Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

ТЫШКЕВІЧ. Беларуси археолаг, гісторык, этнограф, краязнавец, музеязнавец; адзін з заснаваль-нікаў беларускай навуковай археалогіі

Яўстафій Піевіч (18.4.1814—8.9.1873)

 

Беларуси археолаг, гісторык, этнограф, краязнавец, музеязнавец; адзін з заснаваль-нікаў беларускай навуковай археалогіі. Га-наровы член Пецярбургскай акадэміі на-вук, член Дацкага таварыства аматараў паў-ночных старажытнасцей, Стакгольмскай Каралеўскай акадэміі выяўленчага мастац-тва i старажытнасцей, Лонданскага археа-лагічнага інстытута. Малодшы брат К.П. Тышкевіча. Нарадзіўся ў Лагойску. Амаль палавіна гісторыі гэтага старажытна­га горада непарыўна звязана з графскім ро­дам Тышкевічаў (з 1528), які даў беларус­кай зямлі шмат таленавітых людзей: дзяр-жаўных i ваенных дзеячаў, суддзяў, свята-роў, літаратараў, архітэктараў, эканамістаў, інжынераў i інш. Яго бацька П.Ф.Тышке-віч (1756—1858) поруч з эканамічнымі клопатамі пра графства шмат рабіў дзеля памнажэння культурнай спадчыны родаво-га Лагойска: пісаў сямейную хроніку, па-поўніў мастацкую галерэю i бібліятэку, іг

 

 

раў на скрыпцы i флейце, арганізоўваў ка-мерныя i сольныя канцэрты, быў выдат-ным рэзчыкам па дрэве i адмысловым ін-крустатарам, дапамагаў сваім сынам Яўста-фію і Канстанціну ў ix навуковых пошуках. Паводле сведчання сучаснікаў, у тагачас-най Лагойскай галерэі было больш за 200 карцін італьянскага жывапісу, вялікі збор этрускіх ваз, больш за 1000 медалёў i ма-нет, мноства старадаўніх рукапісаў i карт, старажытныя крыжы, кальчугі, шчыты, мя-чы, коп'і, бердышы, калекцыя льняных вырабаў Лагойскай фабрыкі. Удзячнасцю i прызнаннем яго заслуг у навуцы было выб-ранне ў 1856 П.Ф.Тышкевіча ў 100-гадо-вым узросце ганаровым членам Віленскай археалагічнай камісіі (выпадак унікальны). Расказы бацькі былі першай школай гіста-рычнага выхавання сыноў.

