Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пратасовіч

Ян Бенядзіктавіч

Беларускі пісьменнік i перакладчык кан-ца 16-пач. 17 ст. Нарадзіўся ў в. Магільна на Піншчыне. Яго бацька Бенядзікт Васі-левіч належаў да служылай шляхты Вяліка-га княства Літоўскага, пэўны час займаў пасады войскага гродзенскага i ключніка трокскага. П., відаць, меў на Піншчыне не-вялікі маёнтак, але сродкаў на жыццё ат-рымліваў мала. У прадмове да адной з сваіх кніг ён адзначаў, што не мае «ні золата, ні серабра». Ён быў чалавекам адукаваным, ведаў лацінскую, грэчаскую i заходнееўра-пейскія мовы, творы свае пісаў па-польску. Найбольш верагодна, што атрымаў адука-цыю ў якім-небудзь заходнееўрапейскім універсітэце дзякуючы падтрымцы багатых мецэнатаў (магчыма, Радзівілаў або Скумі-ных). У 1570—80-я гады П. займаў пасаду віленскага гарадскога суддзі. Мяркуюць, што з канца 1580-х i да сярэдзіны 1590-х гадоў ён жыў у сваёй вёсцы на Піншчыне. Тут былі задуманы i напісаны яго мараль-на-павучальныя i навуковыя творы, для публікацыі якіх ён прыязджаў «у слаўнае места Віленскае». У час сваёй службовай дзейнасці П. найбольш бываў у асяроддзі чыноўнікаў гарадскога самакіравання i слу­жылай шляхты. Стаўшы аўтарам кнігі, ён увайшоў у гуманістычны гурток разначын-най інтэлігенцыі, што групавалася вакол друкарні i выдавецтва «віленскага Альда» Яна Карцана.

Літаратурную дзейнасць П. пачаў з не-вялікай кніжкі «Паранімфус» (Вільня, 1595), прысвечанай уступленню ў шлюб Я.Скуміна. 3 гэтага твора відаць, што аўтар добра ведаў Біблію i герояў Старога запаве-ту, «Іліяду» Гамера, творы Сафокла, Гера-дота, старажытнагрэчаскую міфалогію. Вобразы антычнай Грэцыі П. выкарыстоў-ваў, каб паказаць людзям узоры, на якія варта раўняцца. У 1597 ён выдаў 4 творы, у т.л. «Ялмужнік» («Чалавек, які раздае мі-ласціну»), «Контэрфет чалавека старога», прысвечаныя тэме маралі. Ім уласцівыя выразная маралісцка-павучальная тэндэн

 

 

цыя і гуманізм, услаўляюцца высакародныя чалавечыя якасці i ўчынкі. Асноўная думка «Ялмужніка» — неабходнасць дапамагаць няшчасным, бедным, каб зрабіць ix долю крыху лягчэйшай. У гэтым творы П. нама-гаецца паўплываць на багатых, каб яны да-памагалі бедным. Ён рэзка крытыкуе сквапнасць багацеяў, крывадушнасць пры-хільнікаў рэлігійна-хрысціянскага светапог-ляду. Ставіць у прыклад багацеям-хрысція-нам — сваім сучаснікам старажытных фі-лантропаў i дабрадзеяў-язычнікаў. «Ялмуж-нік» папярэднічаў «Алафегматам» Ь.Будна-га, надрукаваным Карцанам у 1599. У «Контэрфеце...» П. стварае мастацкі вобраз чалавечага жыцця: малады чалавек падоб-ны вясне, сярэдніх гадоў — лету, а стары — восені, багатай сваім ураджаем. У творы «Эпіцэдыум», прысвечаным памяці М.Вай-нянкі, якая памерла «ў квітнеючым узрос-це», аўтар падае сентэнцыі з яе жыцця, падмацаваныя спасылкамі на філасофію антычных мысліцеляў, выказвае матэрыя-лістычны погляд на чалавечае жыццё i прыроду («усё цячэ, усё мяняецца»), таму смерць — з'ява зусім натуральная, «несмя-ротных людзей няма». У ім П. выказвае i свае дэмакратычныя погляды, па-свойму выкрывае няроўнасць людзей у тагачасным грамадстве, крытыкуе грамадства, у якім «аднаму дастаецца ўсякага дабра i багацця, a ў другога i хлеба няма!». У творы «Вобраз дастаслаўных жанчын» шмат прыкладаў жаночай дабрачыннасці, гераізму і самаах-вярнасці. Над апошнім сваім творам «Ін-венторэс рэрум» («Вынаходнікі рэчаў», Вільня 1608), выдадзеным Карцанам, П. натхнёна i карпатліва працаваў некалькі гадоў. Скараціўшы i перапрацаваўшы папу-лярны ў той час твор Вергілія Палідора Ур-бінскага, П. пераклаў яго вершамі з італь-янскай мовы, дадаў свае каментарыі са спасылкамі на мясцовую рэчаіснасць (ча­сам мелі сатырычную накіраванасць). Тут ён выступіў як палымяны мараліст, перака-наны вораг усяго злога, розных чалавечых заган, паўстаў супраць п'янства i распусты, супраць напышлівасці, асудзіў падаткі i па-боры. Атрымаўся па сутнасці новы, арыгі-нальны твор, своеасаблівая энцыклапедыя ведаў, якая знаёміць чытача з паходжаннем многіх рэчаў, з'яў грамадскага i культурна-га жыцця. Большасць кніг П. прысвечана розным магнатам-мецэнатам (напр., Вой­нам, Скуміным, Радзівілам, Палубенскім). Амаль усе творы надрукаваны ў друкарні Карцана, маюць выдатнае мастацкае афарм-ленне.

Літ.: Очерки истории философской и социо­ логической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн.,
1973. С. 112; Анушкін АЛ. Ян Пратасовіч з Піншчыны // Помнікі гісторыі і культуры Бела-
pyci. 1978. № 4. В.В.Краснова.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Пратасевіч | П ржав альс кi
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 623; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.013 сек.