялагічных доследах, садзейнічалі развіццю таксікааогіі, судовай медыцыны, эпідэміялогіі, далі пэўны матэ-рыял па фізіялогіі, хіміі. Яго найбольш грунтоўныя працы: «Некалькі пытанняў з нагоды распаўсюджвання халеры ў 1847» (1847), «Уступныя лекцыі па судовай меды­цыне» (1853), «Аб гігіенічным прыгатаванні мяса, булёну i хлеба...» (1855), «Таксікало-гія цыяністых металаў» (1865), «Паталагіч-ная анатомія некаторых новаўтварэнняў» (1861), «Аб значэнні прыродазнаўчых навук для юрыспрудэнцыі» (1868) i інш. Перакла-даў з французскай i іншых моў. Сабраў вя-лікую бібліятэку, якая пасля яго смерці пе-рададзена Ваенна-медыцынскай акадэміі.

Літ.: Е в р о п и н А.К. Исторический очерк кафедры судебной медицины с токсикологией. Спб., 1898. С. 121—141; Языков Д.Д. Обзор жизни и трудов покойных русских писателей, умерших в 1884. Спб., 1888. Вып. 4. С. 69.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Пашкевіч | ПЕРАСВЕТАЎ
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 430; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.