Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

СТРЫЙКОЎСКІ




Мацей (1547 —каля 1590)

Псторык i паэт. Нарадзіўся ў мяст. Стрыкаў у Польшчы ў сям'і судовага воз-нага. Пачатковую адукацыю атрымаў у па-рафіяльнай школе. У 1567—70 вучыўся ў Кракаўскім універсітэце і атрымаў там званне бакалаўра. 3 1570 жыў на Беларусі (Слуцк, Сямяцічы) i ў Літве. У 1572 слу-жыў у войску пад камандаваннем А.Гваньі-ні. У 1574—75 быў у складзе пасольства ў Турцыі. Пасля вяртання адтуль склаў карту Турцыі i план г. Адрыянопаль. У 1580 — пач. 1590-х гадоў працаваў канонікам у Жамойціі. Пісаў на польскай i лацінскай мовах. Аўтар вершаванай хронікі «Ганец цноты...» (1574), прысвечанай гісторыі Польшчы i Вялікага княства Літоўскага, антытурэцкага гістарычнага твора «Пра вольнасць Кароны польскай i Вялікага княства Літоўскага...» (1575), шэрага вер-шаў i паэм. Напісаў патрыятычную праза-ічна-вершаваную хроніку «Пра пачатак, па-ходжанне, мужнасць, рыцарскія i грама-дзянскія справы слаўнага народа літоўска-га, жамойцкага i рускага» (1575—78; надру-кавана ў 1978 у Варшаве), якую прысвяціў князю Ю.Слуцкаму. Яна ахоплівае перыяд ад легендарных часоў да ўтварэння Вяліка-га княства Літоўскага. Матэрыяламі да яе паслужылі шматлікія гісторыка-літаратур-ныя крыніцы, польскія i нямецкія хронікі, старажытныя рускія, беларускія i літоўскія летапісы, у т.л. Хроніка Быхаўца. Самы значны i вядомы яго твор — «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая i ўсяе Ру-сі» (1582). Яна ўпершыню апублікавана ў Краляўцы, дзе С. сам назіраў за яе друка-ваннем. Для яе стварэння, як i для верша­ванай хронікі «Пра пачатак...», С. выка-рыстаў шмат дакументальных крыніц, лета-пісы, творы антычных гісторыкаў. У «Хро-ніцы...» апісваецца палітычная гісторыя Польшчы, Вялікага княства Літоўскага і Pyci. Яна вылучаецца шырынёй ахопу па-дзей, асвятляе праблемы паходжання сла­вян, сцвярджае ix адзінства, услаўляе гіста-рычнае мінулае ўсходнеславянскіх народаў i ix гераічныя справы. У «Хроніцы...» даво-лі падрабязна выкладзена гісторыя Вяліка-га княства Літоўскага ад паўлегендарнага Палемона да часоў Стафана Баторыя, зме-шчаны звесткі пра культуру Беларусі, яе помнікі археалогіі, архітэктуры i жывапісу. Ёсць у «Хроніцы...» вершаваныя ўстаўкі пра асобныя падзеі на Беларусі, а таксама аўтарскія прысвячэнні беларуска-літоўскім мецэнатам. Гэты твор карыстаўся вялікай папулярнасцю на Беларусі, Украіне i ў Літ-ве, быў добра вядомы ў Расіі, дзе некалькі разоў перакладаўся. Ён паслужыў непас-рэднай крыніцай для «Хронікі Польшчы» М. i І.Бельскіх, апошняй рэдакцыі «Хроні-кі Еўрапейскай Сарматыі» А.Гваньіні i многіх іншых твораў польскіх, украінскіх, рускіх, літоўскіх храністаў i гісторыкаў. На беларускую мову «Хроніка...» С. перакла-дзена ў канцы 16 — пач. 17 ст. i склала ас-нову «Хронікі літоўскай i жамойцкай». Пазней да яе неаднойчы звярталіся вядо-мыя пісьменнікі (М.Карамзін, А.Міцкевіч i інш.). У поглядах С спалучаліся сярэдне-вяковыя i рэнесансавыя тэндэнцыі, агуль-наславянскі патрыятызм з патрыятызмам дзяржаўным i шляхецкім.

Літ:. Рогов А.И. Русско-польские куль­турные связи в эпоху Возрождения: (Стрыйков-ский и его «Хроника»). М, 1966. В.В.Краснова.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 438; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.