3 1824 Яўстафій вучыўся ў Віленскай гімназіі пад апекай прафесараў універсітэта Я.Вашкевіча i К.Асмалоўскага. Перапыніў-шы тут вучобу, ён у 1831 скончыў Мінскую гімназію. Потым амаль 2 гады вучыўся са-мастойна, «дабіраючы» веды ў пецярбур-гскіх бібліятэках. 3 1833 Т. служыў у Ор-дэнскім капітуле канцылярыі віленскага, потым кракаўскага генерал-губернатара. 3 1840 ён ганаровы апякун школ, маршалак шляхты Барысаўскага павета, на свае срод-кі пабудаваў у Барысаве павятовае вучылі-шча; у 1848—54 — куратар Мінскай гімна-зіі. Але асноўным яго заняткам была наву-ка. Пачынаючы з 1837 ён кожнае лета дас-ледаваў курганы на Лагойшчыне, Барысаў-шчыне, Міншчыне, у Друцку, Лідзе, Крэ-ве, Міры, Гальшанах i інш. Не зважаючы на свае графскія тытулы, браты Яўстафій i Канстанцін, а часам i бацька, бралі ў рукі рыдлёўкі i з дапамогай навакольных сялян раскопвалі старажытныя курганы. Часам, пераапрануўшыся ў простае сялянскае адзенне, яны хадзілі па вясковых хатах, каб паслухаць i запісаць народныя песні, ле­генды, паданні, шчырую гутарку сялян пра побыт, паўдзельнічаць у абрадах. Захопле-ны загадкамі старажытнага свету, Т. выра-шыў грунтоўна разабрацца ў тыпах гіста-рычных помнікаў на роднай зямлі i выс-ветліць, ці ёсць у ix заканамернасць i су-вязь з культурай плямён, што некалі жылі на Беларусі. Гэта захапленне археалогіяй прыйшло да яго ў 20-гадовым узросце. Як i большасць археолагаў, свае даследаванні ён пачаў з курганоў. Ix раскопкі напачатку ён вёў траншэйным спосабам. Але хутка пераканаўся ў бесперспектыўнасці такога мета-ду i стаў выкарыстоўваць перакрыжаваны спосаб даследавання. Раннія яго публіка-цыі былі пераважна апісальнымі. Пазней набыты вопыт даваў упэўненасць у аналізе высноў i ацэнак. Па самых, здавалася, няз-начных дэталях пахавальнага абраду ён вызначаў час узнікнення помніка, а па зна-ходках у пахаваннях даваў характарыстыку старажытнай эпохі. Накоплены матэрыял i вопыт дазволілі яму выкарыстоўваць параў-нальна-тыпалагічны метад, які пазней быў удасканалены i ўзбагачаны. У выніку дас-ледаванняў сотняў крывіцкіх курганоў i аналізу ix пахавальнага інвентару ён першы адзначыў ix этнавызначальныя прыкметы — скроневыя кольцы ў жанчын. Тым са­мым даў ключ для вызначэння тэрыторыі рассялення крывічоў. Аналіз пахавальнага інвентару дазволіў зрабіць яму вывады i пра гандлёвыя сувязі крывічоў з аддалены-мі землямі, дзе рамяство было на больш высокім узроўні; што мясцовае насельніц-тва забяспечвала жалезам не толькі сябе, але i вывозіла яго; што мясцовыя прылады працы i вырабы былі на ўзроўні тагачасных вырабаў суседніх краін. А з гэтага выніка-ла, што ў часы так званай ваеннай дэмак-ратыі тут не было таго варварства, пра якое сцвярджалі некаторыя гісторыкі. Канстату-ючы багаты i бедны інвентар курганных пахаванняў, ён зрабіў вывад пра сацыяль-ную няроўнасць тагачаснага грамадства. Аналізуючы пахавальны абрад славян i ix суседзяў (літоўцаў, латышоў), ён прыйшоў да высновы пра ix блізкасць (трупаспален-не, падабенства інвентару i яго размяшчэн-не). Гэтыя яго высновы, падмацаваныя пазнейшымі археалагічнымі даследавання-мі, i сёння з'яўляюцца пануючай думкай пра адзінства паходжання славянскай i балцкай культур на Беларусі. Тэрмін «гара-дзішча» i вытворныя ад яго (гарадок, га-родня, горад) ён лічыў славянскімі i выка-заў думку, што самі гарадзішчы не абавяз-кова з'яўляюцца абарончымі ўмацаваннямі, а хутчэй абрадавымі. Замкі ён лічыў аба-рончымі аб'ектамі i ix этымалогію выводзіў ад слова «замыкаць». Т. зрабіў дэталёвае апісанне каменных прылад працы i ў да-датку да кнігі «Археалагічныя даследаван-ні» змясціў ix малюнкі. У 1842 выдаў кнігу «Погляд на крыніцы мясцовай археалогіі, або Апісанне некаторых помнікаў стара-жытнасцей у Заходніх губернях Рускай дзяржавы». Каб папоўніць свае веды па

 

 

старажытнай гісторыі i пазнаёміцца з мета-дам! даследаванняў замежных калег у архе-алогіі, Т. у 1843 накіраваўся на стажыроўку ў Данію, Фінляндыю, Швецыю. Гэта быў першы i адзіны выпадак у 1-й палове 19 ст., калі беларускі вучоны-археолаг паехаў за мяжу пераймаць вопыт калег. Метад вя-домага дацкага археолага К.Томсена падзе-лу старажытнасцей на тры эпохі-вякі (ка-менны, бронзавы, жалезны) Т. узяў на ўзбраенне пры сваіх даследаваннях i пры сістэматызацыі старажытнасцей у Лагой-скім музеі (з 1842), a пазней i ў Віленскім музеі старажытнасідей. Вынікам паездкі за мяжу стала яго своеасаблівая кніга-спра-ваздача «Лісты пра Швецыю» (т. 1—2, 1846). Вярнуўшыся з замежжа, выдаў сваю працу «Археалогія ў Літве» (1872), у якой акрэсліў шырокі абсяг для даследаванняў помнікаў Беларусі.

