Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

ТЫЗЕНГАЎЗ

Антоній (1733—31.3.1785)

Палітычны i грамадскі дзеяч Вялікага княства Літоўскага, асветнік на Беларусі i ў Літве. Нарадзіўся на Гродзеншчыне. 3 1764 канюшы літоўскі, з 1765 падскарбі надвор-ны літоўскі, староста фодзенскі. У 1765 па даручэнні караля Станіслава Аўгуста Паня-тоўскага ён прыняў кіраўніцтва каралеўскі-мі эканоміямі на тэрыторыі Беларусі i Літ-вы. Як гродзенскі староста вырашыў упа-радкаваць Гродна на узор сталіцы дзяржа-вы. Па яго ініцыятыве ў 1760—80 побач з горадам у в. Гарадніца быў пабудаваны прамыслова-культурны цэнтр з 85 будын-каў рознага прызначэння, што ўтваралі 3 асобныя зоны: адміністрацыйную, вытвор-чую, навучальную (пазней увайшлі ў межы

г. Гродна). У прадмесцях Гродна былі заснаваны i дзейнічалі фабрыкі: суконная,
шаўковая, палатняная, камлотная, карункавая, панчошная, капялюшная, карэтная, шаўковых паясоў, ігральных карт, збройная, гарбарная, a таксама завод жалезных i медных вырабаў. Значную ўвагу надаваўТ. i земляробству. Для вывучэння спосабаў павелічэння ўраджайнасці сельскагаспадар-
чых культур Т. накіраваў свайго аднадумца Даўнаровіча ў Англію вывучаць агратэхні-
ку. Каб падняць узровень жывёлагадоўлі, ён закупляў пародзістыя віды жывёл. Але
аграрная рэформа, праведзеная ім у Шавельскай эканоміі, грунтавалася на ўзмацненні паншчыны, што выклікала незадаволенасць сялян, a ў 1769 нават i паўстанне.

3 намерам пашырэння асветы ў краі Т. зас-наваў у Гродне кадэцкі корпус, гандлёвую, землямерную, медыцынскую i інш. школы. У медыцынскай школе на сродкі Т. i пада-раванні Панятоўскага была створана біблі-ятэка спецыяльнай літаратуры. Пасля лік-відацыі гэтай школы яе кнігазбор адышоў да Галоўнай школы ў Вільні. Т. быў не толькі буйным фінансістам i адміністрата-рам, але даволі адукаваным i культурным чалавекам свайго часу. Заснаваўшы дзесят-кі мануфактур i навучальных устаноў, ён стварыў i свой тэатр, у які запрашаў балет-майстраў, замежных артыстаў, музыкантаў, спевакоў i харэографаў, у тым ліку братоў Г. i Л. Петынеці з Неапшія. Для падрых-тоўкі ўласных артыстаў з прыгонных сялян ён стварыў тэатральную школу. У 1772 Т. паслаў для навучання за мяжу прыдвор-нага капельмайстра Л.Сітанскага. Наву-чэнцамі ў тэатральную школу найчасцей бралі дзяцей прыгонньгх сялян з яго маён-ткаў. Там вучні набывалі акцёрскія навыкі, вучыліся іграць на музычных інструментах. У праграму заняткаў уваходзілі танец, спе-вы, нотная грамата, тэорыя музыкі i кам-пазіцыя. Выкладачіся i агульнаадукацый-ныя прадметы (пісьмо, арыфметыка, фран­цузская i італьянская мовы, маляванне), а таксама рукадзелле, чыталіся лекцыі па агульным выхаванні. Школа давала даволі добрую падрыхтоўку, яе вучні выступалі ў спектаклях тэатра. Выхаванцы гэтай школы артысты балета Е.Валінскі, Д.Пякарская-Сітанская, М.Рымінскі, спявачка М.Сітан-ская пазней праславіліся ў польскім тэат-ры. Тэатр, які пачынаўся з невялікага ан­самбля інструментаў i вакалістаў, да 1778 дасягнуў высокага прафесійнага ўзроўню i стаў шматпрофільны. На яго сцэнах былі ажыццёўлены пастаноўкі оперы А.Грэты «Магніфік», камедыі П.Бамаршэ «Севітьскі цырульнік» i інш. Прыдворы аркестр, т.зв. капэла Тызенгаўза, належаў да найболь-шых i найлепшых па прафесійным узроўні калектываў падобнага характару ў Вялікім княстве Літоўскім i славіўся за яго межамі. Так, у 1780 гэтая капэла была ангажырава-на ў Нацыяльнальны тэатр у Варшаве. Рэ-пертуар капэлы ўключаў араторыі, месы, сімфоніі, розныя жанры бытавой музыкі. Пасля адстаўкі Т. тэатральная школа, ба­летная трупа i частка капэлы былі пераве-дзены ў г. Паставы.

 

 

У 1775 Т. набыў у Вільні друкарню, якой да таго валодаў М.Пачобут-Адляніцкі. У гэтай друкарні выдаваліся падручнікі, ка-лендары, часопіс «Gazety Wileńskie» («Bi-ленскія газеты»). У 1775—76 Т. арганізаваў першую друкарню ў Гродне і быў адным з яе арандатараў. Частка абсталявання была ўзята з Віленскай друкарні, астатняе закуп­лена ў Круляўцы (Кёнігсбергу). Першыя выданні друкарні выйшлі на пачатку 1776. Тут друкаваліся арыгінальная i перакладная літаратура, навуковыя працы, падручнікі, стараславянскія, польскія, лацінскія малі-тоўнікі, «Каляндар гаспадарчы», «Літоўскі веснік», афіцыйныя дакументы i інш., а таксама першае на Беларусі перыядычнае выданне, ініцыятарам якога быў Т., «Gazeta Grodzieńska» («Гродненская газе­та»). Друкарня існавала да 1802.

Няўдалая гаспадарчая палітыка (нерэн-табельнасць многіх мануфактур), інтрыгі магнатаў, незадаволеных актыўнай дзей-насцю Т., сталі прычынай адхілення ў 1780 Т. ад кіравання эканоміяй. Апошнія гады жыцця ён правёў у Паставах.

Т. былі блізкія і зразумелыя ідэі Асвет-ніцтва. У тэатры ён бачыў не крыніцу пры-быткаў, а сродак асветы, інструмент вып-раўлення нораваў і ўсталявання роднай мо-вы. Свае дзеянні ён апраўдваў клопатам пра цывілізацыю тутэйшага краю. Думкі, выказаныя ім пра выхаваўчую ролю тэатра, былі сугучныя палажэнням французскіх ас-ветнікаў, асабліва Д.Дзідро. Але ў адроз-ненне ад апошняга ён лічыў, што тэатр іс-нуе толькі для прывілеяванай часткі гра-мадства, шырокіх колаў шляхты, а не для мяшчан, рамеснікаў, гандляроў і неадука-ваных сялян. Таму яго тэатр не стаў агуль-надаступным, агульнанацыянальным. Каб надаць сваім пачынанням пэўную важ-касць, Т. вёў перапіску з Ж.Ж.Русо i пра-паноўваў яму пераехаць у Гродна або ў Бе-лавежскую пушчу.

Літ.: Гісторьш Беларускай ССР. Т. 1. Мн., 1972; Музыкальный театр Белоруссии. Дооктяб­рьский период. Мн., 1990; Гибянский И.Г. Граф Антоний Тизенгауз и гродненские ко­ролевские мануфактуры. Пг., 1916. С. 12—15.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
ТШАШЧКОЎСКАЯ | ТЫЛКОЎСКІ
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 1107; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.