Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пташыцкі

ПТАШЫЦКІ

Іван Львовіч (1854—?)

Вучоны-матэматык. Брат СЛ.Пташыц-кага. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Ві-ленскай гімназіі, вышэйшую — у Пецяр-бургскім ун-це, дзе стаў магістрам (1881), а потым доктарам (1888). У 1880—90 быў выкладчыкам Пецяргофскай прагімназіі, у 1882—97 — прыват-дацэнтам Пецярбург-скага універсітэта. 3 1890 чытаў вышэй­шую матэматыку ў Міхайлаўскай артыле-рыйскай акадэміі, з 1897 экстраардынарны прафесар Пецярбургскага універсітэта. Аў-тар прац «Пра інтэграванне ў канчатковым выглядзе ірацыянальных дыферэнцыялаў» (1881), «Пра інтэграванне эліптычных ды-ферэнцыялаў» (1888) i інш.

Станіслаў Людвік (Станіслаў Львовіч; 12.4.1853—20.12.1933)

Філолаг, гісторык. Брат І.Л.Пташыцка-га. Нарадзіўся пад Масквой. Вучыўся ў Ві-ленскай гімназіі. У 1878 скончыў Пецяр-бургскі універсітэт i быў прызначаны пера-кладчыкам пры Сенаце. У 1883—84 знахо-дзіўся ў камандзіроўцы за мяжой, дзе выву-чаў славянскую філалогію i архіўную справу. У 1884 прызначаны начальнікам архіва Метрыкі вялікага князя літоўскага i зрабіў апісанне гэтага архіва (1887). 3 1894 пры-ват-дацэнт Пецярбургскага універсітэта на кафедры славянскай філалогіі. Яго навуко-выя працы па польскай гісторыі i літарату-ры, гісторыі Вялікага княства Літоўскага i гісторыі ўзаемаадносін Польшчы з Расіяй: «Іван Фёдараў, маскоўскі кнігадрукар. Зна-ходжанне яго ў Львове» (1884), «Апісанне кніг i актаў Літоўскай метрыкі» (1887), «Да пытання пра выданні i каментарыі Літоў-скага статута» (1893), «Сярэдневяковыя за-ходнееўрапейскія аповесці...» (1897) i інш. Выдаваў помнікі старажытнай польскай i рускай пісьменнасці, сярод якіх «Зборнік узо-раў славяна-рускіх старадрукаў» (1895). Выс-тупаў з артыкуламі ў перыядычным друку.

ПЯНТКОЎСКІ (Piontkowski) Каспар (1554—1612)

Польскамоўны драматург. Паходзіў з Вялікага княства Літоўскага. Выкладаў у Віленскай езуіцкай акадэміі, для якой на пачатак школьнага года напісаў п'есу «Щ-мон Гардзілюд» (каля 1584), куды ўвайшла першая інтэрмедыя на беларускай мове. Сюжэт узяты пераважна з навакольнай рэ-чаінасці. Галоўны герой п'есы, віленскі шавец, які гаворыць па-беларуску, выкры-вае псеўдавучонасць i чалавеканенавісніц-тва, увасобленыя ў постаці філосафа Гар-дзілюда. Камічны эфект ствараецца спалу-чэннем антычных i мясцовых элементаў. П. — аўтар драматычнага твора «Дыялог аб міры для караля Стафана» (паст. 1582), у якім асуджаюцца крывавыя захопніцкія войны, а таксама інтэрмедыі «Лікус, Скева, Секстус» (1584). На погляды П. зрабіла ўплыў еўрапейскае Адраджэнне.

Те:. У кн. Dramaty staropolskie: Antologia. Warszawa, 1961. T. 4.

Jlim.: Мальдзіс А.І. Ha скрыжаванні сла-вянскіх традыцый. Мн., 1980. С. 166—168.

ПЯТКЕВІЧ Антоні, гл. Плуг Адам

ПЯТКЕВІЧ (Pietkiewicz) Чэслаў Генрыхавіч (20.7.1856—10.10.1936)

Этнограф i фалькларыст. Нарадзіўся ў в. Бабчын Хойніцкага р-на Гомелыжай вобл. Працаваў на Палессі, у маёнтках на Кіеў-шчыне. Вывучаў матэрыяльную i духоўную культуру насельніцтва Беларускага Палес

 

 

ся. 3 1923 у Варшаве, супрацоўнічаў з 1н-стытутам антрапалагічных і этналагічных навук Варшаўскага навуковага таварыства. 3 1928 супрацоўнік этнаграфічнай камісіі Акадэміі ведаў (Кракаў). Аўтар манаграфій «Рэчыцкае Палессе: Этнаграфічныя матэ-рыялы. Ч. 1. Матэрыяльная культура» (1928), «Духоўная культура Рэчыцкага Палесся» (1938), артыкулаў «Дарогі на Рэчыцкім Па-лессіі ў другой палове XX стагоддзя» (1926), «Хойнікі» i «Палессе ў канцы XIX стагодцзя: Пажары сасновых лясоў i балот» (абодва 1927), «Крыж i д'ябал у вераваннях беларусаў» (1928), «Душа i смерць у вера­ваннях беларусаў» (1930), «Мёртвыя ў вера­ваннях беларусаў», «Гігіена ў жыцці пале-шукоў» (абодва 1931), «Вялікдзень на Бела-русі» (1932), «Земляробчыя боствы ў вера­ваннях беларусаў» (1933) i інш. Падрыхта-ваў да друку 2-і «Люду беларускага» М.Фе-дароўскага. Скіраваў на вывучэнне Палесся К.Машынскага, памагаў у выданні яго кн. «Усходняе Палессе: Этаграфічныя матэры-ялы...», якую дапоўніў сваімі этнаграфіч-нымі i фальклорнымі матэрыяламі.

Те:. Бел. пер.: Грамадская культура Рэчыцка­га Палесся. Пер. з польск., прадмова i публіка-цыя У.Васілевіч // Полымя. 1999. № 10.

Шт.: Саламевіч I. Даследчык Рэчыцкага Палесся // Полымя. 1967, № 1; Васілевіч У. Чэслаў Пяткевіч // Бел. фалькларыстыка: Збі-ранне i даследаванне нар. творчасці ў 60-х гг. XIX— пач. XX ст. Мн., 1991; Яго ж. Чэслаў Пяткевіч // Васілевіч У.А. Збіральнікі. Мн., 1991; Біруковіч К. Даследчык Рэчыцкага Палес­ся // Гомельская праўда. 1996. 20 ліпеня.

І.У.СаламевЫ.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
П ржав альс кi | Равінскі
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 580; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.