Вынікам яго дзейнасці на Барысаўшчы-не стала грунтоўнае «Апісанне Барысаўска-га павета...» (1947). Для гэтай кнігі Т. не-калькі гадоў збіраў першакрыніцы па гісто-рыі, геаграфіі, этнафафіі, літаратуры, мас-тацтве, археалогіі, тапаніміцы, фальклоры, шукаў памочнікаў-сааўтараў. Сярод ix былі К.Адамовіч, П.Чачот, З.Даленга-Хадакоўскі, Ф.Чаховіч, В.Твардоўскі, Я.Ваньковіч, К.Тышынскі, В.Гарноўскі і, вядома, брат Канстанцін. Амаль 10 гадоў ён ствараў гэту унікальную краязнаўчую кнігу, дзе кожны факт, кожная дата вывераны, дабрасумлен-на прааналізаваны i аргументаваны. Працу-ючы ў галіне археалогіі, этнаграфіі i краяз-наўства, Т. грунтоўна займаўся i фалькло-рам. Пры апісанні вяселля, абрадаў (Дзя-ды, Каляды, Радаўніца, Спас) i ўсяго цык-ла гаспадарчага гадавога календара белару-саў ён імкнуўся растлумачыць сувязь языч-ніцкіх абрадаў, элементы якіх замацаваліся i ў хрысціянскіх вераваннях. Малюючы на-родныя ўрачыстасці, Т. падкрэсліваў, што багатае духоўнае жыццё беларускага селя-ніна часта не супадае з матэрыяльным. У яго запісах сабрана каля 450 прымавак i прыказак. Ён сцвярджаў: «Народная паэзія дае нам магчымасць пазнаць пачуцці наро­да, a прымаўкі — пазнаёміцца з яго розу-мам». Падборкі беларускіх прымавак i пры­казак з каментарыямі вучоных неаднаразо-ва змяшчаў у часопісе «Biblioteka Warszawska». Трапнымі беларускімі пры-маўкамі i прыказкамі, легендамі i падання-мі Т. праілюстраваў i сваю кнігу «Узоры хатняга сумеснага жыцця ў Літве» (1844,дапрацаваны варыянт у 1864), дзе выклаў свае погляды на культуру шляхты раней-шых стагоддзяў. У кнізе «Нашы краі» Т. змясціў нарыс пра магната Радзівіла. У 1850 ён выдаў у Вільні працу «Археалагіч-ныя даследаванні помнікаў мастацкіх ра-мёстваў i да т.п. ў старажытнай Літве і Лі-тоўскай Русі». 3 1847 Т. працаваў у Мінску як член камісіі па зборы i выданні стара-жытных актаў, грамат i прывілеяў 16-18 ст. гарадоў Мінскай губ. У 1855 ён арганізаваў i ўзначаліу Віленскую археалагічную камі-сію. Запаветнай яго марай было стварыць у Вільні — цэнтры беларуска-літоўскага краю — першы грунтоўны музей стара­жытнасцей на аснове экспанатаў, сабраных у Лагойскім археалагічным музеі. У 1845 частку ссаёй лагойскай калекцыі ён пера-вёз у Вільню пад выглядам выстаўкі, якую пасля ператварыў у прыватны музей, а по-тым, з да;<:юлу ўлад, — у музей, што раз-мясціўся у старажытнай зале Віленскага універсітэта. Яго выбралі старшынёй гэтага музея. Музей актыўна папаўняўся экспана-тамі з Мінска, Магілёва, Віцебска, Оршы, Навафудка, Крэва, Ліды, Пінска, Брасла-ва, Паставаў i інш. Т. ахвяраваў музею сваю бібліятэку (3 тыс. кніг) i разам з бра-там Канстанцінам — археалагічную калек-цыю з 2 тыс. адзінак. За 2 гады калекцыя музея дасягнула 10 тыс. экспанатаў. У 1856 музей быў афіцыйна адкрыты. Каталог му­зея рыхтаваў А.Кіркор. Навуковая грамад-скасць, прызнаючы заслугі Т., абрала яго ганаровым членам Пецярбургскай імпера-тарскай акадэміі навук. Але казённая адмі-ністрацыя, напалоханая вызваленчым паў-станнем 1863—64, пачала разглядаць музей як адзін з цэнтраў «польскай інтрыгі», i па-водле загаду генерал-губернатара М.Мураў-ёва ён быў афіцыйна забаронены ў 1864. Спыніла дзейнасць i Віленская археалагіч-ная камісія. «Шкодныя» экспанаты музея адпраўлялі ў Маскву. Т., вызвалены ад усіх пасад, абражаны i зняважаны, у 1865 пакі-нуў Вільню. Пазней дзякуючы стараниям беларускага археолага І.І.Луцкевіча частка збораў Т. адшукана i ўвайшла ў фонд Бела­рускага музея ў Вільні (1921—45). Т. пера-пісваўся з многімі выдатнымі дзеячамі краю, у т.д. з паэтам i ўсходазнаўцам А.Хо-дзькам (Барэйкам), А.Кіркорам. У канцы жыцця Т. стварыў альбом «Магілы сямей-ства Тышкевічаў», выдадзены асобнай кні-гай у 1873 у Вільні. 3 літаратурных твораў Т. захаваліся вершы, стылізаваныя пад

 

 

фальклор, аповесць «Нашы краі» (1871), успаміны пра В.Ваньковіча, Я.Рустэма, І.Ходзьку i інш. У рукапісах засталіся яго працы «Зельнік барысаўскіх ваколіц», «Ма-тэрыялы да нашай гісторыі», асобныя ма-тэрыялы па археалогіі, збор дакументаў i інш. Як запавет чытаюцца словы вучонага: «Абавязак кожнага адукаванага i ўлюбёнага ў свой край чалавека — старацца растлума-чыць усё, што падпала пад сумненне i складае матэрыял для айчыннай гісторыі. Здагадвацца, шукаць, а адкрытае перада-ваць людзям - значыць падаваць руку да-памогі тым, хто прысвяціў жыццё сваё i здароўе навукам для дабра грамадскага».

Літ:. Каханоўскі Г.А., Каханоўс к i А.Г. Руплівеіі нашай старасветчыны: Яў-
стах Тышкевіч. Мн., 1991. І.П.Хаўратовіч.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Тышкевіч | УРУБЛЕЎСКІ
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 452; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.